Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
якога-н. мерапрыемства, прапановы; найбольш пашырана ў парламентах.
АБСТРУКЦЫЯШЗМ (ад абструкцыя) — сістэма палітычнай барацьбы шляхам абструкцый.
АБСТРУКЦЫЯШСТ (ад абструкцыянізм) — прыхільнік ці непасрэдны ўдзельнік абструкцыі. АБСТЫНІНТ (лац. abstinens, -ntis = які ўстрымліваецца) — асоба, якая ўстрымліваецца ад чагон., пераважна ад ужываісня спіртных напіткаў.
АБСТЫНЁНЦЫЯ (лац. abstinentia) — 1) поўнае ўстрыманне ад ужывання спіртных напіткаў; 2) палавое ўстрыманне.
АБСТЭНЦЫЯНІСТЫ (ад лац abstentio = устрыманне) — прыхільнікі сектанцкай тактыкі байкоту парламенцкіх выбараў у краінах Зах. Еўропы.
АБСУРД (лац. absurdus = недарэчны) — недарэчнасць, бязглуздзіца. АБСЦЫСА (лац. abscissa = адрэзаная, абсечаная) — мат. адна з трох каардынат, якія паказваюць месцазнаходжанне пункта ў прасторы.
АБСЦЭС (лац. abscessus) — мед. гнойны нарыў.
АБТУРАТАР (фр. obturateur, ад лац. obturare = закупорваць) — 1) прыстасаванне ў затворах гармат, якое не дапускае прарыву парахавых газаў пры выстрале; 2) затвор, які перыядычна перакрывае светлавы паток у кіназдымачньгх, кінапраекцыйных, фотаэлектронных і іішіых апаратах.
АБТУРАЦЫЯ (фр. obturation, ад лац. obturare = закупорваць) — ва-
ен. герметызацыя канала ствала, якая не далускае прарыву парахавых газаў гтры выстрале з агнястрэльнай зброі.
АБУЛГЧНЫ (ад абулія) — псіх. бязвольны.
АБУЛІЯ (гр. abulia = нерашучасць) — псіх. расслабленне ці страта волі, выкліканая хваробай; бязволле.
АБУТЫЛОН (н.-лац. abutilon, ад ар aubutylun) — кустовая або травяністая расліна сям. мальвавых з буйным лісцем і адзіночнымі кветкамі аранжавага, чырвонага, жоўтага, белага колераў, пашыраная ў тропіках і субтропіках; дае грубае валакно; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная;, канатнік.
АБЦАС (польск. obcas, ад ням. Absatz) — цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой.
АБЦУГ (ням. Abzug) — шлак, які ўгвараецца пры выплаўцы з веркблею золата, серабра і волава.
АБЦУП (польск. obc§gi, ад ням. Zange) — 1) прылада для захоплівання і заціскання кавалкаў металу, выцягвання цвікоў; 2) перан. тое, што скоўвае, заціскае развіццё чаго-н.
АБШАР (польск. obszar, ад ням. obirschar = вымераны ўчастак зямлі) — 1) неабсяжная прастора, разлегласць; 2) участак вялікіх памераў-
АБШЛАГ (ням. Abschlag) — адварот на канцы рукава; наогул ніжняя частаа рукава.
АБШТРЫХ (ням. Abstrich) — шлак, які ўтвараецца пры ачыстцы свінцу ад прымесей мыпі’яку і сурмы.
АБЭВІЛЬ (фр. Abbeville = назва горада ў Францыі) — археалагічная культура ранняга палеаліту ў Еўропе, пачатковы этап эпохі ашэль.
АБЭРАК (польск. oberek) — польскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе.
АБЭРЖА (польск. oberza, ад фр. auberge) — прасторная хата, вялікі будынак.
АБ’ЮРАЦЫЯ (лац. abiuratio) — публічнае адрачэнне ад веры або ад сваіх перакананняў.
АВАГЕНЕЗ (ад лац. ovum =яйцо + -генез) — тое, пгго і аагенез.
АВАКАДА (парт. abacate, з індз.) — пладовае дрэва сям. лаўровых; культывуецца ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваеода ў аранжарэях.
АВАЛ (фр. ovale, ад лац. ovum = яйцо) — выпуклая замкнутая крывая лінія без вуглавых пунктаў, падобная да лініі падоўжанага разрэзу яйца.
АВАЛІСТ (ад аваль) — асоба, якая дала вэксальнае паручыцельства, г.зн. зрабіла аваль.
АВАЛЬ (фр. aval) — вэксальнае паручыцельства, зробленае трэцяй асобай у выглядзе асобнага гарантыйнага запісу.
