• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    мар. — марская справа мат. — матэматыка мед. — медыцына мет. — металургія метэар. — метэаралогія мін. — мінералогія міф. — міфалогія млн. — мільён мн. — множны лік
    муз — музыка
    -н.	небудзь
    напр. — напрыклад нарв. — нарвежскі н.-гр. — новагрэчаскі
    ненец. — ненецкі нідэрл. — нідэрландскі н.-лац. — новалацінскі н.э. — нашай эры ням. — нямецкі пал. — палавіна палігр. — паліграфія палінез. — палінезійскі паляўн. — паляўніцтвазнаўства памянш. — памяншальная фор-
    ма
    параўн. — параўнай парт. — партугальскі паўд. — паўднёвы паўн. — паўночны пач. — пачатак
    паэт. — паэтыка
    перан. — пераноснае значэнне перуан. — перуанскі перс. — персідскі
    п.-лац. — познелацінскі польск. — польскі
    праванс. — правансальскі проціл. — процілеглы псіх. — псіхалогія
    разм. — размоўны рум. — румынскі рус. — рускі рэл. — рэлігія саам. — саамскі
    санскр. — санскрыт
    с.-в.-ням. — сярэдневерхненямецкі
    с.-гр. — сярэднегрэчаскі серб. — сербскахарвацкі сканд. — скандынаўскі с.-лац. — сярэднелацінскі с.-н.-ням. — сярэдненіжненямецкі
    сп. — спорт
    ст. — стагоддзе
    ст.	старажытна-, стара(пры назвах моў)
    стараж. — старажытны
    ст.-в.-ням. — старажытнаверхненямецкі
    сям. — сямейства
    сярэд. — сярэдні тагал. — тагальскі тадж. — таджыкскі таміл. — тамільскі тат. — татарскі т.зв. — так званы тунгус. — тунгускі тур. — турэцкі тыбецк. — тыбецкі тыс. —тысячагоддзе тэатр. — тэатральны тэх. —тэхніка узб. — узбекскі укр. — украінскі уст. — устарэлы усх. — усходні у т.л. — у тым ліку фарм. — фармакалогія фіз. — фізіка фізіял. — фізіялогія філас. — філасофія фін. — фінскі
    фін. — фінансавая справа фінік. — фінікійскі фр. — французскі харв. — харвацкі хім. — хімія
    цэнтр. — цэнтральны цюрк. — цюркскі чукоц. — чукоцкі чэш. — чэшскі шатл. — шатландскі шв. — шведскі швейц. — швейцарскі эвенк. — эвенкійскі экан. — эканоміка эскім. — эскімоскі эсп. — эспераігга эст. — эстонскі этруск. — этрускі эфіоп. — эфіопскі юр. — юрыспрудэнцыя яв. — яванскі якуцк. — якуцкі яп. — японскі яўр. — яўрэйскі
    A	
    A
    A-, AH(rp. a-, an= не, без) — прыстаўка, якая выражае адмаўленне або адсутнасць якой-н. прыметы, уласцівасці.
    АА(гр. ооп = яйцо) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «яйцо», «палавая клетка».
    ААГАМІЯ (ад аа+ -гамія) — 'гып палавога працэсу ў жывёл і многіх раслін, пры якім у апладненні ўдзельнічаюць буйная яйцаклетка і дробны сперматазоід або спермій (параўн. гепіэрагамія, ізагамія).
    ААГЕНЕЗ (ад аа+ -генез) — біял. працэс развіцця жаночых палавых клетак у яечніку.
    ААГОНІІ (ад аа+ -гонія') — жаночыя палавыя клеткі, якія ўтвараюцца з першасных палавых клетак.
    ААГОШЙ (ад аа+ гр. gone = нараджэнне) — жаночы палавы орган многіх водарасцяў і грыбоў, уігутры якога ўтвараюцца яйцаклеткі.
    ААЗІС (лац. oasis, ад егіп. Oasia = назва старажытпаегіпецкага горада) — 1) месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць; 2) перан. тое, ііпо з’яўляецца прыемным выкпючэннем на агульным шэрым фоне.
    ААЛІТЫ (ад аа+ -літ) — мінеральныя ўтварэпні з кальцыту, даламіту, вокіслаў жалеза, марганцу ў выглядзе дробных акруглых зярнят канцэнтрычнай або радыяльна-прамяністай будовы.
    ААЛОГІЯ (ад аа+ -логія) — раздзел арніталогіі, які вывучае яйцы птушак.
    ААМІЦЭТЫ (ад аа+ -міцэпіы) — клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне ааспорамі і зааспорамі’, пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы; сапратрофы і паразіты.
    ААРТЫТ (ад аорта) —мед. запаленне аорты.
