• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шляхам пошукаў i адкрыццяў Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

    Шляхам пошукаў i адкрыццяў

    Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

    Памер: 167с.
    2013
    48.84 МБ
    Біржайскія Радзівілы, у сваю чаргу, аздаблялі гербавай сімволікай цэлыя ансамблі. Як ні дзіўна, сярод рэчаў Сіроткі шпалеры не згадваюцца, хаця менавіта на гады яго жыцця прыпадае найбольш масавае іх выкарыстанне ў аздабленні жылля. Іх замаўленне набывае не выпадковы, а праграмны
    характар, калі яны выступаюць ансамблем разам з малымі габеленамі для сталоў, палаўнікамі і г. д. Віленскія палацы Глябовіча, Халецкага, Мікалая Радзвіла Рудага і Крыштафа Радзівіла «Перуна» былі запоўнены такімі рэчамі12. Для Радзівілаў-пратэстантаў біржайскай галіны становіцца традыцыйным выкарыстанне ва ўбранні сцен парадных пакояў галандскіх габеленаў. У віленскім палацы Радзівілы мелі нават дзве сталовыя ізбы, мастацкае аздабленне якіх адрознівалася: «W wielkiej kamienice Izba stolowa obita wszystka oponami ynderlanskimi ktorych sztuk 12» ў драўляным доме сцены ўпрыгожваў жывапіс13. У Койданавае шпалерамі былі аздоблены асабістыя пакоі князя і княгіні. Януш Радзівіл замовіў нават «...апоны нідэрландскія з гербам... на пакрыццё столкаў», якія ў 1620 г. дасталіся яго сыну Багуславу14. Усяго ў канцы XVI ст. біржайскія Радзвілы валодалі не меней чым 40 — 50 вялікімі насценнымі шпалерамі. У аснове гэтага збору ляжалі рэчы рознага паходжання і мастацкай вартасці. Сярод 38 шпалер, перапісаных у 1584 г. выдзяляюцца 9 вялікіх венецыянскіх шаўковых шпалер, адна шпалеры шытая золатам. Заўважым, што болыпасць шпалер на той момант мела італьянскае ці мясцовае паходжанне15.
    У гэты ж час Радзівіл «Сіротка» аддае загад аздобіць парадную залу віленскага палаца чорным сукном. Чорным сукном абіваюцца сцены ў яго асабістых пакоях у Нясвіжы. Нават вяселле каханай дачкі Гальшкі з Андрэем Тэнчынскім не змяніла густаў ва ўбранні парадных пакояў бацькі. Чорны колер замяняецца на чырвонае сукно, але ніякіх слядоў шпалер.
    У Нясвіжы мы находзім пра шпалеры толькі сціплае згадванне. У 1626 г. сыны Сіроткі валодалі чатырма апонамі з фігурамі, чатырма з арламі, што належалі дзеду, трыма ферарскімі апонамі і двума з кветкамі16. Ва ўсіх наступных інвентарах нясвіжскага замка да 30-х гг.XVIII ст. шпалеры больш не сустракаюцца. Перавага ў аздабленні палаца аддаецца дробнай пластыцы, карцінам.
    У адрозненні ад уладальнікаў Нясвіжа, прадстаўнікі біржайскіх Радзівілаў захавалі любоў да шпалер. Першы поўны інвентар маёмасці Радзівілаў быў складзены ў 1657 г. па прыездзе Багуслава Радзівіла ў Крулявец. Да нас дайшло
    тры копіі гэтага інвентара (захоўваюцца ў Мінску, Варшаве і Вільнюсе). У бібліятэцы вільнюскага ўніверсітэта знаходзіцца поўны рэестр маёмасці біржайскіх Радзівілаў. Шпалеры захоўваліся ў асобнай скрыні цэлымі ансамблямі па 6, 8 ці 12 штук. Усяго іх было каля 60. 3 39 старых шпалер рознага памеру і вытворчасці толькі каля адной у рэестры была абазначанага яго тэматыка — Самсон17. Гэта значыць, што па меншай меры адна серыя радзвілаўскіх шпалер была выканана на сюжэты са Старога запавету.
    Сярод мастацкіх твораў мы знаходзім некалькі вельмі цікавых пазіцый, якія сведчаць пра наяўнасць ў зборах Радзівілаў не толькі саміх шпалер, але і кардонаў для іх: «ModeloЬісіа», якая знаходзілася ў скрыні з гістарычнымі карцінамі («Бітва пад Банадаміравай мызаю»), «Figuraszpalery», «Modelszpalery»18, забраныя Багуславам разам з выбранымі партрэтамі і батальнымі сценамі (трыумфы пад Смаленскам і чатыры абразы перамогі над казакамі). Разам з тым мы маем апісанне шпалер, што захоўваліся ў віленскім палацы кн. Крыштафа Радзівіла яшчэ ў 1584 г.: «Ороп z twarzami domowej roboty 12 »19. Да 1600 г. да іх дадаліся «Оропек domowej roboty dhigich a w^skich 3, Opon domowej roboty wielka szyroka 1, Oponek domowej roboty krotkich a w^skich 5»20.
