• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АБІСАЛЬНЫ (ад абісаль) — глыбакаводны (напр. а-ая зона, а-ыя адклады).
    АБІСАПЕЛАГІЯЛЬ (ад гр. abys­sos = бяздонны + пелагіяль) — самыя глыбокія, прыдонныя пласты
    тоўшчы вады, куды ніколі не пранікаюць сонечныя прамяні.
    АБІСАПЕЛІТЫ (ад гр. abyssos = бяздонны + pelos = гуіпча) — усе віды асадачных адкладаў, якія ўтвараюцца на глыбіні звыш 2000 м.
    АБІСАФІЛЫ (ад гр. abyssos = бяздонны + -філ) — марскія жывёлы, якія жывуць у зоне вялікіх глыбінь (звьпп 2000 м).
    АБІТУРЫЕНТ (с.-лац. abituriens, -ntis = гатовы пайсці, пакінуць) — той, хто паступае ў сярэднюю спецыяльную або ў вышэйшую навучальную ўстанову.
    АБІЦЫН (ад A, В, С, назваў літар лац. алфавіта) — лекавы прэпарат, які з’яўляецца сумессю глюказідаў A, В і С, піто здабываюцца з лісця наперстаўкі шарсцістай; прымяняецца пры сардачнай недастатковасці.
    АБІЯГЕНІЗ (ад а+ біягенез) — тэорыя ўзнікнення жыцця на Зямлі, паводде якой зародкі жывых істот утварыліся ў выніку ўскладнення рэчываў неарганічнай матэрыі (параўн. біягенез 2).
    АБІЯГЕННЫ (ад а+ біягенны) — біял. які ўзнік з неарганічнай матэрыі.
    АБІЯТЫЧНЫ (ад а+ біятычны) — неарганічны або пазбаўлены жыцця; а-ая з о н a — зона, у якой няма жывых арганізмаў; а-ыя фактары — сукупнасць умоў неарганічнага асяроддзя, якія ўплываюць на арганізм.
    АБІЯЦІН (ад лац. abies, -etis = елка) — вуглевадарод, які здабываецца са смалы хвойных дрэў і выкарыстоўваецца замест бензіну як растваральнік.
    АБЛАКЦІРАВАЦЬ (лац. ablactare = адымаць дзіця ад грудзей) — праводзіць аблакціроўку.
    АБЛАКЦІРОЎКА (ад аблакціраваць) — спосаб прышчэплівання раслін (дрэў, кустоў) зрошчваннем галінак без аддзялення іх ад ствалоў.
    АБЛАСТЫКА (ад a+ гр. blastos = парастак, зародак) — сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў час выдалення пухлін, каб перашкодзіць іх рэцыдывам і імплантацыі клетак у pane.
    АБЛІГА (іт. obligo, ад лац. oblige = абавязваю) — 1) сума запазычанасці па вэксалях, 2) банкаўскія кнігі асабістых рахункаў, у якіх улічваецца запазычанасць па вэксалях.
    АБЛІГАТА (іт. obligato, ад лац. obligatus = абавязковы) — абавязковая для выканання партыя суправаджальнага інструмента ў музычным ансамблі.
    АБЛІГАТНЫ (лац. obligatus) — абавязковы, які пастаянна трашіяецца (напр. а-ыя паразіты).
    АБЛІГАЦЫЯ (лац. obligatio = абавязацельства) — каштоўная папера, якая дае яе трымальніку даход у выглядзе працэнтаў ад яе намінальнай вартасці або выйгрышу.
    АБЛІКВА (н.-лац. obliquus) — рыба сям. харацынідаў атрада карпавых, якая водзіцца ў рэках басейна Амазонкі; на Беларусі гадуецца ў акварыумах.
    АБЛІТЭРАЦЫЯ (лац. oblitteratio = згладжвапне, забыццё) — 1) зарастанне поласці або прасвету якога-н. трубчастага органа ў чалавека і жывёл; 2) сплюпічванне
    раслінных клетак і тканак, напр. пры разрастанні сцябла ў таўшчыню.
    АБЛЯТЬІЎ [лац. (casus) ablativus] — лінгв. адкладальны склон у лацінскай і некаторых іншых мовах; у беларускай мове адпавядае творнаму склону.
    АБЛЯУТ (ням. Ablaut) — лінгв. чаргаванне галосных кораня слова ў розных граматычных формах (напр. несці — насіць).
    АБЛЯЦЫЯ (п.-лац. ablatio = адыманне) — 1) змяншэнне масы ледніка або снежнага покрыва ў выніку раставання ці выпарэння; 2) вынас масы з паверхні цвёрдага цела патокам гарачых газаў, напр. пры руху на вялікай хуткасці ракет і касмічных апаратаў праз зямную атмасферу.
