• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    А.М. БУЛЫКА
    СЛОЎНІК
    ІНШАМОЎНЫХ
    СЛОЎ
    0
    AM БУЛЫКА
    СЛОЎНІК
    ІНШАМОЎНЫХ
    СЛОЎ
    МІНСК «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ» 1999
    УДК 801.316.4 ББК 81.2 Р-4
    Б 90
    Рэцэнзент доктар філалагічных навук А.Я.Супрун
    Мастак А.С.Забауская
    Булыка А.М.
    Б 90 Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М—Я — Мн.: БелЭн, 1999. —736 с.
    ISBN 985-11-0153-2.
    Слоўнік з’яўляецца першым у беларускай лексікаграфічнай практыцы даведнікам па іншамоўнай лексіцы. У ім змешчана каля 25 тысяч агульнаўжывальных слоў і найбольш пашыраных тэрмінаў з розных галін ведаў, запазычаных з іншых моў або ўтвораных з іншамоўных лексічных элементаў. Кожнае слова забяспечана даведкай аб яго паходжанні і тлумачэннем. Улічаны і новыя лексічныя адзінкі, якія ўвайшлі ў актыўны ўжытак на працягу апошняга дзесяцігоддзя.
    Разлічаны на шырокае кола чытачоў.
    УДК 801.316.4
    ББК 81.2 Р-4
    ISBN 985-11-0153-2
    © Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1999
    ©А.М.Булыка, 1999
    © А.С.Забаўская. Афармленне, 1999
    	м
    М
    МААКІЯ (н.-лац. maackia) — дрэва сям. бабовых з густой раскідзістай кронай і серабрыстым лісцем, пашыранае ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
    МААР (ням. Мааг) — лейкападобная або цыліндрычная ўпадзіна на зямной паверхні, утвораная ў выніку вулканічных вывяржэнняў без вылівання магмы
    МАБІЛІ [фр. (garde) mobile = рухомая гвардыя] — асобыя часці ўзброеных сіл Францьіі другой пал. 19 ст., якія камплектаваліся з беспрацоўных і докласаваных элементаў дая барацьбы супраць рэвалюцыйных выступленняў народных мас.
    МАБІЛВАВЛЦЬ (фр. mobiliser, ад лац. mobilis = рухомы) — праводзіць мабілізацыю.
    МАБІЛІЗАЦЫЯ (фр. mobilisation, ад лац. mobilis = рухомы) — 1) перавод узброеных сіл дзяржавы з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўпасць; прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны; 2) перан. прывядзенне сіл, сродкаў у актыўны стан, каб забяспечыць паспяховае выкананне якога-н. задання.
    МАЫЛГЗМ (ад лац. mobilis = рухомы) — геалагічная гіпотэза, згодна якой адбываюцца вялікія гарызантальныя перамяшчэнні мацерыковых глыб зямной кары.
    МАБІЛЬНЫ (фр. mobile, ад лац. mobilis = рухомы) — рухомы, здольны хутка перамяшчацца, нс-
    адкладна дзейнічаць (напр. м. атрад).
    МАБУЯ (н.-лац. maubia) — яшчарка сям. сцынкавых са стройным целам даўжынёй да 22 см, пашыраная ў Афрыцы, Паўд. Азіі, Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.
    МАВЕТОН (фр. mauvais ton) — уст. дрэнны тон, нявьгхаванасць.
    MAT (лац. magus, ад гр. Magos) — 1) жрэц у краінах Стараж. Усходу, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае; 2) асоба, якая займаецца магіяй, чарадзействам; вяшчун, знахар; 3) перан. чалавек, у якога urro-н. атрымліваецца спрытна, умела.
    МАГАЗІН (фр. magazin, ад ар. mahazin = склады) — 1) прадпрыемства рознічнага гандлю; 2) прыстасаванне ў апараце, прыборы, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напр. м. аўтамата).
    МАГАМЕТАШН (ад тур. Muham­med < ар. Muhammad = Магамет, імя прарока) — устарэлая назва мусульманіна.
    МАГАМЕТАНСТВА (ад магаметанін) — устарэлая назва мусульманства.
    магАр (вепг. моЬаг) — травяністая расліна сям. злакавых з ланцэтна-лінейным лісцем і густым коласападобпым суквеццем, пашыраная ў тропіках, субтропіках і ўмерана цёплых зонах, дзе вырошчваецца як кармавая; на Беларусі расце як пустазелле.
    МАГАРАДЖА (санскр. maharSdza = вялікі ўладар) — тытул князя высокага рангу ў Індыі да 1956 г„ якому падначальваліся некалькі іншых князёў.
    МАГАРЫЧ (цюрк. maharig, ад ар. maharig) — пачастунак з выпадку заключэння выгаднай здзелкі.
