Шляхам пошукаў i адкрыццяў
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
Памер: 167с.
2013
8-9. Рукаяці агатавыя.
10. Нож персідскі, які раскладваецца надвое. 3 асаблівага дрэва, аправа эмалевай работы, вельмі прыгожы.
Анджары (нажы, які туркі насілі за поясам. — А. Я.).
1. У залатой аправе, абсаджанай бірузою і рубінамі з эмалямі, даўні ЯКМ.
2. Турэцкі, тронкі з чорнага рогу.
3. Дамаскавы, золатам набіваны, абсаджаны караламі, з шнурком сярэбраным.
4. 3 чорнымі тронкамі, похвы эмалевай работы.
Пасы і клейноты
1. Пас дыяментавы, пасярэдзіне зашпіляны, на якім дыяментаў вялікіх і малых дзвесце і тры. Нехапае па краях чатырох малых.
2. Пас дыяментавы з эмалямі, абсаджаны сапфірамі і перламі вялікімі, на ім грушка пярловая, смарагдамі апраўленая.
3. Чатыры штукі залатыя з эмалямі — ад паскаў.
4. Пас шаўковы чырвоны са спражкай срэбранай з пяццю эмалямі. Пас такі ж са срэбрам і золатам, са спражкай жалезнай, золатам набіванай.
6. Пас такі ж з золатам, спражка як у папярэдняга.
7. Пас такі ж турэцкі, срэбраны, з канцамі шаўковымі зялёнымі, спражка срэбраная пазалочаная, з эмалямі, з Ranzyszkiem sub пазалота і адным каралам.
Клейноты
1. Восем залатых перстняў, з рознымі камянямі пярэднімі.
2. Адзінаццаць пярсцёнкаў розных.
3. Bernardow (каштоўны камень. — А. Я.) гладкіх аліўкавых два, прысланых ад каралевы Партугальскай.
4. Bernard вялікі аліўкавы, апраўлены ў срэбра, філіграннай работы.
5. Адзін Bernard вялікі белы ў скрыначцы.
6. Адзін Bernard такі ж яшчэ большы, ад каралевіча ЯгоМосьці (Якуба Сабескага. — А. Я.).
7. Адна штука адзінарогавая ардынацкая, якая здаўна была ў Доме Радзівілаўскім, вялікага кошту, бо ЯгоМосьць выкупіў яе за тысячу чырвоных злотых.
8. Скрыначка пад літарай К, у якой караляў вялікіх дзесяць, малых пяць. Яна падаравана Мне ад каралевічаў Іх Мосцяў і ад князя ЯгоМосці ваяводьі Навагрудскага (у 1708 — 29 гг. ім быў Ян Радзівіл, у 1746 — 54 гг. — Ежы Радзівіл. — А. Я.).
9. Трыццаць шэсць гузікаў залатых з эмаллю, у кожным — дыямент вялікі ў срэбры.
10. Дваццаць шэсць гузікаў срэбраных з эмаллю, з малым дыяментам (не хапае аднаго).
11. Трынаццаць гузікаў меншых, на канцах дыяменты (не хапае чатырох).
14. Дваццаць сем караляў вялікіх у залатой аправе, з рубінамі на канцах.
15. Тры залатыя, на канцы па пяць... малых, не хапае чатырох.
16. Два залатыя філіграневай работы з фініфцю.
17. Чатырнаццаць штук перлінак залатых плоскіх з чорнай фініфцю.
18. Тры барылак (берылаў? — А. Я.) такой жа работы.
Клейноты для княгіні
19. Дзве Manolki (флаконы. — А. Я.) для ментолу.
20. Персцень з адным вялікім дыяментам да заручын.
21. Персцень з вялікім дыяментам да шлюбу.
22. Пярсцёнак вялікі з адным дыяментам.
23. Сямнаццаць смарагдаў вялікіх у аправе з эмалямі.
24. Дзевяць смарагдавых грушак.
25. Шнур вялікі перлавы, найпрыгажэйшы, які можа быць.
26. Бранзалет тапазавы з чатырма вялікімі брыльянтамі...
27. Грушкі дзве перлавыя... двух вушэй.
28. Грушка таксама перлавая са смарагдамі.
Galanterje (каштоўныя рэчы. — А. Я.).
1. Капуста срэбраная пазлацістая з п’едэсталам, а ў сярэдзіне яйка і курка з вядзерцам, а ўнутры яйка залатое, падараваная Яго Мсцю каралевічам Якубам.
2. Кубак малы з чыстага золата.
3. Кубак кітайскі з фініфцю.
4. Кубак з капыта аленя.
