Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЭЛЕМЕНТАРНЫ (лац. elementarius) — 1) зыходпы, пачатковы (напр. э-ая матэматыка); 2) прасцейшы, нескладаны (напр. э-ая схема); 3) асноўны, самы неабходны (напр. э-ыя ўмовы); 4) звязаны з вызначэннем саставу элементаў у чым-н., найменшы (напр. э-ыя часціцы).
ЭЛЕМЕНГЫ-ІНДЫКАТАРЫ (ад элемеюп + індыкатар') — прыродныя хімічныя элементы, характэрныя для пэўных геалагічных аб’ектаў і працэсаў, а таксама месцаў знаходжання карысных выкапняў.
ЭЛЕНГУМ (лац. elenium, ад гр. еіепіоп = чысцец) — лекавы прэпарат, жі ўжьшаюць пры неўрозах, псіхічных хваробах, пашкоджаннях галаўнога і спііпюга мозгу і ў хірургічнай практыцы.
ЭЛЕРОН (фр. aileron, ад аііе = крыло) — рухомы закрылак на задняй частцы крыла самалёта, жі засцерагае самалёт ад крэну прьі паваротах.
ЭЛЕЎСІНА (н.-лац. eleusine) — расліна сям. злакавых, пашыраная
ў тропіках і субтропіках; важная харчовая і кармавая культура.
ЭЛЕЎТЭРАКОК (н.-лац. eleutherococcus, ад гр. eleutheros = вольны + kokkos = костачка) — кустовая расліна сям. араліевых з пакрытымі калючкамі галііікамі і дробнымі жаўтаватымі або лілаватымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая (па дзеянню блізкая да жэньшэня).
ЭЛЕФАНТЫЯЗ (ад гр. elephas, -antos = слон) — прыроджаная (спарадычная, сямейная) або набытая хвароба, якая характарызуецца стойкім павелічэннем асобных частак цела (рук, ног, твару і інш.); слановасць.
ЭЛІЗГУМ [лац. elysium, ад гр. Еіуsion (pedion) = Елісейскія палі] — 1) у антычнай міфалогіі месца, дзе знаходзяцца душы «праведнікаў» пасля смерці; 2) перан. рай.
ЭЛІЗІЯ (лац. elisio = вьшгтурхоўванне) — лінгв. пропуск канцавога галоснага гуку ў слове, калі наступнае слова пачынаецца з галоснага.
ЭЛІКСІР (фр. elixir, ад ар. al-iksir = філасофскі камень) — 1) выцяжка з раслін ці моцны настой чаго-н. на спірце, які ўжываецца ў медыцыне і касметыцы (напр. зубны э.); 2) фантастычны напітак, які марна шукалі алхімікі як сродак, што нібыта зможа прадоўжыць чалавечае жыццё («э. жыцця»); 3) жарт. незвычайны, цудадзейны напітак.
ЭЛІМІНАВАЦЬ (лац. eliminare = выганяць) — рабіць элімінацыю (напр. э. перашкоду, э. невядомы член з ураўнення).
ЭЛІМІНАЦЫЯ (лац. eliminatio = выдаленне) — 1) выдаленне, ліквідацыя чаго-н.; 2) мат. выключэнне невядомага з сістэмы ўраўненняў; 3) гібель арганізмаў па розпых прычынах.
ЭЛІМУС (н.-лац. elymus) — травяністая расліна сям. злакавых з пляскатым або згорнутым лісцем і паніклым лінейным коласам, папіыраная ў нетрапічных зонах; пырэйнік.
ЭЛШВАР [ад фр. el(asticite) invar(iable) = нязменная пругкасць] — сплаў на аснове нікелю, пругкасць якога пры змене тэмпературы амаль не мяняецца; выкарыстоўваецца для вырабу камертонаў, гадзіннікавых спружын, механічных вібратараў.
5ЛШГ (гал. helling) — 1) збудаванне на беразе са спецыяльным нахільным фундаментам (стапелем), дзе закладваецца і будуецца корпус судна; 2) памяшканне для дырыжабляў і аэрастатаў, 3) памяшканне на воднай станцыі для захоўвання спартыўных суднаў.
ЭЛІНІЗМ (гр. hellinismos, ад Hellen = грэк) — 1) эпоха росквіту змешанай грэка-ўсходняй культуры, якая наступіла пасля заваяванняў Аляксандрам Македонскім на Усходзе; 2) лінгв. слова ці словазлучэнне, запазычанае са старажытнагрэчаскай мовы.
ЭЛібшКА [ад эл(ектрон) + іо«] — раздзел электронікі, які вывучае з’явы, звязаныя з узаемадзеяннем электронных і іонных пучкоў з рэчывам і прымяненнем гэтых пучкоў у тэхналагічпых працэсах вырабу электронных прыбораў. ,
ЭЛШС, ЭЛШСІС (гр. elleipsis = пропуск) — 1) мат. замкнёная
крывая лінія, сума адлегласцей кожнага пункта якой ад двух'дадзеных пунктаў застаецца заўсёды пастаяннай, а таксама абрысы прадмета, якія напамінаюць такую крывую; 2) лінгв. рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога-н. члена сказа, што лёгка падразу мяваецца.
