Шляхам пошукаў i адкрыццяў
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
Памер: 167с.
2013
у Агінскіх часта ладзіліся канцэрты, у якіх гаспадар выконваў партыю першай скрыпкі, іспанскі скрыпач Эскудэра — партыю другой скрыпкі, Казлоўскі іграў на віяланчэлі, а спяваў італьянскі тэнар Паліяні. У музіцыраванні часам прымала ўдзел і дачка Казлоўскага, якая выконвала партыю альта. У Залессі Казлоўскі не толькі музіцыраваў, але і пісаў арыгінальныя творы. У прыватнасці, ёсць надзвычай цікавыя даныя аб сачыненні ім музыкі да сцэнічнага твора «Жнеі, або Дажынкі ў Залессі», рукапіс якога, на жаль, пакуль не знойдзены.
У цэлым арыентацыя Казлоўскага як на ўсходне-, так і на заходнееўрапейскія традыцыі, засвоеныя ім у беларускапольскі перыяд жыцця, уяўляецца несумненнай. Гэтай акалічнасцю можна патлумачыць факт хуткага прызнання творчасці кампазітара ў Расіі, культура якой чулліва адгукалася на заходнія павевы. Відавочна таксама, што Казлоўскі здолеў вельмі арганічна адаптаваць да расійскай мастацкай рэчаіснасці многія інавацыйныя з’явы. Гэта датычыць і яго вакальнай лірыкі, якая дала пачатак еўрапеізаванаму рускаму рамансу, і аркестравага паланэза, якому Казлоўскі надаў статус галоўнага прыдворнага танца і нават расійскага гімна.
Сёння, калі спадчына В. Казлоўскага яшчэ спецыяльна не даследавана беларускім музыказнаўствам, заўчасна казаць аб усіх гранях дачынення творчасці кампазітара да айчыннай культуры. Аднак ужо зараз можна сцвярджаць, што музыкант, выхаваны на ніве культур Беларусі і Польшчы, стаў (падобна ўзгаданым Дылецкаму і Полацкаму) носьбітам і правадніком тых заходніх плыняў у мастацтве Расіі, якія далі гэтаму мастацтву значны імпульс для развіцця і дапамаглі яму хутка і арганічна ўвайсці ў агульнаеўрапейскі культурны арэал.
3 гісторыяй рускай (а таксама і польскай) музыкі звязана, як адзначалася, імя ўраджэнца Ліды Канстанціка Горскага (1859 — 1924), выдатнага кампазітара і скрыпача, што адлюстраваў у музыцы XIX ст. старажытную гісторыю сваёй Радзімы — Беларусі. На другой жа радзіме, у Расіі, ён стаў постаццю амаль сакральнай — з-за вядомага выпадку з выкананнем скрыпічнага канцэрта П. Чайкоўскага, калі апошні
разрыдаўся за дырыжорскім пультам, пачуўшы пранікнёныя гукі скрыпкі Горскага3...
У тым жа стагоддзі музычна-тэарэтычная думка Расіі ўзбагачалася працамі магілёўца Віктара Чачота, а таксама Мікалая Зарэмбы (родам з Віцебшчыны), рэктара Пецярбургскай кансерваторыі, настаўніка ўсё таго ж Пятра Ільіча Чайкоўскага4.
3 культурай Расіі і Польшчы звязана дзейнасць сусветна вядомага дырыжора, ураджэнца Гродна Валерыяна Бярдзяева (1885 — 1956), які атрымаў адукацыю у Лейпцыгскай кансерваторыі у М. Рэгера, X. Зіта і А. Нікіша. Яго дзейнасць у Расіі у першай трэці XX ст. (як дырыжора Марыінскага тэатра, Ленінградскай філармоніі, Свярдлоўскага опернага тэатра) прынесла яму славу выдатнага інтэрпрэтатара рускай і заходнееўрапейскай музыкі, а далейшая праца ў Варшаве, Познані і Кракаве — не толькі як дырыжора, але і знанага выкладчыка — прафесара вядучых кансерваторый5.
