Шляхам пошукаў i адкрыццяў
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
Памер: 167с.
2013
Вопіс пачынаецца з двух шкафчыкаў у кітайскім стылі, з люстэркамі і каштоўнымі камянямі фларэнтыйскай работы і бюро з каштоўных камянёў.
Далей запісаны шэсць кніг. Дзве першыя «ардынацкія» — адна з партрэтамі князёў Радзівілаў, іх жонак і князёўнаў, другая з малюнкамі алоўкам баталій дому Радзівілаўскага. Далей — два лацінскіх малітоўніка, адзін, апраўлены ў золата, дадзены ад караля Яна III «княгіні нашай маці»5. Кніга, апраўленая ў золата, змяшчала запісы аб нараджэнні княжат. Няясны змест мае «кніжка з Arysami ардынацкая» (магчыма — Abrysami?).
Затым палічаны бронзавыя статуэткі (сярод іх «Бык Фарнэзаў з 5-ю фігурамі» — копія антычнай скульптуры з вілы Фарнэзэ), тканіны, тры дываны пярсідскія з золатам, люстры. Апісан воінскі рыштунак: мячы ад імператараў Максымільяна I і Карла V пры наданні Радзівілам княжацкага тытулу, 13 шабляў, у тым ліку дары ад Жыгмунта Аўгуста, Стэфана Баторыя, Аўгуста II, аздобленыя срэбрам, золатам і каштоўнымі камянямі, два палашы. Згадваюцца 7 ардынацкіх жэзлаў, у тым ліку маршалкоўскі, ад Баторыя, тры належалі Сіротку (драўляны, з Ерусалімскім календаром; з карычневага лаўра, з Ерусаліма; з Іардані). Тры булавы: а) Крыштофа Радзівіла; б) дамасская (?), у бронзу апраўленая; в) гетманская польная, бацькі ЯгоМосці князя (Міхала Казіміра /1629 — 1680/, жанатага на Катажыне Сабескай; Яго Мосць князь — гэта іх сын Караль Станіслаў).
Сярод засцерагальнага ўзбраення: а) старасвецкі жалезны шчыт з «Гісторыяй імператара Канстанціна Вялікага», які належаў каралю Яну Сабескаму (пазней быў падараваны яго сынам Якубам Каралю Станіславу Радзівілу); б) кальчужная сетка шлема гетмана польнага Міхала Радзівіла (у бітве пад Хоцімам турак ударыў па ёй шабляю); в) два турэцкія бунчукі, узятыя ў бітвах. Шмат убрання на коней з дарагіх тканін і збруі, аздобленых срэбрам, золатам і каштоўнымі камянямі: яшмай, бірузой, рубінамі. Асобна перапісаны «клейноты» князя і княгіні, з апошніх варта адзначыць два пярсцёнкі з вялікімі дыяментамі — да заручын і да шлюбу (верагодна, належалі Ганне з Сангушкаў).
Самы вялікі раздзел — «Галантэрыя». Пачынаецца з падарунка каралевіча Якуба Сабескага: капуста з пазалочанага срэбра на падстаўцы, унутры яе — яйка і курка з вядзерцам, а ў ім залатое яечка. Далей апісаны шматлікія кубкі, чашы і конаўкі (кубкі) са срэбра і золата, з эмалямі; у тым ліку дары ад маскоўскага цара Івана, каралёў Яна Сабескага і Аўгуста II; гадзіннікі, крэдэнс са сталовым серабром і інш. Варта адзначыць такія ўнікумы, як старасвецкі крыж з «Распяццем» і евангелістамі (прысланы з Канстанцінопаля турэцкім султанам каралю Яну III), круцыфікс і шахматы Сіроткі.
Запісы інвентара сведчаць, што для Радзівілаў вельмі важнай была гістарычная каштоўнасць рэчаў, якія паказвалі іх сувязі з каралямі Рэчы Паспалітай і іншаземнымі манархамі. Разам з тым, некаторыя рарытэты мелі міфічны характар: напрыклад меч, якім апостал Пётр адсек вуха рабу Малху, кубак з рога адзінарога, які папярэджваў аб налітым у яго атручаным напоі, ці нож, якім заколвалі ахвярнага ягня ў храме Саламона.