    Гэта сведчыць пацверджаннем таго факту, што ў Беларусі ўжо з канца 80-х гг. XVI ст. вырабляліся ўласныя габелены. Гэта былі не проста тонкія дываны, упрыгожаныя вышыўкай, аплікацыямі, ці намаляваныя на палатне, а менавіта тканыя карціны.
    На змену італьянскім і фландрскім шпалерам XVI — XVII стст., апонам «domowej roboty» у пачатку XVIII ст. прыходзяць творы нямецкіх мастакоў і рамеснікаў. У 1729 г. з Бялай да Нясвіжу сярод розных рэчаў былі прывезены новыя «Szpalerow lipskich nowych <...> 25, Szpalerow lipskich wslupy y z kwiatami z ruzowemi <...> szpalerow saksonskich sz. 7, Szpalerow lipskich starych plociennych sz 15»21.
    Крыніцамі выяў для шпалер на сярэдзіну XVIII ст. маглі паслужыць розныя мастацкія і літаратурныя творы. Толькі разнастайных трыумфаў, батальных сцен, розных падзей з гісторыі роду можна налічыць некалькі дзясяткаў. Толькі
    ў Залатой зале нясвіжскага палаца разам з партрэтамі двух знакамітых гетманаў — Юрыя і Крыштафа Радзівілаў — знаходзіліся: «Бітва пад Старадубам» (якая адлюстроўвала падзеі вайны 1534 — 1537 гг.), «Бітва пада Львовам», «Каранацыя Барбары ў 1550 г.», «Крыштоф Радзівіл перамагае ворагаў у 1579 г.», «Вена. Мікалай IV Радзівіл пры двары Габсбургаў. 1553 г.», «Мікалай IV Радзівіл. Палотны з найважнейшымі этапамі жыцця»22. Зыходзячы з назваў вядомых на сёння радзівілаўскіх шпалер мы можам сцвярджаць, што кардоны рабіліся не адвольна, а капіравалі ў спецыяльнай спрошчанай манеры існуючыя мастацкія творы. Шпалеры ткаліся без рапортаў — ліштваў, якія пазней падбіраліся і прышываліся да кожнай асобна23.
    Усяго на тэматыку гісторыі Радзівілаў у Нясвіжы было зроблена 23 шпалеры: «Szpalerow tabiesierskiey nieswieskiey roboty z Expresy^ History Domu Joo Хіагф jchmcw Radziwillow nowych podszytych piotnem pobrzegach sztt 18 a niepodszytych takich 5 wiekszych y mnieyszych sztt 23»24. Як відаць з апісання, яны былі розных памераў, што адпавядае звесткам пра захаваныя ўзоры.
    У нясвіжскім скарбцы, за якім у часы Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» наглядаў Ю. Бахановіч, захоўвалася «Sztuka do szpalerow z Jnskrypcy^ Georgia Igo Princeps Radziwill Cognomenta Victor etc. I»25. Паколькі шпалеры з такім сюжэтам даследчыкам невядомы, гэта як раз дапаўняе веды пра тэматыку сямі вядомых радзівілаўскіх шпалер.
    Такім чынам, пачатак вырабу шпалер на радзівілаўскіх мануфактурах у сярэдзіне XVIII ст. не быў чымсьці надзвычайным. Фактычна гэта было вяртанне да традыцый, узнаўленне вытворчасці тэматычных габеленаў, якая існавала яшчэ з канца XVI ст. Дэманстравацца шпалеры пачалі, калі серыя не была скончана, разам з кардонамі, выкананымі алейнымі фарбамі. He зразумела, чаму заказ не быў выкананы ў час і чаму Радзівілы размясцілі габелены разам з кардонамі для іх. 3 дакументаў бачна, што намеры працягваць працу былі і далей, і выкарыстанне кардонаў у інтэр’еры разглядалася толькі як часовая мера.
    Акрамя серыі сюжэтных гістарычных карцін, быў намер стварыць і серыю габеленавых гетманскіх партрэтаў. Магчы-
    ма яны былі павінны знаходзіцца ў адным ансамблі з «Парадам войск пад Заблудавам». У спісе маёмасці з нясвіжскага скарбца другой паловы XVIII ст. фігуруюць «Szpalerow zacz^tych z Portretami Hetmanow niedokoczonych 2»26. Магчыма яны выконваліся з тых двух партрэтаў Юрыя I і Крыштафа «Перуна» Радзівілаў, што знаходзіліся ў Залатой зале нясвіжскага палаца.
