• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ЭТЫЛЕНГЛІкблЬ [ад эпіылен + гр. glykys = салодкі + (алкаг)апь] — арганічнае злучэнне, найпрасцейшы двухатамны спірт, выкарыстоўваецца пры вырабе сінтэтычных смол, штучнага валакна і інш.
    ЭТЫЛЕНДЫХЛАРЫД (ад этылен + ды+ хлор) — тое, што і дыхчорэтан
    ЭТЫМАЛОГІЯ (гр. etymologia, ад etymon = ісціна, сапраўднае значэпне слова + logos = вучэнне) — 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне слоў; 2) паходжашіе слова і яго роднасныя адносіны да іншых слоў.
    ЭТЫМОН (гр. etymon = ісціна) — зыходнае слова, ад якога паходзіць існуючае ў дадзенай мове слова.
    ЭТЫЧНЫ (гр. ethikos) — які адпавядае правілам этыкі, нормам паводзін.
    ЭТЫЯЛІРАВАНЫ (ад фр etioler = рабіць бледным, кволым); э ы я р а с л і н ы — расліны, якія выраслі пры нястачы святла, у цемнаце.
    ЭТЫЯЛОГІЯ (ад гр. aitia = прычына + -логія') — раздзел папіалогіі, які вывучае прычыны і ўмовы ўзнікнення хвароб.
    ЭТЫЯЛЯЦЫЯ (ад фр. etioler = рабіць бледным) — сірата раслінамі зялёнай афарбоўкі (хларафілу) пры вырастанні іх у цемнаце або ва ўмовах недастатковага асвятлення.
    ЭТЭРШТ (ад лац. aetemus = вечны) — дахавы матэрыял (шыфер), які вырабляецца з сумесі азбесту і цэменту.
    ЭТЭРЫФГКАЦЫЯ (ад гр aither = эфір + -фікацыя) — атрыманне складаных эфіраў з кіслот і спіртоў.
    ЭЎАСКАМІЦЭТЫ (н.-лац. euascomycetidae) — падклас аскаміцэтаў, для якога характэрна фарміраванне аскаў у тыповых пладовых целах (апатэцыях, перытэцыях, клейстапіэцыяхУ, паіпыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін, жывёл і чалавека; пладасумчатыя грыбы.
    эўАструм (н.-лац. euastrum) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая пашырана пераважна ў вадаёмах з павышанай кіслотнасцю.
    ЭЎБАКТЭРЫІ (н.-лац. eubacteriales) — парадак бактэрый, для якіх характэрна наяўнасць усіх тыповых прыкмет пракарыётаў, тыповымі прадстаўнікамі з’яўляюцца псеўдаманады, энтэрабактэрыі, бацылы, спірылы і інш.; пашыраны ў вадзе і глебе, некаторыя паразіты раслін, жывёл і чалавека.
    ЭУГЕНОЛ (ад гр, eugenes = шляхетны + -ал) — арганічнае рэчыва, састаўная частка гваздзіковага алею, а таксама іншых эфірных алеяў; выкарыстоўваецца ў зубалячэбнай практыцы як болесуцішальны сродак, а таксама ў парфумернай прамысловасці.
    Э	
    ЭЎГЛЁНА (н.-лац. euglena) — аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая пашырана пераважна ў невялікіх прэсных вадаёмах, балотах, на мокрым грунце.
    ЭЎДАРЬІНА (н.-лац. eudorina) — каланіяльная зялёная водарасць сям. вальвоксавых, якая пашырана ў невялікіх стаячых вадаёмах.
    ЭЎДЫЁМЕТР (ад гр. eudios = ясны, чысты + -метр) — прыбор ддя даследавання газаў.
    ЭЎДЫЯЛІТ (ад гр. eu = добра + dialytos = схільны да распаду) — мінерал класа сілікатаў чырвонага або ружовага колеру; руда цырконію.
    ЭЎДЭМАШЗМ (гр. eudaimonismos, ад eudaimonia = шчасце) — зтычны прынцып, які асновай маральнасці лічыць імкненне чалавека да асабістага шчасця.
    ЭЎКАКОНЕІС (н.-лац. eucocconeis) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. ахнантавых, якая пашырана пераважна ў прэсных водах.
    ЭЎКАЛШТ (н.-лац. eucalyptus, ад гр. eu = добра + kalyptos = пакрыты) — вечназялёнае дрэва сям. міртавых, пашыранае ў тропіках і субтропіках; хутаа расце і дасягае вялікіх памераў; змяшчае эфірныя алеі, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумерыі і тэхніцы.
    ЭЎКАПСІС (н.-лац. eucapsis) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. глеякапсавых, якая пашырана ў гіланктоне непраточііых вадаёмаў і на тарфяных балотах.
    ЭЎКАРЫЁТЫ (ад гр. eu = добра + karyon = ядро) — арганізмы, якія ўтрымліваюць у сваіх клетках марфалагічна аформленае ядро (адна-1 мнагаклетачныя раслінныя
    і жывёльныя арганізмы і грыбы); параўн. пракарыёты.
