Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АВІЯБОМБА (ад авія+ бомба) — снарад абцякаемай формы, які скідваецца з самалёта або іншага лятальнага апарата для паражэння наземных, марскіх і паветраных цэляу
АВІЯБРЫГАДА (ад авія+ брыгада) — злучэнне з некалькіх эскадрылляў ваенных самалётаў.
АВІЯГАРЬВОНТ (ад авія+ гарызонт) — гараскапічны прыбор для вызначэння становішча самалёта ў прасторы адносна гарызонта.
АВІЯДЭСАНТ (ад авія+ дэсант) — войска, перакінутае паветраным транспартам у тыл праціўніка для ўдзелу ў баявых аперацьіях.
АВІЯКАМПАНІЯ (ад авія+ кампанія) — авіятранспартнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе
A
міжнародныя i ўнутраныя паветраныя зносіны.
АВІЯКАНСТРУКТАР (ад авія+ канструктар') — канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх.
АВІЯКЛУБ (ад авія+ клуб) — спартыўны клуб, які аб’ядноўвае аматараў авіяцыйнага спорту.
АВІЯКбМПАС (ад авія+ компас) — аэранавігацыйная прылада, якая паказвае курс лятальнага апарата адносна магнітнага і геаграфічнага мерыдыянаў, зададзенага напрамку ці напрамку на радыёмаяк.
АВІЯЛППЯ (ад авія+ лінія) — пастаянны маршрупі транспартных самалётаў паміж двума або некалькімі населенымі пунктамі.
АВІЯМАДЭЛІЗМ (ад авія+ мадэлізм) — канструяванне, пабудова і запуск мадэляў лятальных апаратаў.
АВІЯМАТОР (ад авія+ мапюр') — рухавік лятальнага апарата.
АВІЯМЕТЭАСТАНЦЫЯ (ад авія+ метэастанцыя') — метэастанцыя, прызначаная для абслугоўвашія ваеннай і грамадзянскай авіяцыі (параўн. гідраметэастанцыя).
АВІЯМЕХАНІК (ад авія+ механік) — спецыяліст, які назірае за работай лятальных апаратаў і правільным іх выкарыстаннем.
АВІЯПАРК (ад авія+ парк) — сукупнасць лятальньгх апаратаў на аэрадроме.
АВІЯПАСАЖЬІР (ад авія+ пасажыр) — асоба, якая робіі ц> паездку на самалёцс.
АВІЯПОШТА (ад авія+ пошта) — перавозка паштовых адпраўленняў паветраным шляхам, a таксама самі гэтыя адпраўленні, калі іх дастаўляюць самалётам.
АВІЯСЕКСТАНТ (ад авія+ секстант) — секстант, які прымяняецца ў авіяцыі.
АВІЯТАР (фр. aviateur) — той, хто займаецца лётнай справай, лётчык.
АВІЯТРАНСПАРТ (ад авія+ транспарт) — 1) сродкі перавозу паветраным шляхам пасажыраў, грузаў, пошты; 2) ваенны карабель для перавозкі самалётаў.
АВІЯТРАСА (ад авія+ траса) — паласа зямной паверхні, над якой праходзіць авіялінія.
АВІЯТЭХЕПКА (ад авія+ тэхніка) — галіна тэхнікі, звязаная з выкарыстаннем лятальных апаратаў, іх рухавікоў і аснашчэння.
АВІЯЦЫДЫ (ад лац. avis = іттушка + -цыды) — хімічныя рэчывы (заацыды) для барацьбы са шкоднымі птушкамі.
АВІЯЦЫЯ (фр. aviation, ад лац. avis = птушка) — 1) тэорыя і практыка лятання на апаратах, цяжэйшых за паветра (самалётах, верталётах, планёрах); 2) сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў (самалётаў, верталётаў і інш.) якой-н. дзяржавы; паветраны флот.
АВІЯЭСКАДРЫЛЛЯ (ад авія+ эскадрылля) — падраздзяленне ў авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звёнаў самалётаў.
АВОІД (ад лац. ovum = яйцо + -оід) — геал. плоская крывая яйца-
падобнага разрэзу з адной воссю сіметрыі.
АВУАРЫ (фр. avoir = маёмасць) — 1) грашовьія сродкі, чэкі, вэксалі, акрэдытывы, якімі праводзяць плацяжы; 2) сродкі банка ў замежнай валюце на яго рахунках у замежных банках; 3) уклады прыватных асоб і арганізацый у банках.
АВУЛЯРЫЯ (н.-лац. ovularia) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на лісці раслін сям. ружавых, злакавых, казяльцовых і ініп.
