Шляхам пошукаў i адкрыццяў
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
Памер: 167с.
2013
Уся мэбля, адзначаная ў гэтым пункце, павінна быць спецыяльна пазначана, каб яна стала часткай Давідгарадоцкага маярату, як і вялікія шырмы з кітайскага лаку з майго асабістага салона ў Берліне.
XII
Пакідаю майму сыну Станіславу Радзівілу усе мае рухомыя рэчы: маё срэбра, хатнюю бялізну, экіпажы, вупраж і г. д. Калі мой сын не захоча выкарыстоўваць усе мае рухомыя рэчы, то можа даць сваім сёстрам тыя, якія не зможа ўжываць, каб пазбегнуць іх продажу, таму што гэтая думка выклікае ў мяне боль. Загадваю, каб адразу пасля маёй смерці быў зроблены. інвентар усіх рухомых рэчаў, якія возьме мой сын Станіслаў, каб усё было ў парадку і каб нічога не згубілася.
XIII
Адпісваю Нясвіжскаму маярату ўсе рухомыя рэчы, якія належаць мне асабіста і якія знаходзяцца ў доме ў Радзівілімонтах. Я аддала інвентар ў касу нясвіжскага палаца. Адпісваю таксама маярату ў Нясвіжы ўсе аздобы палацавай капліцы, царкоўныя рэчы і ўсё, што да яе належыць. Гэта каштоўны падарунак, які мне зрабілі сёстры бенедыкцінкі з Нясвіжа, у час, калі іх ордэн быў скасаваны. Я паклала інвентар ў палацавую касу ў Нясвіжы.
XIV
Імператар Расійскі Мікалай II аддаў мне асабіста указам ад 11 сакавіка 1905 г. скарб, адабраны рускімі з Нясвіжа ў 1812 г., я адчуваю сябе абавязанай аддаць яго цалкам, так, як мне выдадзена, з некалькімі прадметамі, якія я даклала маярату ў Нясвіжы, дзе, як я спадзяюся, спадкаемцы роду Радзівілаў іх будуць захоўваць і ўтрымліваць з асаблівай стараннасцю.
XV
Мая нявестка, княгіня Ежава Радзівілава, пасля смерці майго мужа абкружыла мяне найвялікшай апекай і выказала мне многа сардэчнасці, таму хачу ёй падзякаваць асабліва і запісваю ёй вялікі і прыгожы старажытны абраз Панны Марыі, які я змясціла ў пакоі майго мужа пасля яго смерці.
XVI — утрымлівае розныя распараджэнні.
XVII
Mae дзеці могуць забраць свае лісты. Яны знаходзяцца ў шафе ў маёй спальні ў Берліне. Усе мае іншыя паперы павінны быць складзены ў слецыяльных шафах у Кляйніцы. Тыя, што мой сын і мае дочкі прызнаюць непатрэбнымі, павінны быць спалены, і ніякае абвяшчэнне маіх папераў не можа быць выканана раней за 50 гадоў пасля хвіліны маёй смерці.
XVIII
Я паклала ў Кляйніцы ў спецыяльнай шафе манускрыпт «Хронікі Княгіні дэ Дзіна», які я надрукавала, таксама як і ўсе паперы, якія сталі падставай для гэтай маёй працы, з той мэтай, каб мой сын мог мець пад рукой усё гэтае ў выпадку новага выдання або для выканання паправак. Аднак прашу майго сына, каб нічога не рабіў без парады са сваімі абедзвюма сёстрамі.
XIX
Калі мой сын Станіслаў Радзівіл не будзе мець сына, то ён можа захоўваць на працягу свайго жыцця прадметы, якія я вызначу, але пасля яго смерці яны павінны быць аддадзены маярату ў Нясвіжы, гэта значыць: калекцыя альбомаў, напоўненых партрэтамі і малюнкамі вялікіх родзічаў майго мужа, якія знаходзяцца ў шкляной шафе; тры. польскія паясы, калекцыя яшмы, якую я размясціла ў вітрынах, і 24 талеркі з берлінскага фарфору, на якіх прадстаўлена кадрыль Лолы Рынк. Усе гэтыя прадметы знаходзяцца ўжо ў Манькавічах, у майго сына, куды
я іх даслала. Загадваю гэтае сваё жаданне майму сыну асобным чынам.
XX
На астатні свой адпачынак жадаю быць пакладзенай у Нясвіжы, каля свайго мужа.
XXI
Загадваю, каб даходы маёнтку Кляйніц складалі падставу для ацэнкі кошту майго маёнтку, адпаведна арт. 2049 і 2312 нямецкага Грамадзянскага кодэксу. Даходы апошніх трох лет павінны складаць гэтую падставу.
XXII
Той з маіх спадкаемцаў, хто будзе чыніць перашкоды, альбо тоіі, хто не прыме маіх загадаў у завяшчанні, будзе абмежаваны ў абавязковай частцы, адпаведна Нямецкаму кодэксу.