    ААСПОРЫ (ад аа+ споры) — аднаклетачныя споры, якія развіваюцца з аплодненых яйцаклетак у некаторых водарасцяў і грыбоў.
    ААФАРЫТ (ад гр. oophoron = яечнік) — мед. запаленне яечніка.
    ААЦЫСТЫДЫУМ (н.-лац. оосуstidium, ад гр. ооп = яйцо + kystis = пузыр) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў планкпіоне азёр і лужынах.
    ААЦЫСЦІС (ад аа+ гр. kystis = пузыр) — аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў стаячых забруджаных водах.
    ААЦЫТЫ (ад аа+ -цыты) — жаночыя палавыя клетаі ў перыяд аагенезу.
    АБАЖУР (фр. abat-jour) — каўпак на лямпе для адлюстравання святла і для засцярогі вачэй ад яго яркасці.
    АБАЗ (перс. abbasi) — дробная сярэбраная манета, распаўсюджаная даўней на Каўказе.
    АБАЗІЯ (н.-лац. abasia, ад гр. а= Jie + basis = хада) — мед. страта здольнасці хадзіць у выніку захворвання нервовай сістэмы.
    АБАК, АБАКА (гр. abaks, -akos = дошка) — 1) архіт. верхняя частка капітэлі калоны ў выглядзе гарызантальнай пліты; 2) лічыльная дошка ў старажытных грэкаў і рымлян.
    АБАКА (ісп. abaca, з тагал.) — манільскае канаплянае валакно, якое выкарыстоўваецца для вырабу карабельных канатаў.
    АБАЛШЬІЯ (лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне) — 1) скасаванне закону, рашэння; 2) юр. прыпыненне крымінальнай справы на стадыі, калі вінаватасць падследнага яшчэ не даказана.
    АБАЛІЦЫЯНВМ (англ. abolitio­nism, ад лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне) — 1) грамадскі рух за адмену якога-н. закону; 2) рух за адмену рабства неграў у ЗША ў 18—19 ст.
    АБАЛГЦЫЯНІСТ (англ. abolitio­nist, ад лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне) — 1) прыхільнік адмены якога-н. закону; 2) удзельнік руху за адмену рабстаа неграў у ЗША ў 18—19 ст.
    АБАНДОН (фр. abandon) — адмова суднаабо грузаўладальніка ад сваіх правоў на застрахаваную маёмасць на карысць страхавой арганізацыі пры ўмове, калі апошняя выплаціць яму поўную страхавую суму.
    АБАНЕМЕНТ (фр. abonnement) — 1) права на карыстанне пэўны час чым.-н. (напр. месцам у тэатры, басейнам), а таксама даку-
    мент, які забяспечвае гэта права; 2) аддзел бібліятэкі, дзе кнігі выдаюцца на дом.
    АБАНЕНТ (ням. Abonnent, ад фр. abonne) — 1) асоба, якая карыстаецца абанементам', 2) асоба або ўстанова, якія маюць тэлефон.
    АБАНІРАВАЦЬ (фр. abonner) — атрымліваць што-н. па абанеменце.
    АБАРАЛЬНЫ (ад лац. ab = ад, супраць + аральны') — біял. процілеглы роту, размешчаны ў частцы цела, процілеглай вобласці рота (параўн. аральны).
    АБАРДАЖ (фр. abordage) — даўнейшы спосаб марской бітвы — счэпліванне з варожым суднам для рукапашнага бою.
    АБАРТЫЎНЫ (лац. abortivus = неданошаны, раней часу народжаны) — 1) накіраваны на спыненне якога-н. працэсу (напр. хваробы); 2) біял. недаразвіты (напр. а-ыя органы раслін).
    АБАРЫГЕНЫ (лац. aborigines, ад ab origine = ад пачатку) — 1) карэнпыя жыхары якой-н. краіны, мясцовасці ў адрознепне ад пазнейшых перасяленцаў; 2) тое, што і аўтахтоны 1.
    АБАТ (лац. abbas, -atis, ад арам. abba = бацька) — 1) настаяцель каталіцкага мужчынскага манастыра; 2) каталіцкі святар у Францыі-
    АБАТЫСА (лац. abbatissa) — настаяцельніца каталіцкага жаночага манастыра.
    АБАЦТВА (ад абат) — каталіцкі манастыр з належнымі яму ўладаннямі, якім кіруе абат або абатыса.
    АБВЕР (ням. Abwehr, ад Auslandsnachrichtenand Abwehramt) — орган ваеннай разведкі i контрразведкі Германп ў 1919—1944 гт.
    АБДАМШАЛЬНЫ (н.-лац. abdominalis, ад лац. abdomen = жывот) — анат. брушны (напр. а-ае дыханне).