    АБОЛ (гр. obolos) — 1) вагавая адзінка, а таксама дробная сярэбраная або медная манета ў Стараж. Грэцыі, роўная 1/6 драхмы', 2) дробная манета вартасцю 1/2 дынара ў заходнееўрапейскіх краінах перыяду феадалізму.
    АБОРТ (лац. abortus) — дачаснае самаадвольнае або наўмыснае спыненне цяжарнасці.
    АБРА (ісп. abra = стаорка) — тое, што і сіндэсмія.
    АБРАГАЦЫЯ (лац. abrogatio) — скасаванне ўстарэлага закону.
    АБРАЗІВЫ (фр. abrasif, ад лац. abrasio = саскрабанне) — дробназярністыя ці парашкападобныя рэчывы вялікай цвёрдасці (алмаз, карунд, наждакў якія выкарыстоўваюцца пры механічнай апрацоўцы металаў, шкла і інш.
    АБРАЗІЯ (лац. abrasio = саскрабанне) — 1) геал. разбурэнне хвалямі і прыбоем берагоў акіянаў, мораў, азёраў, вадасховішчаў; 2) мед. выскрэбванне (слізістай абалонкі маткі, лункі зуба і інш).
    АБРАКАДАБРА (п.-лац. abraca­dabra) — 1) магічная формула, таямнічае слова, якому прыпісвалася цудадзейная сіла; 2) бяссэнсавы, незразумелы набор слоў.
    АБРЎПЦЫЯ (лац. abruptio) — муз. раптоўнае прыпыненне мелодыі як сродак музычнай экспрэсіі.
    АБРЫЙТА (н.-лац. aubrieta) — травяністая расліна сям. крыжакветных з ліловымі або ружовымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Малой Азіі, на Балканах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    АБРЬІКАЦШ (фр. abricotine) — абрыкосавы лікёр.
    ЛБРЫКОС (фр. abricot) — пладовае дрэва сям. ружавых, пашыранае ў Сярэд. Азіі, на Каўказе, a таксама сакаўны плод гэтага дрэва чырвона-жоўтага колеру; на Беларусі вырошчваецца аматарамі.
    АБРЫС (ням. Abriss) — 1) лінія, якая ачэрчвае знешнюю форму прадмета; контур; 2) геад. чарцёж, зроблены ў палявых умовах ад рукі з абазначэннем дадзеных вымярэнняў, неабходных для складання дакладнага плана; 3) контур малюнка на празрыстым матэрыяле для пераносу на літаграфскі камень; 4) перан. агульная характарыстыка, беглы агляд чаго-н.
    АБРЭВІЯТУРА (іт. abbreviature, ад лац. abbreviare = скарачаць) — 1) складанаскарочанае слова, утво-
    ранае з пачатковых частак, пачатковых літар або гукаў некалькіх слоў; 2) знакі скарачэння ў нотным пісьме.
    АБРЭВІЯЦЫЯ (лац. abbreviatio = скарачэнне) — 1) утварэнне абрэвіятур', 2) скарачэнне індывідуальнага развіцця органаў або іх частак у жывёльных арганізмаў.
    АБРЭЖЭ (фр. abrege, ад abreger = скарачаць) — выпіс з твора, скарочаны пераказ.
    АБРЭК (асец. abreg) — гіст. горац, які ў перыяд далучэння KayKasa да Расіі прымаў удзел у барацьбе супраць царскіх войск і адміністрацыі.
    АБСАЛЮТ (лац. absolutus = неабмежаваны; самастойны) — 1) тое, што ні ад чаго не залежыць; 2) вечная, нязменная першааснова свету (дух, бог, ідэя) у ідэалістычнай філасофіі і рэлігіі.
    АБСАЛЮТНЫ (лац. absolu­tus) — 1) безадносны, узяты без параўнання з чым-н. (напр. а. прырост насельніцтва); 2) неабмежаваны, поўны; а-ая больш а с ц ь — амаль усе; a а я велічыня — лік, узяты без знака плюс або мінус; a а я і с ц і н a — вычарпальнае веданне аб’ектыўнай рэальнасці; а. н у л ь — самая нізкая магчымая тэмпература (-273,16 °C); а. с л ы х — здольнасць дакладна вызначаць на слых любую ноту; а. чэмпіён — спартсмен, які набраў найбольшую колькасць ачкоў у мнагабор’і.
    АБСАЛЮТЫЗАВАЦЬ (ад лац. absolutus = неабмежаваны, безумоўны) — рабіць безумоўным,
    безадносным, даводзіць да абсалюту.
    АБСАЛЮТЫЗАЦЫЯ (ад лац absolutus = неабмежаваны, безумоўны) — давядзенне да абсалюту.
    АБСАЛЮТЬІЗМ (фр. absolutisme, ад лац. absolutus = поўны, неабмежаваны) — форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада поўнасцю належыць адной асобе; неабмежаваная манархія, самадзяржаўе.
