Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АДЫЯНТУМ (н.-лац. adiantum) — папараць сям. адыянтавых з тонкім перыстым лісцем, папгыраная пераважна ў вільготных трапічііых і субтрапічных лясах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратьгўная, адзін з відаў — венерын волас.
АДЫЯНТЫТЫ (н.-лац. adiantites, ад гр. adianton = назва расліны) — вымерлыя папараці, якія існавалі ў карбоне і з якіх утварыліся залежы каменнага вугалю.
АДЭКАЛОН (фр. eau de Cologne = літар. кёльнская вада) — спіртаводны раствор розных пахучых рэчываў, які выкарыстоўваецца як парфумерны сродак.
АДЭКВАТНЫ ('лац 'adaequatus = прыраўнаваны) — такі, што адпа-
вядае чаму-н.; раўназначны (напр. а-ыя паняцці).
АДЭНАВІРУСЫ (ад гр. aden = залоза + вірусы) — група вірусаў, якія выклікаюць піэраг захворванняў — востры катар дыхальных шляхоў, кан ’юнктывіт, энтэракаліт.
АДЭНАЗШ (ад гр. aden, -enos = залоза) — арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое ўваходзіць у некаторыя ферменты і пры ўвядзенні ў арганізм узмацняе сардэчную дзейнасць.
АДЭНАЗШДЫФАСФАТ (ад адэназін + ды+ фасфат) — нуклеатыд, утаораны адэназінам і дзвюма рэшткамі фосфарнай кіслаты.
АДЭНАЗШМОНАФАСФАТ (ад адэназін + мона+ фасфат) — нуклеатыд, адзін з важнейшых біяхімічных рэгулятараў, які ўдзельнічае ў малекулярных механізмах дзеяння многіх гармонаў.
АДЭНАЗШТРЫФАСФАТ (ад адэназін + гр. tria = тры + фасфат) — нуклеапіыд., утвораны адэназінам і трыма рэшткамі фосфарнай кіслаты.
АДЭНАЗІНТРЫФАСФАТАЗЫ (ад адэназін + гр. tria = тры + фасфатазы) — група ферментаў, якія каталізуюць адшчаплсігне ад адэназінтрыфосфарнай кіслаты часткі фосфарнай кіслагы з вызваленнем энергіі, неабходнай для мышачнага скарачэння.
АДЭНАКАРЦЫНОМА (ад гр aden = залоза + карцынома) — мед. рак залозы.
АДЭНАМАТОЗ (ад адэнама) — хранічная лёгачная хвароба жывёл.
АДЭНАМЕР (ад гр. aden = залоза + -мер) — канцавы аддзел залоз жывёл і чалавека, у якім узнікае сакрэт2, што трапляе ў вывадную пратоку.
АДЭНАФАРЭІ (н.-лац. adenophoгеа) — падклас нематодаў чэрві з органамі асязання па ўсім целе; жывуць пераважна ў морах, радзей у прэсных водах і глебе, некаторыя — паразіты раслін і жывёл.
АДЭНДУМ (лац. addendum = тое, пгго мае быць дададзена) — дапаўненне да дагавору, якое змяняе або ўдакладняе тыя ці іншыя яго ўмовы.
АДЭШЛАТКШАЗА [ад адэн(азін) + ат(ам) + кіназа] — фермент, які прымае ўдзел у клетачным энергетычным абмене.
АДЭНІН (ад гр. aden = залоза) — арганічнае рэчыва, якое змяшчаецца ва ўсіх жывых клетках у складзе нуклеінавых кіслот.
АДЭНІТ (ад гр. aden = залоза) — тое, што іііімфадэніт.
АДЭНОІДЫ (ад гр. aden = залоза + -оід) — пухлінападобныя разрастанні лімфатычных утварэнняў насаглоткі.
АДЭНОМА (ад гр. aden = залоза + -ома) — дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў залозістых органах (малочнай, шчытападобнай і іншых залозах).
АДЭНТЬІЯ (ад а+ лац. dens, -ntis = зуб) — адсутнасць усіх або многіх зубоў у выніку парушэння фарміравання зубных пачаткаў у эмбрыянальным перыядзе.
АДЭОН (гр. odeion) — круглы будынак для выступлення спевакоў і музыкантаў у Стараж. Грэцыі.
АДЭПТ (лац. adeptus = які дасягнуў) — 1) чалавек, азнаёмлены з тайнамі якога-н. вучэння, секты; 2) заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якой-н. ідэі, вучэння.
АДЭРМШ (ад a+ гр. derma = скура) — вітамін Be, які змяшчаецца ў дражджах, пшанічных і рысавых высеўках.
АД’ЮНКТ (лац. adiunctus = далучаны) — 1) асоба, якая праходзіць навуковую стажыроўку; памочнік кіраўніка кафедры, прафесара, акадэміка ў некаторьіх краінах Зах. Еўропы і ў Расіі; 2) афіцэр, які займаеода ў ад ’юнктуры.
