Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЭКСТРАГАВАЦЬ (лац. extrahere = выцяі-ваць, здабываць) — рабіць экстракцыю.
ЭКСТРАГЛЯЦЫЯЛЬНЫ (ад экстра+ лац. glacialis = ледзяны) — тое, што і перыгчяцыяльны.
ЭКСТРАДЫЦЫЯ (ад экс+ лац. traditio = перадача) — выдача замежнай дзяржаве асобы, якая ўчыніла злачынства.
ЭКСТРАЗАНАЛЬНЫ (ад экстра+ гр. zone = пояс); э а я расліннасць — прыродная расліннасць, якая знаходзіода за межамі ўтвараемай ёю расліннай зоны, па-за сваім асноўным арэалам.
ЭКСТРАКЛАС (ад экстра+ клас) — вышэйшы клас, разрад, кваліфікацыя і інш.
ЭКСТРАКТ (лац. extractus = выцягнуты, здабыты, атрыманы) — 1) лекавы прэпарат, атрыманы выцяжкай з раслінных або жывёльных тканак і раствораны ў спірце ці вадзе; 2) прадукт, які атрымпіваецца шляхам згушчэння coKay ягад, пладоў (напр. малінавы э.). ЖСТРАКТАР (лац. extractus = які выцягвае) — 1) апарат для здабывання рэчываў з сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі; 2) прыстасаванне для даставання, выцягвання чаго-н. (напр. ружэйны э.).
ЭКСТРАКТЫЎНЫ (ад лац. extractus = выцягнуты, здабыты, атрыманы) — 1) атрыманы шляхам экстракцыі (э-ыя рэчывы); 2) які мае ўласцівасці экстракту.
ЭКСТРАКЦЫЯ (лац. extractio = выцягванне, здабыванне) — 1)
раздзялсіпіе цвёрдых ці вадкіх сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі; 2) аперацыя выдалення зуба.
ЭКСТРАЛІНГВІСТЫКА (ад экстра+ лінгвістыка) — галіна мовазнаўства, якая вывучае сукупнасць этнічных, сацыяльных, геаграфічных і іншых фактараў, непарыўна звязаных з развіццём і функцыяніраваннем мовы.
^КСТРАННЫ (ад лац. extra = звыш, па-за) — 1) паспешяы, тэрміновы (напр. э-ая тэлеграма); 2) надзвьгчайны, непрадугледжаны (напр. э-ая справа).
ЭКСТРАПАЛІРАВАЦЬ (ад экстра+ лац. роііге = рабіць гладкім) — праводзіць экспірапаляцыю.
ЭКСТРАПАЛЯЦЫЯ (ад экстра+ лац. роііге = рабіць гладкім) — 1) пашырэнне вывадаў, атрыманьгх пры вьшучэгпіі адной часткі з’явы, на ііішыя яе часткі; 2) мат. вылічэнне па шэрагу дадзеных значэіпіяў матэматычпага выражэння ішпых значэнняў яго, якія знаходзяцца па-за гэтым радам (проціл. інтэрпаляцыя 1).
ЭКСТРАСІСТАЛІЯ (ад экстра+ сістала) — узнікненне пазачарговага ўдару сэрца, від арыпшіі.
ЭКСТРАСЭНС (ад лац. extra = звыш меры, самы лепшы + sensus = пачуцце, адчуваіше) — чалавек, які валодае асобымі біяэнергетычнымі магчымасцямі і звышпачуццёвымі здольнасцямі, якія найчасцей выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і лячэння хвароб (параўн. хілер).
ЭКСТРАСЭНСОРНЫ (ад экстрасэнс) — звышпачуццевыя формы ўспрымання, якія практыкуюцца парапсіхалогіяй.
экстрўдашг-пРАЦ^с (ад англ. extrude = выціскаць, прасаваць + працэс) — апрацоўка ціскам розных матэрыялаў, каб змяніць іх форму, надаць ім іншыя механічныя ўласцівасці і г.д.
ЭКСТРЎЗІЯ (лац. extrusio) — 1) выхад вязкай лавы з кратэра вулкана на паверхню Зямлі ў форме купала або слупападобнага ўзняцця; 2) апрацоўка матэрыялаў ціскам, што ствараецца спецыяльнымі прэсамі.
ЭКСТРЭМАЛЬ (ад лац. extremus = крайні) — мат. інтэгральная крывая дыферэні{ыяльнага ўраўнеітя Эйлера.
ЭКСТРЭМАЛЬНЫ (лац. extremus = крайні) — крайні па сваім праяўленні, напр. па складанасці, цяжкасці, небяспецы і г.д. (напр. працаваць у э-ых умовах).
ЭКСТРЭМІЗМ (фр. extremisme, ад лац. extremus = крайні) — схільнасць да крайніх поглядаў і крайніх мер, пераважна ў палітыцы.
ЭКСТРЭМІСТ (ад экстрэмізм) — прыхільнік экстрэмізму.
