Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АКРОНІМ (ад гр. akros = высокі + onyma = імя) — абрэвіяпіура, утвораная з пачатковых літар (напр. СНД, НАТО).
АКРОПАЛЬ (гр. akropolis) — узвышаная.ўмацаваная частка старажытнагрэчаскага горада.
АКРУТНЫ (польск. okrutny) — 1) жорсткі, люты (напр. а. чалавек); 2) цяжкі, бязвыхадны (напр. а-ае становішча).
АКРЫДЗШ (ад лац. acer, acris = востры) — гетэрацыклічнае арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў каменнавугальнай смале; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбаў і лякарстваў.
АКРЫДЫ (гр. akris, -idos = саранча) — насякомыя сям. саранчовых атрада прамакрылых; к а р м і ц ца акрыдамі і дзікім м ё д а м — галадаць, мізэрна харчавацца.
АКРЫЛ (ад лац. acer = восгры) — бясколсрная празрысгая маса, з
якой вырабляюць шкло для акуляраў.
АКРЫЛАВЫ (ад акрыл), a а я к і с л а т a — арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, бясколерная вадкасць, якая выкарыстоўваецца для сінтэзу штучных смолаў, як кампанент друкарскіх фарбаў, лакаў і інш.
АКРЫЛАМІД (ад акрыл + aMid) — арганічнае злучэнне, амід акрылавай кіслаты, цвёрды бясколерны крышталічны прадукт, які выкарыстоўваецца для сінтэзу супалімераў.
АКРЫЛАНІТРЫЛ (ад акрыл + нітрыл) — арганічнае злучэнне, нітрыл акрылавай кіслаты, бясколерная вадкасць з характэрным пахам, якая выкарыстоўваецца для вырабу пластмас і сінтэтычнага каўчуку.
АКРЫЛАТЫ (ад акрыл) — арганічныя злучэнні, солі і эфіры акрылавай кіслаты.
АКРЫТАРХІ (ад гр. akritos = няясны + arche = паходжанне) — група выкапнёвых аднаклетачных марскіх водарасцей або іх цыстаў незразумелага паходжання акруглай, эліпсападобнай, шматвугольнай формы з гладкай або зярністай кропкавай паверхняй, часам з вырастамі, вядомая ад пратэразою.
АКРЫХШ (ад лац. acer, acris = востры + хінін) — фарм. сінтэтычны супрацьмалярыйны прэпарат.
АКРЫЦЫД (ад лац. acer, acris = востры + -цыд) — лекавы прэпарат для барацьбы з мікробамі, антысептык.
АКРЭДЫТАВАЦЬ (фр. accrediter, ад лац. accredere = давя-
A раць) — 1) прызначыць каго-н. дыпламатычным гградстаўніком пры ўрадзе іншай дзяржавы або пастаянным прадстаўніком дзяржавы пры міжнароднай арганізацыі; 2) даручыць каму-н. атрымаць грошы або весці ганддёвыя аперацыі.
АКРЭДЫТАЦЫЯ (фр. accreditation, ад лац. accredere = давяраць) — афіцыйнае прызначэнне дыпламатычнага прадстаўніка пры ўрадзе іншай дзяржавы або пастаяннага прадстаўніка дзяржавы пры міжпароднай арганізацыі.
АКРЭДЫТЫЎ (фр. accreditif, ад лац. accreditivus = вярыцельны) — 1) дакумент на права атрымання кім-н. пэўнай сумы грошай у ашчадным банку; 2) від банкаўскага рахунка, паводле якога ажыццяўляюцца безнаяўныя разлікі; 3) вярыцельная грамата, якая пацвярджае паўнамоцтвы дыпламатычнага прадстаўніка пры ўрадзе іншай дзяржавы.
АКРЭДЫТЫЎНЫ (лац. accreditivus) — вярыцельны (напр. а-ая грамата).
АКРЭМАШЁЛА (н -лац. acremoniella) — недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на розных раслінных субстратах, у глебе, на сельскагаспадарчых культурах.
АКРЭЦЫЯ (лац. accretio) — захоп нябесным целам рэчыва з акаляючай міжпланетнай прасторы, напр. захоп Зямлёй метэорнага рэчыва.
АКСАКАЛ (цюрк. aqsaqal, ад aq = белы + saqal = барада) — паважаны, умудроны жьшцём чалавек у народаў Сярэд. Азіі.
АКСАЛАТЫ (ад гр. oksys = кіслы + hals = соль) — солі шчаўевай кіслаты.
АКСАЛОТЛЬ (фр. axolotle, з індз.) — лічынка некаторых амблістом, здольная да размнажэння; выкарыстоўваецца ў эксперыментальных работах па біялогп.
АКСАМІТ (гр. heksamiton = з шасці нітак) — 1) тоўстая шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам з аднаго боку; 2) дрэва сям, рутавых з няпарнаперыстым лісцем, паіпыранае ва Усх. Азіі; вырошчваецца ў садах і парках Беларусі.
