• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    А.М. БУЛЫКА
    СЛОЎНІК ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ
    А.М. БУЛЫКА
    СЛОЎНІК ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ
    о
    МІНСК «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ» 1999
    УДК 801.316.4 ББК 81.2 Р-4
    Б 90
    Рэцэнзент доктар філалагічных навук А.Я.Супрун
    Мастак А.С.Забаўская
    Булыка А.М.
    Б 90 Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: A—Л — Мн.: БелЭн, 1999. —736 с.
    ISBN 985-11-0152-4.
    Слоўнік з’яўляецца першым у беларускай лексікаграфічнай практыцы даведнікам па іншамоўнай лексіцы. У ім змешчана каля 25 тысяч агульнаўжывальных слоў і найбольш пашыраных тэрмінаў з розных галін ведаў, запазычаных з іншых моў або ўтвораных з іншамоўных лексічных элементаў. Кожнае слова забяспечана даведкай аб яго паходжанні і тлумачэннем. Улічаны і новыя лексічныя адзінкі, якія ўвайшлі ў актыўны ўжытак на працягу апошняга дзесяцігоддзя.
    Разлічаны на шырокае кола чытачоў.
    УДК 801.316.4
    ББК 81.2 Р-4
    ISBN 985-11-0152-4
    © Выдавеіггва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1999
    © А.М.Булыка, 1999
    © А.С.Забаўская. Афармленне, 1999
    Структура слоўніка
    Запазычванне лексікі — з’ява, уласцівая кожнай мове. Актыўна выкарыстоўваюцца іншамоўпыя лексічныя сродкі і ў пісьмова-маўленчай практыцы беларусаў. Аднак удзельнікам моўных зносін не заўсёды зразумелы дакладны сэнс і тым больш паходжанне замежных слоў, узнікаюць цяжкасці пры іх ужыванні, вымаўленні, напісанні. Асноўная задача гэтага слоўніка — даць кароткае тлумачэнне слоў іншамоўнага паходжання, якія можна пачуць па радыё і тэлебачанні, сустрэць у газетах і часопісах, у мастацкай, публіцыстычнай, навуковай і навукова-папулярнай літаратуры.
    Слоўнік змяшчае каля 25 тысяч слоў, запазычаных у розны час беларускай мовай з іншых моў або ўтвораных з ініпамоўных лексічных элементаў. Усе гэтыя словы, з’яўляючыся загаловачнымі ў слоўнікавых артыкулах, размешчалы ў алфавітным парадку і надрукаваны тлустымі (чорнымі) літарамі. Націскныя галосныя ў іх, акрамя літары ё, забяснечаны знакам націску.
    Загаловачныя словы-амонімы пазначаюцца арабскімі лічбамі зверху справа: МАНДАРЫН' і МАНДАРЬІН2
    Пасля загаловачнага слова ў дужках даецца ўказанне на паходжанне слова (этымалогія). Пры-
    водзіцца звычайна іншамоўная першакрыніца, а калі ёсць дастатковыя навуковыя падставы, то і звесткі аб мовах-пасрэдніцах. Усе словы з ііппых моў, акрамя рускіх і ўкраінскіх, падаюцца лацінскім алфавітам.
    Калі змешчанас ў этымалагічнай даведцы іншамоўнае слова супадае ў значэнні з загаловачным, яно не тлумачыцца:
    ЛІМАНАД (фр. limonade).
    Пры розных значэннях загаловачнага слова і іншамоўнага слова, якое паслужыла крыніцай запазычвання, апошняе даецца з тлумачэннем:
    СЭРВІС (англ. service = служба).
    У лацінскіх і старажытнагрэчаскіх словах, калі аснова іх па назоўным склоне няясная, прыводзіцца побач форма роднага склону, якая выяўляе чыстую аснову слова:
    ПАТЭНТ (лац. patens, -ntis = адкрьпы, яўны).
    ХЛАМІДА (гр. chlamys, -ydos).
    Паміж прыведзенымі ў дужках двума іншамоўнымі адпаведнікамі загаловачнага слова (словам-пасрэднікам і словам-крыніцай), a таксама калі ў этымалагічнай даведцы, акрамя інпіамоўнага адпаведніка, прыводзіода і яго этымон (зыходнае слова) або ёсць толькі этымон загаловачнага слова, звы-
    чайна ўжываецца прыназоўнік «ад».
    АНІС (н.-лац. anisum, ад гр. апіson).
    БАРКАРОЛА (іт. barcarola, ад Ьагса = лодаа).
    ДЭНДРАРЫЙ (ад гр. dendron = дрэва).