АВАЛЬНЫ (ад авал') — які мае форму авала.
АВАМЁТР [ад а(мпер) + ва(лып) -метр] — тое, што і ампервольтомметр.
АВАНБЁК (фр. avant-bec, ад avant = наперадзе + Ьес = выступ) — перасоўнае металічнае мацаванне замкнёнай цыліндрычнай або авальнай формы; выка-
рыстоўваецца пры шахтавых работах у нястойкіх пародах і пад рэчышчамі.
АВАНГАРД (фр. avant-garde, ад avant = наперадзе + garde ахова) — 1) частка войска, якая знаходзшца ўперадзе галоўных сіл у паходзе і пры наступленні; 2) перан. перадавая частка класа, грамадства.
АВАНГАРДНЫ (ад авангард) — які адносіцца да авангарда, знаходзіцца ўперадзе іншых, перадавы.
АВАНГАРДЫЗМ (фр. avantgardisme) — абагульненая назва мастацкіх кірункаў, якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых сродкаў выяўлення і фармальнай структуры твора; у сваіх крайніх формах змыкаецца з дэкадэнцтвам, мадэрнізмам, абстрактным мастацтвам.
АВАНГАРДЫСТ (ад авангардызм) — прыхільнік авангардызму.
АВАНЗАЛА (ад фр. avant = перад + зала) — пярэдняя зала, пакой перад галоўнай залай у грамадскіх будынках.
АВАНКАМЕРА (ад фр. avant = перад + камера) — 1) прыбудова ў пярэдняй частцы водазаборнай плаціны, а таксама водны ўчастак непасрэдна перад машыннай залай электрастанцыі; 2) тое, што і фаркамера.
АВАНЛОЖА (ад фр. avant = перад + ложа) — тэатр. невялікае памяшканне перад уваходам у ложу.
АВАНПОРТ (фр. avant-port, ад avant = перад + port = порт) — вонкавая частка воднай прасторы
порта або гавані, зручная для стаянкі суднаў на якары, пагрузкі і разгрузкі іх.
АВАНПОСТ (фр. avant-poste, ад avant = перад + poste пост) — вартавы пост, які выстаўляецца наперадзе войск, калі яны знаходзяцца недалёка ад праціўніка.
АВАНС (фр. avance) — грашовая сума, якая выдаецца папярэдне ў лік заработнай платы, за выкананыя работы і зробленыя паслугі.
АВАНСАВАЦЬ (фр. avancer) — даваць аванс.
АВАНСЦЭНА (фр. avantscena) — тэатр. пярэдняя частка сцэны (ад заслоны да рампы').
АВАНТАЖ (фр. avantage = перавага) — уст. выгада, карысць, спрыяльнае становішча.
АВАНТАЖНЫ (ад фр. avantage = перавага) — уст. які стварае прыемнае ўражанне знешнасцю, прывабны.
АВАНТУРА (фр. aventure = прыгода) — рызыкоўная падазроная справа, распачатая без уліку рэальных умоў і магчьгмасцей з надзеяй на выпадковы поспех.
АВАНТУРЫЗМ (ад фр. aventure = прыгода) — дзейнасць, заснаваная на рызыкоўных падазроных учынках, з мэтай дасягнуць лёгкага поспеху, выгады; схільнасць да авантур.
АВАНТУРЫН (фр. aventurine) — 1) разнавіднасць дробназярністага кварцу пераважна бура-чырвонага колеру; выкарыстоўваецца для мастанкіх і ювелірных вырабаў; 2) гатунак шкла.
АВАНТУРЫСТ (ад фр. aventure = прыгода) — чалавек, схільны да
авантур, беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет.
АВАНТЫТУЛ (ад фр. avant = перад + тытул) — першая старонка кнігі, якая папярэднічае тытулу.
АВАРЫЯ (іт. avaria, ад ар. ’avar = пашкоджанне, шкода) — 1) моцнае пашкоджанне якога-н. механізма або машыны ў час рабогы, руху; 2) перан. няўдача, няшчасны вьпіадак.
АВАРЫЙЛЬНЫ (ад лац. ovarium = яечнік) — які адносіцца да яечніка.
АВАСКОП (ад лац. ovum = яйцо + -скоп) — прыбор для вызначэння свежасці яец прасвечваннем.
АВАЦЫЯ (лац. ovatio = радасць, весялосць) — бурныя, працяглыя апладысменты, якія суправаджаюцца радаснымі воклічамі, з выпадку адабрэння чаго-н. або прывітапня каго-н.
ABEH16 (фр. avenue) — шырокая вуліца, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі (у Францыі, Англіі, ЗША).
