• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шляхам пошукаў i адкрыццяў Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

    Шляхам пошукаў i адкрыццяў

    Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

    Памер: 167с.
    2013
    48.84 МБ
    У іншым каментарыі Ляснёўскі паведамляе: «...бачыў я у Нясвіжы вялікі круглы стол асоб на 12, не меней — мала таго, што сам стол быў срэбны, але нават яго ножкі і падножкі былі выкаваны са срэбра, так, як некалі з жалеза, па-старасвецку. Святыя апосталы і евангелісты часта сустракаюцца каля гэтага стала і радзяцца, што рабіць, каб магутны радзівілаўскі дом мог заўсёды прымаць з раскошай, адпаведнай велічы гаспадара, прымаць каралёў, даваць банкеты, карміць тысячы людзей, забяспечваць шпіталі для бедных і сірот, памагаць збяднелай шляхце, клапаціцца, каб і яе дзеці мелі добрае і прыстойнае жыццё, прыбліжаць іх да свайго двара. Такія парады даюць святыя апосталы і евангелісты каля гэтага срэбнага стала, імкнучыся да таго, каб на ім Радзівілы у пазнейшыя вякі лічылі мільёны талераў12». Што гэта, калі не паэтычны сімвал, хоць і з меркантыльным ухілам? Па-
    водле вопісу касцёла св. Міхаіла 1770-х гг., ў яго галоўным алтары знаходзілася барэльефная выява «Апошняй вячэры» са срэбранымі, з пазалотай, шатамі на апосталах. Можа яна стала крыніцай натхнення для Ляснеўскага? Пасля скасавання ордэна езуітаў касцёл быў зачынены, а каштоўны метал з яго трапіў у замак. Скарбцы Радзівілаў змяшчалі каштоўныя рэчы: сталовае серабро, каштоўныя камяні, сталовы посуд, дарагія тканіны, зброю. I нідзе у вопісах не сустракаем залатыя грошы ці зліткі, тым больш у выглядзе апосталаў.
    Дадатак
    Вопіс рэчаў Нясвіжскага замка. XVIII ст. (НГАБ Ф. 694 воп. 2 адз. зах. 4977)
    ІПафы кітайскія і бюро, а таксама параваны (складныя шырмы. — А. Я.)
    1.	Дзве шафы кітайскія з люстэркамі і каштоўнымі камянямі Фларэнцкай работы.
    2.	Бюрка такое ж з такіх жа камянёў, якое знаходзіцца ў рабоце ў Бялай. Да тых трох шафаў камяні каштавалі кн. Міхалу некалькі тысяч чырвоных злотых.
    3.	Дзве шафы з каменя імітаваныя, фларэнцкай работы, з бюркамі споднімі да іх.
    4.	Дзве шафы белыя з блакітным, пераробленыя з даўніх, з бюркамі споднімі.
    5.	Дзве шафы арэхавыя з пасярэбранай разьбой.
    6.	Дзве шкатулкі кітайскія малыя з шуфлядкамі.
    7.	Два бюро блакітныя вялікія. На ножках.
    8.	Шафа кітайская з ножкамі, пазалочанымі штукамі.
    9.	Шырма вялікая кітайская чорная.
    10.	Шырма малая кітайская чорная.
    Кнігі ардынацкія
    1.	Кніга вялікая ардынацкая з партрэтамі князёў Радзівілаў і жонак і князёўнаў (верагодна, зараз — у Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. — А. Я.).
    2.	Кніга ардынацкая, у якой баталіі Радзівілаўскага Дома (роду. — А. Я.), алоўкам рысаваныя.
    3.	Кніжка з Arysami ардынацкая.
    4.	Кніга чорная Czapowa Officium (малітоўнік) з залатымі зашчапкамі і сардэчкам.
    5.	Кніга Officium у золата апраўлена, дадзена ад караля Яна княгіні Яе Мосьці нашай маці (Катажыне Сабескай, маці Караля Станіслава. — А. Я.).
    6.	Кніга другая філіграннай работы у золата апраўленая, у якой занатаваны нараджэнні Княжат Іх Мосьці.
    Бронза
    1.	Бык Фарнэзаў з пяццю асобамі.
    2.	Воўк.
    3.	Коні два.
    4.	Асоб рознага гатунку штук чатырнаццаць.
    Абіўка і парцьеры
    1.	Абіўка брусэльская да трох пакояў 18.
    2.	Абіўка да залі Геркулесавай старасвецкай 8.
    3.	Абіўка буркатэлевая (шоўк, ператканы срэбрам. — А. Я.) венецкая даўняя да аднаго пакою.
    4.	Абіўка майго здабытку адамашку (шоўку. — А. Я.) розных колераў да шасьці пакояў.
    5.	Абіўка буркатэлевая зялёная шырынь восем.
    6.	Абіўка новая да двух пакояў.
    7.	Абіўка фіялетавая старасвецкая Ізабэлі у кабінет.
    8.	Абіўка зялёная буркатэлевая з аксамітнымі вугламі у кабінет.