    Часам паміж іншамоўнымі адпаведнікамі ставіцца знак < , каб пазбегнуць паўтарэння прыназоўніка «ад».
    ХАЛЕРА (лац. cholera < гр. chole­ra, ад chole = жоўць).
    Па магчымасці робіцца пераклад састаўных частак іншамоўнай першакрыніцы:
    МАТАЦЫКЛ (фр. motocycle, ад лац. motus = які рухаецца + гр. kyklos = кола).
    Пры складаных словах, утвораных ад двух іншамоўных слоў, падаюцца абодва гэтыя словы са скарочанай назвай мовы і тлумачэннем. Адсутнасць указання на мову перад другім іншамоўным словам сведчыць, пгго яно паходзіць з той жа крыніцы, з якой і першае:
    САЛІЦЫЛАВЫ (ад лац. salix, -icsis = вярба + гр. у 1е = рэчыва).
    СХВАФРЭШЯ (ад гр schizo = расшчапляю + phren = душа, розум, мыслешіе).
    Калі слова складзена са змешчаных у слоўніку самастойных лексічных адзінак або словаўтваральных элементаў, у этымалагічнай даведцы ўказваюцца кампаненты складання, прычым яны выдзяляюцца курсівам:
    МЕТАЛАКЕРАМПСА (ад метап + кераміка).
    СЕЙСМАЛОГІЯ (ад сейсма+
    -логія).
    Словаўтваралыіыя элемелты складаных слоў даюцца як асобныя слоўнікавыя артыкулы з адпавед-
    нымі этымалагічнымі даведкамі і тлумачэннямі:
    АВІЯ(ад лац. avis = птушка) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «авіяцыйны».
    -ЛОГІЯ (гр. logos = слова; вучэнне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «навука», «вучэнне», «веда».
    У выпадках, калі этымалогія складаецца з загаловачных (чорных) слоў ілшых артыкулаў і гэтыя словы сустракаюцца ў слоўнікавым артыкуле, курсіў даецца толькі ў этымалогіі:
    КАТАТЭРМОМЕТР (ад ката+ тэрмометр) — спіртавы тэрмометр ддя вымярэння ахаладжэння, якое вьіклікаецца паветрам.
    Пры словах, утвораных ад уласных імён, у этымалагічнай даведцы, акрамя прозвішча асобы, ад якога паходзіць слова, па магчымасці падаюцца гады яе жыцця.
    Значэнні слоў тлумачацца ў даступнай форме, але такім чынам, каб сэнс слова быў раскрыты поўна і дакладна. Часта паўната інфармацыі аб слове дасягаецца адсылкай да іншых слоў шляхам выдзялення іх курсівам у тэксце тлумачэння, прычым калі слова, да якога адсылаецца чытач, мнагазііачнае, указваецца нумар значэння:
    АЛІГАКЛАЗ (адол/га+ гр. klasis = разлом) — пародаўтваральны .мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць плагіяклазу.
    АПЕРТОМЕТР (ад лац. apertus = адкрыты + -метр) — прыбор для вымярэння лікавай апертуры 1 аптычнай сістэмы.
    Калі загаловачнае слова паўтараецца ў тэксце артыкула ў нязмегшай форме, то яно абазначаецца першай літарай гэтага слова з кропкай, а калі змяняецца грама-
    тьгчная форма, то назоўнікі ў гэтым выпадку даюцца поўнасцю, a прыметнікі абазначаюцца першай літарай і праз злучок даецца канчатак: каравул — паставіць к., быць у каравуле; шанцавы — ш. інструмент, ш-ая лапата.
    Калі загаловачнае слова мае два варыянты ўжывання, кожны з іх падаецца асобным чорным словам і менш ужывальны спасылаецца на больш ужывальны:
    АКСІМАРАН гл. аксюмаран.
    АКСЮМАРАН, АКСІМАРАН (гр. aksymoron = дасціпна-бязглуздае) — стылістычны ггрыём наўмыснага спалучэння процілеглых слоў, у выніку чаго ўзнікае новы сэнсавы змест.
    Калі загаловачнае слова мае сінанімічны тэрмін беларускага паходжання, то апошні падаецца ў канцы слоўнікавага артыкула пасля кропкі з коскай звычайным шрыфтам:
    КАТРЭН (фр. quatrain, ад quatre = чатыры) — страфа з чатырох вершаваных радкоў; чатырохрадкоўе.
    КАТАСТРАФІЗМ (фр. catastrophisme, ад гр. katastrophe = пераварот, знішчэнне) — вучэнне, паводле якога развіццё зямной кары і арганічнага свету адбываецца ў выніку перыядычных сусветных геалагічных катастроф і патопаў, што наступаюць пасля трывалага перыяду спакою; тэорыя катастроф.