АВЕРАІЗМ (ад лац. Averroes = лацінская форма імя арабскага мысліцеля Ібн-Рушда) — кірунак у заходнееўрапейскай філасофіі 13—16 ст., які развіваў погляды арабскага мысліцеля 12 ст. ІбнРушда; натуралістычная і матэрыялістычная трактоўка вучэння Арыстоцеля.
АВЕРАРМ (англ. over-arm = рука зверху) — спосаб плавання на баку.
АВЕРДРАФТ (англ. overdraft) — форма кароткатэрміновага крэдытавалня, якая практыкуецца банкамі.
АВЕРЛОК (англ. overlock) — крае абкідальная швейная машына пяцельнага шыўка, дзе адна з петляў агінае край зрэзу доталі; выкарыстоўваецца пры пашыве вырабаў з трыкатажнага палатна.
АВЕРС (фр. avers, ад лац. adversus = павернуты тварам) — правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты.
АВЕРСІЯ (лац. aversio = агіда) — адна з цяжкіх формаў сексуальнай дысфункцыі', стан, процілеглы лібіда.
АВЕРСОЛД (англ. oversold) — сітуацыя рэзкага зніжэння цэн на які-н. тавар у выніку паступлення яго ў вялікай колькасці на рынак.
АВЕРШОТ (англ. overshot) — інструмеігг для захоплівання бурыльных труб, пгго засталіся ў свідравіне.
АВЕРШТАГ (гал. overstag) — паварот паруснага судна, калі яно пераходзіць на другі галс супраць ветру.
АВЕСТА (ад перс. apastak = асноўны тэкст) — зборнік свяшчэнных кніг зораастрызму.
АВІАЛЬ [ад аві(я)+ ал(юміній)] — сплаў алюмінію пераважна з магніем, крэмніем і меддзю, які вызначаецца высокай пластычнасцю, антыкаразійнай трываласцю.
АВІДНАСЦЬ (ад лац. avidus = прагны) — уласцівасць антыгенаў і антыцелаў, якая вызначае трываласць звязвання камплементарных участкаў іх малекул.
АВІЕТКА (фр. aviette) —уст. самалёт малой магутнасці, звычайна 1—2-месны.
ABBA1 (іт. avviso) — 1) паведамленне (пісьмо) атрымальніку аб адгрузцы яму прадукцыі, пераводзе грашовых сродкаў ці аб зменах ва ўзаемных разліках паміж контрагентамі', 2) фін. афіцыйнае паведамленне банка кліенту або ішпаму банку аб выкананні разліковых аперацый.
ABBA2 (ісп. aviso) — невялікі быстраходны ваенны карабель для разведвальнай і пасыльнай службы.
АВВАВАЦЬ (іт. awisare) — фін. паведамляць кліенту аб правядзенні банкаўскай аперацыі на яго рахунку.
АВІЗМ (ад лац. ovum = яйцо) — кірунак у біялогіі 17—18 ст., прадстаўнікі якога лічылі, што ў жаночай палавой клетцы змяшчаецца ў мініяцюры сфарміраваны арганізм, а яго разввшё зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах (параўн. анімалькулізм).
АВІСТА (іт. a vista = пасля прад'яўлення) — надпіс на вэксалі, які сведчыць, што гэты дакумеігг можа быць аллачаны пасля прад'яўлення або праз пэўны тэрмін.
АВІСТЫ (ад лац. ovum = яйцо) — прыхільшкі авізму (параўн. анімалькулісты).
АВІТАМГНОЗ (ад а+ вітаміны) — хвароба, якая развіваецца пры адсутнасці або недахопе вітамінаў у ежы.
АВІТЭЛШбз (ням. Avitellinos, ад гр. а= не + лац. vitalis = жыццёвы) — хвароба авечак і коз, якая выклікаецца стужачнымі чарвямі, што паразітуюць у кіпгэчніку (па-
раўн. гіпавітаміноз, гіпервітаміноз).
АВІФАУНА (ад лац. avis = птушка + фауна') — тое, пгго і арнітафауна.
АВІЦЫДЫ (ад лац. ovum = яйцо + -цыды) — хімічныя рэчывы, якія згубна дзейнічаюць на яйцьі насякомых і кляіпчоў.
АВІЯ(ад лац. avis = птушка) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паііяццю «авіяцьійны».
АВІЯБАЗА (ад авія+ база) — аэрадром са складамі, майстэрнямі і абслуговымі падраздзяленнямі, якія забяспечваюць дзеянні авіяцыі.
АВІЯБІЛЕТ (ад авія+ білет) — дакумент, які дае права праезду на пасажырскім самалёце.