АД’ЮНКТУРА (ад ад’юнкт) — адна з асноўных формаў падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў у ВНУ і навуковадаследчых установах узброеных сіл некаторых краін СНД.
АД’ЮСТАЖ (ням. Adjustage, ад фр. ajustage) — участак пракатнага цэха з машынамі і механізмамі, пры дапамозе якіх апрацоўваюць і рыхтуюць да плаўкі пракатны метал.
АД’ЮТАНТ (ням. Adjutant, ад лац. adiutans, -ntis = памочнік) — 1) ваеннаслужачы пры камандзіры для выканання службовых даручэнняў; 2) афіцэр, адказны за справаводства ў штабах дарэвалюцыйнай рускай арміі; 3) прыдворны ваенны чын у свіце манарха (генерал-а., флігель-а.).
АЕР (тур. agyr) — травяністая расліна сям. ароннікавых з доўгім мечападобным лісцем і тоўстым паў-
зучым карэнішчам, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах па берагах вадаёмаў.
АЖАН [рус. ажан, ад фр. agent (de police)] — паліцэйскі чын у Францыі.
АЖУР1 (фр. ajour = скразны, ажурны) — 1) негустое, скразное вязанне, вьшіыванне, разьба і інш.; 2) лёгкая празрыстая тканіна.
АЖУР" (фр. a jour = на сёнпяшні дзень) — выкананне бухгалтарскіх запісаў у дзень правядзенпя гаспадарчых аперацый; перан. у с ё ў а ж у р ы — усё як трэба.
АЖУРНЫ (фр. ajour) — 1) празрысты, скразпы (пра тканіны, вязаныя і разныя вырабы); 2) майстэрскай, тонкай работы.
АЖУСТАВАЦЬ (фр. ajuster = вывяраць) — правільна складаць бухгалтарскія рахункі.
АЖЫО (іт. aggio) — тое, што і лаж.
АЖЫТАТА (іт. agitato) —муз. узбуджана, усхвалявана.
АЖЫТАЦЫЯ (фр. agitation, ад лац. agitatio = прывядзенне ў рух) — 1) уст. узбуджаны стан, моцнае хвалявапне; 2) псіх. ненатуральная рэакцыя чалавека ў адказ на небяспеку для жыцця, аварыйную сітуацыю і ішп.; выяўляецца ў форме моцнай трывогі, нярэдка ўспрымаецца як разгубленасць.
АЖЫЯТАЖ (фр. agiotage) — 1) спекулятыўная гарачка на біржах і рынках; 2) моцнае ўзбуджэнне, хваляванне, барацьба інтарэсаў вакол якой-н. справы.
АЗААСПЕРМІЯ (ад а+ заа+ сперма) — адсутнасць у сперме спермапіазоідаў.
АЗАБЕНЗОЛ (ад гр. ozo = пахну + бензол) — найпрасцейшае араматычнае азазлучэнне, крышталічнае аранжава-чырвонае рэчыва.
АЗАГЁНА (н.-лац. asagena) — павук сям. цянётнікаў, які жыве на адкрытых сухіх месцах.
АЗАГЁНЫ (ад азот + -ген') — рэчывы для халодпага фарбавання; прадукты, якія выкарыстоўваюцца для сінтэзу азафарбавальнікаў непасрэдна на валакністых матэрыялах.
АЗАКЕРЫТ (ад гр. ozo = пахну + keros = воск) — мінерал групы нафтавых бітумаў белага, жоўтага, бурага або зялёнага колеру; выкарыстоўваецца ў радыё-, электратэхнііхы, парфумернай і лакафарбавай прамысловасці, медыцыне; горны воск.
АЗАКЕРЫТАТЭРАІЙЯ (ад азакерыт + тэрапія) — метад цеплалячэнпя з выкарыстаннем азакерыту.
АЗАЛІЯ (н.-лац. azalea, ад гр. azaleos = сухі) — садовая форма рададэндрана з белымі, ружовымі, чырвопымі або жоўтымі кветкамі.
АЗАНАВАЦЬ (ад азон) — 1) ператвараць у азон (пра кісларод); 2) рабіць азанізацьпо.
АЗАНАЛЬНАСЦЬ (ад а+ зона) — пашырэнне пэўнай прыроднай з’явы незалежна ад занальных асаблівасцей тэрыторыі.
АЗАНАЛЬНЫ (ад а+ занальны) — пашыраны незалежна ад занальных асаблівасцей тэрыторыі (напр. а-ая расліннасць).
АЗАНАСФЁРА (ад азон + сфера) — слой у межах стратасферы
з павышанай канцэнтрацыяй азону.
АЗАНАТАР (ад азон) — прыбор для атрымання азону, для азанавання паветра.
