Шляхам пошукаў i адкрыццяў
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
Памер: 167с.
2013
Па-другое, у прывілеі пра наданне гораду Магдэбургскага права падкрэсліваецца, што члены магістрата павінны выбірацца як з каталікоў, так і з праваслаўных6.
I нарэшце, пры пераходзе Крычава пад уладу рускага цара ў 1654 г., цар Аляксей Міхайлавіч загадаў прывесці да прысягі на вернасць усіх жыхароў горада — як праваслаўных, так і каталікоў7, што яшчэ раз падкрэслівае наяўнасць у Крычаве ў першай палове XVII ст. жыхароў каталіцкага веравызнання, якія павінны былі мець сваю культавую святыню. Аднак звесткі пра яе адсутнічаюць.
Пад час вайны 1654 — 1667 гг. каталіцкая святыня Крычава, верагодна, была знішчана, бо на доўгі час нават ускосныя звесткі пра яе знікаюць.
Пасля вайны 1654 — 1667 гг. Рэчы Паспалітай з Расіяй на тэрыторыі Мсціслаўскага ваяводства распаўсюджванне каталіцкага касцёла фактычна пачалося нанава. У 1669 г. акрамя мсціслаўскага кармяліцкага касцёла на тэрыторыі Мсціслаўскага ваяводства не было іншых каталіцкіх святынь — толькі ён адзін згадваецца ў сінодзе біскупа Сапегі ад 1669 г.8
Тым не менш, у Крычаве адразу пасля вайны была каталіцкая (лацінская) абшчына, пра што сведчыць згадваемая ў інвентары Крычава 1673 г. слабада Латынь, у інвентары 1679 г. Латынская вуліца. Інвентар горада 1682 г. і больш позніх гадоў згадваюць у Крычаве як Латынскую вуліцу, так і пры апісанні вайсковай арганізацыі горада згадваюць «сотню Латынскую»9. Гэтае лацінскае (каталіцкае) насельніцтва кампактна сялілася ў горадзе, у раёне паміж сучаснай вуліцай
ім. К. Лібкнехта і Забялышчынскім ярам, які і сёння ў Крычаве завецца Латынь.
Дакладная колькасць каталікоў у Крычаве першай паловы — сярэдзіны XVII ст. невядома. Колькасць каталікоў ў горадзе ў другой палове XVII ст. можна прыблізна падлічыць, абапіраючыся на колькасць дымаў на Латынскай вуліцы і слабадзе Латынь. Калі лічыць, што жыхары гэтых «канфесіянальных» вуліцы і слабады складалі выключна каталікі, то ў горадзе ў 1673 г. налічвалася 55 каталіцкіх дымаў10, у якіх адпаведна маглі пражываць каля 300 каталікоў. Такая ж колькасць дымаў на Латынскай вуліцы і слабадзе Латынь адзначаецца і ў інвентары горада 1679 г.11 Улічваючы, што ў горадзе на гэты час налічвалася толькі 375 дымаў, то каталікі складалі прыкладна 14-15% яго насельніцтва, якім, безумоўна, была патрэбна свая святыня.
У канцы жніўня 1670 г. Крычаў і Крычаўскае староства былі перададзены «правам дажывотным» (пажыццёвым. — A. М.) Міхалам Стэфанам Пацам Міхалу Казіміру Радзівілу, і з гэтага года Крычаўскае староства на 90 год (да 1760 г.) апынулася ў дзяржанні ў нясвіжскай галіны Радзівілаў.
Менавіта з дзейнасцю гэтага рода звязана адбудова касцёла ў Крычаве і новыя спробы распаўсюджвання каталіцкага дагмата веры ў Крычаўскім старостве.
Верагодна, першапачаткова пасля вайны ў Крычаве існавала каплічка, а сам касцёл быў адроджаны толькі ў апошняй чвэрці XVII ст. Калі ў інвентары горада 1682 г. на Замкавай гары, за царквой св. Міколы яшчэ згадваецца «зруб на касцёл», то ў інвентары горада 1694 г. ён адсутнічае пры апісанні Замкавай гары, а ў горадзе згадваецца царква Ўзнясення Дзевы Марыі12. Але дагмат пра Ўзнясенне Дзевы Марыі існуе толькі ў каталіцкім веравызнанні, таму перад намі безумоўна касцёл, а не царква, як сказана ў інвентары.