    Пры наяўнасці спасылкі на аманімічны тэрмін робіцца адпаведная лічбавая памета:
    ЧАНТЭЗІМА (іт. centesimo, ад cento = сто) — размепная манета Італіі, Сан-Марьрга, Ватыкана, роўная 1/100 ліры.
    У мнагазначных словах розныя значэнні слова пазначаюцца ў радку арабскімі лічбамі з дужкай. Пры гэтым яны падаюцца ў на-
    ступным парадку: а) першаснае, гістарычнае значэнне; б) усе наступныя прамыя значэнні; в) пераноснае значэнне. Выключэнне робіцца толькі ў тых выпадках, калі некалькі прамых значэнняў маюць адпаведна некалькі пераносных. Тады пасля кожнага прамога значэння змяшчаецца адпаведнае пераноснае.
    Па магчымасці звязваюцца паміж сабой тэрміны, якія характарызуюць адну і тую ж з’яву з розньгх бакоў або абазначаюць антанімічныя з’явы. У канцы слоўнікавага артыкула ў дужках ці пасля кропкі з коскай даецца спасылка на такі тэрмін пры дапамозе памет «параўн.», «проціл.»:
    АПАФЕРМЕНТЫ (ад апа+ ферменты) — бялковая група малекул некаторьгх ферментаў, якая вызначае іх спецыфіку (параўн. каферменты).
    КАФЕРМІНТЫ (ад ка+ ферменты) — небялковая група малекул некаторых ферментаў, якая прымае ўдзел у ферментатыўных рэакцыях, што адбываюцца ў арганізмах (параўн. апаферменты).
    АНТЫПАТЫЯ (гр. antipatheia) — пачуццё непрыязнасці, недружалюбнасці, агіды (проціл. сімпатыя).
    СІМПАТЫЯ (гр. sympatheia = спачуванне) — цяга, прыхільнасць да каго-н. (проціл. антыпапіыя).
    Пасля тлумачэнняў у неабходных выпадаах даюцца ілюстрацыі ў выглядзе свабодных або ўстойлівых выразаў, пры гэтым першыя падаюцца ў дужках без тлумачэння, а другія вылучаюцца разрадкай і тлумачацца:
    тэрмшАльны (лац. terminalis, ад terminus = мяжа, край) — канцавы, канечпы (напр. т. стан арганізма).
    ШПАГА (іт. spada) — халодная колючая зброя з прамым вузкім і доўгім клінком; скрыжаваць
    ш п а г і — пачаць паядынак, бой спрэчку.
    Спіс скарачэнняў
    ав. — авіяцыя азерб. — азербайджанскі алб. — албанскі алт. — алтайскі амер. — амерыканскі анат. — анатомія англ. — англійскі антр. — аіпрапалогія ар. — арабскі арам. — арамейскі арм. — армянскі архіт. — архітэктура асец. — асецінскі астр. — астраномія аўстр. — аўстрыйскі аўстрал. — аўстралійскі афг. — афганскі афр. — афрыканскі балг. — балгарскі бельг. — бельгійскі бенг. — бенгальскі біял. — біялогія
    ваен. — ваенная справа венг. — венгерскі в’етн. — в’етнамскі гал. — галандскі
    гал. ч. — галоўным чынам геагр. — геаграфія геад. — геадэзія геал. — геалогія
    г.зн. — гэта значыць гіст. — гістарызм гл. — глядзі
    горн. — горная справа гр. — грэчаскі груз. — грузінскі дацк. — дацкі егіп. — егіпецкі жарт. — жартаўлівы зах. — заходні
    і г.д. — і гэтак далей інш. — іншыя інд. — індыйскі
    інданез. — інданезійскі індз. — індзейскі
    іран. — іранічны ірл. — ірландскі ісл. — ісландскі ісп. — іспанскі іт. — італьянскі кабард. — кабардзінскі казах. — казахскі
    калм. — капмыцкі
    камерц. — камсрцыйная справа караім. — караімскі
    карэйск. — карэйскі карэл. — карэльскі кельц. — кельцкі кіт. — кітайскі кніжн. — кніжны
    кр.-тат. — крымска-татарскі лаоск. —лаоскі
    латыш. — латышскі лац. — лацінскі
    лаянк. — лаянкавы лінгв. —лінгвістыка літ. — літоўскі
    літ. — літаратуразнаўства літар. —літаральна лог. — логіка малайск. — малайскі манг. — мангольскі