АКСАНАМЕТРЫЯ (ад гр. akson = вось + -метрыя) — спосаб адлюстравання прадметаў, пры якім на плоскасць праектуюцца і прадмет, і восі прамавугольнай сістэмы каардынапі^ з якімі суадносіцца прадмет.
АКСАПЛАЗМА (ад аксон + плазма) — частка цытаплазмы первовай клеткі. якая ўваходзіць у склад яе аксона.
АКСАФЕНАМПД (ад і-р. oksys = кіслы + phaino = свячу + амід) — лекавы прэпарат, жоўцегонны сродак, які выкарыстоўваецца пры хранічных халецыстыта::, халангітах 1 інш.
АКСЕЛЕРАТ (ад акселерацыя) — падлетак, які вызначаецца рапнім развіццём.
АКСЕЛЕРАТАР (ад лац. ассеІегаге = паскараць) — 1) рэгулятар колькасці гаручай сумесі, цгго паступае ў цыліндры аўтамабільных і іншых рухавікоў унутранага згарання; 2) эканамічны паказчык, які характарызуе сувязь паміж аб’ё-
мам капіталаўкладанняў і велічынёй спажывецкіх выдаткаў у эканоміцы.
АКСЕЛЕРАЦЫЯ (лац. acceleratio = паскарэнне) — паскоранае фарміраванне арганізма ці асобных органаў.
АКСЕЛЕРОГРАФ (ад лац. ассеІегаге = паскараць + -граф) — акселерометр з аўтаматычным запісвальным устройствам.
АКСЕЛЕРОМЕТР (ад лац. accelerate = паскараць + -мепір) — прыбор для вымярэння паскарэнняў або перагрузак у транспартных машынах, самалётах і іншых лятальных апаратах.
АКСЕЛЬ [нарв. Р.АхеІ = прозвішча нарв. канькабежца-фігурыста (1865—1938)] — сп. скачок у nayTapa абарота з адной нагі на другую ў адзіночным фігурным катанні.
АКСЕЛЬБАНТ (ням. Achselband) — наплечны шнур на мундзіры як прыналежнасць параднай формы афіцэраў многіх армій; ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваенных парадаў.
АКСЕРАФТОЛ (ад a+ гр. kseros = сухі + ophthalmos = вока + -ол) —уст. вітамін А.
АКСЕСУАР (фр. accessoire = дапаможны, другарадпы) — 1) дробная рэч, прадмет тэатральнага абсталявання; 2) перан. прыватнасць, другарадная дэталь чаго-н. (у жывапісе, літаратуры, скульптуры).
АКСІ(гр. oksys = кіслы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазпачае прысу піасць
кіслароду ў злучэннях або сумесях.
АКСІАНІЛІНЫ (ад аксі+ анілін) — тое, што і амінафеналы.
АКСІБІЁНТЫ [ад аксі(ген) + біёнты\ — тое, нгго і аэробы.
АКСІГЕМАГЛАБШ (ад аксі+ гемаглабін) — арганічнае рэчыва, якое ўгвараецца ў органах дыхання пры злучэнні гемаглабіну з кіслародам.
АКСІГЕМАМЁТРЫЯ [ад аксігема(глабін) + -метрыя] — фотаметрычны метад вымярэння ступені насычанасці артэрыяльнай крыві кіслародам.
AKCITEMOMETP [ад аксігема(глабін) + -метр\ — прыбор для вымярэння ступені насычанасці кіслародам артэрыялыіай крыві чалавека.
АКСІГЁН, АК'СІПНІУМ (лац oxygenium, ад гр. oksys = кіслы + genos = нараджэнне) — лацінская назва кіслароду, якая ўжываецца ў назвах яго злучэіпіяў, працэсаў з яго ўдзелам.
АКСІГЕНАЗЫ (ад аксіген) — ферменты класа аксідарэдуктазаў, якія каталізуюць далучэнне двух атамаў кіслароду да малекулы субстрата.
АКСІГЕНАТАР (ад аксіген) — апарат, які замяняе лёгкія ў час хірургічнай аперацыі
АКСІГЕНАТЭРАПІЯ (ад аксіген + тэрапія) — штучнас ўвядзенне кіслароду ў арганізм чалавека з лячэбнай мэтай.
АКСІДАВАЦЬ (фр. oxyder, ад гр. oksys = кіслы) — праводзіць аксідацыю.
АКСІДАЗЫ (ад аксіды') — акісляльныя ферменты расліннага і жывёльнага паходжання, якія выконваюць важную ролю ў жыццёвых працэсах.
АКСІДАРЭДУКТАЗЫ (ад аксіды + лац. reductare = адводзіць назад) — клас фермантаў, якія паскараюць або запавольваюць акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі ў арганізмах.