У крыніцы дакладна адсутнічаюць звесткі пра фундатара касцёла, але ўлічваючы, што на той час Міхала Казіміра Радзівіла ўжо не было ў жывых, то, верагодна, адраджэннем касцёла ў Крычаве займалася ягоная ўдава Катажына з Сабескіх. Візіты (апісанні, інвентары. — A. М.) гэтага касцёла да нас не дайшлі, таму цяжка сказаць, што ён з сябе ўяўляў.
Калі ў 1679 г. каталікоў у Крычаве было каля 15%, і для іх у 1682 — 1683 гг. быў пабудаваны драўляны касцёл, то да 1694 г. іх колькасць, верагодна, значна павялічылася. Так, інвентар горада за 1694 г. адзначае, што Латынская сотня Крычава налічвала 89 дымаў (прыкладна 450-500 жыхароў)13. 3 агульнай колькасці гарадскіх дымаў на той час гэта складае каля 18%.
Безумоўна, для такой колькасці каталіцкіх вернікаў ўжо было мала аднаго храма і, верагодна, менавіта таму ў 1694 г. дзяржаўца Крычаўскага староства Караль Станіслаў Радзівіл надаў малячыцкім дамініканцам (кляштар у в. Маляцычы сучаснага Крычаўскага раёна) прывілей на два пляцы ў Крычаве з мэтаю пабудовы там касцёла (і кляштара пры ім)14, які павінны быў стаць цэнтрам рапаўсюджвання каталіцызму на землях староства.
Аднак потым колькасць каталікоў у Крычаве значна паменьшылася, што, верагодна, было звязана з падзеямі Паўночнай вайны і агульным заняпадам горада, староства і ўсяго Мсціслаўскага ваяводства. Так у 1720 — 1727 гг. Латынская сотня Крычава ўключала ў свой склад ужо толькі 43 дымы (прыкладна 200-250 жыхароў)15.
Нягледзячы на фундуш К. С. Радзівіла на дамініканскі кляштар і касцёл у Крычаве, верагодна, першапачаткова малячыцкія дамініканцы не мелі дастатковых сродкаў для будаўніцтва новага касцёла і кляштара, і гэтая справа замарудзілася, а потым падзеі Паўночнай вайны і рэзкае змяньшэнне колькасці каталікоў у горадзе вымусілі малячыцкіх дамініканцаў навогул адмовіцца ад ідэі будаўніцтва ў горадзе новага касцёла і кляштара. I ў Крычаве працягваў дзейнічаць толькі адзін парафіяльны каталіцкі храм.
Тым не менш, дамініканцы зноў з’явіліся ў горадзе на пачатку XIX ст., калі ў 1824 г. на заснаванне дамініканскага кляштара пры касцёле св. Ганны даў фундуш Вікенцій Іванавіч Галынскі. Але кляштар праіснаваў нядоўга і ўжо ў 1832 г. быў зачынены за ўдзел законнікаў у падзеях паўстання 1830 — 1831 гг., а самі яны былі адпраўлены ў аршанскі дамініканскі кляштар16.
Крычаўскі фарны касцёл, пабудаваны ў 1682 — 1683 гг., перажыў падзеі Паўночнай вайны і згадваецца ў тэстамен-
це Эльжбеты Навасельскай 1743 г. і ў рэестры касцёлаў Віленскай дыяцэзіі паводле сінода біскупа Зенькевіча 1744 г. сярод іншых каталіцкіх храмаў Аршанскага дэканата17.
Верагодна, месца, дзе размяшчаўся гэты касцёл, было не зусім спрыяльнае, і таму ў сярэдзіне XVIII ст. у горадзе пачалося будаўніцтва новага каталіцкага храма. Менавіта гэтая падзея адлюстравалася ў захаваўшыхся да нашых дзён візітах крычаўскага касцёла.
Першыя дакладныя пісьмовыя звесткі пра арганізацыю і будаўніцтва касцёла ў Крычаве адносяцца да 1745 г. Дваццатага ліпеня гэтага года крычаўскі стараста Геранім Фларыян Радзівіл аддаў загад кіраўніку крычаўскага староства Паўлу Цялецкаму выдзяліць пляцы пад будаўніцтва фарнага касцёла і плябані. Прычым Геранім Радзівіл падкрэсліваў, што «земельный участок должен быть однакож'ь не в блнзком положеннн от замка, чтобы, в случае сохранн Бог, возннкновення бунтов не было еіце большей нзмены от костёла. Прнтом строго предупреждаю, чтобы самый участок ннкак не находнлся на которой лнбо rope, тем более на такой, которая образует другой угол Замковой горы». Гэты загад быў выкананы ўжо да 26 жніўня. Пад фарны касцёл крычаўскаму ксяндзу Рэгінальду Ілінічу былі вылучаны 5 пляцаў агульным памерам 28,5 прэнта18.