ЭЛШСОГРАФ (ад эліпс + -граф) — інструмент дпя вычэрчвання эліпса.
ЭЛІПСОТД (ад эліпс + -оід) — мат. паверхня, якая ўтвараецца пры вярчэнні эліпса вакол адной з яго восей.
ЭЛШТЫЧНЫ (гр. elleiptikos) — які мае форму эліпса, адносіцца да эліпса (напр. э-ыя галактыкі, э-ая геаметрыя).
ЭЛІТА (фр. elite) — 1) адборныя расліны або жывёлы, пакінутыя дая вывядзепня сорту ці пароды (напр. э. пшаніцы); 2) лепшыя прадстаўнікі якой-н. часткі грамадства (напр. тэатральная э.); 3) група асоб, якая ажыццяўляе кіруючыя функцыі ў грамадстве (правячая э.).
ЭЛІТРЫ (н.-лац. elytrae, ад гр. elytron = футляр, ножпы) — надкрыллі, ушчыльненыя пярэднія крылы насякомых.
ЭЛЬ1 (англ. ale) — светлае, густое і моцнае англійскае піва з ячменнага соладу.
ЭЛЬ2 (ад ням. Ellbogen = локаць) — адзінка даўжыні ў Аўстрыі, Галандыі, Англіі (ад 68,78 да 114 см).
ЭЛЬДАРАДА (ісп. el dorado = залатая краіпа) — 1) міфічная краіна, багатая на золата і каштоўныя камяні, якую шукалі на тэрыторыі Лац. Амерыкі іспанскія заваёўнікі;
2) перан. краіна казачных багаццяў і цудаў.
ЭЛЬЗЕВІР [гал. Elsevier = прозвішча сям’і гал. вьідаўцоў 16 — пач. 18 ст.; найбольш вядомыя Ладэвейк (1540—1617), Ісаак (1596— 1751)] — 1) кніга, надрукаваная ў галандскіх друкарнях 16 —пач. 18 ст., што належала сям’і друкароўвыдаўцоў Эльзевіраў; 2) старажытны, вельмі вытанчаны друкарскі шрыфт.
ЭЛЬСГблЬЦЫЯ (н.-лац. elsholtzia) — травяністая расліна сям. ясноткавых з чарапковым лісцем і дробнымі лілова-пурпуровымі кветкамі ў густых коласападобных суквеццях, пашыраная пераважна ва Усх. Азіі; на Беларусі трапляецца адзін від паблізу жылля (народныя назвы — меліса, падгынная мята).
ЭЛЬФ (ням. Elf, ад англ. elf) — добразычлівы да людзей дух прыроды ў заходнееўрапейскай міфалогіі.
ЭЛЮВІЙ (н.-лац. eluvium, ад лац. eluere = вымываць) — прадукты выветрывання горных парод у выглядзе дробных вуглаватых часцінак і абломкаў, якія паступова пераходзяць у карэнпыя пароды. ЭЛЮЁНТ (лац. eluens, -ntis = які вымывае) — растваральнік, які выцясняе пэўныя рэчывы з храматаграфічнай калоны.
ЭЛЮЯВАЦЬ (лац. eluere = вымываць) — вымываць рэчывы з храматаграфічнай калоны.
ЭМАЛЬ (фр. email) — 1) шклопадобная маса дпя пакрыодя металічных прадметаў з мэтай захаваць іх ад акіслення, а таксама глазура для пакрыцця мастацкіх вырабаў; 2) паверхня з такога рэчыва ці слой яго на чым-н., а таксама Mac-
э
тацкі выраб, пакрыты такоіі іасай; 3) цвёрдае рэчыва, якое пакрывае знешнюю частку зубоў.
ЭМАЛЬЁР (фр. emailleur) — майстар па вырабу элюлі.
ЭМАН (лац. emano = выцякаю) — адзінка радыеактыўнасці, роўная 1010 кюры/л.
ЭМАНАЦЫЯ (лац. emanatio = выцяканне) — 1) выпраменьванне, выдзяленне чаго-н. (напр. э. газаў); 2) тое, што выпраменьваецца, выдзяляецца, 3) першапачатковая назва радону.
ЭМАНОМЕТР (ад лац. emanare = выцякаць + -метр) — прыбор для вымярэпня эманацыі рэчываў.
ЭМАНСШАЦЫЯ (лац. emancipatio) — вызваленне ад залежнасці, прыгнёту, забабонаў; ураўноўванне ў правах (налр. э. жанчын).
ЭМАНСШІРАВАЦЬ (лац. етапсіраге) — праводзіць эмансіпацыю.
