Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЭНДАПЛАЗМА (ад энда+ плазма) — унутраны, прылеглы да ядра слой цытаплазмы жывёльных і раслінпых клетак.
ЭВДАПбфІЗЫ (ад энда+ гр. apophysis = адростак) — адросткі ўнутранай паверхні панцыра ракападобных, якія служаць для прымацавання мускульных пучкоў.
ЭНДАРАДЫЁЗОНД (ад энда+ радыёзонд) — мініяцюрнае радыёперадавальнае ўстройства ў выглядзе пілюлі, якая лёгка глытаецца чалавекам і перадае інфармацьпо аб ціску, тэмпературы, кіслотнасці і іншых працэсах у страўніку і кішэчніку.
ЭНДАРТЭРЫІТ (ад энда+ артэрыіт) — запаленне ўнутранай абалонкі артэрыі.
ЭНДАСАМ АТЫЧНЫ (ад энда+ гр. soma = цела); э-ыя о р г a н ы — органы, не звязаныя непасрэдна з навакольным асяроддзем. ЭНДАСІМБІЁЗ (ад энда+ сімбісз) — сімбіёз арганізмаў аднаго віДў-
ЭНДАСКАШЯ (ад энда+ -скапія) — агляд унутраных поласцей арганізма (страўніка, стрававода, мачавога пузыра і інш.) эндаскопам
ЭНДАСКОП (ад энда+ -скоп) — прыбор для эндаскапіі.
ЭНДАСПЕРМ (ад энда+ гр. sperma = насенне) — тканка ў насенні раслін, у якой адкладваюцца запасныя пажыўныя рэчывы, што выкарыстоўваюцца зародкам у працэсе яго развіцця.
ЭНДАСТЫЛЬ (ад энда+ гр. stylos = палачка) — канаўка, размешчаная на брушным баку глоткі ў ланцэтніка, лічынак міног.
ЭНДАТАКСІНЫ (ад энда+ таксіны) — таксіны, якія вызваляюцца пры распадзе мікробаў (параўн. экзатаксіны).
ЭНДАТРбфНЫ (ад энда+ -трофны)’, э ы я арганізм ы — тое, што і эндапаразіты.
ЭНДАТ^ЛШ (ад энда+ гр. thele = сасок) — клеткі, якія высцілаюць унутраную паверхню крывяносньгх і лімфатычных сасудаў.
ЭНДАТЭРМІЧНЫ (ад энда+ тэрмічны) — які паглынае цяшіо; э-ыя рэакцыі — хімічныя рэакцыі, якія адбываюцца з убіраннем цяпла (напр. разлажэнне вапняку на нягашаную вапну і вуглякіслы газ).
ЭНДАТЭРМІЯ (ад энда+ -тэрмія) — тое, што і дыятэрмія.
ЭНДАЭКАГЕНЁЗ (ад энда+ экагенез) — біял. ператварэнне фітацэнозу пад уплывам змены асяроддзя самім фітацэнозам.
ЭНДОСМАС (ад энда+ осмас) — біял. прасочванне (дыфузія) вадкасцей і некаторых раствораных рэчываў са знешняга асяроддзя ў клетку (проціл. экзосмас).
ЭНДСЫ (англ. ends = ліпіар. канцы) — абрэзкі дошак да 2,4 м даўжыні (параўн. дылены).
ЭНДШШЛЬ (ням. Endspiel, ад Ende = канец + Spiel = ігра) — заключная стадыя піахматнай або шашачнай партыі (параўн. дэбют 2, мітэльшпіль).
ЭНДЫВІЙ (н.-лац. endivia) — травяністая расліна сям. складанакветных, якая пашырана пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі інтрадукавана як салатная расліна; цыкорыя салатная.
ЭНДЭМІЗМ (ад гр. endemos = мясцовы) — пашыранасць раслін і жывёл толькі ў пэўнай мясцовасці. ЭНДЭМІКІ (ад гр. endemos = мясцовы) — расліны або жывёлы, па-
шыраныя толькі ў пэўнай мясцовасці (параўн. касмапапіты 2).
ЭНДЭМІЧНЫ (ад гр. endemos = мясцовы) — мясцовы, уласцівы пэўнай мясцовасці або пашыраны ў ёй (напр. э-ыя формы фауны, э-ыя захворванні).
ЭНДЭМІЯ (ад гр. endemos = мясцовы) — абумоўленае прыроднымі фактарамі пастаяннае існаванне інфекцыйнай хваробы ў пэўнай мясцовасці.
ЭНЕАЛІТ (ад лац. aeneus = медны + -літ) — пераходны перыяд ад неаліту да бронзавага веку, калі ўпершыню з’явіліся медныя прылады працы; медны век.
ЭНЕРВАЦЫЯ (ад лац. enervare = стамляць) — нервовае знясіленне.