АВУЛЯЦЫЯ (н.-лац. ovulatio) — выхад даспелай жаночай палавой клеткі з яечніка.
АВУНКУЛАТ (ад лац. avunculus = дзядзька па мацеры) — звычай у некаторых народаў (напр. у старажытных германцаў, грэкаў, сучасных народаў Афрыкі і Акіяніі), які абавязвае дзядзьку з боку маці клапаціцца пра пляменніка больш, чым пра свайго сына.
Ага (індз. aga) — жывёла сям. рапух класа земнаводных, пашыраная ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы; разводзяць для знішчэння шкоднікаў на плантацыях цукровага трыснягу.
АГА (тур. aga) — 1) вайсковы тытул у Асманскай імперыі; 2) ветлівы зварот у сучаснай Турцыі.
АГАВА (н.-лац. agave, ад гр. agauos = варты здзіўлення) — дрэвападобная расліна сям. агававых з шорсткім буйным лісцем, пашыраная пераважна ў Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
АГАЛЬМАТАЛІТ (ад гр. agalma, -atos = аздоба + -ліпі) — дробназярністая горная парода белага, шэрага, бура-жоўтага або зялёнага колеру, якая складаецца з пірафіліту з рознымі прымесямі; выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным мастацгве.
АГАМАГОНІЯ (ад гр. agamos = бясшлюбны + -гонія) — бясполае размнажэнне арганізмаў шляхам дзялення або пачкавання.
АГАМІЧНЫ (ст.-ірл. ogam), a а е п і с ь м о — літарнае пісьмо, якое выкарыстоўвалася кельтамі на Брытанскіх астравах пачынаючы з 4 ст.
АГАМІЯ (rp. agamia) — 1) бясшлюбнасць; 2) біял. адсутнасць полу.
АГАМНЫ (гр. agamos = бясшлюбны) — які размнажаецца без апладнення (аб ніжэйшых раслінах і жывёлах).
АГАМЫ (лац. againidae) — сямейства яшчарак, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 300 відаў; вядуць наземны, скальны або надрэўны спосаб жыцця, многія здольныя змяпяць афарбоўку цсла. АГАШЗАВАЦЬ (фр. agoniser, ад с.-лац. agonia < гр. agonia = трывога) — быць у стане агоніі, канаць.
АГАШСТЫКІ (гр. agonistikos = здольпы да барацьбы) — дэмакратычная хрысціянская секпіа ў рымскай Афрыцы ў 4—5 ст., левае крыло данапіыспіаў.
АГАНІЧНЫ (ад a+ гр. gonia = вугал); a а я л і н і я — лінія па геаграфічнай карце, якая злучае пункты з мапіітным схіленнем, роўным нулю.
АГАПАНТУС (н.-лац. agapanthus) — травяіістая расліна сям. лілейных з блакітнымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
АГАР (малайск. agar) — сумесь поліцукрыдаў, якая атрымліваецца з марскіх водарасцяў; выкарыстоўваецца ў кандытарскай прамысловасці і як харчавальнае асяроддзе для вырошчвання бактэрый.
АГАРАФОЫЯ (ад гр. agora = плошча + -фобія) — паталагічны страх перад прастораю.
АГАСФЙР (п.-лац. Ahasverus = імя легендарнага сярэдневяковага персанажа — «вечнага жыда», які не дазволіў адпачыць Ісусу Хрысту ў час яго пакутніцкага шляху на Галгофу і за гэта быў асуджаны на вечнае блуканне па свеце) — перан. чалавек, які вандруе ўсё жыццё, не знаходзячы сабе прыстанку.
АГАТ (гр. achates) — разнавіднасць халцэдону са слаістым размеркаваннем афарбоўкі; выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе.
АГАЦІС (н.-лац. agathis, ад гр. agathis = клубок нітак) — вечназялёнае хвойнае дрэва сям. араўкарыевых, пашыранае пераважна ў Новай Зеландыі, Усх. Аўстраліі і Паўд.-Усх. Азіі.
АГЕЛЕНА (н.-лац. agelena) — павук сям. лейкавых, які жыве на паверхні глебы, на лугах.
АГЕНЕЗІЯ (ад a+ гр. genesis = паходжанне) — тое, іігго і аплазія.
АГЕНТ (лац. agens, -ntis = які дзейнічае) — 1) асоба, упаўнаважаная арганізацыяй, установай, прадпрыемствам для выканання
службовых даручэнняў, асобых заданняў (напр. страхавы а ); 2) чыйн. стаўленік, прыслужнік; 3) супрацоўнік вышукной або разведвальнай службы; 4) прычына, якая выклікае тыя або іншыя з’явы ў прыродзе.