    Рэпертуар нясвіжскай мануфактуры, акрамя гістарычных і партрэтных габеленаў, уключаў і дастаткова вялікі спіс пазіцый гербавых дываноў, твораў з міфалагічнымі сюжэтамі.
    Усяго на сярэдзіну XVIII ст. у нясвіжскіх зборах было не менш за 60 — 70 шпалер парыжскай, нямецкай вытворчасці, і гэта без уліку прадукцыі ўласных мануфактур. На жаль, палітычныя працэсы, секвестр маёмасці Караля Станіслава Радзівіла, разрабаванне яго рэзідэнцый расійскімі войскамі і крэдыторамі спрыялі распаду мастацкіх збораў. Частка шпалер, пакінутых у Нясвіжы, з-за дрэнных умоў захоўвання пагніла, не была своечасова падшыта і знікла. За наступныя два стагоддзі амаль без слядоў знікла і астатняя частка некалі багатага збору.
    Заўвагі
    1	Баженова О. Радзнвнлловскнй Несвнж. — Мннск, 2010. — С. 181.
    2	Paravicini A., Paravicini W. « Alexander Soltan ex Lithuania ritum grecorum sectans». Eine ruthenisch-polnische Reisezu den Hofen Europas und zum Heiligen Land 1467 — 1469 // Zwischen Christianisierung und Europaisierung: Beitrage zur Geschichte Osteuropas in Mittelalter und Friiher Neuzeit. Festschrift fur Peter Nitschezum 65. Geburtstag / hrsg. von Eckhard Hubner,Ekkehard Klug und Jan Kusber. — Stuttgart, 1998, —S. 367-401.
    3	Glowka D., Klonder A. Inwentarze mienia w badaniach nad kulturq Europy od sredniowiecza po nowozytnosc // KHKM. — 2003. — N 2. — S. 171.
    4	Archiwum Glowny Aktow Dawnych (далей — AGAD). Archiwum Potockich z Radzynia. — Sign. 309. — S. 17.
    5	Дакумент, які пацвярджае атрыманне нейкай маёмасці ці грашовых сум, сучаснае квітанцыя.
    6	AGAD. Archiwum Potockich z Radzynia. — Sign. 309. — S. 19.
    7	AGAD. Archiwum Radziwillow (далей — AR). — Dz. XXVI. — Sign. 7. — S. 11.
    8	AGAD. Archiwum Potockich z Radzynia. — Sign. 346. — S. 10.
    9 Bematowicz T. Monumenta variis radivillorum. Wyposazenie zamku Nieswizskiego w swietle zrodel archiwalnych: — Cz^sc I: XVI — XVII wieku. — Poznan, 1998. — S. 40.
    10Bematowicz T. Monumenta variis radivillorum... — S. 34
    11	Jasnowski J. Mikolaj Czamy Radziwill (1515 — 1565). Kanclerz i marszalek ziemski Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego, wojewoda wilenski. — Warszawa, 1939. — S. 198.
    12	Vilniaus universiteto biblio (далей — VUB). RS. — F. 5. — B-67. — P. 12.
    13	AGAD. AR. — Dz. XXVI. — Sign. 37. — S. 49.
    14	AGAD. AR. — Dz. XXVI. — Sign. 25. — S. 1.
    15	AGAD. AR. — Dz. XXVI. — Sign. 5. — S. 4.
    l6Bematowicz T. Monumenta variis radivillorum... — S. 34.
    17	VUB. RS. — F. 5. — B-67. — P. 15 v.
    18	AGAD. AR. — Dz. XXVI. — Sign. 84. — S. 14.
    19	AGAD. AR. — Dz. XXVI. — Sign. 5. — S. 4.
    20	AGAD. AR. — Dz. XXVI. — Sign. 7. — S. 11.
    21	AGAD. AR. — Dz. XXVI. — Sign. 193. —S. 1.
    22	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НГАБ.). — Ф. 694. — Bon. 1. — Спр. 55. — Арк. 275.
    23	НГАБ. — Ф. 694. — Bon.	1.	— Спр.	51.	— Арк.	84 адв.
    24	НГАБ. — Ф. 694. — Bon.	1.	— Спр.	51.	— Арк.	84 адв.
    25	НГАБ. — Ф. 694. — Bon.	1.	— Спр.	51,— Арк.	22.
    26	НГАБ. — Ф. 694. — Bon.	1.	— Спр.	51,	— Арк.	68.
    ж ж ж ж ж йй ЙЙ Ж йй
    Т. Ллхач
    НЯСВІЖ ЯК ЗНАЧНЫ ЦЭНТР РАЗВІЦЦЯ ПОЛЬСКАЙ культуры у БЕЛАРУСІ (да 1917 г.)