• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ЭФЕМЕРЫДЫ (гр. ephemeris, -idos = дзённік) — 1) штодзёіпгыя запісы важнейшых падзей, якія вяліся пры двары Аляксандра Македонскага; 2) астранамічныя звесткі (напр. каардынаты зор, планет) для пэўных момантаў часу; 3) крылатыя насякомыя, якія жывуць вельмі нядоўга, адзін або некалькі дзён.
    ЭФЕНДЗІ (тур efendi) — пачцівы зварот да мужчын у Турцыі.
    ЭФЕРЭНТНЫ (лац efferens, -ntis) — які выносіць; э ы я нервовыя валокны — нервовыя валокпы, па якіх узбуджэнне перадаецца з цэнтральнай нервовай сістэмы да тканак (параўн. аферэнтны).
    ЭФЕС (ням. Gefafi) — ручка, дзяржанне шаблі, шапікі, шпагі, якая насаджваецца на шыйку клінка.
    ЭФІР (гр. aither) — 1) бясколерная лятучая вадкасць з рэзкім пахам, якая ўтвараецца пры злучэнні спірту з кіслотамі і выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі, прамысловасці (напр. этылавы э.); 2) самы верхні чысты і празрысты слой паветра, дзе, паводае старажытнагрэчаскай міфалогіі, размяшчаюцца багі; 3) вобразпая назва асяроддзя, дзе распаўсюджваюцца радыёхвалі; в ы й с ц і ў э. — пачаць перадачы па радыё.
    ЭФІРАМАНІЯ (ад эфір + манія) — хваравітая цяга да эфіру.
    ЭФІЯЛЫ (н.-лац. ephialtes) — насякомае сям. іхнеўманідаў, якое трапляецца найчасцей у лясах і на высечках; адкладвае яйцы ў лічынкі вусачоў, златак, шкляніц і іншых шкодных насякомых, спрыяе аздараўленню лесу.
    ЭфбР (гр. ephoros) — адзін з пяці выбраных на год народным сходам прадстаўнікоў у Стараж. Грэцыі, якія кіравалі палітычным жыццём дзяржавы.
    ЭФУЗІЁМЕТР (ад эфузія + -метр) — прыбор для аўтаматычнага вызначэння і рэгістрацыі шчыльнасці газаў шляхам вымярэішя хуткасці іх вьпіякання праз малую адтуліну.
    ЭФУЗІЎНЫ (ад лац. effusio = разліванне) — вывержаны; э ы я п а р о д ы — магматычпыя горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку' застыванпя лавы на паверхні Зямлі (андэзіт, базалып, абсідыян і ішп ).
    ЭФУЗІЯ (лац, effusio) — 1) выліванне магмы на паверхню Зямлі ў працэсе вулканічнай дзейнасці; 2) павольнае пранікненне газаў праз малыя адгуліны.
    ЭХЕВЕРЫЯ (н.-лац. echeveria) — травяністая расліна сям. таўсцянкавых з сакаўным зялёным лісцем і чырвонымі, чырвона-жоўтымі або аранжавымі кветкамі, пашыраная ў пустынных, паўпустынных і горных раёнах Цэшр, Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ЭХШ (гр. echinos = вожык) — архіт. частка капіпіэяі дарычнай калоны ў выглядзе круглай у плане падушкі з выпуклым крывалінейным профілем.
    ЭХІНАДОРУС (н.-лац. echinodorus) — травяністая расліна сям.
    Э	
    шальнікавых з ланцэтным лісцем і кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі культьівуецца як акварыумная і аранжарэйная.
    ЭХШАКАКОЗ (ад эхінакок) — глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем лічынак эхінакока.
    ЭХІНДкАкТУС (н.-лац. echino­cactus, ад гр. echinos = вожык + kaktos) — расліна сям. кактусавых з шарападобным калючым сцяблом і жоўтымі, радзей чырвонымі, кветкамі, пашыраная ў пустынях Мексікі і паўднёвых пггатаў ЗША; вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ЭХІНАКдк (н.-лац. echinococcus, ад гр, echinos = вожык + kokkos = зерне) — гельмінт сям. саліцёраў, паразітуе ў кііпэчніку сабак, ваўкоў, лісоў, катоў, а ў лічынкавай стадыі і ў чалавека.
    ЭХШАПЛУТЭУС (ад гр. echinos = вожык + лац. pluteus = шчыт) — лічынка марскіх вожыкаў.
    ЭХІНАРЫНХ (ад гр. echinos = вожык + rynchos = морда, дзюба) — паразітычны калючагаловы чарвяк, які жыве ў кішэчніку пазваночных жывёл і чалавека, выклікаючы вялікія болі.