Паказальна, што некаторыя музыканты з беларускімі генеалагічнымі каранямі станавіліся сімваламі рускай культуры, нават не цалкам асэнсоўваючы сваю прыналежнасць да радзімы продкаў. Так было, у прыватнасці, з Міхаілам Іванавічам Глінкам, які паходзіў са старажытнага шляхецкага роду герба «Тшаска», прадстаўнік якога Віктарын Уладзіслаў у XVII ст. валодаў маёнтакам у Смаленскім ваяводстве. Апошняе ж, як вядома, уваходзіла ў тую эпоху ў склад беларуска-літоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, а разам з ім — у склад Рэчы Паспалітай. У час руска-польскай вайны шляхціц прымае рускае падданства і становіцца, такім чынам, заснавальнікам расійскай галіны роду Глінкаў. Зрэшты, сам М. Глінка наўрад ці адчуваў сябе нашчадкам беларускага роду, але некаторыя моманты ўсё ж сведчаць аб існаванні як непасрэдных, так і апасродкаваных «беларускіх матываў» у яго жыцці і творчасці. Перш за ўсё гэта відавочна пры знаёмстве з яго славутай «Камарынскай», хрэстаматыйна вядомая мелодыя якой здаўна бытуе на Беларусі пад назвай «лявоніха па-даўнейшаму». Паказальна, дарэчы, што матыў «Камарынскай» прысутнічаў яшчэ ў «Мусікійскай граматцы» М. Дылецкага. Вельмі цікава так-
сама, што, па нашых назіраннях, гэтая ж мелодыя паслужыла асновай тэматызму адной са Славянскіх сімфоній («Рускай») Эрнста Ванжуры, кампазітара чэшскага паходжання, які ў 1780-я гг. працаваў пры двары графа С. Зорыча ў Шклове, а потым быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург, дзе стварыў першыя ў Расіі сімфонііб. Глінка бліскуча працягнуў і развіў гэтыя пачынанні, узняўшы рускую сімфанічную музыку на якасна новую вышыню. I хто ведае, колькі яшчэ агульных для славянскага свету мелодый, вядомых і на Беларусі, выявяць спецыялісты пры мэтанакіраваным даследаванні з гэтага пункту гледжання яго творчасці, як, дарэчы, і творчасці іншых аўтараў, асабліва тых, якія былі ўшчыльную звязаныя з гісторыяй культуры Беларусі. У наш час бессмяротныя творы Глінкі ўпрыгожваюць рэпертуар многіх беларускіх выканаўцаў, у тым ліку і камерных калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, які прысвяціў кампазітару спецыяльную праграму.
Як сведчаць гістарычныя матэрыялы, не толькі рускае мастацтва ўзбагацілася творчымі здзяйсненнямі выхадцаў з Беларусі. Апошнія ўнеслі свой уклад таксама ў скарбонку заходніх культур, і больш за ўсё польскай. Яркімі прыкладамі ў гэтым плане з’яўляюцца Ян ды Мячыслаў Карловічы
Першы з іх, Ян Карловіч (1836 — 1903) — бацька знанага кампазітара Мячыслава Карловіча, выдатны этнограф, лінгвіст, гісторык, музычны дзеяч, кампазітар, музыкантвыканаўца і тэарэтык — застаўся ў памяці культур розных народаў.
Ян атрымаў рознабаковую і грунтоўную адукацыю ў лепшых навучальных установах Еўропы: Маскоўскім, Гейдэльбергскім, Берлінскім універсітэтах, Парыжскай і Брусельскай (клас віяланчэлі прафесара А. Ф. Сервэ) кансерваторыях. Ён выкладаў камерны ансамбль і рускую мову ў Варшаўскім музычным інстытуце, быў членам Кракаўскай акадэміі навук. Карловічу належаць фундаментальныя працы па этнаграфіі, мовазнаўстве і лексікалогіі (у тым ліку тры слоўнікі). Ён аддана займаўся навукова-асветніцкай дзейнасцю: быў рэдактарам буйнога этнаграфічнага часопіса «Вісла», стваральнікам этнаграфічнага музея (Вільня), віцэ-
прэзідэнтам музычнага таварыства «Лютня» (Варшава»), народазнаўчага таварыства (Львоў), секцый імя С. Манюшкі і Ф. Шапэна ў Варшаўскім музычным таварыстве. У музычнай галіне Карловіч таксама рэалізаваўся надзвычай рознабакова: ён выдатна іграў на фартэпіяна і аргане, цудоўна спяваў, паспяхова канцэртаваў як віяланчэліст, пісаў музыку, ствараў музычна-тэарэтычныя працы.