    МАГдАліС (н.-лац. magdalis) — жук сям. даўганосікаў, які водзіцца ў лясах, парках і садах, шкодзіць хвойным і ліставым дрэвам і кустам.
    МАГЕРКА (польск. magierka, ад венг. magyar = венгр) — высокая валеная з воўны мужчынская шапка, якую насілі раней сяляне.
    МАГІКАНІН (англ. Mohican, або індз. Mo-hi-konnius) — 1) прадстаўнік аднаго з плямёнаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў, што былі знішчаны заваёўнікамі; 2) перан. апошні прадстаўнік чаго-н.
    МАПСТР (лац. magister = начальнік, настаўнік) — 1) тьпул некаторых службовых асоб у Стараж. Рыме (напр. м. конніцы); 2) высокі прыдворны тьггул у Візантыі; 3) кіраўнік сярэдневяковага манаскага або рыцарскага ордэна; 4) першая вучоная ступень у некаторых краінах.
    МАПСТРАЛЬ (фр. magistral, ад лац. magistralis = галоўны) — 1) асноўная, галоўная лінія ў чыгуначных, водных, паветраных, аўтамабільных і іншых шляхах зносін (напр. гарадская м.); 2) галоўная лінія ў сістэме водаправоднай, электрычнай, тэлефоннай ці іншай сеткі.
    МАПСТРАЛЬНЫ (лац. magistra­lis = галоўны) — 1) які мае адносіны да магістралі (напр. м-ая ma­
    ma); 2) галоўны, асноўны (напр. м. напрамак).
    МАГІСТРАНТ (с.-лац. magistrans, -ntis, ад лац. magistrate = вучыць) — асоба, якая рыхту ецца да абароны дысергацыі на ступень магістра.
    МАГІСТРАТ (лац. magistratus = улада, кіраўніцтва) — 1) прадстаўнік вышэйшай улады ў Стараж. Рыме, напр. консул, прэтар, трыбун і інш.; 2) орган гарадскога самакіравання ў некаторых краінах (параўн. муніцыпалітэт)', 3) ніжэйшая судовая або паліцэйская службовая асоба ў некаторых краінах.
    МАГІСТРАТУРА (н.-лац. magistratura, ад лац. magistratus = улада, кіраўшцпза) — 1) назва вышэйшых дзяржаўных пасад у Стараж. Рыме; 2) судовае ведамства ў некаторых краінах.
    МАГІЧНЫ (гр. magikos) — 1) які мае адносіны да магіі; 2) незвычайны па сіле ўздзеяння, цудадзейны.
    мАгіЯ (лац. magia, ад гр. таgeia) — 1) сукупнасць прыёмаў і абрадаў, якія, па ўяўленню забабонных людзей, маюць цудадзейную сілу; чарадзейстаа, знахарства; чорная м. — чараўніцтва з дапамогай пякельных сіл; б е л а я м. — чараўніцгва з дапамогай нябесных сіл; 2) перан. вялікая сіла ўздзеяння на каго-н. (напр. м. мастацкага слова).
    МАГМА (гр. magma = цеста, густая мазь) — расплаўленая вопіенная маса, якая ўтвараецца пад уздзеяннем высокай тэмпературы і ціску ў глыбінных зонах Зямлі, a пасля вывяржэння на паверхню застывае.
    МАГМАТЫЗМ (ад магма) — працэс утаарэння, пранікнення ў горныя пароды, вывяржэння і крыпггалізацыі магмы.
    МАГНАЛІЙ [ад магн(ій) + ал(юмін)ій] — сплаў магнію з алюмініем, які валодае высокай каразійнай стойкасцю і высокай пластычнасцю.
    МАГНАЛІТ [ад мапіс(зіт) + -літ] — будаўнічы матэрыял з сумесі магнезіяльнага цэменту, драўняных апілак, азбеставых валокнаў і іншых напаўняльнікаў.
    МАГНАТ (польск. magnat, ад с.-лац. magnatus = знатны чалавек, вяльможа) — буйны землеўладальнік або прадстаўнік буйнога прамысловага і фінансавага капіталу ў феадальным і капіталістычным грамадствах.
    МАГНЕЗІТ (ад магнезія) — мінерал белага або жаўтавата-шэрага колеру, прыродная вуглякіслая соль магнію'. выкарыстоўваецца для вырабу вогнетрывалых матэрыялаў.
    МАГНЙЗІЯ (п.-лац. magnesia, ад гр. Magnesia = назва горада ў Малой Азіі) — лёгкі парашок белага колеру, які з’яўляецца вокісам або соллю магнію, выкарыстоўваецца ў медыцыне, а таксама як вогнетрывалы матэрыял.