АГЕНТУРА (ням. Agentur, ад лац. agens, -ntis = які дзейнічае) — 1) сукупнасць агентаў якой-н. установы, прадпрыемства або арганізацыі; 2) сетка агентаў, якая ствараецца разведвальнай службай для збірання сакрэтных звестак і правядзення падрыўной работы.
АГЕНЦТВА (ад агент) — 1) прадстаўніцтва, аддзяленне якойн. установы ці прадпрыемства; 2) установа інфармацыйнага, пасрэдніцкага характару.
АГЕРАТУМ (н.-лац. ageratum) — травяністая расліна сям. складанакветных з лілова-сінімі, ружовымі або белымі кветаамі, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; даўгацвет.
АГЕЎЗІЯ (ад a+ rp. geusis = смак) — страта смакавых адчуванняў.
АГІТАВАЦЬ (лац. agitare = узбуджаць) — 1) займацца агітацыяй, прапагандаваць што-н.; 2) пераконваць у чым-н., схіляць да пэўнай дзейнасці, угаворваць.
АГГГАТАР (лац. agitator = які прыводзіць у рух) — асоба, якая займаецца агітацыяй.
АГГГАЦЫЯ (лац. agitatio = узрушэнне) — 1) палітычная дзейнасць, звязаная з уздзеяннем на свядомасць і настрой мас шляхам распаўсюджання (вусна і праз друк) праграмных ідэй, лозунгаў;
2) перан. пераконванне ў чым-н., угаворванне з мэтай схіліць да чаго-н.
АГІЯГРАФІЯ (гр. hagiographia) — жанр царкоўна-рэлігійнай літаратуры, апавяданні пра жыццё святых.
АГЛАМЕРАТ (лац. agglomeratus = назапашаны) — 1) рыхлае скапленне розных горных парод і мінералаў; 2) мет. спечаная ў кавалкі дробная або пылападобнзя руда.
АГЛАМЕРАЦЫЯ (ад лац. agglomerare = запасіць) — 1) мет. атрыманне вялікіх кавалкаў з рыхлых дробных руд, пылападобных матэрыялаў шляхам спякання; 2) утварэнне скапленняў мікраарганізмаў у вадкасці; 3) зліццё гарадоў і іншых населеных пунктаў у адно гарадское пасяленне.
АГЛАПАРЫТ [ад лац. agglo (meratus) = накоплены + гр. poros = выхад, пора] — будаўнічы матэрыял порыстай структуры.
АГЛЮЦІНАГЕНЫ [ад аглюцін(ацыя) + -ген\ — рэчывы, якія патрэбны для ўтварэння аглюцінінаў.
АГЛЮЦШАТЬІЎНЫ (ад аглюцінацыя) — звязаны з аглюцінацыяй; а-ыя м о в ы — мовы, у якіх граматычныя формы і вытворныя словы ўтвараюцца спосабам аглюцінацыі.
АГЛЮЦІНАЦЫЯ (лац. agglutinatio = склейванне) — 1) лінгв. спосаб утварэння вытворных слоў і граматьгчных форм шляхам далучэння да кораня афіксаў з пэўным значэннем; 2) мед. склейванне ў камякі і выпадзенне ў асадак мікробаў, эрытрацытаў і іншых клетачных элементаў.
АГЛЮЦППНЫ (лац. agglutinaге = склейваць) — рэчывы, якія ўгвараюцца ў крыві чалавека і жывёл пры інфекцыйных захворваннях і выклікаюць аглюцінацыю.
АГМАТЫТ (ад гр. agma, -atos = адломак) — разнавіднасць мігматыту, падобная на брэкчыю.
АГНАСТЫЦЫЗМ (фр. agnosticisme, ад гр. agnostos = невядомы) — філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць пазнання навакольнага свету і яго заканамернасцей (параўн. скептыцызм 1).
АГНАТЫ1 (лац. agnatus = сваяк па бацьку) — 1) члены старажытнарымскай сям’і, якія паходзілі па мужчынскай лініі ад аднаго родапачынальніка, а таксама тыя, якія ўваходзілі ў сям’ю пры ўсынаўленні або шлюбе (параўн. кагнаты); 2) кроўныя сваякі-мужчыны германскай сям’і, звязаныя паходжаннем па мужчынскай лініі.
АГНАГЫ (н.-лац. agnatha, ад гр. а= не + gnathos = сківіца) — надклас ніжэйшых пазваночных жывёл; прымітыўныя рыбападобныя марскія і прэснаводныя арганізмы без сківіц і парных канечнасцей; бяссківічныя.