• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шляхам пошукаў i адкрыццяў Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

    Шляхам пошукаў i адкрыццяў

    Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

    Памер: 167с.
    2013
    48.84 МБ
    Дзяцінства Мікалая Набокава прайшло ў Любчы, дзе ён нарадзіўся (тамтэйшы замак належаў яго маці) і дзе атрымаў першыя музычныя ўражанні, напоўненыя беларускай народнай музыкай. 3 мемуараў кампазітара можна даведацца пра музычнае жыццё свету 1920 — 70-х гг., пра выдатных дзеячаў тагачаснай культуры — ад Ігара Стравінскага (сябры
    ды куміра Набокава), Сяргея Пракофьева, Сяргея Есеніна, Мсціслава Растраповіча і Галіны Вішнеўскай да Арнольда Шонберга, Паўля Хіндэміта, Джорджа Гершвіна, Рэйнера Марыя Рыльке, Вілі Бранта і нават былога савецкага дыпламата Пятра Абрасімава (як аказалася, земляка Набокава)14.
    Але самыя пранікнёныя старонкі мемуараў прысвечаны радзіме кампазітара, які напрыканцы жыцця пісаў: «...Белоруссня, нніцая н отсталая, полна была неповторнмой тнхой прелестн. В особенностн это касается тех мест, в которых жнлп мы. Нз подобных протнворечнвых чувств выросла моя непзменная любовь к этнм местам, особенная, странная любовь, — с прнвкусом горечн н безнадежностн, любовь бесконечно нежная... Сам я, что бы нн случнлось, до конца дней свонх останусь белорусом. Для меня это едннственный способ сохраннть связь с далекой н недостнжнмой землей»15.
    Пакінуўшы гэтую зямлю ў юнацтве, музыкант пасля жыў, вучыўся і працаваў у розных гарадах — Адэсе і СанктПецярбургу, Берліне і Парыжы, у маленькіх і буйных цэнтрах Амерыкі. Ён стаў, як і іншыя сыны Беларусі, як асобы, каранямі звязаныя з нашай зямлёй (Марк Шагал, Тадэвуш Касцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Міхаіл Глінка, Станіслаў Манюшка, Дзмітрый Шастаковіч і інш.), Асобай Свету, што яднае краіны і народы. Аднак менавіта Беларусь засталася для яго адзінай Радзімай, нязбыўнай марай, успамінамі аб якой пранізаны не толькі старонкі напісанай ім кнігі, але і кнігі ягонага жыцця... Можа таму музыка славутага кампазітара, што нарэшце вярнулася на яго радзіму, успрымалася як яго пасмяротнае пасланне, своеасаблівы тэстамент, што завяшчаў ён суайчыннікам без усялякай надзеі на сваё вяртанне на радзіму.
    Зрэшты, Набокаў не выкарыстоўваў той пласт беларускага музычнага фальклору, на якім гадаваўся ў дзяцінстве. Хоць пры глыбокім даследаванні яго творчасці магчыма выявіцца і гэта: увекавечыў жа М. Глінка беларускую «Камарынскую», a М. Карловіч — беларускія жніўныя песні; не застаўся ўбаку ад беларускага фальклора і I. Стравінскі, a М. Шагал да канца жыцця маляваў родны Віцебск... I ўсё ж відавочна: у сваёй творчасці на свядомым і падсвя-
    домым узроўні Набокаў увасобіў карнявыя, тыпалагічна адметныя, субстанцыянальныя якасці і прыкметы беларускай культуры — як культуры высокадухоўнай, плюралістычнай у сваім яднанні розных этнаканфесіянальных плыняў і таму заўжды адкрытай свету. Музыка Набокава ўвасабляе і такую якасць айчыннай культуры, як шчодрасць і ахвярнасць. Яна, нібыта Маці Божая, аддаўшая адзінароднага Сына (а фестываль памяці Набокава адбыўся як раз у дні Успення Святой Багародзіцы), таксама даравала лепшых сыноў сваіх свету мастацкаму, ды і ўвогуле — Сусвету (зноў і зноў успомнім ахвяры Вялікай Айчыннай). Культуры, напоенай жыватворнымі сокамі той высокай духоўнасці і паэтычнасці, якая ўласціва прыхаванай у сваёй таямнічасці, заглыбленай у багаты ўнутраны свет беларускай душы. Нездарма нашчадкі Набокава ў адзін голас сцвярджалі, што яго музыка — такая, як ён сам — адкрытая, эмацыянальная і шчырая.