    АБСАЛЮЦЫЯ (лац. absolutio = вызваленне) — 1) пастанова суда, якая вызваляе падсуднага ад пакарання; 2) адпушчэнне грахоў (у католікаў).
    АБСАНС (фр. absence = адсутнасць) — раптоўны кароткачасовы несвядомы стан, які ўзнікае пры некаторых формах эпілепсіі.
    АБСАРБЕНТЫ (лац. absorbens, -ntis = які паглынае) — рэчывы, здольныя да абсорбцыі 1.
    АБСАРБІРАВАЦЬ (лац. absorbeге) — хш. паглынаць, усмоктваць.
    АБСЕНТ (фр. absinthe = палын) — спіртны напітак, горкая настойка на палыне.
    АБСЕНТЭІЗМ (ад лац. absens, -ntis = адсутны) — 1) ухіленне ад выканання грамадскіх абавязкаў, напр ад удзелу ў выбарах, сходах; 2) форма землеўладання, пры якой землеўласнік, не маючы непасрэдных адносін да вытворчасці, атрымлівае даход у выглядзе рэнты.
    АБСЕРВАТОРЫЯ (н.-лац. observatorium, ад лац. observare = назіраць) — навуковая ўстанова, у якой з дапамогай спецыялыіых прыбораў вядуцца астранамічныя,
    геафізічныя, метэаралагічныя назіранні.
    абсервАцыя (лац. observatio) — 1) уважлівае нагляданне, сачэнне, агляд; 2) назіранне на працягу пэўнага тэрміну над ізаляванымі ў спецыяльным памяшканні здаровымі людзьмі, якія маглі мець кантакт з хворымі; 3) вызначэнне месцазнаходжання судна па берагавых прадметах або па нябесных свяцілах.
    АБСЕСП (с.-лац. obsessio) — міжвольныя думкі, успаміны, сумненні, якія суправаджаюцца ўсведамленнем іх хваравітасці і цяжкім пачуццём неадольнасці.
    АБСІДЫЯ (н.-лац. absidia) — грыб сям. мукоравых, які расце на глебе, раслінных і жывёльных рэштках.
    АБСІДЫЯН [лац. obsidianus (la­pis) = камень Абсідыя, ад Obsidius = імя рымляніна, які прывёз гэты камень з Эфіопіі] — шклопадобная вулканічная горная парода чырвонага, чорнага або іюрага колеру; выкарыстоўваецца ў будаўнііідве і ювелірнай справе.
    АБСКУРАНТ (лац. obscurans-ntis = які зацямняе) — прыхілыпк абскурантызму, рэакцыянер, цемрашал.
    АБСКУРАНТЬІЗМ (ад лац obscurans, -ntis = які зацямняе) — крайне рэакцыйныя, варожыя адносіны да асветы, навукі, прагрэсу, да ўсяго новага і перадавога; цемрашальства.
    АБСОРБЕР (лац. absorbere = паглынаць) — апарат для правядзення абсорбцыі 1.
    АБСбРБЦЫЯ (лац. absorptio = паглынанне) — 1) хім. паглынанне
    газаў або рэчываў усёй масай абсарбента (параўн. адсорбцыя), 2) паглынанне святаа, гуку або радыёхваляў пры праходжанні праз рэчыва; 3) усмоктванне рэчываў, у прыватнасці лекавых сродкаў.
    АБСТАЛЯВАЦЬ (польск. obstalowac, ад ням. bestellen) — 1) забяспечыць патрэбнымі інструментамі, прыладамі, механізмамі; 2) набыць абстаноўку, мэбляваць; 3) прыстасаваць для чаготн., пад што-н.
    АБСТРАГАВАЦЬ (лац. obstraheге = адцягваць) — адкідаць у думках неістотныя ўласцівасці, сувязі прадмета, з’явы і выдзяляць яго асноўныя, заканамерныя прыкметы.
    АБСТРАКТНЫ (ад лац. abstractio = адцягненне, аддаленне) — адцягнены, заснаваны на абстракцыі.
    АБСТРАКЦЫЯ (лац. abstractio = адцягненне, аддаленне) — 1) адцягненне ў думках ад неістотных уласцівасцей, якасцей, сувязяў прадметаў ці з’яў з мэтай выдзеліць іх найбольш істотныя прыкметы; 2) адцягненае паняцце, тэарэтычнае, навуковае абагулызенне. АБСТРАКЦЫЯНІЗМ (ад абстракцыя) — плынь у выяўленчым мастаіпве 20 ст., для якой характэрны поўны адыход ад прынцыпаў рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці.
    АБСТРАКЦЫЯШСТ (ад абстракцыянізм) — прадстаўнік абстракцыянізму.
    АБСТРЎКЦЫЯ (лац. obstructio = перашкода) — від пратэсту, метад барацібы, дзеянні, учынкі асоб ці калектываў, накіраваныя на зрыў