    9.	Абіўка Ліпскага да аднаго пакоя.
    10.	Абіўка цаглянымі слупамі да аднаго пакоя.
    12.	Парцьера кітайская пунсовая з золатам, у ёй зялёная кайма.
    Шэсць парцьер наместных да дзвярэй.
    Пасцелі, дываны і настольнікі
    1-2-3-4.Пасцель зялёная адамашкавая.
    5.	Пасцель фіялетавая з занавесам.
    6.	Тры дываны пярсідскія з золатам.
    7.	Адзін дыван без золата іншаземнай работы.
    8.	Аксамітаў (бархатов. — А. Я.) для накрыцця стала малінавага колеру два.
    Люстра
    1.	Люстра вялікае крышталёвае (krysztalowe).
    2.	Два люстры меншыя ў рамах драўляных пазалочаных.
    3.	Два люстры такія, крыху меншыя.
    4.	Два люстры такія, яшчэ меншыя.
    Мячы з кінжаламі
    1.	Меч ардынацкі, абсаджаны перламутрам, рукаяць уся ў залатой чаканцы. Ад цэсара Максымільяна пры наданні княскага тытула.
    2.	Кап’ё (рагаціна) булатная, аздобленая залатой чаканкай. Ад цара Івана, ім маскалі ногі сваім перабіваюць.
    3.	Меч ардынацкі, увесь з чыстага золата, аздоблены эмалямі. Рукаяць аздоблена золатам. Ад Карла V, пры канфірмацыі княскага тытулу, наданага Дому Радзівілаў.
    4.	Меч ардынацкі жалезны, якім апостал Пётр адсек вуха рабу Малху.
    Шаблі
    1.	Шабля ад Жыгмунта Аўгуста.
    2.	Шабля з чыстага золата.
    3.	Шабля залатая ад Аўгуста II.
    4.	Шабля пазалочаная, каралямі абсаджана, з цягнутага (волочёного. — А. Я.) срэбра, аправа кітайская.
    5.	Шабля з эмалямі, ад караля Баторыя, з пяццю залатымі Piglami на пасках, 5 аздоб.
    6.	Шабля срэбраная пазалочаная старасвецкая з рубінамі і туркусамі (бірузою. — А. Я.)
    7.	Шабля месцамі пазалочаная, з яшчаравай рукаяцью, з паскамі старасвецкімі, на якой 19 штук (аздоб. — А. Я.).
    8.	Шабля кітайская чорная.
    9.	Шабля з пазалочанай насечкай з Dziryda (дроцікам. — А Я.).
    10.	Шабля жалезная вялікая старасвецкая.
    11.	Ordynka (парадная шабля?13 — А. Я.) з пазалотай.
    12.	Чэчуга (татарская шабля. — А. Я.) з насечкай, з залатымі Piglami.
    13.	Чэчуга жалезная, на рукаяці паказаны арол.
    14.	Палаш залаты, з венгерскім крыжам, паскі залатыя.
    15.	Палаш з крыжам срэбраным пазалочаным, з 6-ю Graycami.
    16.	Sztukada, y рукаяці турэцкая галава, пры жалезе... пара.
    17.	Клінкоў з похвамі чатыры.
    18.	Кардэлас (нож паляўнічага. — А Я.) з рукаяццю з рога аленя.
    Жэзлы
    1.	Ардынацкі.
    2.	Ардынацкі Баторыя.
    3.	Ардынацкі маршалкаўскі.
    4.	Ардынацкі Сіроткі.
    5.	Ардынацкі Сіроткі драўляны, Ерусалімскі каляндар.
    6.	Ардынацкі, з Іардані.
    7.	Ардынацкі Сіроткі, з карычневага лаўра, з Ерусаліма.
    Булавы
    1.	Гетманская, польная (Міхала Казіміра Радзівіла. — А. Я.), бацькі Ямсць князя (Караля Станнслава. — А. Я.).
    2.	Крыштофа Радзівіла.
    3.	Булава Дэмашкова (Дамаская? — А. Я.), у бронзу апраўленая.
    Тарчы (шчыты)
    1.	КаЫсап (паўкруглы. — А. Я.) у дрот зроблены, золатам абіты, яшмаю і рубінамі абсаджаны, адна штука зламана, на сподзе ружачка выпала, апроч таго не хапае каменяў трыццаць і пяць.
    2.	Тарча жалезная старасвецкая, на ёй гісторыя Канстанціна Вялікага малявана (наверсе папраўка «золатам набрана». — А. Я.) у Чамерніках у зямлі... ва ўласнасці караля Ямсі Яна Трэцяга, падаравана каралевічам Яго Мсцю Якубам Св. Памяці князю Яго Мсці.
    Місюркі
    1.	Місюрка князя Ямсці Міхала гетмана польнага, у якой падчас баталіі пад Хоцімам турчын Князя яго Мсці ударыў шабляю (Міхала Казіміра Радзівіла; 1629 — 1680. — А. Я.).
    Карвашы
    1.	Пара карвашаў, золатам набіваных.