ЭКСТРЭМУМ (лац. extremum = край, канец) —мат. найболыпае і найменшае значэнні якой-н. функцыі', ужываецца для аб’яднання паняццяў максімуму і мінімуму.
ЭКСТЬІНКЦЫЯ (лац. exstinctio = гашэнне) — аслабленне святла ў апімасферы ў выніку рассейвання і паглынання яго.
ЭКСТЫРПАТАР (ад лац. exstriраге = вырываць з коранем) — 1) хірургічны інструмент для экстырпацыі', 2) кулыпыватар для глыбокага рыхлення глебы і знішчэішя пустазелля.
ЭКСТЫРПАЦЫЯ (лац. exstripatio = выкараненне, знішчэн-
не) — поўнае выдаленне хірургічным шляхам якога-н. органа або пухліны разам з капсулай 1 (параўн. рэзекцыя).
ЭКСТЭМПАРАЛЕ (лац. extemporalis = непадрыхтаваны) — класнае пісьмовае практьжаванне, якое заключаецца ў перакладзе з роднай мсвы на замежную без папярэдняй падрыхтоўкі.
ЭКСТЭНЗАР (лац. extensor, ад extendere = расцягваць) — анат. мьппца, якая разгінае якую-н. частку цела (параўн. флексар).
ЭКСТЭШІЯ (лац. extensio = расцягванне) — разгінанне канечнасцей або іншай часткі цела (проціл. флексія 1).
ЭКСТЭНСІЎНЫ (лац. extensivus = расшыральны, працяглы) — звязаны толькі з колькасным павелічэннем без паляпшэння якасці (напр. э-ае расшырэнне рынкаў); проціл. інтэнсіўны 1.
ЭКСТЭРАРЭЦ^ПТАРЫ (ад лац. exter = знешні + рэцэптары) — рэцэптары, якія ўспрымаюць раздражнеііні знешняга асяроддзя; размешчаны на паверхні цела, уключаючы і слізістую абалонку носа, поласці рота і паверхні языка (параўн. інтэрарэцэптары).
ЭКСТЭРАРЭЦЭПЦЫЯ (ад лац. exter = знешні + рэцэпцыя) — успрыманне цэнтральнай нервовай сістэмай імпульсаў, якія перадаюцца ад знешняга асяроддзя пры дапамозе экстэрарэцэптараў (параўн. інпіэрарэцэпцыя).
ЭКСТЭР’ЕР (фр. exterieur, ад лац. exterior = знешні) — знешні выгляд і склад цела жывёлы (параўн. інпіэр’ер 3).
ЭКСТЭРН (лац. extemus = знешні, вонкавы, старонні) — асоба,
якая здае экзамены ў навучальнай установе без навучання ў ёй.
ЭКСТЭРНАТ (ад лац. extemus = знешні, вонкавы, старонні) — здача экзаменаў у навучальнай установе без навучання ў ёй.
ЭКСТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ (ад экс+ тэрытарыяльны) — які, як дыпламатычны прадстаўнік іншай краіны, карыстаецца асобнымі прывілеямі (недатыкальнасць асобы і жылля, непадаегласць мясцовым судам, вызваленне ад падаткаў і інш.).
ЭКСТЭРЫЯРЫЗАЦЫЯ (ад лац. exterior = знепші) — пераход знутры наверх.
ЭКСУДАТ (лац. exsudatum) — вадкасць, якая выдзяляецца пры запаленні ў выніку выхаду вадкай часткі, бялкоў і клетак крыві з дробных капілярных сасудаў і збіраецца ў тканках або поласцях цела (э. бывае серозны, гнойны, крывяністы і інш.); параўн. транссудат.
ЭКСУДАТЫЎНЫ (лац. exsudativus) — які мае адносіны да эксудату, які суправаджаецца эксудацыяй.
ЭКСУДАЦЫЯ (лац. exsudatio) — працэс утварэння эксудату.
ЭКСУМБРЭЛА (ад экс+ лац. umbra = цень) — знешні выпуклы бок парасона медуз.
ЭКСФАЛІЯЦЫЯ (лац. exfoliatio) — мед. лускападобнае лушчэнне скуры.
ЭКСЦЫЗІЯ (лац. excisio) — мед. вырэзванне кавалка якой-н. тканкі.
ЭКСЦЫТАТЫЎНЫ (лац. excitatus) — моцны, рэзкі, яскравы; узбуджальны.
ЭКСЦЫТАЦЫЯ (лац. excitatio) — узбуджэпне пачуццяў, збянтэжанне.
ЭКСЦЭНТРЫК (фр excentrique < с.-лац. excentricus = эксцэнтрычны, ад лац. ех = з, па-за + centrum = цэнтр) — 1) цыркавы або эстрадны комік, які выкопвае смешныя, забаўныя нумары, што вызначаюцца рознымі нечаканасцямі; 2) металічны дыск, насаджаны на вал так, што пры вярчэнні цэнтр вала не супадае з цэнтрам дыска.