    ЭЎКлАз (ад гр. eu = добра + klasis = ломка, расколванне) — рэдкі каштоўны камень сіняга колеру, якія напамінае аквамарын.
    ЭЎкбміЯ (н.-лац. eucommia, ад гр. eu = добра + kommi = камедзь) — лістападнае дрэва сям. эўкоміевых, пашыранае ў горных раёнах Зах. і Цэнтр. Кітая, Закаўказзі, Сярэд. Азіі; дае гутаперчу і лекавы прэпарат ад гіпертаніі.
    ЭЎКСЕРАФІТЫ (ад гр. eu = добра + ксерафіты) — расліны засушлівых мссцапрабыванняў.
    ЭЎНОЦЫЯ (н.-лац. eunotia) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. эўноцыевых, якая пашырана пераважна ў прэсных водах, бедных вапнай, сярод вільготных імхоў, на мокрых схілах.
    ЭЎПАТРЫДЫ (гр. eupatridai = людзі шляхетнага паходжання) — родавая арыстакратыя ў Атыцы (Стараж. Грэцыя).
    ЭЎРОЦЫУМ (н.-лац. eurotium) — сумчаты грыб сям. эўроцыевых, які развіваецца на раслінных і цукрыстых субстратах, пластмасе, цэлафане, гуме, паразітуе на жывёлах і чалавеку.
    ЭЎРЫ(ад гр. eurys = шырокі) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «шырокі», «вялізны», «разнастайны».
    ЭЎРЫБАТНЫ (ад эўры+ гр. bathos = глыбіня) — рознаглыбінны; э ы я ж ы в ё л ы — вадзяныя жывёлы, якія жывуць на розных глыбінях (параўн. стэнабатны).
    ЭЎРЫБЕЁНТНЫ (ад эўрыбіёнты); э-ыя арганізмы — тое, што і эўрыбіёнты.
    ЭЎРЫБІЁНТЫ (ад эўры+ біёнты) — жывёлы, расліны, якія могуць жыць у розных умовах навакольнага асяроддзя (напр. буры мядзведзь жыве ва ўмовах халоднага і цёплага клімалу, у сухіх і вілыотных раёнах); параўн. спіэнабіёнты.
    ЭЎРЫГАЛІННЫ (ад эўры+ гр. hals = соль); э • ы я a р г а н і з м ы — марскія арганізмы, якія могуць жыць ва ўмовах значных ваганняў салёнасці вады (параўн. стэнагалінны').
    ЭЎРЫГНРАБІЁНТНЫ (ад эўры+ гр. hydros = вільготны + біёнты); э ы я ж ы в ё л ы — жывёлы, здольныя выносіць шырокія ваганні вільготпасці паветра. ЭЎРЫКА (гр. heureka = я знайшоў; паводде падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў названы яго імем закон) — вокліч радасці пры якім-н. адкрыцці, рашэнні складанай задачы, пры якой-н. новай думцы.
    ЭЎРЫНХТУМ (н.-лац. eurhynchium) — лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце на глебе ў лясах.
    ЭЎРЫПТЭРЬІДЫ (н.-лац. eurypterida) — група вымерлых водных членістаногіх класа мерастомавых, якія жылі ў ардовіку — пермі (гл. палеазой).
    ЭЎРЬІСТЫКА (ад гр. heurisko = знаходжу) — 1) сістэма лагічных прыёмаў і правіл тэарэтычнага даследавання; 2) метад навучання пры дапамозе навадных пытанняў. ЭЎРЫТМІЯ (гр. euiythmia = рытмічнасць) — раўнамернасць рытму ў музыцы, танцы.
    ЭЎРЫТОПНЫ (ад эўры+ гр topos = месца); э-ыя a р г a -
    н і з м ы — расліны і жывёлы, якія могуць існаваць у розных біятопах, ландшафтных ці фізіка-геаграфічных раёнах (зонах) (напр. хвоя звычайная, ядловец, верас; яшчарка жывародная, ліс, воўк); параўн. стэнатопны.
    ЭЎРЫТЭРМІІЫ (ад эўры+ -тэрмныў э ы я ж ы в ё л ы — жывёлы, здольныя жыць пры значных ваганнях тэмпературы асяроддзя (параўн. стэнатэрмны').
    ЭЎРЫФАГІ (ад эўры+ фагі) — тое, што і папіфагі.
    ЭЎРЫФАПЯ (ад эўры+ -фагія) — тое, што паліфагія 1.
    ЭЎРЫФОТНЫ (ад эўры+ гр. photos = святло); э-ыя ж ы в ё л ы — жывёлы, здольныя выносіць шырокія ваганні светлавых умоў.
    ЭЎРЫХОРНЫ (ад эўры+ гр. choгео = распаўсюджваюся); э ы я ж ы в ё л ы — жывёлы, якія маюць шырокую экалагічную амплітуду, пашыраны па ўсім зямным шары.
