• Газеты, часопісы і т.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ЭКСКРЭТЫ (лац. excretum = выдзеленае) — канечііыя прадукты абмену рэчываў, выдзеленыя арганізмам (мача, кал, пот і інпі.).
    ЭКСКР^ЦЫЯ (п.-лац. excretio) — дзейнасць залоз і іншых органаў, накіраваныя на вывядзенне з арганізма розных непатрэбных або шкодных рэчываў, выдзяленне.
    ЭКСКУРС (лац. excursus) — адступленне ад галоўнай тэмы выкладання для асвятлення пабочнага або дадатковага пытання (напр. э. у мінулае).
    ЭКСКЎРСІЯ (лац. excursio = паездка) — калектыўнае наведванне музея, выстаўкі, гістарычнага помніка, выдатных мясцін з вучэбнай або культурна-асветніцкай мэтай, а таксама група ўдзельнікаў такога наведвання.
    ЭКСЛІБРЫС (лац. ex libris = з кніг) — па-мастацку аформлены кніжны знак, наклеены або адціснуты на адвароце вокладкі, які ўказвае на прыналежнасць кнігі пэўнаму ўладальніку.
    экс-мпгістр (ад экс+ міністр) — былы мінісгр.
    ЭКСОД (гр. eksodos = выхад) — заключная частка трагедыі ў ан-
    тычным тэатры, урачысты адыход акцёраў са сцэны.
    ЭКСПАЗЁ (фр. expose) — 1) кароткі змест якога-н. дакумента, твора; вытрымка з іх; 2) кароткае паведамленне прадстаўніка ўрада па пытанню бягучай палітыкі ў парламенце.
    ЭКСПАЗІМЕТР [ад экспазі(цыя) + -метр\ — тое, што і экспаномепір.
    ЭКСПАЗІТУРА (ням. Expositor, ад лац. expositorus = які збіраецца выставідь) — тое, што і агентура. ЭКСПАЗІЦЫЯ (лац. expositio = выкладанне, паказ) — 1) размяшчэнне выставачнага матэрыялу, экспанапіаў для агляду (музейная э.)і 2) уступная частка літаратурнага твора, у якой апісваюцца абставіны, што папярэднічаюць пачатку дзеі, развіццю сюжэта; 3) першы раздзел музычнага твора (санаты, фугі), дзе выкладаецца яго асноўная тэма; 4) колькасць асвятлення, якую атрымлівае святлоадчувальны матэрыял у час фатаграфавання або кіназдымкі; 5) час, на працягу якога аб'ектыў фотаапарата застаецца адкрытым у час фатаграфавання (напр. кароткая э.).
    ЭКСП АНАВАЦЬ (лац. ехропеге = выстаўляць напаказ) — 1) паказваць які-н. прадмет на выстаўцы, у музеі; 2) дзейнічаць святлом на фотаплёнку, кінаплёнку; 3) ставіць шахматную фігуру пад удар у час гульні.
    ЭКСПАНАТ (лац. exponatus = выстаўлены напаказ) — прадмет, выстаўлены для агляду ў музеі ці на выстаўцы.
    ЭКСПАНДЭР (англ. expander, ад лац. expandere = расшыраць) — 1) радыётэхнічнае ўстройства, якое
    «пашырае» дыяпазон паміж моцнымі і слабымі гукавымі сігналамі; 2) пнеўматычны рухавік, які дзейнічае пад уплывам сціспутага газу; 3) інструмент для расшырэння кацельных труб.
    ЭКСПАНЁНТ (лац. exponens, -ntis = які выстаўляе напаказ) — 1) асоба або арганізацыя, якая выстаўляе на выстаўцы свае экспанаты; 2) мат. паказчык ступені.
    ЭКСПАНЕНТА (лац. exponens, -ntis = які выстаўляе напаказ) — мат. паказальная функцыя, г.зн. функцыя вьп ляду у = ах, дзе х — незалежны пераменны.
    ЭКСПАНОМЕТР (ад лац. ехропеге = выстаўляць, паказваць + -мепір) — прылада для вызначэння экспазіцыі пры фотаі кіназдымцы.
    ЭКСПАНСІЎНЫ (фр. expansif, ад лац. expansio = расшырэнне, распаўсюджанне) — нястрьшаны, які бурна выражае свае пачуцці.
    ЭКСПАНСІЯ (лац. expansio = расшырэнне, распаўсюджанне) — 1) распаўсюджанне чаго-н. за першапачатковыя межы; 2) імкненне імперыялістычных дзяржаў да sa­xony калоній, рынкаў збыту і інш.; 3) пашырэнне сферы ўплыву.
    ЭКСПАНСІЯНВМ (фр. expansionnisme, ад лац. expansio = расшырэнне, распаўсюджанне) — імкненне да экспансіі, правядзенне палітыкі экспансіі.