АКСІДАЦЫЯ (ад фр. oxyder = акісляць, ад гр. oksys = кіслы) — уздзеянне акісленнем на верхні слой металу, каб засцерагчы ад карозіі або надаць прыгожы знешні выгляд.
АКСІДЬх (фр. oxyde = вокісел, ад гр. oksys = кіслы) — злучэнні хімічных элементаў з кіслародам; вокіслы.
АКСІДЫМЁТРЫЯ (ад аксіды + -метрыя) — метад колькаснага аналізу, заснаваны на выкарыстапні акісляльна-аднаўленчых рэакцый.
АКСІЁМА (лац. ахіота, ад гр. aksioma) — 1) судаэнне, якое прымаецца без доказу як зыходнае палажэнне навуковай тэорыі; 2) перан. відавочная, агульнавядомая ісціна.
АКСІЁМЕТР (ад гр. aksios = які ўтрымлівае раўнавагу + -метр) — 1) інструмент для вымярэння адхілення восі прыбора ад пачатковай плоскасці; 2) прыбор ддя вызначэння вугла адхілення руля ад дыяметральнай плоскасці судна.
АКСІКОРТ (ад аксі+ лац. cortex = кара, скура) — антыбіётык, які выкарыстоўваецца ддя лячэння ін-
A фіцыраваных ран. гнойньгх хвароб скуры.
АКСІЛАФІТЫ (ад аксі+ гр. ilys = глей + -фіты) — расліны, якія растуць на кіслых глебах, напр. некаторыя віды імхоў і верасовых, карлікавая бяроза, журавіны.
АКСІЛІКВІТ |ад аксі(ген) + лац. liquidus = вадкі] — выбуховае рэчыва, сумесь вадкага кіслароду з гаручымі порыстымі матэрыяламі (вугалем, апілкамі, торфам, саломай).
АКСІЛІТ (ад гр. oksys = кіслы) — тэхнічная назва перакісу „атрыю.
АКСІМАРАН гл. аксюмаран.
АКСІНАФТАЛІНЫ (ад аксі+ нафпіалін) — тое, пгго і нафтолы.
АКСШІТ (ад гр. aksine = сякера) — мінерал класа сілікапіаў, пераважна бурага колеру з рознымі адценнямі.
АКСІОПЕС (н.-лац. oxyopes) — павук карычневай афарбоўкі з падоўжнымі белымі лініямі на задняй частцы брушка, паіныраны ў паўночнай і сярэдняй частцы Еўропы; жыве ў траве, на кустах і дрэвах у лесе.
АКСШОР (н.-лац. oxyporus) — губавы базідыяльны грыб сям. паліпоравьгх, які расце на дрэвах і мёртвай драўніне лісцевых і хвойных парод.
АКСІПРАЛІН (ад аксі+ пралін) — арганічнае рэчыва з групы амінакіслот, якое ўваходзіць у склад бялкоў раслінных і жывёльных арганізмаў, напр. у жэлацін, казеін.
АК'СІПТЫЛЯ (н.-лац. oxyptila) — павук сям. бакаходаў, які жыве
пад полагам лесу на паверхні глебы.
АКСГРЫС (н.-лац. axyris) — травяністая расліна сям. лебядовых з дробнымі непрыгляднымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Еўразіі; пустазелле.
АКСІС (лац. axis) — млекакормячае сям. аленяў, якое водзіцца ў лясах Індыі і на востраве ШрыЛанка.
АКСІТАЦЫН (ад аксі+ гр. tokos = нараджэшіе) — гармон задняй часткі гіпофіза, які выклікае скарачэнне гладкай мускулатуры ўнутраных органаў (пераважна маткі).
АКСІТРЫПТАФАН (ад аксі+ трыптафан) — араматычная амінакіслата, прамежкавы прадукт ператварэння трыптафану ў сератанін.
АКСІЯЛОГІЯ (ад гр. aksios = каштоўны + -логія) — філасофскае вучэнне аб маральных, эстэтычных і іншых каштоўнасцях.
АКСІЯЛЫІЫ (ад лац. axis = вось) — восевы.
АКСІЯМАТЫКА (ад гр. aksiomatikos = выражаны ў аксіёмах) — сукупнасць аксіём, пакладзеных у аснову той або іішіай навукі.
АКСОН (гр. akson = вось) — адростак нервовай клеткі (нейрона), які праводзіць нервовы імпульс да органаў і іншых нервовых клетак.
АКСОН-РЭФЛЁКС (ад аксон + рэфлекс) — нервовая рэакцыя, якая адбываецца ў межах разгалінаванііяў нервовага валакна без удзелу галаўнога і спііінога мозгу. АКСЮМАРАН, АКСІМАРАН (гр. oksymoron = дасціпна-бязглуздае) — стылістычны прыём наў-