Пагрозы Радзівілаўскім скарбцам узніклі ўжо пры ардынаце Каралі II Станіславе (Каханку) (1734 — 1790). Стаўшы у 1762 г. віленскім ваяводам, ужо праз два гады Радзівіл выступіў супраць новага караля Станіслава Аўгуста, страціў пасаду ваяводы і маёнткі. Каб не стаць вязнем Слуцкага замку, быў вымушаны ўцякаць за мяжу і прасіць сховішча ў султана. У. Сыракомля спагадліва адносіцца да Караля Станіслава: «А дома ўсе яго набыткі сталі здабычай ворагаў (партыі Масальскіх-Чартарыскіх). Крэпасці былі заняты, срэбра перададзена ў манетны двор. He страціўшы ў нядолі гераічнага духу, Радзівіл не думаў прыніжацца, прасіць прабачэння ў трона і вырашыў не ступаць на бацькоўскую зямлю да таго часу, пакуль яму не будуць вернуты ўсе званні і пасады і аплочаны ўсе страты. I гэтай хвіліны ён дачакаўся»6. У 1767 г. сейм вярнуў яму гонар, пасаду ваяводы, уладанні і прызначыў выплату 7 млн польскіх злотых. Роўна на гэтую суму было разрабавана шляхтаю толькі з Алыкі (гл. Вопіс прэтэнзій Радзівіла7).
Наўрад ці паспеў Караль Станіслаў атрымаць абяцаную кампенсацыю: у выніку барскай канфедэрацыі ён зноў аказаўся за мяжой — у Вене, Саксоніі ды Баварыі. Нясвіж быў заняты расійскім войскам пад камандай Татлебена. «Як няверныя слугі паведамілі, што павінны быць гарматы і розныя скарбы, то замак ужо тры разы быў перакапаны», — пісаў князю яго камендант Сабескі 27 мая 1773 г. 12 лютага 1774 г. ён паведамляе: «Скарбніца у Нясвіжы пасля агляду нябожчыкам Татлебенам была запячатана, цяпер з прыбыццём праз колькі тыдняў на пастой новага легіёна пад кіраўніцтвам каменданта князя Фабулава, пячаць ужо сарвана, таму наўрад ці трэба сумнявацца, што ў скарбцы
што-небудзь засталося». He драмалі і іншыя шукальнікі радзівілаўскіх каштоўнасцяў. Ужо пасля акупацыі Нясвіжа, 10 ліпеня 1774 г. Сабескі піша князю, што «...скарбцы апячатаны панам камісарам Раманоўскім, хоць у іх мала чаго засталося, таму што і па заканчэнні секвестра яшчэ многа было рабаўнікоў і зладзеяў»8.
Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай, імкнучыся знайсці апору ў гераічным мінулым, у 1783 г. каралеўскі двор у Варшаве пышна адзначыў 100-гадовы юбілей перамогі над туркамі пад Венай. Караль Станіслаў тое ж зрабіў у Нясвіжы не менш урачыста, наладзіўшы да таго ж выставу помнікаў з бітвы і ўласных рэчаў Яна Сабескага, якія захоўваліся ўжо трэцім пакаленнем Радзівілаў у сваёй рэзідэнцыі. Вось што пісала тагачасная варшаўская газета аб першай гістарычнамастацкай выставе ў Вялікім княстве Літоўскім: «Вельмі каштоўныя самі па сабе як дарагія металы і ювелірныя вырабы, яны, аднак, мелі непараўнальна болыпую каштоўнасць ад таго, што служылі гэтаму вялікаму герою свайго часу. Аднымі рэчамі ён валодаў, займаючы высокія пасады ў Рэчы Паспалітай, другія адбіраў пераможнай рукой у ганарлівых атаманскіх правадыроў, іншыя — з удзячнасцю атрымліваў у падарунак ад хрысціянскіх манархаў... Па загадзе Караля Радзівіла, віленскага ваяводы, яны былі ўзяты са скарбніцы для публічнага паказу ў велічную нясвіжскую езуіцкую базіліку і раскладзены густоўна на троне пад аксамітным балдахінам, дастойна ўшаноўваючы вялікага караля, у такім парадку: 1. Арыгінальны партрэт караля Яна. 2.Пад партрэтам французскі ордэн Святога Духа. З.Шчыт з гербам Яна Сабескага. 4.Два маршалкоўскія жэзлы караля Яна. б.Шаблі, з правага боку — караля Сабескага, а з левага — Жалкеўскага. б.Дзве булавы караля Сабескага. 7.Яго ж дзве паліцы. 8.Два бунчукі, адзін караля Яна, другі турэцкі, узяты пад Венай. 9.Два турэцкія мушкеты. ІО.Дзве пары пісталетаў караля Сабескага. ІІ.Два булаты таго ж караля. 12.Бубен караля Яна, што быў у яго пры сядле — каб у час баявых сутычак клікаць да сябе ад’ютантаў. ІЗ.Шчыт караля Яна, аздоблены перламі. 14.16. Сагайдак і лук турэцкі. 15.17. Турэцкая харугва. 18.Кайстра караля Яна для вады, была пры сядле
ў час баявых сутычак. 19.20. Плашч французскага ордэна св. Духа з чорнага аксаміту, абшытага золатам, і капялюш, аздоблены перламі, іх прыслаў каралю Яну французскі кароль Людовік XIV. 21. Шышак і зброя Жалкеўскага. 22. Меч, прысланы каралю Яну папам Інакенціем XI, з залатымі рукаяццю і похвай, з папскім гербам і інш. На дзядзінцы перад касцёлам трымалі 12 добрых коней, на іх паказвалі багатую збрую, сёдлы і іншыя рэчы, аздобленыя золатам, дыяментамі, перламі, рубінамі, смарагдамі і іншымі дарагімі камянямі, забраныя пад Венай у абозе вялікага візіра»9. Рэчы караля Яна III дасталіся разам з Жоўквай Міхалу Казіміру Радзівілу ў 1740 г. ад унучкі караля Марыі Караліны (1697 — 1740), апошняй з роду Сабескіх.