    ЭКСПАРТ (англ. export, ад лац. exportare = вывозіць) — 1) вываз тавараў за мяжу для рэалізацыі іх на знешнім рынку (проціл. імпарт 1); 2) агульная колькасць або агульны кошт тавараў, вывезеных якой-н. краінай, а таксама сам вывезены тавар.
    ЭКСПАРТАВАЦЬ (лац. exportare = вывозіць) — вывозіць тавары за мяжу для рэалізацыі іх на знешнім рынку (проціл. імпартаваць).
    ЭКСПАРЦЁР (фр. exporteur, ад лац. exportare = вывозіць) — краіна, установа або асоба, што займаюцца экспарпіам 1 (проціл. ілтарцёр\
    ЭКСПАТРЫЯВАЦЬ (с.-лац. ехpatriare, ад лац. ех = з + patria = радзіма) — праводзіць экспатрыяцыю.
    ЭКСПАТРЫЙЦЫЯ (с.-лац. ехраtriatio, ад лац. ех = з + patria = радзіма) — добраахвотнае або прымусовае высялеііне каго-н. за межы радзімы, звязанае звычайна з пазбаўленнем грамадзянства.
    ЭКСПЕДЗІРАВАЦЬ (лац. ехреdire = адпраўляць) — адпраўляць па прызначэнніо карэспандэнцыю, тавар і інш.
    ЭКСПЕДЫТАР (ням. Expeditor, ад лац. expedire = адпраўляць) — асоба, якая займаецца экспедыцыяй 1
    ЭКСПЕДЬІЦЬІЯ (лац. expeditio) — 1) адпраўка і рассылка чаго-н. (карэспандэпцыі, тавараў і інш.); 2) установа або аддзел установы, прадпрыемства, які займаецца адпраўкай і рассылкай карэспандэнцыі, тавараў і інш. (напр. э. выдавецтаа); 3) паездка, паход групы асоб з якім-н. спецыяльным заданнем, а таксама ўдзельнікі гэтай паездкі, паходу (напр. палярная э., дыялекталагічная э.); 4) ваенная аперацыя, якая праводзіцца параўнальна невялікімі ўзброенымі сіламі, а таксама ўзброеныя сілы, прызначаныя для такой аперацыі.
    ЭКСПЕРТ (лац. expertus = вопытны) — спецыяліст, якога запраша-
    юць для правядзення эксперпіызы па якім-н. спрэчным ці няясным пытанні, напр. у судовай практыцы.
    ЭКСПЕРТЫЗА (фр. expertise, ад лац. expertus = вопытны) — вывучэнне спецыялістам (экспертам) пытанняў, для вырашэння якіх патрэбны спецыяльныя веды ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і г.д. (напр. бухгалтарская э., судовая э.).
    ЭКСПЕРЫМЕНТ (лац. ехрегіmentum) — 1) навуковы вопыт, дослед; 2) наогул вопыт, выпрабаванне, праверка (смелы э.).
    ЭКСПЕРЫМЕНТАВАЦЬ (лац. experimentare) — рабіць эксперыменты', праводзіць навуковыя доследы.
    ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ (ад эксперымешп) — які заснаваны, грунтуецца на эксперыменце, з’яўляецца эксперыментам.
    ЭКСПЕРЫМЕНТАТАР (с,-лац. experimentator) — той, хто праводзіць навуковыя доследы; той, хто эксперыментуе.
    ЭКСГПРАТОРНЫ (ад лац. ехрігаге = выдыхаць) — заснаваны на экспірацыі, звязаны з экспірацыяй (напр. э. націск).
    ЭКСШРАЦЫЯ (лац. expiratio) — выдых; выдыханне (параўн. інспірацыя).
    ЭКСПЛАЗІВЫ (фр. explosif = выбуховы, ад лац. explodere = выганяць з шумам) — выбуховыя рэчывы.
    ЭКСПЛАЗІЎНЫ (фр. explosif, ад лац. explodere = выганяць з шумам) — лінгв. выбухны (зычны).
    ЭКСПЛАЗІЯ (фр. explosion = выбух, ад лац. explodere = выганяць з шумам) — 1) выкід вулканічнага
    Э		
    матэрыялу на паверхпю Зямлі, які суправаджаецца выбухам, выдзяленнем газаў і інш.; 2) лінгв. фаза артыкуляцыі выбухнога зычнага.
    ЭКСПЛАНТАТ (ад лац. explantare = выкараняць) — частка органа або тканкі, якая выкарыстоўваецца для эксплантацыі.
    ЭКСПЛАНТАЦЫЯ (лац. ехріаntatio = вырывашіе з коранем) — 1) адлучэнне ад арганізма пэўнай яго часткі з мэтай перасадкі на іншы арганізм 2) эксперыментальны метад вырошчвапня ткалкі паза арганізмам.