Карловіч ажыццяўляў разнастайныя праекты ў Польшчы, Літве, Расіі, Украіне, Чэхіі, Германіі, ЗША. Разам з тым, ён шмат гадоў жыў і ў Беларусі, дзе меў маёнткі Падзітва (Воранаўскі раён) і Вішнева (Смаргонскі раён). Гэты выдатны вучоны, які пакінуў яркі след у розных сферах культуры многіх краін, вельмі шмат зрабіў таксама для вывучэння культуры Беларусі. Дастаткова сказаць, што ён здзейсніў болып за 500 запісаў беларускіх народных песень і танцаў, з якіх болып за 300 апублікавана ў шматтомным зборы «Беларускі народ» М. Федароўскага (які, дарэчы, лічыў Карловіча сваім любімым настаўнікам). Ян рупліва збіраў матэрыялы пра беларускую мову, глыбока даследаваў і ўзнёсла пісаў пра яе, пра беларускі народ і яго культуру. Ён сябраваў з выдатнымі прадстаўнікамі гэтай культуры і горача падтрымліваў іх. Сярод яго паплечнікаў — М. Доўнар-Заполькі, А. Гурыновіч, С. Манюшка, А. Ельскі, а таксама Францішак Багушэвіч, якому Карловіч дапамог выдаць яго славуты зборнік «Дудка беларуская», а таксама кансультаваў паэта ў працэсе збору матэрыялаў для беларускага слоўніка7.
Кампазітарская творчасць не была для Карловіча галоўнай справай жыцця, аднак яму давялося выявіць сябе, падобна многім іншым яго суайчыннікам, у творах дробных жанраў. Яго пяру належаць вакальныя і інструментальныя мініяцюры, харавыя творы свецкага і духоўнага характару. Некаторыя з іх напісаны на тыя ж вершы, што і творы С. Манюшкі (у прыватнасці, раманс «Да Нёмна», хор «Дзед і баба»). Відавочна, што кампазіцыі Я. Карловіча, як і А. Ельскага і Н. Орды, у болыпай ступені прызначаны для аматарскага выканання. Вельмі мілагучныя, эмацыянальнаўзнёслыя, яны ўвасабляюць рамантычны тып музычнага мыслення і светаўспрымання.
Выдатным прадстаўніком славянскага мастацтва быў і сын Яна, ураджэнец Беларусі Мячыслаў Карловіч (1876 — 1909) — кампазітар, дырыжор, грамадскі дзеяч. Ён нарадзіўся ў вёсцы Вішнева Смаргонскага раёна. Сямейныя традыцыі, любоў да народнай песні і танца, захапленне музыкай вызначылі творчыя зацікаўленасці юнака музычным мастацтвам. Атрымаўшы грунтоўную музычную адукацыю ў Германіі і Польшчы (у вядомых кампазітараў і выканаўцаў С. Барцэвіча, Я. Янкоўскага, 3. Наскоўскага, Г. Урбана і інш.), М. Карловіч у пачатку сваёй кампазітарскай дзейнасці спрабаваў сябе ў камерных жанрах. Аднак ужо ў канцы 1890-х гг. ён звярнуўся да сімфанічнай музыкі і хутка стаў адным з самых буйных сімфаністаў тагачаснай Польшчы. Яму належыць заслуга ўмацавання сімфанічнага выканальніцтва, прыцягнення ўвагі музычнай грамадскасці і кампазітараў да сімфанічнай творчасці. На ўвасабленне гэтай ідэі была накіравана яго дзейнасць як кампазітара, гастраліруючага дырыжора, а таксама актыўнага публіцыста. Карловічу належаць шматлікія буйныя творы: 7 сімфанічных паэм, сімфонія «Адраджэнне», Скрыпічны канцэрт, песні для голасу з фартэпіяна. Паводле прызнання кампазітара, ён назаўжды захаваў цікавасць да беларускага фальклору. Гэта знайшло ўвасабленне ў «Літоўскай рапсодыі» і сімфанічным трыпціху «Адвечныя песні», якія і сёння ўваходзяць у рэпертуар беларускіх выканаўцаў. Так, папулярызацыі творчасці Карловічаў быў прысвечаны спецыяльны музычна-асветніцкі праект, што здзейсніў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі.
3 ураджэнцаў Беларусі, што набылі славу ў еўрапейскім музычным свеце, найбольш адметным з’яўляецца Станіслаў Манюшка (1819 — 1872), выдатны кампазітар і музычны дзеяч, імя якога залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю польскага і літоўскага мастацтва8. Ён нарадзіўся ў фальварку Убель каля Мінска ў сям’і беларускіх дваран, што дала свету шмат выбітных асоб. Першапачатковыя музычныя навыкі атрымаў ад маці, адоранай піяністкі. Па аднадушнаму сведчанню біёграфаў кампазітара, ён з ранняга дзяцінства захапляўся народнай музыкай, якую чуў на Міншчыне. Музычную аду-