    ЭХШАСТАМАТЫДбзЫ (ад эхінастаматыды') — глісныя хваробы птушак, радзей млекакормячых, якія выклікаюцца эхінастаматыдамі.
    ЭХІНАСТАМАТЫДЫ (н.-лац echinostomatidae) — сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у стрававальным тракце жывёл і чалавека.
    ЭХІНАЦЫСЦІС (н.-лац. echonocystis) — травяністая расліна сям. гарбузовых з тонкімі разгалінаванымі сцёбламі, доўгачаранковым
    лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ЭХГНАЦ^Я (н.-лац. echinacea) — травяністая расліна сям. складанакветных з шурпатым ланцэтным лісцем і пурпуровымі або чырвона-карычневымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ЭХШОПСІС (н.-лац. echinopsis) — травяністая расліна сям. кактусавых з шарападобным калючым сцяблом і белымі духмянымі кветкамі, што раскрываюцца ўвечары, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ЭХШУРА (н.-лац. echonuria) — гельмінт сям. акуарыідаў паразітуе ў арганізме вадаплаўных птушак.
    ЭХІНУРЫЁЗ (ад эхінура) — глісная хвароба качак, гусей, лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак, якая выклікаецца эхінурай.
    ЭХІУРЫДЫ (н.-лац. echiurida, ад гр. echis = гадзюка + ura = хвост) — клас кольчатых чарвей; жывуць на вялікіх глыбінях у акіянах.
    ЭЦЫДЫЙ (н.-лац. aecidium) — базідыяльны грыб сям. пукцьініевых, які развіваецца на многіх сельскагаспадарчых і дэкаратыўных раслінах.
    ЭЦЮД (фр. etude) — 1) эскізная замалёўка часткі будучага жывапіснага твора, выкананая з натуры; 2) вучэбнае маляванне з натуры (пайсці на эцюды); 3) музычны твор віртуознага характару; 4) невялікі твор літаратурнага, навуковага характару, прысвечаны адна-
    му пытанню; 5) практыкаванне ў музычнай, тэатральнай, шахматнай тэхншы.
    ЭШАЛАНІРАВАЦЬ (фр. echelonner) — размяшчаць войскі ў глыбіню, паэшалонна.
    ЭШАЛОН (фр. echelon) — 1) частка размешчанага ў глыбіню баявога парадку войск або паходнай калоны; 2) чыгуначны састаў або іншы транспартны сродак для масавых перавозак спецыяльнага прызначэння.
    ЭШАФОТ (фр. echafaud) — памост для пакарання смерцю; плаха.
    ЭШОЛЬЦЫЯ (н.-лац. eschschoIzia) — травяністая расліна сям. макавых з шыза-зялёным лісцем і адзіночнымі жоўтымі, белымі, аранжавымі або ружовымі кветка-
    ю
    ЮАНЬ (кіт. juan = акруглы) — грашовая адзінка Кітая, роўная 100 фыням.
    ЮБЁЯ (н.-лац. jubaea) — дрэва сям. пальмавых з ядомымі пладамі, з соку якіх вырабляецца віно; расце на ўзбярэжжы Чылі; слановая пальма.
    ЮБІЛЕЙ [п-лац. iubilaeus (annus) = юбілейны год, ад ст.-яўр. jobel = бараіі] — гадавіна якой-н. падзеі, дзейнасці якой-н. асобы, існавання ўстановы, горада, а таксама святкаванне гэтай гадавіны.
    ЮВЕЛІР (ням. Juwelier, ад ст.-ням. jubelierer) — 1) майстар, які вырабляе рэчы з дарагіх металаў і каштоўных камяпёў; 2) галдляр каштоўнымі рэчамі, упрыгожаннямі.
    	ю
    мі, пашыраная ў Паўд. Амерыцы; на Беларусі выропічваецца як дакаратыўная.
    ЭШЭВЕНЫ (фр. echevins) — службовыя асобы з адміністрацыйнай і судовай функцыямі ў гарадах феадальнай Францыі.
    ЭШЭЛЕТЫ (фр. echelette) — фіз. асобы від дыфракцыйных рашотак, якія валодаюць здольнасцю канцэнтраваць болыпую частку падаючага на іх струменю вылучэння.
    ЭЯКУЛЯТ (лац. eiaculatus = выкінуты) — сперма, вывержаная самцом у час палавога акта.
    ЭЯКУЛЯЦЫЯ (лац. eiaculatio) — вывяржэнне семені, сакрэту семянных пузыркоў і прастаты ў самцоў жывёл і ў мужчьш.
    ЮВЕЛІТ (ад гал. juweel) — пластмаса, якая выкарыстоўваецца для прыгатавання вырабаў, што імітуюць рог, чарапаху, янтар.
    ЮВЕНАЛП (лац. Juvenalia) — святкаванне ў гонар багіні маладосці ў Стараж. Рыме.