ЭНЕРГАБАЛАНС (ад энергія + баланс) — баланс здабывання, перапрацоўкі, транспартавання, размеркавання і ўжывання ўсіх відаў энергетычных рэсурсаў і энергіі ў народнай гаспадарцы.
ЭНЕРГАСІСТ^МА (ад энергія + сістэма) — сукупнасць крыніц энергіі і ўстройстваў для яе перадачы і размеркавання.
ЭНЕРГЕТЬІЗМ (ад гр. energetikos = які датычыць энерпі) — ідэалістычная плынь у філасофіі прыродазнаўства канца 19 — пач. 20 ст., якая лічыць першаасновай свету энергію.
ЭНЕРГЕТЫК (ад энергетыка) — спецыяліст у галіне энергетыкі.
ЭНЕРГЕТЫКА (гр. energetikos = які датычыць энергіі) — 1) галіна гаспадаркі, якая ахоплівае энергетычныя рэсурсы, выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі; 2) раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці энергіі (напр. ядзерная э.).
ЭНЁРГІЯ (гр. energeia = дзеянне, дзейнасць) — 1) мера руху матэрыі і яе здольнасць выконваць работу; 2) перан. рашучасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.
ЭНЗАОТЫЯ (н.-лац. enzootia, ад гр. еп = у, на + zoon = жывёліна) — пашырэнне інфекцыйнай хваробы жывёл на абмежаванай тэрыторыі або акваторыі (параўн. панзаотыя, эпізаотыя).
ЭКЗІМАЛОГІЯ (ад энзімы + -логія) — тое, што і ферменталогія.
ЭНЗІМАПАТЫІ (ад энзімы + -патыя) — спадчынныя захворванні, абумоўленыя адсутнасцю якога-н. фермента або змяненнем яго актыўнасці.
ЭНЗІМЫ (ням. Enzyme, ад гр. еп = у, унутры + zyme = закваска) — тое, што і ферменты.
ЭШГМАТЫЧНЫ (ад гр. ainigma, -atos = загадка) — незразумелы, загадкавы.
ЭНКАЛІПТА (н.-лац. encalypta) — лістасцябловы мох сям. энкаліптавых, які расце на камянях, старых мураваных і бетонных сценах.
ЭНКАМ’ЁНДА (ісп. encomienda = даручэнне) — форма эксплуатацыі індзейскага насельніцтва ў іспанскіх калоніях у Амерыцы 16—18 ст.: індзейцы плацілі аброк, адбывалі паншчыну на рудніках, у маёнтках.
ЭНКАМІЯСТЬІЧНЫ (ад лац encomium = усхваленне) — кніжн. хвалебны, панегірычны.
ЭНКАЎСТЫКА (гр. enkaustike, ад enkaio = выпальваю) — жывапіс, які выконваецца расплаўленымі васковымі фарбамі.
ЭНКЛАЎ (фр. enclave) — тое, што і анклаў.
ЭНКЛІЗА (гр. enklisis) — лінгв. прымыканне склада ці слова да папярэдняга слова са стратай націску і ўтварэннем адзінага фанетычнага слова.
ЭНКЛІТЫКА (гр. enklitike) — лінгв. слова, якое не мае ўласнага націску і стаіць пасля націскнога слова, да якога яно прымыкае, утвараючы разам з ім адно фанетычнае цэлае (напр. «там жа», «узяць бы»).
ЭНКЛІТЫЧНЫ (гр. enklitikos) — які мае адносіны да энкліпгыкі, з’яўляецца энклітыкай.
ЭНСТАТЬІТ (ад гр. enstates = праціўнік) — мінерал групы піраксенаў зеленаватага, жаўтаватага колеру, бывае бясколерны.
ЭНТА(гр. entos = унутры) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «унутраны, унутры».
ЭНТАдА (н.-лац. entada) — расліна сям. бабовых; ліяна з двойчыперыстаскладаным лісцем, якая ў трапічных лясах дасягае вяршалін дрэў.
ЭНТАД§РМА (ад энта+ дэрма) — 1) унутраны зародкавы лісток мнагаклетачных жывёл і чалавека (параўн. эктадэрма 1); 2) унутраны слой сценкі цела кішачнаполасцевых (параўн. эктадэрма 2).
ЭНТАЗІС (гр. entasis = наггружанне) — патаўшчэнне ствала калоны ў яго сярэдняй частцы, якое стварае ўражанне напружанасці і сцірае атычную ілюзію ўвогнутасці ствала.
ЭНТАЙКІЯ (ад энта+ гр. оікіа = дом, сям’я) — разнавіднасць сінайкіі, калі адзін з партнёраў жыве ўнутры другога, але перыядычна
э
выходзіць і харчуецца знешняй ежай.
ЭНТАЛЫПЯ (ад гр. enthalpo = награваю) — тэрмадынамічная функцыя, роўная суме ўнутранай энергіі і здабытку аб’ёму на ціск.
ЭНТАМА(гр. entomon = насякомае) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «насякомае».