    2.	Пара карвашаў, золатам апраўлены.
    3.	Дзве бляхі малыя акруглыя з залатой насечкай, ад карвашаў.
    Панцыры
    1.	Панцыр з лапкамі скуранымі.
    Абойчыкі
    1.	Два ардынацкія абойчыкі срэбраныя з насечкай, абсаджаныя яшмамі, рубінамі і перламі.
    Шышакі
    1.	Шышак жалезньі на галаву ардынацкую, выбіваны, старасвецкай работы.
    Бунчукі
    1.	Галаўня (стрыжань. — А. Я.) у срэбра апраўлены, пазалочаны, з пакраўцом кітайкавым і з паскамі, яшчэ пад Хоцімам узяты.
    2.	Шаўковы зялёны, Цэсара Турэцкага, здабыты на даўніх баталіях турэцкіх.
    Ладункі, сагайдакі
    1.	Amelika czupowa у золата апраўлена, ланцугі да яе вялікія па двое, цалкам з золата.
    2.	Amelika турэцкая з яшмы зялёная, апраўлена ў срэбра, пазалочана, з рубінамі і бірузою, у якой свае запаведзі хаваюць.
    3.	Сагайдак з лукамі, штукі на ім яшмавыя, золатам набіваныя і рубінамі абсаджаны.
    4.	Лук.
    Убранне на каня
    1.	Убранне ардынацкае старасвецкае аксамітава-кармазінавае на ўсяго каня, апраўленае залатымі штукамі, усё накрыццё абсаджана вельмі багата яшмай, бірузой і рубінамі. Да таго ўбрання старасвецкая шабля, абсаджаная бірузой і рубінамі, без паскаў, рукаяць і крыж з бірузою. Таксама да таго ўбрання концэр (меч 6-7 стоп. — А. Я.) з 4-гранным клінком, абсаджаны яшмай, бірузой і рубінамі і набіваны золатам. Да таго ж два срэбраныя пазалочаныя страмёны, абсаджаныя яшмай, бірузой і рубінамі.
    Конская збруя і кіты
    1.	Збруя пазалочаная, абсаджаная яшмай і бірузой. У надгалоўку штук большых і меншых 90, але 10 нехапае.
    Аброць пры ім таксама усаджана бірузою. Падгруднік такі ж, у ім штук меншых 63. Нехапае 12, таксама нехапае 2 яшмы
    пасярэдзіне. Падпруга — бірузы і яшмы — 56; нехапае 2 бірузы і 10 яшмы.
    2.	Збруя, аздобленая пазалотай, яшмай і бірузою.
    3.	Збруя з серабром і пазалотай.
    4.	Збруя гусарская, пазалочаная.
    5.	Збруя з серабром і пазалотай.
    6.	Збруя польская, серабро, уся пазалочана — надгаловак, нагруднік ... (не чытаецца. — А. Я.).
    7.	Дзве штукі срэбраныя пазалочаныя акруглыя з Piglami.
    8.	Сорак дзве штучкі з бірузою, ад аксамітавага покрыва.
    9.	Дванаццаць штук з каралікамі.
    10.	Дваццаць дзевяць штук вялікіх яшмаў, набіваных золатам з рубінкамі.
    11.	Сямнаццаць штук яшмаў, не набіваных, без рубінкаў.
    12.	Збруя ляпіслазуровая з усім...
    Кульбакі (сёдлы. — А. Я.). Дыўды (покрыва на каня, шоўк тканы з золатам. — А. Я.).
    1-4	. Кульбака... абабіта бляхамі малымі пазалочанымі, аксаміт кармазінавы, гафтаваны срэбрам і золатам.
    5.	Дыўдык багаты турэцкі новы на кармазінавай аснове з жоўтай каймой.
    6.	Дыўдык гафтаваны на сукне каралавага колеру.
    7.	Кіта чорная, у срэбра апраўная пазлацаная... — дзве.
    8.	Кіта белая (аздоба галаўнога ўбора. — А. Я.)
    9.	Мультаны і паджывотнікі (шэсць), апраўленыя пазалочаным срэбрам.
    10.	Клінок турэцкі.
    11.	Абух малы срэбраны пазалочаны.
    12.	Абух каменны без аправы.
    Нажы багатыя і кітайскія кінжалы і рукаяці
    1.	Тры багатыя, тронкі (аправа. — А. Я.) з золатам.
    2.	Нож з кіпарысавымі тронкамі ў простых похвах, падараваны маскоўскім царом князю Яго Мсці біскупу Віленскаму.
    3.	Кітайскія.
    4.	Тры пары накшталт крайчых.
    5.	Тры пары — вялікіх.
    6.	Нож сакрыфікатараў (святароў) храма Саламонавага, якім забівалі быдла на ахвяру, дадзены са скарбца Яна III ад каралевіча Якуба на памяць Яго Княскай Мосьці,
    7.	Кінжал, ядам насычаны, паганскі бажок, калі хто не хацеў яму пакланіцца, то яго праціналі гэтым кінжалам.