    МАГНЕСШ [ад гр. magnes = магніт + syn(chronos) = адначасовы] — устройства для кіравання механізмамі на адлегласці і перадачы паказанняў вымяральных прыбораў.
    МАГНЁТА (фр. magneto, ад гр. magnetes = магнетычны) — электрамагнітны генератар пераменнага току для ўтварэння іскры, якая запальвае гаручую сумесь у
    цыліндрах рухавікоў унутранага згарання.
    МАГНЕТАДЫЭЛІКТРЫКІ (ад гр. magnetes = магнетычпы + дыэлектрыкі) — рэчывы (сумесь ферамагнітных парапікоў з дыэлектрыкамі), спрасаваныя пад вялікім ціскам і пры высокай тэмпературы ў маналітную масу.
    МАГНЕТАКАЛАРЫЧНЫ (ад гр. magnetes = магнетычны + калорыя)\ м. э ф е к т — змяненне тэмпературы магнетыка пад дзеяннем магнітнага поля.
    МАГНЕТАХІМІЯ (ад гр. magne­tes = магнетычны + хімія) — раздзеп фізічнай хіміі, які вывучае залежнасць магнітных уласцівасцей рэчываў ад іх хімічнай будовы.
    МАГНЕТОН (ад гр. magnetes = магнетычны) — адзінка вымярэння магнітнага моманту (велічыні, якія характарызуе магнітныя ўласцівасці цел і часцінак рэчываў), прынятая ў атамнай і ядзернай фізіцы.
    МАГНЕТРОН (ад гр. magnes = магніт + -трон) — двухэлектродная электронная лямпа, якая працуе ў полі электрамагніту або пастаяннага магніту.
    МАГНЕТЫЗАВАЦЬ (фр. magnetiser) — тое, што і гіпнатызаваць.
    МАГНЕТЫЗЁР (фр. magnetiseur) —уст. гіпнатызёр.
    МАГНЕТЫЗМ (ад гр. magnetes = магнетычны) — 1) здольнасць магніта, а таксама правадніка з электрычным токам прыцягваць да сябе або адштурхоўваць некаторыя целы; 2) вучэнне аб магнітных з’явах і магнітных уласцівасцях цел.
    МАГНЁТЫК (ад гр. magnes, -etos = магніт) — рэчыва, якое валодае магнітнымі ўласцівасцямі; адрозніваюць ферамагнетыкі, ферымагнетыкі, парамагнетыкі і дыямагнетыкі.
    МАГНЕТЫТ (ням. Magnetit, ад гр. magnetes = магнетычны) — мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага колеру, які ўтрымлівае жалеза і валодае магнітнымі ўласцівасцямі; магнітны жалязняк.
    МАГНЕТЫЧНЫ (гр. magnetes) — які мае адносіны да магнетызму.
    МАГНЕЙ (рус. магнмй, ад н.-лац. magnesium < гр. Magnesia = назва горада ў Малой Азіі) — хімічны элемент, лёгкі, коўкі метал серабрыста-белага колеру, які гарыць яркім белым полымем.
    МАГНІТ [рус. магннт, ад гр. Magnetis (lithos) — камень з Магнезіі, старажытнага горада ў Малой Азіі] — 1) кавалак жалезнай руды або сталі, здольны прыцягваць жалезныя і стальныя прадметы, ствараць магнітнае поле (адрозніваюць натуральны і штучны м.); 2) перан. тое, што прыцягвае да сябе з незвычайнай сілай.
    МАГШТА(гр. magnetes = магнетычны) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «магнітпыя з’явы».
    МАГНІТАБІЯЛОГІЯ (ад магніта+ біялогія) — раздзел біяфізікі, які вывучае ўплыў магнітнага поля на жывыя арганізмы.
    МАГШТАГІДРАДЫНАМІКА (ад магніта+ гідрадынаміка) — раздзел фізікі, які вывучае ўзаемадзеянне рэдкіх металаў, плазмы з элекзрамагнітным полем.
    МАГННАГРАМА (ад магніта+ -грама) — графічны запіс змен магнітнага поля Зямлі, які атрымліваецца пры дапамозе магнітографа
    МАГШТАГРАФІЯ (ад магніта+ -графія) — рэгістрацыя змен магнітнага поля Зямлі пры дапамозе магнітографа.
    МАГНІТАДЬІНАМІКА (ад магніта+ дынаміка) — раздзел навукі аб магнетызме, які ахоплівае магнетычныя з’явы, працяканне якіх залежыць ад часу.
    MAT НГГАДЫЭЛІКТРЫК (ад магніпіа+ дыэлектрык) — ферамагнітны парашок, змешаны з дыэлектрыкам і спрасаваны пры высокай тэмпературы ў маналітную масу.