Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АДАПТОМЕТР [ад адапта(цыя)х + -метр] — прыбор для вымярэння светлавой адчувальнасці вока, АДАПТЫЎНЫ (англ. adaptive, ад лац. adaptare = ггрыстасоўваць) — які мае адносіны да адаптацыі', а-ая радыяцыя — эвалюцыя роднасных груп арганізмаў, звязаная з іх прыстасаваннем да розных умоў існавання; a ы я ферменты — ферменты, сінгэз якіх паскараецца тымі самымі рэчывамі, на якія яны ўздзейнічаюць.
АДАПТЭР (англ. adapter, ад лац. adaptare = прыстасоўваць) — 1) прылада ддя электраакустычнага ўзнаўлення механічных запісаў гуку; 2) дадатковая касета да фотаапарата, якая дае мажпівасць выкарыстоўваць нестандартныя святлоадчувальныя матэрыялы.
АДАРАНТЫ (лац. odorans, -ntis = пахучы) — пахучыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для адарызацыі.
АДАРАЦЫЯ (лац. adoratio) — уст. абажанне, пакланенне.
АДАРЫЗАЦЫЯ (ад лац. adoraге = рабіць пахучым) — 1) дадаванне да газу пахучых рэчываў, якія б сігналізавалі пра яго выцяканнне з газаправода або пасудзіны; 2) распыленне ў паветры памяшканіія рэчываў з прыемным пахам.
АДАТ (ар. adat) — няпісаны закон, звычай у народаў, якія вызна-
юць іслам (лічыцца дадаткам да шарыятў).
АДВАКАТ (лац. advocatus) — 1) юрыст, які абараняе інтарэсы абвінавачанага на судзе; абаронца; 2) перан. той, хто заступаецца за каго-н.
АДВАКАТУРА (ад адвакапг) — 1) дзейнасць адваката', адвакацтва; 2) калегія адвакатаў.
АДВЁКЦЫЯ (лац. advectio = дастаўка) — 1) метэар. гарызантальнае перамяшчэнне паветра і перанясенне разам з ім цяпла, вільгаці; 2) перанос марской вады ў гарызантальным, іншы раз у вертыкальным напрамку.
АДВЕНТЫЗМ (ад лац. adventus = прышэсце) — хрысціянская плынь у пратэстантызме, якая ўзнікла ў 1830-я гг. у ЗША і прапаведуе другое прышэсце Хрыста для «страшнага суда» над усімі жывымі і мёртвымі.
АДВЕНТЫСТЫ (ад лац. adventus = прышэсце) — прыхільнікі адвентызму.
АДВЕНТЫЎНЫ (ад лац. adventicius прышлы) — біял. чужы, не ўласцівы; a. о р г а н — орган расліны, які развіваецца не на звычайным месцы, напр. карані на надземнай частцы, пупышкі і парасткі на каранях; а-ая расліна — расліна, занесеная чалавекам у мясцовасць, дзе яна раней не расла.
АДВЕНТЬІЦЫЯ (н.-лац. adventitia, ад лац. adventicius = прышлы) — знешняя абалонка сцепкі крывяносных сасудаў, якая спалучаецца з ткаіжамі мышцаў.
АДВЕРБІЯЛІЗАЦЫЯ (ад лац. adverbium = прыслоўе) — лінгв. пераход слоў іншых часцін мовы (пераважна назоўнікаў і прыметнікаў) у прыслоўі (напр. вечар — вечарам).
АДВЕРБІЯЛЬНЫ (лац. adverbialis) — лінгв. прыслоўны.
АДГЕЗІЯ (лац. adhaesio = прыліпанне) — зліпанне паверхняў двух цвёрдых або вадкіх целаў пры іх кантакце.
АДДАКС (лац. addax) — жвачная парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, пашыраная ў Амерыцы; нубійская антылопа.
АДДУКТАР (н.-лац. adductor, ад лац. adducere = прыводзіць) — анам. прыводная мьппца (параўн. абдуктар).
АДДУК'ЦЬІЯ (с.-лац. adductio = прывядзенне) — анапі. рух канечнасці да сярэдняй лініі цела (параўн. абдукцыя).
АД’ЕКТЫВАЦЫЯ (ад лац adiectivum = прыметнік) — лінгв. пераход іішіых часцін мовы (пераважна дзеепрыметнікаў) у прыметнікі (напр. калючыя ружы).
АД’ЕКТЫЎНЫ (лац. adiectivum) — лінгв. прыметнікавы.
А ДЖОРНА (іт. a giomo) — пгтучнае асвятленне, якое імітуе дзённае святло.
АДЗПЦ (санскр. aditi = бязмежжа, сусвет) — увасабленне жаночага пачатку ў старажьггнаіндьійскай міфалогіі.