ЭКСЦЭНТРЫКА (с.-лац. excentricus, ад лац. ех = з, па-за + centrum = цэіпр) — 1) уласцівасць эксцэнтрычнага\ 2) жанр тэатральнага, цыркавога спектакля, пабудаваны на выкарысганні эксцэнтрычпых прыёмаў.
ЭКСЦЭНТРЫСІТЭТ (ням. Exzentrizitat, ад лац. ех = з, па-за + centrum = цэнтр) — 1) пастаягпіая дадатаая велічыпя, якая характарызуе эліпс і гіпербалу і роўная адносінам адлегласці паміж фокусамі дадзенага канічнага сячэнпя да адлегласці паміж вяршьшямі; 2) адаегласць паміж воссю вярчэшія эксцэнпірыка і яго цэнтрам.
ЭКСЦЭНТРЫЧНЫ (фр excentrique < с.-лац. excentricus, ад лац. ех = з, па-за + centrum = цэнтр) — 1) заснаваны на рэзкіх гукавых або зрокавых кантрастах, незвычайных, смешных прыёмах (напр. э. трук); 2) незвычайны, дзіўпы, вельмі своеасаблівы (напр. э. учынак); 3) мат. які не мае агульнага цэнтра, адхіляецца ад яго (проціл. канцэнпірычны').
ЭКСЦЭРШРАВАЦЬ (лац. ехсеграге = выбіраць) — выбіраць словы, фрагменты з тэксту.
ЭКСЦЭРПЦЫЯ (лац. excerptio = выбіралне, выбарка) — выбарка чаго-н. з тэксту.
ЭКСЦЭС (лац. excessus = выхад; ухілепне) — 1) крайняе праяўленне чаго-н., няўстрыманасць; 2) парушэнне нармальнага ходу чаго-н., напр. грамадскага парадку.
ЭКС-ЧЭМПІЁН (ад экс+ чэмпіён) — былы чэмпіён.
ЭКСЭРГІЯ (ад экс+ гр. ergon = работа) — найбольшая работа, якую можа выканаць фізічная сістэма пры пераходзе з дадзенага стапу ў стан раўнавагі з навакольным асяроддзем.
ЭКТА(гр. ektos = звопку, знадворку) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «знешні, знадворпы».
ЭКТАБЛАСТ (ад экта+ гр. blastos = зародак) — тое, іпто і эктадэрма.
ЭКТАГЕНЕЗ (ад экта+ -генез) — агульная назва кірункаў у эвалюцыйным вучэнні, якія разглядаюць гістарычнае развіодё жывой прыроды як прамое прыстасавапне арганізмаў да навакольнага асяроддзя (проціл. аўтагенез).
ЭКТАДЭРМА (ад экта+ дэрма) — 1) знешні зародкавы лісток мпагаклетачных жывёльных арганізмаў і чалавека (параўн. энтадэрма 1); 2) знадворны слой сценкі цела кііпачнаполасцевых (параўн. энтадзрма 2).
ЭКТАЗІЯ (ад rp. ektasis = расцягненне) — мед. расцягненне, расшырэнле поласцевых органаў, напр. бронхаў, сасудаў, страўніка. ЭКТАМЕЗЕНХІМА (ад экта+ мезенхіма) — частка мезенхімы большасці мнагаклетачных жывёл.
ЭКТАПАРАЗІТЫ (ад экта+ паразіты') — арганізмы, якія паразітуюць на паверхні цела чалавека, жьшёл або раслін.
ЭКТАПІЯ (ад гр. ektopos = змеіпчаны) — мед. змяшчэнне ўнутраіпях органаў чалавека і жывёл.
ЭКТАПЛАЗМА (ад экта+ плазма) — перыферычны слой цытаплазмы клетак.
ЭКТАТРОФНЫ (ад экта+ -трофны') — тое, што і экзатрофны.
с)КТЫМА (гр. ekthyma = гнойны прышч) — вірусная хвароба авечак і коз, якая суправаджаецца ўтварэнпем струпоў, пераважна ў вобласці губ.
ЭКТЫПАГРАФІЯ (ад гр ektypos = выпуклы + -графія) — пісьмо для сляпых, якое груіггуецца на розпых камбінацыях выгіуклых кропак.
ЭКУМЕНІЗМ (ад ip. oikumene = Сусвет) — рух за аб’яднаннс хрысціянскіх цэркваў, які ўзнік у пач. 20 ст.; лічыць сваёй мэтай вьпірацоўку агульнахрысціянскай сацыяльнай праграмы, прыгоднай для вернікаў розных краін.
ЭКЮ1 (фр. ecu) — старадаўняя французская залатая або сярэбраная манета з малюнкам геральдычнага пгчыта, якая чаканілася ў 13—18ст.
ЭКЮ2 (англ. ECU, ад European Currency Unit = еўрапейская валютная адзінка) — рэгіяналыіая міжнародная грашовая адзінка, якая з 13 сакавіка 1979 г. выкарыстоўваецца краінамі — удзельніцамі Еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС).