Шляхам пошукаў i адкрыццяў
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
Памер: 167с.
2013
Кн. Марыя-Далорэс была абражана тым фактам, што кн. Караль з ёй не разлічыўся цалкам пры падзеле спадчыны яе мужа, і адмаўлялася вярнуць ізумруды. Завяшчанне кн. Марыі дэ Кастэлян стала значным канфліктагенам сярод шматлікіх родзічаў, закранула і род Патоцкіх, у які ўвайшлі абедзве дачкі княгіні. Менавіта старэйшая з іх павінна была стаць законнай уладальніцай гэтых каштоўнасцей. Французскі суд 20 ліпеня 1926 г. прыняў рашэнне, адпаведна якому абавязваў кн. Марыю-Далорэс вярнуць ізумрудавы гарнітур унуку Марыі дэ Кастэлян, гр. Альфрэду Патоцкаму на працягу 15 дзён з моманту вынясення прыгавору13.
Судовыя справы па спадчыне кн. Станіслава працягваліся на працягу 1928 — 1933 гг. Гэтыя судовыя разборы мелі і вялікае асабістае значэнне для супрацьлеглых бакоў. Кн. Марыя-Далорэс і жонка кн. Караля кн. Ізабэла былі роднымі сёстрамі. Відаць, пакідаючы ардынацыю сярэдняму пляменніку, кн. Станіслаў разлічваў, што такім чынам лепш забяспечыць інтарэсы сваёй жонкі і дачкі. Аднак гады яго ардынацтва прынеслі значныя страты справам давідгарадоцкай ардынацыі, якая знаходзілася ў разораным стане. Кн. Караль абвінавачваў нябожчыка дзядзьку ў злоўжываннях. Судовая справа аб падзеле спадчыны, якая цягнулася некалькі гадоў, таму што ніхто не хацеў саступаць, значна пагоршыла адносіны паміж двума сем’ямі.
Кн. Караль, нягледзячы на рашэнне суда, не спяшаўся выплачваць нявестцы і пляменніцы належную ім суму. Гэта прывяло ў 1932 г. да наступнага канфлікту і чарговай судовай
справы. Судовы выканаўца абвінавачваў кн. Караля ў тым, што ён частку сваёй рухомай маёмасці перапісваў на іншых асоб, каб не выплачваць належнае кн. Марыі-Далорэс. Суд прызнаў рэквізіцыю маёмасці правільнай і хода справе не даў14.
Кн. Марыя шмат зрабіла для роду Радзівлаў: стала ініцыятаркай адраджэння Нясвіжскага замка, заклала парк у Манькавічах, часткова фінансавала будаўніцтва там палаца, друкавала кнігі, падтрымлівала творчасць польскага MacTaxa Юльяна Фалата, які адлюстраваў у шматлікіх творах радзівілаўскія паляванні з натуры. Аднак у пытаннях сваёй спадчыны яна паступіла не зусім паслядоўна, таму што склала завяшчанне са шматлікімі агаворкамі, якія павінны былі дзейнічаць доўгі час пасля яе смерці. Палажэнні гэтага завяшчання сталі прычынай многіх сямейных канфліктаў. Сам па сабе гэты дакумент вельмі цікавы, у ім падрабязна тлумачыцца воля завяшчальніцы ў дачыненні да шматлікіх асабістых рэчаў: калекцыі табакерак, футра, клейнотаў, веераў, мэблі і посуду.
Частка гэтай спадчыны ў час Першай сусветнай вайны загінула ў Манькавічах. Другая частка трапіла ў рукі малодшай нявесткі кн. Марыі-Далорэс і трапіла ў Францыю. Прадметы з гэтай калекцыі разышліся па Еўропе, некаторыя з іх яшчэ можна знайсці ў антыкварных салонах.
Дадатак
Завяшчанне кн. Марыі Радзвід з роду дэ Кастэлян ад 6 студзеня 1912 г. 15
У імя Айца і Сына і Святога Духа; я, княгіня Антонава Радзівілава Марыя-Дарота-Эльжбета з дому дэ Кастэлян, вось выкладзеная ў завяшчанні мая апошняя воля:
Акт I
Мая маёмасць складаецца і, верагодна ,будзе складацца ў хвіліну маёй смерці:
з капіталіка ў Кляйніц у акрузе Грунберг у Сілезіі;
з капіталіка, размешчанага ў Францыі, у BoucherBeaurin, 25 Rue de la Chaussee d’Antin y Парыжы;
з пэўнай колькасці каштоўных папераў, які паходзяць ад маёй ашчаднасці і захоўваюцца ў банкіра братоў Шынклер у Берліне;
з прыгожых прадметаў хатняга ўжытку;
са шкатулкі з клейнотамі.
Ацэньваю мае землі ў Кляйніцы на 1 млн. 200 тыс. марак.
Жадаю сабе выразна (на выпадак спору), каб мае дзеці не супрацьдзейнічалі гэтаму маііму фармальнаму выражэнню маёй волі.
II
3 майго шлюбу з князем Антоніем Радзівілам нарадзілася чацвёра дзяцей:
1. мой сын Ежы Радзівіл;
2. мая дачка Эльжбета Радзівілаўна, замужам за графам Раманам Патоцкім;
3. мая дачка Алена Радзівілаўна, замужам за графам Юзафам Патоцкім;
4. мой сын кн. Станіслаў Радзівіл.
Мой старэйшы сын, князь Ежы Радзівіл, які валодае пасля смерці свайго бацькі вялікімі маёнткамі свайго роду, на жаль, мае хваробу, якую ўрачы лічаць невылечнаіі. 3 прычыны, што ў падчас яго жаніцьбы я дала яму гарнітур з брыльянтаў і бірузы, які быў ацэнены ў той час на 150 тыс. франкаў, таму не раблю на яго карысць ніякага запісу. Калі б ён ставіў патрабаванні абавязковай часткі, то кошт каштоўнасцей, якія ён атрымаў ад мяне, павінны быць яму палічаны на яе рахунак, а гэта значыць адлічаны.
Каштоўнасці гэтыя аддадзены на захаванне ў касу ў Нясвіжы.
Mae дочкі павінны памятаць, што я дала кожнай з іх з маёй асабістай маёмасці выправу па 50 тыс. франкаў, калі яны выходзілі замуж, і што сума тая была ім выдадзена мною з гакам. Mae дзве дочкі павінны задаволіцца гэтай сумай у якасці дадзенай у лік спадчыны, а таксама грашоваіі сумай, адпісанай ім у артыкуле IV гэтага завяшчання.
Ill
Згодна з гэтымі заўвагамі, прызначаю майго малодшага сына, князя Станіслава Радзівіла агульным спадкаемцам усяго, чым я валодаю. У выпадку яго смерці перад маёй смерцю, альбо ў выпадку, калі б ён не мог прыняць спадчыну, яго дзеці атрымаюць тыя самыя правы, якімі я яго надзяляю гэтым завяшчаннем. Усе мае запісы абавязваюць майго спадкаемцу, ці ёсць яны ў маіх цяперашніх распараджэннях, ці таксама ў будучых.
IV
Даручаю, каб мой спадкаемца аддаў кожнаіі з маіх двух дачок: Раманавай Патоцкаіі і Юзэфавай Патоцкай па 100 тыс. франкаў, якія ён возьме з капіталу, размешчанага ў Францыі. Калі якая-небудзь з маіх дачок памрэ ранеіі за мяне, сума гэтая павінна быць выплачана яе дзецям.
V
Што тычыцца нерухомасці зямельнай Кляйніц, то абмяжоўваю права майго спадкаемцы наступным чынам:
1. Мой спадкаемца не будзе мець права адчужаць і аддаваць у заклад іпатэкай гэтую нерухомасць. Калі ж ён захоча пазбавіцца ўласнасці гэтага маёнтку, то можа гэта зрабіць, толькі пераносячы права ўласнасці без аплаты якім-небудзь спосабам і зусім не парушаючы інтарэсы двух сваіх сясцёр у роўных частках; альбо на карысць дзяцей адной са сваіх сясцёр, калі тая памрэ перад актам падзелу.
2. Моіі спадкаемца не мае права рабіць распараджэнні ў завяшчанні, якія б тычыліся майго зямельнага ўладання ў Кляіініцы на карысць іншых асоб, толькі на аднаго са сваіх дзяцей, а таксама не можа рабіць распараджэння, у выніку якога мог бы быць ажыццёўлены падзел маёнтку ў Кляйніцы.
3. Калі мой сын Станіслаў, мой спадкаемца, памрэ, не пакінуўшы нашчадкаў у простай лініі, альбо калі пакіне распараджэнні ў завяшчанні, якія будуць супярэчыць майму папярэдняму распараджэнню, уласнасць майго маёнтку ў Кляйніцы павінна перайсці да маіх двух дачок у роўных частках, або да іх дзяцей, калі б яны ўжо не жылі.
4. Жадаю сабе перш за ўсё, каб маёнтак Кляйніц, які з’яўляецца маім родавым маёнткам і можа аблегчыць крэдыт майму сыну, заставаўся як мага даўжэй непадзельным ва ўладанні майго сына, князя Станіслава Радзівіла, альбо яго нашчадкаў. У гэтых адносінах чакаю па яго сыноўскай міласці ў адносінах да мяне, што ў выпадку, калі ён пакіне большую колькасць дзяцей, то вызначыць аднаго як уладальніка маёнтку Кляйніц, толькі сыны будуць мець першынства перад дочкамі.
5. Гэтыя абмежаванні ў правах майго спадкаемцы павінны быць запісаны па меры. магчымасці ў іпатэчную кнігу ў Берліне.
VI
Mae каштоўнасці будуць падзелены наступным чынам:
1. Дачцэ маёіі, графіне Раманавай Патоцкай, мая вялікая дыядэма з брыльянтаў, якую прашу перадаць яе другому сы.ну, Ежы Патоцкаму, калі яна тое палічыць неабходным, або ў завяшчанні, а таксама маю вялікую брошку з перлаў і брыльянтаў.
2. Дачцэ маёй, графіне Юзэфавай Патоцкай, бант з брыльянтамі і мой вялікі гарнітур з аметыстаў, якія я прашу аддаць, калі яна палічыць неабходным, альбо адпісаць у завяшчанні свайму другому сыну Юзэфу Патоцкаму, майму хрышчонаму сыну.
3. Майму сыну, Станіславу Радзівілу адпісваю:
1. Мой поўны гарнітур з ізумрудаў,
2. Маё калье з перлаў з 13 нітак з замком,
3. Mae завушніцы з перлаў і брыльянтаў.
Калі мой сын Станіслаў будзе мець сына, усе гэтыя каштоўнасці павінны быць далучаны на Давідгарадоцкага маярату, але калі ў яго не будзе сына, то мой гарнітур з ізумрудаў павінен перайсці да Ланцуцкага маярату16; маё калье з перлаў — да маёй унучкі Інкі Радзівіл17, а мае завушніцы з перлаў і брыльянтаў — да Антанінскага маярату, які належыць майму зяцю графу Юзэфу Патоцкаму.
4. Адпісваю маёй сыновай, княгіні Ежавай Радзівіл, мой паясок з брыльянтаў з кветкай хрызантэмы, з ім злучанай.
5. Адпісваю маёй сыновай, княгіні Станіслававай Радзівіл, мой бранзалет з ізумрудаў і брыльянтаў. Загадваю, каб мой гарнітур з ізумрудаў не быў іначаіі апраўлены, чым ёсць зараз. Калі мой сын Станіслаў не выканаў бы гэтай агаворкі ў маім завяшчанні, то дазваляю маёй старэйшай дачцэ патрабаваць гэты гарнітур неадкладна для Ланцуцкага маярату.
VII
Адпісваю майму сыну Станіславу вялікі туалет з пазалочанага срэбра, які паходзіць ад яго бабкі, княгіні Луізы Радзівіл з дому прынцэсы прускай. (Туалет, які быў мне дадзены пры маім выхадзе замуж.) Туалет гэты павінен быць прывязаны да маярату ў Давідгарадку, калі мой сын Станіслаў будзе мець сына. Калі не будзе мець, то туалет павінен належыць да маярату нясвіжскага.
VIII
Mae дзве дочкі павінны падзяліць ўсе мае карункі за выключэннем маёй вялікай коўдры і маёй навалачкі на падушку са старажытнага гіпюру, якую адпісваю майму сыну Станіславу Радзівілу, а ў будучым для яго дачкі — Інкі.
IX
Mae дочкі павінны падзяліць маі індыйскія шалі. Павінны яны таксама падзяліць паміж сабой мае вееры, якія не ўваходзяць у калекцыю забавак.
X
Адпісваю майму ўнуку Ежы Патоцкаму ўсе мае футра.
XI
Адпісваю майму сыну Станіславу Радзівілу:
маю калекцыю мініяцюр цалкам;
калекцыю розных камянёў;
усе мае дробязі: табакеркі, белае і каляровае шкло, мой фарфор, мае карціны, мой прыгожы сервіз з саксонскага фарфору (падарунак Саксонскага караля прынцу Талейрану пасля Венскага кангрэса ў 1815 г.), мае шпалеры
з Абюсона, мае кітайскія пано, вышытыя на блакітным атласе, усю каштоўную мэблю, якая ўпрыгожвае маю спальню і пяць маіх салонаў у Берліне (за выключэннем тых, якімі я асобна распараджаюся), мае ашклёныя вітрыны з іх начыннем, мае бронзы, мае мармуры і маю асабістую бібліятэку ў Кляйніцы.