Трэба сказаць, аздобную конскую збрую любілі не толькі туркі, але і еўрапейскае рыцарства, пачынаючы з сярэдневяковых часоў, а яшчэ больш у эпоху барока. У тым жа 1783 г. Караль Станіслаў наладзіў свята ва ўгодкі брата Гераніма, што таксама замалявала «Газэта Варшаўская»: «Каля поўдня князь ягамосць, выслухаўшы ад шматлікіх гасцей віншаванні, накіраваўся да парафіяльнага былога езуіцкага касцёла. Перад ім скакаў эскадрон кавалерыі, потым вывелі 12 дзівосных адборных коней для язды верхам у рыцарскай экіпіроўцы, аздобленай рубінамі, перламі, смарагдамі і іншымі дарагімі камянямі, за верхавымі коньмі рухалася 12 парадных карэт, кожная з якіх была запрэжана ў шасцёрку коней з сярэбранай і залацістай шорнай вупражжу...»10. Вопіс 1710-х гг. пацвярджае захапленне газеты.
Пра прыхільнасць Радзівілаў да каштоўных камянёў сведчыць разрознены іх вопіс XVIII ст. з Нясвіжскага архіва: «... гранатаў 4094, рубінаў 7380 у 6 мяшочках, рубінаў новакупленых 1456, 2800 малых, 290 нешліфаваных, аметыстаў 5 мяшочкаў (1263), бірузы 4 мяшочкі (2530), тапазаў 272, смарагдаў 2402, сапфіраў 174, апалаў 235, алмазаў 166»11. Сапраўды іх хопіць, каб аздобіць не толькі каханых жанчын, але і княжаскі картэж.
Прыдворны паэт Радзівілаў Юзаф Ляснёўскі надрукаваў панегірычны верш «Радасць айчыны, што мае такога ўлюбёнага ў яе сына як князь Караль Радзівіл, віленскі ваявода»,
у якім параўнаў незлічоныя радзівілаўскія скарбы з морам, якое немагчыма высушыць. Адсюль бярэ пачатак легенда пра залатых апосталаў, якая і зараз не дае спаць шукальнікам скарбаў. У. Сыракомля, назваўшы Ляснёўскага «наіўным прыдворным падхалімам», тым не менш, схільны палічыць яго друкаваны верш больш даставерным, чым розныя вусныя паданні. цытуе радзівілаўскага паэта: «Дванаццаць апосталаў і чатыры евангелісты велічынёй у два локці — гэта золата ў радзівілаўскай скарбніцы; сапраўды, гэтых святых апосталаў і евангелістаў можна назваць дамашнімі бажкамі, бо яны не павінны дапусціць ніякіх няшчасцяў у доме Радзівілаў... Дванаццаць вялікіх касцельных ліхтароў, таз, налівачка, келіхі, патыны, кадзільніцы, ампулы — усё з найлепшага золата; гэтыя рэчы болыпай часткай — адлітыя, як, напрыклад, ліхтары, часткова — выкаваныя. Гэты бясцэнны скарб для таго толькі зроблены ў форме касцельных рэчаў, каб быў заўсёды цэлы, некрануты, каб бараніў ад вялікіх няшчасцяў Рэч Паспалітую і радзівілаўскі дом: пры выпадку святыя апосталы не пашкадавалі б сваёй міласэрднасці нябеснай...», — напісаў Ляснёўскі. Такое уяўленне мог падказаць паэту ўзнёслы склад розуму, а таксама інтэр’еры нясвіжскіх касцёлаў, найперш св. Міхаіла, які займаў асаблівае месца ў ваенна-грамадскім жыцці Нясвіжа.