    ЭЎРЫЭДАФІЧНЫ (ад эўры+ гр. edaphos = зямля); э ы я а р г а н і з м ы — арганізмы, здольныя існаваць на самых розных грунтах (параўн. стэнаэдафічны). ЭЎСТАТЫЧНЫ (гр. eustathes = спакойны, пастаянны); э ы я в a г а н н і — агульная павольная змена ўзроўню Сусветнага акіяна ад змены яго ёмістасці ці ад колькасці вады ў ім.
    ЭЎТРОФНЫ (ад гр. eutrophia = добраехарчаванне);э-ыя а з ё р ы — вадаёмы з вялікім утрыманнем пажыўных рэчываў.
    ЭЎТРОФЫ (ад гр. eutrophia = добрае харчаванне) — расліны, якія развіваюцца нармальна толькі
    э	
    на багатых пажыўнымі рэчывамі глебах (параўн. алігатрофы, ме■затрофы').
    ЭЎТЭКТЫКА (ад гр. eutektos = легкаплаўкі) — сумесь двух або некалькіх рэчываў у такіх суадносінах, пры якіх тэмпература плаўлення яе ніжэйшая, чым іэмпература плаўлення сумесі гэтых самых рэчываў у іншых суадносінах. ЭЎФАНІЯ (гр. euphonia = мілагучнасць) — 1) гарманічны падбор гукаў у тэксце мастацкага твора; 2) узнікненне ў мове нехарактэрных для яе спалучэнняў гукаў.
    ЭЎФАРЫЯ (гр. euphoria) — тое, што і эйфарыя.
    ЭЎФАТЬІЧНЫ (ад гр. eu = добра + photos = святло); э а я з о н a — самы верхш слой тоўшчы Сусветнага акіяна, які добра асвятляецца сонцам.
    ЭЎФЕМІЗМ (гр euphemismos, ад eu = добра + phemi = гавару) — слова або выраз, якім замяняюць непажаданы, грубы або непрыстойны выраз.
    ЭЎФІЛІН (ад гр. eu = добра + phyllon = зелле) — лекавы прэпарат, сасударасшыральны і мачагонны сродак.
    ЭЎФУІЗМ (англ. euphuism, ад гр. euphyes = вытанчаны) — штучны, манерны, напышлівы стыль мовы. ЭФА (н.-лац. echis) — змяя сям. гадзюкавых, пашыраная ў пустынях і паўпустынях Паўн. Афрыкі, Паўд., Паўд.-Зах. і Сярэд. Азіі; ядавітая.
    ЭФЁБІЯ (ад rp. ephebos = юнак) — дзяржаўная арганізацыя ў Афінах і Спарце для падрыхтоўкі юнакоў да грамадзянскай службы.
    ЭФЕБЫ (гр. epheboi) — юнакі ў Стараж. Грэцыі, якія навучаліся
    вайсковаму майстэрству і наведвалі школы рытараў, філосафаў.
    ЭФЕДРА (н.-лац. ephedra, ад гр. ephedra) — кустовая расліна класа гнетапсідаў з лускападобным лісцем, паіпыраная ў стэпах і пустынях Еўразіі, Паўн. Афрыкі, Амерыкі; дае эфедрын.
    ЭФЕДРЫН (ад эфедра) — алкалоід, які змяшчаецца ў эфедры; выкарыстоўваецца ў медыцыне пры бранхіяльнай астме, паніжэнні крывянога ціску і інш.
    ЭФЁКТ (лац. effectus) — 1) вынік якога-н. дзеяння (напр. э. лячэння); 2) моцнае ўражанне ад каго-н., чаго-н. (зрабіць э.); 3) сродак стварэння моцнага ўражання (напр. шумавы э., светлавы э ).
    ЭФЁКТАРЫ (лац. effector = стваральнік, тварэц) — органы, якія ажыццяўляюць тое або ішпае дзеянне ў адказ на раздражненне.
    ЭФЕКТЬІЎНЫ (лац. effectivus) — які прыводзіць да патрэбных вьпіікаў, дзейсны (нагір. э. метад).
    ЭФЕМЁРНЫ (гр. ephemerios = аднадзённы) — 1) мімалётны, недаўгавечны (напр. э-ае існаванне), 2) уяўны, невыканальны (напр э-ая мера).
    ЭФЕМЕРОІДЫ (ад эфемеры + -оід) — травяністыя расліны, якія завяршаюць сваю вегетацыю ўсяго за некалькі тыдняў, а астатнюю частку года знаходзяцца ў стане спакою ў выглядзе бульбін, цыбулін ці карэнішчаў (параўн. эфемеры).
    ЭФЕМЕРУМ (н.-лац. ephemerum) — лістасцябловы мох сям. эфемеравых, які расце на вільготнай аголенай глебе, па схілах KaHay.
    ЭФЕМЁРЫ (гр. ephemeros = аднадзёнпы) — травяністыя расліны з кароткім перыядам развіцця, які працягваецца ўсяго некалькі тыдняў, захоўваюцца ў выглядзе насення, напр. вяснянка веснавая, незабудка драбнакветная (параўн. эфеліероіды).