5. Кубак вялікі месцамі пазалочаны, Електараў Саскіх, мае на сабе нумізматы (медалі. — А. Я.), з эмалямі, ад караля Аўгуста II, у чырвоным футляры.
6. Бакал адзінарогавы з падстаўкай і верхам і шыпом наверсе, абсаджаным гранатамі і бірузою.
7. Залатая чара з накрыўкай і пакровам. Наверсе — залаты вуж. Ад караля Ямсці Яна III дадзена сястры, а нашай маці, якая мне дала (Катажына Сабеская — Каралю Станіславу. — А. Я.).
8. Чарка з чыстага золата з чорнай эмаллю, ножка з блакітнай эмаллю, а ўнутры антук.
9. Чарка ардынацкая... са срэбраным п’едэсталікам.
10. Чарка ардынацкая белая агатавая (такія выраблялі ў Венецыі. — А. Я.), не паліраваная, унутры — чырвоная жыла.
11. Чарка эмаліраваная чорная з блакітным і белым. На верху — Numizmata (медалі. — А. Я.) розныя. Падстаўка таксама апраўлена ў срэбра, пасярэдзіне гравіраваны арол.
12. Чарка белая агатавая. Каля яе — з такога ж каменя, філіграневай работы.
13. Чарка срэбраная з фініфцю, акруглая, ад Івана, цара Маскоўскага.
14. Чарка срэбраная пазалочаная. 3 такім жа верхам, рознымі камянямі абсаджана.
15. Чарка з перламутрам, з падстаўкай срэбранай пазалочанай, з такой жа ружачкай, на якой турэцкая біруза (Turkus Turceli).
16. Чарка вялікая чарапахавая, з двума вушкамі, у срэбра апраўленымі, пазалочанымі.
17. Чарка алхімічная, з металу, выкалочаная.
18. Лямпа.
19. Соўка з індыйскага арэха, у срэбра апраўлена, пазалочаная. Ножка адна зламана, але ёсць унутры.
20. Два страусавыя яйкі, срэбраныя пазалочаныя.
Яшчэ галантэрыі
21. П’едэстал срэбраны пазалочаны, на якім Нептун, які есць з двума грыфамі.
22. Конаўка срэбраная пазалочаная, абсаджана чэскімі дыяментамі, турэцкімі рубінамі і смарагдамі. Нехапае дыяментаў 15, рубінаў 28, адзін смарагд.
23. Конаўка малая ардынацкая. адзінарогавая (з рога нарвала. — А. Я.), з накрыўкай, срэбраным п’едэсталікам і з верхам срэбраным пазалочаным філіграннай работы, на версе — срэбраны чалавек.
24. Конаўка ардынацкая, малая, адзінарогавая, бірузой і гранатамі абсаджана.
25. Конаўка ардынацкая,. малая, адзінарогавая, з накрьіўкай і п’едэсталам, срэбраным пазалочаным гладкім.
26. Конаўка бурштынавая ардынацкая, у срэбра пазалочанае апраўлена, колеру памаранчавага.
27. Два кілішкі ардынацкія, адзінарогавыя, з п’едэсталамі і накрыўкамі срэбранымі пазалочанымі, абсаджанымі бірузой і гранатамі.
28. Кілішак ардынацкі такі ж малы.
Яшчэ галантэрыі
29. Кілішак адзінарогавы, не пастаўны, без п’едэсталу.
30. Кілішак какосавы, з п’едэсталам са слановай косці.
31. Скрыначка з лазурыту ардынацкая, рознымі камянямі абсаджана, унутры пад верхам люстэрачка; у якой шахматы князя Яго Мсці Сіроткі, са слановай косці, штук 32; і адно дрэва з другога боку.
32. Крыж старасвецкі адзінарогавы, на якім з аднаго боку «Укрыжаваньі Ісус», а з другога — чатыры евангелісты асаблівай работы, ён прысланы ад цэсара турэцкага як вялікі special (рарытэт. — А. Я.) са старажытных канстанцінопальскіх хрысціянскіх скарбцаў каралю Яну III, я яго купіў са скарбцаў каралеўскіх.
33. «Укрыжаванне», з лазурыту, ардынацкае, са скарбца князя Ямсці Сіроткі, на п’едэстале з эбенавага дрэва, у футляры драўляным, абітым скураю.
34. Дзіцячая забаўка яшмавая з двума коцікамі срэбранымі, пазал очанымі.
35. Пацеры з лазурыту ардынацкія, у залатой аправе з эмаллю, якіх 71, з медалём такім жа, апраўленым у золата, ад Яго Мосьці князя, Святой памяці.