АДЗЮЛЬТЭР (фр. adultere, ад лац. adulterium) — сямейная нявернасць, здрада.
АДМППСТРАВАЦЬ (лац. administrare) — 1) кіраваць, загадваць;
2) кіраваць бюракратычна, падмяняючы канкрэтнае кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі.
АДМІНІСТРАТАР (лац. administrator = распарадчык, кіраўнік) — 1) службовая асоба, якая кіруе прадпрыемствам, установай, арганізацыяй (напр. а. гасцініцы); 2) распарадчык (напр. а. выстаўкі).
АДМШІСТРАЦЬІЯ (лац. administratio = кіраванне) — 1) кіроўны орган прадпрыемства, установы, арганізацыі, які нясе адказнасць за іх дзейнасць (напр. а. фабрыкі); 2) органы выканаўчай улады дзяржавы; урадавы апарат; 3) адказныя распарадчыкі (напр. а. выстаўкі).
АДМІРАЛ (гал. admiraal, ад ар. amir al-bahr = уладар мора) — 1) воінскае званне вьппэйшага каманднага саставу ў ваенна-марскім флоце; 2) матылёк сям. німфалідаў з яркай, прыгожай афарбоўкай, які трапляецца на палянах, лугах, па берагах лясных ручаёў.
АДМІРАЛЦІЙСТВА (ад адмірал) — 1) міністэрства ваеннамарскога флоту ў Англіі; 2) цэіггр ваеннага караблебудавання ў царскай Расіі; 3) уст. тэрыторыя порту з верфямі, майстэрнямі і складамі для абслугоўвання ваеннамарскога флоту.
АДНЕКСІТ (ад лац. adnexa = прыдаткі) — тое, што і сальпінгаафарыт.
АДОБ, АДОБА (ісп. adobe, ад ар. at-tub) — тое, што і саман.
АДОГРАФ (ад гр. hodos = ішіях + -граф) — прыбор, які аўтаматычна прачэрчвае на навігацыйнай карце курс карабля.
АДОКСА (н.-лац. adoxa) —травяністая расліна сям. адоксавых з дробнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі з мускусным пахам, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах. трапляецца на Беларусі.
АДОМЕТР (ад гр. hodos = шлях + -метр) — прыбор для вымярэння пройдзенай суднам адлегласці.
АДОНІС (н.-лац. adonis, ад гр. Adonis = імя бога ўрадлівасці ў антычнай міфалогіі) — травяністая расліна сям. казяльцовых з буйнымі жоўтымі або чырвонымі кветкамі, пашыраная ў стэпах і лесастэпах Еўразіі, на Беларусі выропічваецца як дэкаратыўная; гарыцвет.
-АДОНТ (гр. odus, -ontos = зуб) — другая састаўная частка складаных слоў, што з’яўляюцца назвамі выкапнёвых жывёл, класіфікацыя якіх праводзшца паводле будовы зубоў.
АДРАС (фр. adresse) — 1) месцажыхарства асобы або месцазнаходжанне прадпрыемства, установы, арганізацыі; 2) надпіс на паштовым адпраўленні з указапнем атрымальніка і яго месцазнаходжання; 3) пісьмовае прывітанпе камун. з выпадку юбілею.
АДРАСАВАЦЬ (фр. adresser) — накіроўваць, пасылаць што-н. на пэўны адрас.
АДРАСАНТ (ням. Adressant, ад фр adresser = пасылаць, накіроўваць) — той, хто пасылае паштовае адпраўленне.
АДРАСАТ (ням. Adressat, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць) — той, каму адрасавана паштовае адпраўленне.
АДРАС-КАЛЯНДАР (ад адрас + каляндар) — даведачнае выданне з адрасамі прадпрыемстваў, устаноў, службовых асоб на пэўны год.
АДРАСбГРАФ (ад адрас + граф) — машына для друкавання з металічных пласцінак трафарэтных тэкстаў.
АДРОНЫ (ад гр. adros = моцны) — элементарныя часціцы (пратоны, нейтроны, гіпероны, мезоны), якія моцна ўзаемадзейнічаюць.
АДРЭНАКОРТЬІКАТРОПНЫ [ад адрэна(лін) + кортыкатрапін], а. гармон — гармон пярэдняй часткі гіпофіза, што стымулюе дзейнасць кары наднырачных залоз.
АДРЭНАЛАВЫ (ад лац. ad = пры + renalis = нырачпы); a а я с і с т э м a — сукупнасць клетак, якія вьтрацоўваюць гармоны адрэналін і норадрэналін і змяшчаюцца ў мазгавым рэчыве надпырачнікаў, сімпатычных вузлах і спляценнях.
АДРЭНАЛІН (ад лац. ad = пры + renalis = нырачны) — гармон, які выдзяляецца наднырачнымі залозамі або вырабляецца сінтэтычна і служыць лекавым сродкам.