АЗАНІДЫ (ад азон + гр. eidos = выгляд) — арганічныя злучэнні, якія ўзнікаюць пры далучэнні да азону падвойнай сувязі паміж атамамі вугалю; з’яўляюцца моцнымі акісляльнікамі.
АЗАШЗАЦЫЯ (ад азон) — ачышчэнне азонам з мэтай ліквідацыі дрэннага паху.
АЗАРТ (фр. hasard = выпадак, выпадковасць; рызыка, ад ар. az-zahr = ігральная костка) — заўзятасць, гарачнасць, моцнае захапленне (напр. спартыўны а.).
АЗАРЭЛА (н.-лац. azorella) — травяністая расліна сям. парасонавых са скурыстым лісцем, пашыраная ў Паўд. Амерыцы і Новай Зеландыі; на Беларусі выропгчваецца ў аранжарэях.
АЗАТОЛЫ (ад азот + -ол) — матэрыялы, блізкія да цэлюлозных валокнаў, якія з’яўляюцца паўпрадуктамі для атрымання азафарбавальнікаў.
АЗАГУРЫЯ (ад азот + -урыя) — павышанае выдзяленне з мачой азоцістых прадуктаў.
АЗАТЫЗАЦЫЯ (ад азот) — насычэнне паверхневага слоя стальных вырабаў азотам, каб надаць ім цвёрдасць.
АЗАТЭМІЯ (ад азот + -амія) — залішняе ўтрыманне ў крыві прадуктаў азоцістага абмену.
АЗБАЛАН (ад гр. asbolos = куродым, сажа) — мінерал, водны вокі-
сел марганцу, кобальту і нікелю пераменнага саставу.
АЗБАЛІТ [ад азб(ест) + -літ] — будаўнічы матэрыял з сумесі магнезіяльнага цэменту, апілак і азбеставага валакна.
АЗБАПЛАСТЫК [ад азб(ест) + пластык] — пластмаса з азбеставым напаўняльнікам.
АЗБАЦЭМЕНТ [ад азб(ест) + цэмент] — будаўнічы матэрыял з воднай сумесі цэменту і азбесту.
АЗБЕСТ (гр asbestos = незнішчальны) — мінерап класа водных сілікатаў магнію, жалеза і інш. з групаў серпенціну і амфіболаў' здольны расшчапляцца на тонкія, трывалыя валокны; шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы як вогнетрывалы матэрыял; горны лён.
АЗБЕСТАЦЭМЕНТ (ад азбест + цэмент) — тое, што і азбацэмент. АЗБЕСТЬІТ (ад азбест) — цеплаізаляцыйны матэрыял з кароткага азбеставага валакна.
АЗЕАТРдіШЫ (ад a+ гр. zeo = кіплю + -тропны') — харакгэрны для сумесі вадкасцей, што пры перагоццы не падзяляецца на фракцыі.
АЗ&НА (лац. ozaena, ад гр. zo = пахну) — хранічная інфекцыйная хвароба верхніх дыхальных шляхоў чалавека, якая выклікаецца капсульнымі бактэрыямі клебсіеламі’, суправаджаецца атрафіяй слізістьгх абалонак носа.
АЗІД (ад азот + гр. eidos = выгляд) — соль азоціставадароднай кіслаты; выкарыстоўваецца пераважна як выбуховае рэчыва.
АЗІЛЬСКІ (ад фр. Mas-d’Azil = назва пячоры ў Францыі); a а я культура — археалагічная культура плямёнаў ранняга мезаліту.
Азімут (ар. as-simut, мн. ад assamt = дарога) — 1) астр. вугал паміж плоскасцю мерыдыяна дадзенага пункта і вертыкальнай плоскасцю, якая праходзіць праз гэты пункт і аб’ект назірання; 2) геад. вугал, які ўтвараецца зададзеным напрамкам руху і напрамкам на поўнач (параўн. пеленг 1).
АЗІНЫ (ад азот) — шасцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні, якія змяшчаюць не менш як адзін атам азоту і выкоііваюць важную ролю ў працэсах жыццядзейнасці.
АЗОЙСКІ (ад a+ гр. zoe = жыццё); а-ая эра — тое, што і архей.
АЗОЛА (н.-лац. azolla) — водная папараць з гілаваючым карэнішчам і галінастым сцяблом, зверху блакітна-зялёная, знізу ружовая, пашыраная ў стаячых або слаба праточных вадаёмах Амерыкі; на Беларусі вьіропгчваецца як акварыумная.
АЗОЛЫ [ад аз(от) + -ол] — пяцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні, якія маюць у цыкле атамы вугляроду і не менш як два гетэраатамы, адзін з іх азот.
АЗОН (гр. ozon = які пахне) — алатропная мадыфікацыя кіслароду, газ сіняга колеру, з рэзкім пахам; мае моцныя ачышчальныя ўласцівасці.