    ЮВЕНАЛбгіЯ (ад лац. iuvenis = малады + -логія) — навука, якая вывучае рэзервы чалавечага арганізма і шляхі захавання прымет маладосці на працягу шматгадовага жыцця.
    ЮВЕНАЛЬНЫ (лац. iuvenalis = юны) — непалаваспелы (параўн. пубертатны).
    ЮВЕНІЛЬНАСЦЬ (лац. iuvenilis = юны) — узроставы стан раслін у
    Ю	
    перыяд ад з’яўлення парастка да пачатку цвіцення.
    ЮВЕНІЛЬНЫ (лац juvenilis = юны); ю ы я фазы — непалаваспелыя (лічынкавыя і німфальныя) фазы развіцця жывёл.
    ЮГЕНДСТЫЛЬ (ням. Jugendstil) — нямецкая назва стылю «мадэрп».
    ЮГЕР (лац. iugerum) — зямельная мера паверхні ў Стараж. Рыме, роўная 2942 м2.
    ЮДАІЗМ (п.-лац. tudaismus, ад лац. iudaicus = яўрэйскі) — 1) монатэістычная рэлігія, распаўсюджаная пераважна сярод яўрэяў; іудаізм, 2) моўны зварот, выраз, які ўласцівы яўрэйскай мове.
    ЮДАФІЛ (ад лац. iudaeus = яўрэй + -філ) — прыхільнік усяго яўрэйскага.
    ЮДАФОБ (ад лац. iudaeus = яўрэй + -фоб) — ненавіснік яўрэяў; антысеміт.
    ЮЗ [англ. D.Hughes = нрозвішча амер. вынаходцы (1831—1900)] — літарадрукавальны тэлеграфічны апарат.
    ЮКА (ісп. iuca, з індз.) — вечназялёная дрэўная расліна сям. лілейных, якая пашырана ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы, а таксама валокны гэтай расліны, з якіх вырабляюць канаты, рагожы і інш.
    ЮЛІЯНСКІ (лац. iulianus, ад Julius Caesar = Юлій Цэзар) — звязаны з сістэмай летазлічэння, якую ўвёў рымскі імператар Юлій Цэзар (гл. каляндар 2).
    ЮМІЗМ [ад англ. D.Hume = прозвішча англ. філосафа (1711 — 1776)] — суб’ектыўна-ідэалістычнае вучэнне аб пачуццёвым вопыце, прынцыпах агнастыцызму,
    створанае Д.Юмам і яго паслядоўнікамі.
    ЮНГА (ням. Junge = юнак) — падлетак на судне, які рыхтуецца стаць матросам.
    ЮНГЕРМАШЯ (н.-лац. jungermannia) — пячоначны мох сям. юнгерманіевых, які трапляецца на гнілой драўніне ў вільготных і забалочаных лясах, на аголенай глебе па берагах рэк і ручаёў.
    ЮНГШТУРМ (ням. Jungstunn) — арганізацыя рэвалюцыйнай нямецкай моладзі, створаная ў 1924 г. для барацьбы з фашызмам.
    ЮШЁР (лац. iunior = малодшы) — спартсмен ад 18 да 20 гадоў, які ўдзельнічае ў спаборніцтвах сваёй узроставай групы.
    ЮНКЕР (пям. Junker = малады дваранін) — 1) выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў у царскай Расіі; 2) памешчык у былой Прусіі.
    ЮШТЭР (лац. Juppiter = імя вярхоўнага бога ў старажытнарымскай міфалогіі) — магутны электрычны асвятляльны прыбор, які выкарыстоўваецца пры кіназдымках.
    ЮРА (фр. Jura = назва гор у Францыі і Швейцарыі) — другі перыяд мезазою ў гісторыі Зямлі, які працягваўся 55—58 млн. гадоў.
    ЮРСКІ (ад юра)', ю. п е р ы я д — тое, што і юра.
    ЮРТ (цюрк. iurt) — сукупнасць уладанняў асобных татарскіх ханстваў.
    ЮРТА (цюрк. jurt) — пераноснае жыллё з конусападобным дахам у качавых народаў Азіі.
    ЮРЫДЫЗАЦЫЯ (ад юрыдычны) — наданне прававога характару якім-н. фактам, адносінам; пе-
    рабольшанае падкрэсліванне юрыдычнага боку якога-н. пытання.
    ЮРЫДЬІЧНЫ (лац. iuridicus = судовы) — 1) звязаны з прававымі нормамі і іх практычным прымяненнем (напр. ю-ая дапамога); 2) звязаііы з вывучэннем права (напр. ю-ая адукацыя); 3) які мае адносіны да арганізацыі работы ў галіне права (напр. ю-ая кансультацыя, ю-ыя органы).