ЭМАТЫВІЗМ (ад англ. emotive = які выклікае эмоцыі) — этычная тэорьія лагічнаіа пазітывізму, якая сцвярджае, што маральныя суджэнні і паняцці не з’яўляюцца ні ісціпнымі, ні лжывымі, а служаць золькі для выражэшія эмоцый.
ЭМАЦЫЯНАЛЬНЫ (ад элюцыі) — 1) выклікалы эмоцыямі, напоўнены эмоцыямі (напр. э-ая прамова); 2) здолызы жыва рэагаваць на што-н.; не разважны, нястрымапы (напр. э. характар).
ЭМБАЛАТЭРЫЙ (ад гр. embole = таран + -тэрый) — вельмі буйное пяпарнакапытнае млекакормячае з групы брантапіэрыяў, якое жыло ў алігацэнавую эпоху ў Цзіггр. Азіі і мела на мордзе касцявы выраст, падобпы да тарана.
ЭМБАЛІЯ (н.-лац. embolia, ад лац. embolus = клін < гр. embolos = нешта ўстаўленае) — закупорванне крывяноснага сасуда якой-н. густой часцінкай, занесенай крывёю; бывае пры пароках сэрца, тромбафлебіце і інш.
ЭМБАРГА (ісп. embargo) — 1) забарона на ўвоз у краіну ці вываз за яе межы золата або іншаземнай валюты, асобных відаў тавараў, напр. зброі; 2) затрыманне суднаў і грузаў, якія належаць іншай дзяржаве, у сувязі з палітычпымі ўскладненнямі.
ЭМБЛЕМА (гр emblema = рэльефная аздоба) — умоўнае або сімвалічнае выражэнне якога-н. паняцця, ідэі (напр. пяць кольцаў — э. Алімпійскіх гульняў).
ЭМБРЫЁЛАГ (ад эмбрыялогія) — спецыяліст па эмбрыялогіі.
ЭМБРЫЁН (гр. embryon) — 1) зародак чалавека або жывёлы; 2) перан. зараджэнне, пачатковая стадыя чаго-н.
ЭМБРЫЯАДАПТАЦЫЯ (ад эмбрыён + адаптацыя) — прыстасаванне зародка або лічынкі да ўмоў іх іспавання, якія не праяўляюцца ў асаблівасцях будовы дарослага арганізма.
ЭМБРЫЯГЕНЁЗ (ад эмбрыён + -генез) — працэс эмбрыянальнага развіцця арганізмаў.
ЭМБРЫЯЛбПЯ (ад эмбрыён + -логія') — раздзел біялогіі, які вывучае эмбрыянальнае развіццё арганізмаў.
ЭМБРЫЯНАЛЬНЫ (ад эмбрыён) — 1) які мае адносіны да эмбрыёна; зародкавы; 2) перан. які зпаходзіцца ў самым пачатку свайго развіцця.
ЭМБРЫЯТАКСІЧНАСЦЬ (ад эмбрыён + таксічнасць) — здольнасць некаторых хімічных рэчываў пры пранікненні ў арганізм цяжарнай жанчыны выклікаць гібель эмбрыёна.
ЭМБРЫЯТАМІЯ (ад эмбрыён + -тамія) — акушэрская аперацыя, якая заключаецца ў рассячэнні плода ў поласці маткі і выдаленні яго па частках.
ЭМЕР (ням. Emmer) — від пшаніцы з ломкім коласам; полба звычайная.
ЭМЕРГЕНЦЫ (лац. emergens, -ntis = які выбіваецца) — паверхневыя нарасці на розпых органах раслін, якія ўтвараюцца эпідэрмісам і тканкамі, што знаходзяцца пад ім (напр. шыпы руж, шыпшыны).
ЭМЕРДЖ^НТНЫ (англ. emergence = узнікненне, ад лац. emergere = з’яўляцца); э а я эвалюцыя — ідэаліс гычная канцэпцыя, якая разглядае развіццё як скачкападобны працэс, пры якім узнікненне новых якасцей абумоўлена ўмяшаннем ідэальных сіл.
ЭМЕРЫТЎРА (ад лац. emeritus = заслужаны) — пенсія звольненым у адстаўку дзяржаўным служачым, дапамога ўдовам, сіротам у некаторых краінах, напр. у Польшчы, царскай Расіі.
ЭМЕРЫЦЭЛОПСІС (н.-лац. етеricellopsis) — сумчаты грыб сям. еўроцыевых, які развіваецца ў глебе і ў вадзе.
ЭМЕТРАПІЯ (ад гр. emmetros = суразмерны + ops, opos = вока) — пераламляльная здольнасць вока, пры якой чалавек добра бачыць і далёкія і блізкія прадметы (параўн. гіперметрапія і міяпія).
ЭМІГРАНТ (лац. emigrans, -ntis) — асоба, якая перасялілася са сваёй краіны ў чужую па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах (параўн. імігрант 1).