18 верасня 1745 г. у працэс арганізацыі новага крычаўскага касцёла актыўна ўключылася каралева Марыя Юзэфа — магчыма, адсюль і ідзе блытаніна з ўдзелам ў арганізацыі крычаўскага касцёла каралевы Боны. Каралева Марыя Юзэфа асобым фундушам для забяспячэння каталіцкага касцёла і плябані ў Крычаве паклала ў Дрэздэнскі банк 4000 талераў з дазволам штогод 8 снежня на свята Непарочнага зачацця Дзевы Марыі, у гонар якой і быў узведзены крычаўскі касцёл, браць з гэтай сумы 1000 талераў. Трэба адзначыць, што працэнты з гэтага фундуша крычаўскі касцёл атрымліваў ад Саксонскага банка яшчэ на пачатку XX ст.
Наданні на касцёл князя Г. Ф. Радзівіла і каралевы Марыі Юзэфы былі пацверджаны каралём Аўгустам III які, акрамя таго, у верасні 1746 г. дазволіў крычаўскаму плябану выбіраць з сялян Магілёўскай эканоміі добраахвотныя
ахвяраванні на касцёл хлебам і воскам19. Прычым ва ўсіх прывілеях падкрэсліваецца, што наданні даюцца на «нанова» заснаваную плябанію і касцёл.
Усё гэта падкрэслівае, што каталіцкая святыня ў Крычаве не была навіной ў сярэдзіне XVIII ст. Прывілеі князя Г. Ф. Радзівіла і каралевы Марыі Юзэфы толькі далі дадатковы штуршок для далейшай арганізацыі духоўнага жыцця каталікоў горада і яго наваколляў.
Ва ўсялякім выпадку, у інвентары 1747 г. у Крычаве згадваецца касцёл, размешчаны ў канцы Пятніцкай вуліцы. Касцёл і яго плябань займалі пляц зямлі ў 9 прэнтаў20. Верагодна, гэта і быў стары касцёл, пазначаны ў сінодзе біскупа Зянькевіча ад 1744 г. і пабудаваны ў канцы XVII ст.
Адначасова ў інвентары адзначаецца, што на рагу рынка і «вуліцы Ражэственскай» у 1747 г. будуецца новы фарны касцёл. Пад касцёл і плябань адводзіліся 5 гарадскіх пляцаў агульным памерам 23 прэнта. Гэта і ёсць тая самая каталіцкая святыня, на якую далі фундушы каралеўская сям’я і князь Геранім Фларыян Радзівіл.
Новы касцёл быў пабудаваны з дрэва, стаяў на каменным падмурку, меў дзве вежы і дах, крыты гонтам21. Што потым стала з касцёлам, пабудаваным у 1682 — 1683 гг., крыніцы не паведамляюць. Магчыма, ён быў разабраны. Ва ўсялякім выпадку, на плане Крычава 1778 г. у горадзе паказаны толькі адзін каталіцкі храм.
Акрамя касцёлаў у Крычаве, ў сярэдзіне XVIII ст. пры Г. Ф. Радзівіле будуецца каплічка ў Хоцімску (Радзівілаве). Так на плане Хоцімска 1779 г. паказана каталіцкая калліца. Верагодна, менавіта яна згадваецца ў інвентары Радзівілава 1746 г.
Згодна з інвентарным апісаннем, зрубленая з брусоў капліца была крытая драніцамі, мела дашчатыя дзверы. Унутры капліцы знаходзіўся вялікі драўляны крыж, каля якога былі тры вялікія абразы і адзін малы22.
Такім чынам, менавіта з дзейнасцю нясвіжскай галіны княскага роду Радзівілаў звязяна распаўсюджванне ў другой палове XVII — сярэдзіне XVIII ст. каталіцкага веравызнання на тэрыторыі Крычаўскага староства Мсціслаўскага ваяводства.
Заўвагі
1 Гл. пра гэта: Вороннн Н., Раппопорт П. Зодчество Смоленска XII — XIII вв. — Л„ 1979.— С. 140 150.
2 Гл. пра гэта: Акты, относяіцнеся к нсторнн Западной Росснн собранные н нзданные Археографнческой комнссней: в 5 т. — Т. 4: 1587 — 1632 гг. — СПб., 1851. — С. 57.
3 Гл. пра гэта: Kempa Т. Mikolaj Krzysztof RadziwillSierotka (1549— 1616). Wojewoda wilenski. — Warszawa, 2000. — S. 133.