Усё тое, што я дала маім дзецям на пачатку, будзе ім залічана да часткі абавязковаіі.
XXIII
Пакідаю клопат маііму сыну Станіславу Радзівілу выплачваць пенсію некалькім маім служачым. Знойдзе ён асобны спіс.
XXIV
Выканаўцаіі завяшчання прызначаю свайго кузена, графа Боні дэ Хакфельда, якому надаю паўнамоцтвы і ўладу, якія даюць яму права, альбо такія, якімі могуць быць надзелены выканаўцы завяшчання завяшчальнікам. Мой выканаўца будзе прадстаўляць нашчадкаў, названых мною ў гэтым завяшчанні для наследавання маёнтку Кляйніц (Burgerliches Gezetzbuch par. 2222) у выпадку неабходнасці. У выпадку з’яўлення цяжкасцей прашу графа дэ Хакфельда аб выкліканні доктара Зыгмунта Дзямбоўскага, які жыве ў Познані на Бергштрасэ 1, які з’яўляецца прававедам і да каго я маю найвялікшы давер. Я ўпэўнена, што граф дэ Хакфельд выканае мае загады і маю апошнюю волю з наіівялікшаіі дакладнасцю і што ён будзе апекуном майго сына ў выпадку неабходнасці. На памяць аб гэтаіі
місіі прашу яго прыняць шафу з перагародкамі, якая знаходзіцца паміж двума вокнамі маёй спальні ў Берліне. Таксама партрэт маркізы дэ Савіньі, які знаходзіцца ў Берліне ў салоне, дзе жылі мае дачкі. Пані дэ Савіны — наш агульны продак. Дадаю прэс-пап’е з чорнага мармуру з белай яшмай, якое знаходзіцца з правага боку майго бюро ў Берліне. Гэтая памятная рэч паходзіць ад маёй маці, якую ёй дала імператрыца Аўгуста, як сцвярджае надпіс чырвоным алоўкам, што на ім знаходзіцца.
XXV
Бласлаўляю маіх дзяцей і ўнукаў, дзякуючы ім за тое, чым былі для мяне ў часе майго жыцця. Прашу іх, каб жылі ў згодзе, каб мелі заўсёды перад вачыма добры прыклад, які даў ім іх бацька і каб выканалі з найвялікшай дакладнасцю маю апошнюю волю, выкладзеную ў гэтых дваццаці адной старонках, цалкам напісаных маёй рукой. Хачу, каб яны ведалі, што я паміраю як добрая каталічка і сапраўдная хрысціянка, просячы Бога аб адпушчэнні ўdx грахоў, якія я магла зрабіць у маім жыцці, і малю аб блаславенстве Божым для маіх дзяцей і для ўсіх тых, каго люблю.
Аліін!
Напісаны ў Берліне ў маёіі кватэры на Парыжскай плошчы 3, у суботу 6 студзеня 1912 г.
Марыя дэ Кастэлян, княгіня Антонава Радзівілава
Далей шэраг асобных распараджэнняў, якія закончаны блаславенствам.
Бласлаўляю апошні раз маіх траіх дзяцей, якіх пакідаю, маіх шматлікіх унукаў (Караля асабліва), маіх праўнукаў. Няхай неба пашле ім усім, такім добрым для мяне, блаславенства. Гэта маё самае сардэчнае жаданне, якое я магу выразіць. Усе мы некалі сустрэнемся. Жадаю Вам паследаваць за мной як мага пазней.
Княгіня Антонава Радзівілава, народжаная Марыя дэ Кастэлян.
Берлін, пачатае 24 студзеня 1915 г., скончана 23 сакавіка 1915 г.
Заўвагі
1 Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (далей ДАБВ). — Ф. 2031. — Воп. 2. — Спр. 86. — Арк. 7-7 адв.
2 AGAD. —Archiwum Radziwillow. — Dz. XI. — Sygn. 304,1. 320.
3 ДАБВ. — Ф. 2031. — Bon. 2. — Спр. 2568. — Арк. 232.
4 Там жа. — Арк. 234.
5 Jelski A. Nieswiez Radziwillowski. Przed czwerc wiekiem a dzis. — 1907. — S. 14.
6 ДАБВ. — Ф. 2031. — Bon. 2. — Cnp. 2568. — Арк. 234.
7 ДАБВ. — Ф. 2031. — Bon. 2. — Cnp. 2568. — Арк. 232-233 адв.
8 Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wojewodztwa brzesko-litewskie, nowogrodzkie. — Wroclaw; Warszawa; Krakow: Zaklad Narodowy im. Ossolinskich, 1992. — T. 2. — S. 76.
9 ДАБВ. — Ф. 2003. — Bon. 6. — Cnp. 3. — Арк. 74—75.
10 ДАБВ. — Ф. 2031. — Bon. 2. — Cnp. 2568. — Арк. 156-157 адв.
"Тамжа.—Арк. 140-141.