    АБДОМЕН (лац. abdomen = жывот) — брушка, задні аддзел цела некаторых членістаногіх, напр. ракападобных.
    АБЎКТАР (н.-лац. abductor, ад лац. abducere = адводзіць) — анат. адводная мышца (параўн. аддуктар).
    АБДУКЦЫЯ (лац. abductio = адвод, адхіленне) — 1) анат. рух канечнасці ад сярэдняй лініі цела (параўн. аддукцыя), 2) геал. перанос акіянічнай кары і мантыі на ўскраіну кантынента, у выніку Ha­ro ўтвараюцца афіяліты.
    АБДЫКАВАЦЬ (лац. abdicate) — адрачыся ад прастолу, адмовіцца ад улады, пасады або сану.
    АБДЫКАЦЫЯ (лац. abdicatio) — адрачэпне ад прастолу, адмаўленне ад улады, пасады або сану.
    АБ’ЕКТ (лац. obiectum = прадмет) — 1) усё тое, urro складае частку знешняга, матэрыяльнага свету; 2) факт, прадмет, з’ява, якія трэба вывучыць, разгледзець (напр. а. назірання); 3) прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго-н. як месца чалавечай дзейнасці (напр. а.. будаўшцтва, ваенны а.); 4) лінгв. дапаўненне.
    АБ’ЕКТЫВАЦЫЯ (ад с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета) — тое, што і аб’ектывізацыя.
    АБ’ЕКТЫВІЗАЦЫЯ (ад с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета) — выражэнне чаго-н. у матэрыяльных формах, вобразах, даступных успрыманню.
    АБ’ЕКТЫВІЗМ (ад с.-лац. obie­ctivus = які адносіцца да прадмета) — 1) прынцып тлумачэння з’яў грамадскага жыцця, які абмяжоўваецца канстатаваннем пэўных фактаў, з’яў і падзей без аналізу іх прычын; 2) тое, што і аб'ектыўнасць 2.
    АБ’ЕКТЫЎ (с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета) — частка аптычнага прыбора (напр. фотаапарата, тэлескопа), якая складаецца з адной ці некалькіх лінзаў.
    АБ’ЕКТЬІЎНАСЦЬ (ад аб’ектыўны) — 1) існаванне аб'екта незалежна ад свядомасці; прыналежнасць да аб’ектыўнай рэальнасці; 2) адпаведнасць аб’ектыўнай рэчаіснасці, адсутнасць суб’ектывізму ў разважанні пра што-н.; бесстароннасць, непрадузятасць.
    АБ’ЕКТЫЎНЫ (с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета) — 1) незалежны ад чалавечай свядомасці (напр. а-ая рэальнасць); 2) праўдзівы, бесстаронні, непрадузяты (напр. а. вывад).
    АБЕЛІСК (гр. obeliskos) — помнік у гонар якой-н. падзеі або на ўшанаванне чыёй-н. памяці ў выглядзе гранёнага слупа, пірамідальна завостранага ўверсе.
    АБЕЛГГ (ад англ. F. Abel = прозвішча англ. хіміка 19 ст.) — выбуховая сумесь з амоніевай салетры, дынітрабензолу і кухоннай солі.
    АБЕРАЦЫЯ (лац. aberratio = адхіленне) —1) астр. уяўнае адхіленне нябесных свяцілаў ад іх сапраўднага месцазнаходжання, якое выклікаецца рухам Зямлі вакол Сонца; 2) фіз. скажэнне або недастатковая выразнасць паказанняў аптычных прыбораў (напр. сферычная а., храматычная а ); 3) бгял. адхіленне ад нормы ў будове арганізма або ў функцыі асобных органаў; 4) перан. памылка, адхіленне ад ісціны.
    АБЕРТОН (ням Oberton) — лгуз. дадатковы, больш высокі тон, які ўзнікае пры гучанні асноўнага тона і надае яму асаблівае адценне або тэмбр (параўн. унтэртон).
    АБЗАЦ (ням. Absatz) — 1) водступ управа (чырвоны радок) у пачатку тэксту або яго часткі; 2) адносна закончаная ў сэнсавых адносінах частка тэксту ад аднаго чырвонага радка да наступнага.
    АБЗЕТЦЭР (ням. Absetzer, ад absetzen = адсоўваць) — многакаўшовы экскаватар для выемкі і перамяшчэння пустых парод на адвалах кар’ераў.
    АБІСАЛІТЫ (ад гр. abyssos = бяздонны + -літ) — геап. глыбінныя горныя пароды.
    АБІСАЛЬ (ад гр. abyssos = бяздонны) — зона найбольшых марскіх глыбінь (звыш 2000 м), дзе вада мае пастаянную тампературу, салёнасць і шчыльнасць.