АДРЭНАЛІТЫКІ (ад адрэналін) — лекавыя сродкі, якія ўзаемадзейнічаюць з пэўнымі тыпамі адрэнарэцэппіараў, зніжаюць або блакіруюць уздзеянне на іх норадрэналіну, адрэналіну і іншых медыятараў.
АДРЭНАМІМЕТЫКІ [ад адрэна(лін) + гр. mimetes = пераймальнік] — лекавыя сродкі, якія выклі-
каюць фізіялагічныя эфекты, падобныя на ўздзеянне норадрэналіну, адрэналіну і іншых медыятараў.
АДРЭНАРЭЦ^ПТАРЫ [ад адрэна(лін) + рэцэптары] — спецыфічныя біяхімічныя структуры клетак, якія ўзаемадзейнічаюць з норадрэналінам, адрэналінам і некаторымі лекавымі рэчывамі.
АДРЭНЕРГІЧНЫ [ад адрэн(алін) + гр. ergon = уплыў] — біял. які ўзбуджаецца адрэналінам, чуллівы да адрэналіну (параўн. халінергічны).
АДСАРБЕНТ (ад лац. ad = да, пры + sorbens, -ntis = які паглынае) — рэчыва, здольнае да адсорбцыі.
АДСАРБІРАВАЦЬ (ад лац. ad = да, пры + sorbere = паглынаць) — хім. паглынаць, усмоктваць.
АДСбРБЕР (ад лац. ad = да, пры + sorbere = паглынаць) — апарат для правядзення адсорбцыі.
АДСОРБЦЫЯ (ад лац. ad = да, пры + sorbere = паглынаць) — хім. паглынанне газаў або рэчываў паверхневым слоем адсарбента (параўн. абсорбцыя).
АДСТРАТ (лац. adstratum = напластаванне) — моўныя з’явы ў мове карэннага насельніцтва, якія ўзніклі пад уплывам мовы прышэльцаў, а таксама сама мова прышэльцаў.
АДУКАВАЦЬ (лац. educere) — даць каму-н. адукацыю, навучыць, выхаваць.
АДУКАЦЫЯ (лац. educatio) — працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў
у навучальных установах або самаадукацыяй.
АДУКТ (лац. adductus = прыведзены, прыцягнуты) — 1) малекулярны комплекс ці злучэнне, што ўтвараецца ў рэакцыях далучэння; 2) рэчывы невядомай будовы ці злучэнні, для якіх цяжка ўтварыць назву па правілах хімічнай наменклатуры.
АДУЛЯР (ад ням. Adula = назва горнага масіву ў Швейцарыі) — мінерал класа сілікатаў, бясколерная празрыстая разнавіднасць артаклазу.
АДЫЁЗНЫ (лац. odiosus = ненавісны, агідны) — крайне непрыемны, непажаданы, які выклікае рэзка адмоўныя адносіпы да сябе (напр. а-ая асоба).
АДЫНАМІЯ (гр. adynamia = бяссілле) — мед. амаль поўнае або поўнае спыненне рухальнай актыўнасці ў выніку парушэнняў нервовамышачнага апарата; крайні выпадак гіпадынаміі.
АДЫНОЛ (ад гр. adinos = шчыльны) — шчыльная тонказярністая горная парода, якая складаецца пераважна з альбіту і кварцу.
АДЫПІНАВЫ (ад лац. adeps, adipis = тлушч) — які мае адносіны да арганічнай кіслаты, што з’яўляецца паўпрадуктам сінтэтычнага валакна нейлону.
АДЫСЕЯ (гр. Odysseia = героікаэпічная паэма, аўтарам якой лічаць Гамера) — кніжн. падарожжа, звязанае з рознымі перашкодамі і прыгодамі.
АДЫТЫП [ад лац. addi(tivus) = дадатковы + -тып] — фотанаборная машына з ручной устаноўкай
A — шрыфтавога шаблону і механічным перамяшчэннем фотамэ'эрыялу; выкарыстоўваецца ў картаграфіі.
АДЫТЫЎНЫ (лац. additivus = дадатковы) — атрыманы шляхам складання; а-ая тэорыя л і к а ў — частка арыфмепіыкі, што вывучае законы, паводле якіх лікі можна атрымаць са складаемых таго ці іншага віду.
АДЫЯБАТА (гр. adiabatos = непераходны) — лінія, якая паказвае на графіку адыябатычны працчс, АДЫЯБАТНЫ (rp. adiabatos = ненераходны) — тое, што і адыябапіычны.
АДЫЯБАТЫЧНЫ (фр. adiabatique, ад гр. adiabatos = непераходны) — фіз. а. працэс — змены стану фізічнага цела, якія адбываюцца без цеплаабмену з навакольным асяроддзем.