12 Wojter Т. Klenica. Praca monograficzna. — Электронны рэсурс. — Рэжым доступу: www.klenica.eline.serwerv.pl/articles.php?article id=l6. — Дата доступа: 03.02. 2012.
13 ДАБВ. — Ф. 2031. — Воп. 2. — Спр. 2568. — Арк. 241—245.
14 ДАБВ. — Ф. 2031. — Воп. 2. — Спр. 5934. — Арк. 1—1 адв., 32 адв., 50.
15 Пераклад з польскай мовы В. Папко. Арыгінал бьгў напісаны ўласнай рукой княгіні на французскай мове.
16 Ланцуцкі маярат належаў роду Патоцкіх, ардынатам у час напісання завяшчання быў зяць кн. Марыі.
17 Верагодна, пры перакладзе адбылася памылка. Адзіную дачку кн. Станіслава звалі Ганна-Марыя Радзівіл (1907 — 1995), для хатніх і родзічаў — проста Анка.
А. Ярашэвіч
МАСТАЦКІЯ I ГІСТАРЫЧНЫЯ КАШТОўНАСЦІ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА
Ў XVIII ст.
Незлічоныя скарбы Радзівілаў даўно сталі рытарычнай формулай у сродках масавай інфармацыі і папулярных выданнях. «Сярод горкіх заўваг пра непашану да помнікаў мінулага не вельмі нас абыходзіць нясвіжская скарбніца, пра якую столькі кружыць легенд і якой ужо няма і следу. Матэрыяльнае багацце мае ўласцівасць знікнення намнога хутчэй, чым збуцвее папера, чым згіне палатно з фарбай і алеем... He кажучы пра залатыя і сярэбраныя кубкі, якія пайшлі адсюль дарогай іншых тутэйшых каштоўнасцей, цяжка нават убачыць сёння ў замку хоць бы шкляны келіх, які напамінаў бы вясёлую эпоху...», — напісаў Уладзіслаў Сыракомля1. Першаму гістарыёграфу Нясвіжскага замка давялося бачыць яго ў 1840-я гг. у перыяд заняпаду. Нават замкавая капліца, устроеная ў 1758 г. Міхалам Казімірам Радзівілам, служыла складам «рознага хламу», алтар быў зруйнаваны, заставаліся толькі дзве памятныя табліцы абапал яго. А рэестр літургічных рэчаў у капліцы на 7 кастрычніка 1758 г. пералічвае наступнае:
«1 . Пацыфікал (пераносны рэлікварый. — А. Я.) вялікі пазалочаны, аддадзены да ардынацкага скарбу князем Мікалаем Радзівілам Сіроткам, зроблены накштал манстранцыі, змяшчае у сабе многа рэліквій.
2 . Крыж да алтара пазалочаны, фігура Збавіцеля, Найсвяцейшай Панны і Яна Евангеліста срэбраныя. Асобы пад ім з таго ж металу стаяць на эбенавым пастаменце, пакрытым
срэбранымі бляхамі, часткова пазалочанымі. Крыж зверху пакрыты каменьчыкам ляпіс лазуровым (лазурытам. — А. Я.). У пастаменце і у самым крыжы рубінавых шкелцаў 11, смарагдавая штука вялікая адна, а перлавых штук вялікіх 8, дыяментаў 3.
3 . Келіх унутры пазалочаны, а знадворку толькі брошкі пазалочаныя, з такой жа патэнай.
4 .Келіх з патэнай пазалочаныя.
5 . Пара ампулак вялікіх пазалочаных з тацай (падносам) срэбранай не пазалочанай»2.
Існуюць архіўныя вопісы палацавых залаў, партрэтаў і карцін, зброі, серабра, фарфору, антыкаў, твораў мастацтва, карэт, люстраў і тканін, каштоўных камянёў, гадзіннікаў, адзення і г. д. Пераважна яны няпоўныя і разрозненыя, розных часоў і не датаваныя. Адзін з найлепей ацалеўшых вопісаў адносіцца да часоў канцлера ВКЛ Караля Станіслава Радзівіла (1669 — 1719) і караля Аўгуста II (1697 — 1733). Верагодна, складзены ёнў 1711 — 1719 гг. з непасрэдным удзелам канцлера3. Вядома, што ў 1706 г. з-за шведскай пагрозы Радзівіл з сямействам выехаў са скарбцамі ў Шчэцінак на Памор’і. Караль Станіслаў вярнуўся ў Бялую Падляску ў лістападзе 1708 г., а Анна з Сангушкаў — у сакавіку 1709 г. Канцлер сустракаўся з Пятром I у Яварове ў 1711 г., а ў вопісы есць прадметы ад цара Пятра Аляксеевіча4. Гэта пакуль што самы ранні і поўны з вядомых вопісаў скарбца Нясвіжскага замка; трэба адзначыць, што рэчы класіфікаваны па прызначэнні і, што асабліва цікава, указана паходжанне некаторых з іх.