36. Дэцымка (ружанец, як правіла, з 10 пацеркамі, крыжыкам і медалікам Безаганнага Пачацця Марыі. — А. Я.) з 11 пацеркамі і крыжам, на сподзе залатое колца, на версе медаль срэбраная філіграннай работы. Ад Ямсці князя, Святой памяці.
37. Дэцымка ардынацкая чырвоная, у якой пацерак 9, ад князя Сіроткі.
38. Дэцымка чорная, у якой пацерак 7, ад князя Сіроткі.
39. Лодка з яшмы, з п’едэсталікам, у срэбра апраўленым, абсаджаная смарагдамі.
40. Фляшачка малая для вянгерскай гарэлкі, у залатой аправе, з эмаллю, з нумізматамі і пяццю оніксамі, на сподзе адзін...
41. Фляшка з індыйскага арэха, у сярэбранай пазалочанай аправе.
42. Фляшка шэрая каменная, шруба срэбраная пазалочаная.
43. Ракавіна з матылямі на п’едэстале срэбраным з пазалотай.
44. Ракавіна разная на п’едэстале срэбраньім з пазалотай.
45. Ракавіна на п’едэстале срэбраным з пазалотай, з рознымі нумізмата.
46. Ракавіна на п’едэстале срэбраным з пазалотай, прадстаўляе дэльфіна.
47. Ракавіна на п’едэстале срэбраным з пазалотай, прадстаўляе купідона, сядзячага на дэльфіне.
48. Ракавіна на п’едэстале срэбраным з пазалотай, на якой стаіць негр з пікай.
49. Ракавіна на п’едэстале срэбраным з пазалотай, Нептун стаіць на дэльфіне, трымаючы ракавіну.
50. Ракавіна на п’едэстале срэбраным з пазалотай.
51. Ракавіна, апраўленая ў срэбра, без п’едэстала.
52. Ракавіна такая ж без аправы.
53. Ракавіны дзве.
54. Ракавіна такая ж вялікая, у розныя ўзоры.
55. Ракавіна вялікая, са срэбранай ружачкай.
56. Ракавіна такая ж, вялікая, не апраўленая.
57. Ракавіна такая ж, меншая, не апраўленая.
58. Ракавіна такая ж, яшчэ меншая.
59. Тры лыжкі, з каштоўным металам de Roche і золатам, аправа срэбраная, адна без ручкі.
60. Лыжка яшмавая зялёная, апраўлена золатам і эмаллю.
61. Лыжка перламутравая, са срэбранай пазалочанай ручкай.
62. Лыжка такая ж, у срэбранай аправе.
63. Лыжка такая ж, без ручкі.
64. Відэлец з крышталю de Roche, апраўлены золатам з эмаллю.
65. Papiernik срэбраны пазалочаны.
66. Яшма белая ці метал de Roche...
67. Штука аметысту фіялетавага.
68. П’едэстал ад Lodu z krusztalu de Roche y срэбра апраўлены пазалочаны.
69. Mucel (кулон. — A. Я.) з жоўтага каменю, у залатой аправе з рубінамі і смарагдамі, са шнурком срэбраным, на канцы гузік пазалочаны.
70. Mucel такі ж з белага каменю з эмаллю, тасьма шаўковая.
71. Трубка паляўнічая з ракавіны з муштуком і срэбраным ланцужком.
72. Трубка са слановай косці старасвецкая.
73. Табакерка са слановай косці авальная, зроблена каралём Аўгустам II, электарам саксонскім.
74. Табакерка авальная, чорная, з рогу, зроблена царом Пятром Аляксеевічам.
75. Табакерка са слановай косці, як фляшка, зроблена князем Ракоці.
76. Табакерка срэбраная плоская, старая, акруглая, ад князя Яго Мосці, Святой памяці.
77. Капялюш кардынальскі, берэт і плашч князя Ежы Радзівіла, кардынала.
78. Кошык князя Ямсці Сіроткі, рукаяць яго тапазавая, золатам з блакітнай эмаллю.
Срэбра
1. Крэдэнс, увесь срэбраны, г. зн. сервіз вялікі. Паўміскі вялікія, талеркі. Місы вялікія з вушамі, тэрыны (вазы для супа. — А. Я.) двайныя, яшчык (jaszsz. — А. Я.) з місамі, нажы, лыжкі крэдэнсавыя — усё да некалькіх сталоў, таксама як і да піўніцы. Манеркі срэбраныя пахолкавыя тыя ўсе з пажытку выданы. На гэта перароблена вельмі многа старасвецкага на цяперашнюю моду.
2. Тацаў (падносаў. — А. Я.) вялікіх срэбраных пар 12.
3. Два kusze (кубкі. — А. Я.) срэбраньія.
4. Два кушы такія ж малыя з арэхавага дрэва, у срэбра апраўленыя, з адным вухам.