    3 іншага боку, пэўная інтравертнасць, невыказанасць і сціпласць, як ні парадаксальна, таксама характэрна для многіх, нават тэатральных твораў (балетаў «Ода», «Жыццё Афрадыты» «Мірны саюз», «Жыццё Палішынеля», «Дарэмныя намаганні кахання»), а таксама сімфоній («Біблейская сімфонія» і «Малітва»), элегіі «Вяртанне Пушкіна», кантат і араторый, канцэртаў, уверцюр, твораў для голасу і аркестра на вершы Ахматавай і Пастэрнака.
    Паказальна таксама, што творчасць Набокава наскрозь пранізана песеннасцю, што з’яўляецца прынцыповай якасцю для асэнсавання сувязі — прыхаванай, апасродкаванай — творчасці Набокава з айчынным мастацтвам. Справа у тым, што танцавальную музыку іншых кампазітараў Беларусі — ад Мацея Радзівіла да Восіпа Казлоўскага і Клеафаса Агінскага (згадаем хоць бы яго папулярны паланэз) таксама вызначала песеннасць, напеўнасць, задушэўнасць.
    Творчасць Набокава адлюстроўвае яшчэ адну прыкмету айчыннай культуры, што захоўвае традыцыйныя каштоўнасці і не прымае разбуральных эксперыментаў. Падавалася б, музыка кампазітара, які раскрыў свой талент у Еўропе і Амерыцы, павінна ўвасобіць увесь комплекс вычварных тэхналогій, уласцівых еўрапейскаму музычнаму авангарду XX ст., твор-
    часці буйных эксперыментатараў, у тым ліку згаданых вышэй калег Набокава. Яна мусіла б значна адрознівацца ад тых кампазіцый, якія выйшлі з-пад пяра яго сучаснікаў, беларускіх аўтараў — прадстаўнікоў маладой нацыянальнай школы — Мікалая Чуркіна і Анатоля Багатырова, Мікалая Аладава і Яўгена Цікоцкага, Уладзіміра Алоўнікава і Яўгена Глебава, многіх іншых класікаў беларускай музыкі, якія пры жыцці Набокава аказаліся з ім як бы па розныя бакі не толькі ідэалагічных, але і мастацкіх барыкад. Але аказалася, што яго творчасць вельмі сугучная па сваім духу і нават музычнай мове многім сачыненням беларускіх кампазітараў XX ст. Гэта было асабліва відавочна дзякуючы неверагоднаму, але, мабыць, і заканамернаму супадзенню: як раз у той самы дзень, калі напрыканцы жніўня 2011 г. у Міры і Любчы гучала музыка Набокава ў выкананні Юрыя Блінова, у Маладзечне, падчас фестывалю беларускай песні і паэзіі камерныя калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга выконвалі творы майстроў беларускага XX ст. (таксама забытыя!) — Рыгора Пукста, Аляксея Туранкова, Пятра Падкавырава і Дзмітрыя Лукаса. Тыя творы аказаліся шмат у чым падобнымі з набокаўскімі — па сваёй сутнасці, духоўным патэнцыяле і нават па сродках музычнай выразнасці...
    У межах дадзенай публікацыі, канешне, немагчыма згадаць усіх тых музыкантаў, якія па розных прычынах рассталіся з радзімай сваіх продкаў, але аддана служылі ёй далёка за яе межамі, даруючы свету добрую, светлую, высокадухоўную вестку пра родную зямлю. Пра Беларусь, якая, хочацца верыць, заўсёды будзе памятаць іх імёны і цікавіцца іх творчасцю.
    Заўвагі
    1	Гл. пра гэта: Протопопов В. Няколай Днлецкнй н его «Музыкальная грамматнка» // Musika Antiqa. Acta scientificae. — T. IV. — Bydgoszcz, 1975. — C. 577; Келдыш Ю. Несколько соображеннй о Днлецком // Советская музыка. — 1968. — №9.—С. 107-112.
    2	Гл. пра гэта: Бабровіч В. Казлоўскі Восіп (Юзаф) Антонавіч II Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 618.
    3	Гл. пра гэта: Аладова Р. Константнн Горскнй н его опера «Маргер» в контексте белорусской культуры. — Мннск, 2005.
    4	Гл. пра гэта: Дадзіёмава В. 3 гісторыі беларуска-рускіх музычных сувязей (да XX ст.) // Музычная культура Беларусі і свету: да 100-годдзя Л. С. Мухарынскай / склад. Т. Якіменка; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — Вып. 12. Cep. 1, Беларуская музычная культура. — Мінск, 2006. — С. 207-218.