ЭНТАМАБРЫІДЫ (н.-лац. entomobryidae) — сямейства нагахвостак; жывуць у нізкім травастоі, хмызняку, лясным подсціле, гнілой драўніне, пад камянямі, пад карой і інш.
ЭНТАМАЛОПЯ (ад энпіама+ -логія) — раздзел заалогіі, які вывучае насякомых.
ЭНТАМАСПбРЫЙ (н,-лац. entomosporium) — недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці сеянцаў і саджанцаў грушы, радзей яблыні.
энтамафАгі (ад энтама+ -фаг) — жывёлы, якія харчуюцца насякомымі.
ЭНТАМАФАУНА (ад энпіама+ фауна) — сукупнасць відаў насякомых, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або жылі ў нейкі перыяд гісторыі Зямлі.
ЭНТАМАФІЛІЯ (ад энтама+ -філія') — перакрыжаванае апыленне раслін пры дапамозе насякомых; насякомаапыленне (параўн. арнітафіпія).
ЭНТАМАФТОРА (н.-лац. entomophthora) — ніжэйшы грыб сям. энтамафторавых, які з’яўляецца паразітам насякомых.
ЭНТАМОЗЫ (ад гр. entomon = насякомае) — інвазійныя хваробы сельскагаспадарчых жывёл, якія выклікаюцца паразітаваннем у іх
арганізме насякомых або іх лічынак.
ЭНТАМОЛАГ (ад энтамалогія) — спецыяліст па энтамалогіі.
ЭНТАРЫЗА (н.-лац. entorrhiza) — базідыяльны грыб сям. тылецыевых, які развіваецца на раслінах сям. сітавых і асаковых.
ЭНТАСТАДОН (н.-лац. entosthodon) — лістасцябловы мох сям. фунарыевых, які расце на палях, схілах канаў, абочынах дарог.
ЭНТРАПІЯ (гр. entropia = паварот, ператварэнне) — 1) фізічная велічыня, якая характарызуе цеплавы стан цела або сістэмы цел; 2) мера няпэўнасці сітуацыі з канчатковым або цотным лікам зыходаў у тэорыі інфармацыі; 3) мед. заварот павек унутр.
ЭНТУЗІЙЗМ (гр. enthusiasmos) — высокая сіупень натхнення, душэўны ўздым.
ЭНТУЗІЙСТ (гр enthusiastes) — чапавек, ахоплены энтузіязмам, натхнёны чым-н.
ЭНТЫЛбМА (н.-лац. entyloпіа) — базідыяльны грыб сям. тылецыевых, які развіваецца на раслінах сям. злакавых, складанакветных, казяльцовых, парасонавых.
ЭНТЫМЁМА (гр. enthymema) — няпоўнасцю (скарочана) прыведзены аргумент (меркаванне, вывад, доказ і г.д.), адсутныя часткі якога падразумяваюцца як відавочныя. ЭНТЭЛЁХІЯ (гр. entelecheia = здзяйсненне) — паняцце філасофіі Арыстоцеля, якое абазначае ажыццяўленне якой-н. магчымасці быцця, а таксама рухаючы фактар гэтага ажыццяўлення.
ЭНТЭЛОДАН (ад гр. enteles = закопчаны + odus, odontos = зуб) — вялікая свінападобная жывёла па-
леагенавага перыяду, якая жыла ў Паўн. паўшар’і і мела найбольш ноўны (закончаны) зубны рад для млекакормячых.
ЭНТЭРА(гр. enteron = кішка) — першая састаўная частка складапых слоў, якая ўказвае на сувязь з кішэчнікам.
ЭНТЭРАБАКТЭРЫІ (ад энтэра+ бактэрыі) — сямейства палачкападобных бактэрый; жывуць пераважна ў кішэчным тракце чалавека і жывёл, вадзе і глебе.
ЭНТЭРАБІЁЗ (ад энтэра+ -біёз) — глісная хвароба чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем дробпых белых чарвей (вастрыц) і характарызуецца скурпым зудам у вобласці задпяга праходу.
ЭНТЭРАВІРУСЫ (ад энтэра+ вірусы) — род вірусаў сям. пікарнавірусаў, кішэчныя вірусы жывёл і чалавека.
ЭНТЭРАКАЛІТ (ад энтэра+ каліт) — агульнае паражэнпе тонкага і тоўстага кішэчніка.
ЭНТЭРАКшАзА (ад энтэра+ кіназа) — фермент кішэчнага соку, які ператварае неактыўнае рэчыва, што выпрацоўваецца падстраўнікавай залозай, у трыпсін. ЭНТЭРАКбкі (ад энтэра+ кокі) — шарападобныя бактэрыі, якія жывуць у кішэчніку жывёл і чалавека і выклікаюць энтэрыты, каліты, эндакардыт.
ЭНТЭРАПТбз (ад энтэра+ -птоз) — апусканне органаў у брушной поласці.