    5	Гл. пра гэта: Лнсса 3. Бердяев Валернан // Музыкальная энцнклопедня: в 6 т. — Т. 1,—М„ 1973.— Стб. 419.
    6	Гл. пра гэта: Дадзіёмава В. Глінка і Беларусь: на шляху да тэмы // М. Глннка н славянское музыкальное наследне. К 200-летню co дня рождення: матерналы науч. конф. — Мннск, 2004. — С. 3-9.
    7	Гл. пра гэта: Дадзіёмава В. Глінка і Беларусь: на шляху да тэмы...
    8	Гл. пра гэта: Капнлов А., Ахвердова Е. Музыкальная культура Беларусн XIX — начала XX веков. — Мннск, 2000.
    9	Гл. пра гэта: Несцярчук Л. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны. — Мінск, 2009.
    І0	Гл. пра гэта: Радзнвнлл A. X. Гёте. «Фауст» /фрагменты/; лнбретто Н. В. Гёте, nep. В. Сёмухн. — Мннск, 1997. — С. 7-29.
    11	Гл. пра гэта: Дадзіёмава В. Музыка // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. — Мінск, 2008. — С. 301-327.
    12	Гл. пра гэта: Дадзіёмава В. Музыка // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур...
    13	Nabokov N. I. Stravinsky. — Boston, 1964.
    14	Nabokov N. Bagaz. Memoirs of Russian Cosmopolitan. — New-York, 1975.
    15	Набоков H. Багаж. Мемуары русского космополнта. — СПб, 2003. — С. 19.
    VW3 SM? SW ftva
    Йй Ж ЙЙ &Й
    А. Мяцельскі
    НЯСВІЖСКІЯ РАДЗІВІЛЫ
    I РАСПАўСЮДЖВАННЕ КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА ў КРЫЧАўСКІМ СТАРОСТВЕ
    Пранікненне каталіцкага касцёла на землі ўсходняй Беларусі, у тым ліку і на тэрыторыю Мсціслаўскага ваяводства, пачынае фіксавацца ў пісьмовых крыніцах толькі з пачатку XVII ст., хаця, безумоўна, знаходжанне каталікоў у адзінай шматканфесіянальнай дзяржаве дазваляе меркаваць пра наяўнасць іх пэўнай колькасці на ўсходніх землях Вялікага княства Літоўскага і ў папярэднія за пачатак XVII ст. часы. Ускосным сведчаннем гэтаму з’яўляецца наяўнасць у Смаленску XII — XIII стст. «нямецкай бажніцы» — ратонды, пабудаванай яшчэ у другой палове XII ст.1
    Да і само слова «каталіцкі», якое паходзіць ад грэчаскага «католікас» — усяленскі, бяспрэчна сведчыць пра пастаўленую яшчэ пры самым пачатку арганізацыі каталіцкай царквы мэту — распаўсюджванне каталіцкага дагмату веры ва ўсім свеце.
    Тым не менш, да канца XVI ст. на ўсходзе ВКЛ фактычна не было каталіцкіх храмаў. У 1592 г. яшчэ толькі абмяркоўвалася магчымасць будаўніцтва касцёла ў Оршы2. Пра невялікую колькасць каталіцкага насельніцтва ў краіне нават напрыканцы XVI ст. сведчыць ліст Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі да папы рымскага, у якім ён скардзіцца, што не можа ва ўсёй Літве знайсці адпавядаючую свайму статусу жонку-каталічку. А ў лісце да караля ён пісаў, што навогул у Літве мала каталікоў3. Што ж тут казаць пра ўсход краіны!
    He з’яўлялася выключэннем у гэтым плане і Крычаўскае староства. Першы касцёл у Крычаве быў пабудаваны толькі недзе паміж 1620 — 1628 гг4., пра што сведчаць шматлікія ўскосныя даныя.
    Па-першае, гэта дазвол крычаўскім мяшчанам на дзве ярмаркі ў год, на якіх яны мелі права сычэння мёду. Згодна з прывілеям на наданне гораду Магдэбургскага права (1633 г.), воск, атрыманы пры сычэнні мёду, павінны былі дзяліць напалам. Адна палова ішла на карысць касцёла, а другая — на карысць царквы5. Гэта першы факт, які сведчыць, што ў горадзе на той час (жнівень 1633 г.) ужо існавала каталіцкая святыня.