    ЭКСШПКАВАЦЬ (лац. ехріісаге = тлумачыць) — забяспечваць эксплікацыяй 1.
    ЭКСПЛІКАЦЫЯ (лац. explicatio = тлумачэнне) — 1) тлумачэнне ўмоўных абазначэнняў на планах, картах; легенда; 2) кароткае пісьмовае суправаджэнне экспазіцыі музея або выстаўкі; 3) рэжысёрскі плал спектакля, оперы, балета і інш.
    ЭКСПЛІЦЬІТНЫ (ад лац. ехрііcite = яўна, адкрьгга) — яўна выражапы, які знешне праяўляецца, відавочны (проціл. імпліцытны).
    ЭКСПЛУАТАВАЦЬ (фр. explo­iter) — 1) падвяргаць экснлуатацыі 1; 2) рацыянальна выкарыстоўваць што-н. (напр. э. маіпыны).
    ЭКСПЛУАТАТАР (фр. ехріоіteur) — той, хто эксппуатуе 1 іншых, прысвойвае сабе вынікі чужой працы.
    ЭКСПЛУАТАЦЫЯ (фр. exploit­ation) — 1) прысваенне прадуктаў чужой працы ўласнікамі сродкаў вытворчасці; 2) выкарыстанне прыродных багаццяў, зямлі, прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, будынкаў і інш.
    экспб [фр. expo(sition) = выстаўка] — сусветная выстаўка (звычайна з лічбай, якая ўказвае год) (напр. Экспо-99).
    ЭКСПРАПРЫЯТАР (фр ехргоpriateur, ад с.-лац. expropriatio = адбіранне ўласнасці) — той, хто ажыццяўляе экспрапрыяцыю.
    ЭКСПРАПРЫЯЦЫЯ (с.-лац. ex­propriatio) — 1) прымусовае адбіранпе маёмасці, сродкаў вытворчасці ў аднаго класа другім; 2) наогул прымусовае адбіранне чаго-н.
    ЭКСПРОМТ (лац. expromtus = гатовы) — 1) твор (паэтычны, музычны), створаны адразу, у момант выкананпя; 2) кароткая прамова, сказаная без папярэдпяй падрыхтоўкі; 3) невялікая музычная п’еса, напісаная ў свабоднай форме.
    ЭКСПР^С (англ. express, ад лац. expressus = узмоцнепы) — поезд, параход або аўтобус, якія ідуць з найбольшай скорасцю і робяць прыпынкі толькі на буйных станцыях або наогул іх не робяць.
    ЭКСПРЭС-АнАліЗ (ад лац. expressus = узмоцнены + аналіз) — сукупнасць метадаў колькаснага хімічнага аналізу, якія даюць магчымасць хутка каігграляваць пэўны вытворчы або тэхналагічны працэс.
    ЭКСПРЭС-ІНФАРМЛЦЫЯ (ад экспрэс + інфарліацыя) — навуковая або навукова-тзхнічная інфармацыя, якая аператыўна публікуецца ў друку.
    ЭКСПРЭСІЎНЫ (фр. expressif, ад лац. expressus = выразны) — выразны, надзелены экспрэсіяй.
    ЭКСПРЭСІЯ (лац. expressio = выражэнне) — выразнасць; сіла вы-
    ражэння пачуццяў, перажыванняў (напр. э. слова, э. колеру).
    ЭКСПРЭСІЯНІЗМ (фр expressionisme, ад expression = выражэнне < лац. expressio = выражэнне) — мадэрнісцкі кірунак у літаратуры і мастаіргве першай пал. 20 ст., для якога асноўнай мэтай было выражэнне суб’ектыўнага стану чалавека; характарызаваўся ірацыяналізмам, фантастычнасцю вобразаў.
    ЭКСТАЗ (гр. ekstasis = захапленне, раз’юшанасць) — найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця.
    ЭКСТРА (лац. extra = звыш меры, занадта) — самы высокі, самы лешпы (пра сорт тавару; папр. масла э).
    ЭКСТРА(лац. extra = звыш, паза) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «звыш», «па-за», «дадаткова».
    ЭКСТРААКУЛЯРНЫ (ад экстра+ лац. ocularis = вочны) — якому ўласціва бачыць без дапамогі вачэй (напр. э. зрок).
    ЭКСТРААРДЫНАРНЫ (лац. extraordinarius, ад extra = звыш, паза + ordinarius = звычайны) — 1) надзвычайны, рэдкі (напр. э-ая сустрэча); 2) уст. пазаштатны; э. прафесар — прафесар без кафедры (параўн. ардынарны 2).
    ЭКСТРАВАГАНТНЫ (фр extra­vagant) — незвычайны, які разыходзіцца з агульнапрынятымі звычаямі (напр. э. учынак).
    ЭКСТРАВАЗАТ (ад экспіра+ лац. vas = сасуд) — кроў, якая выліваецца з крывяносных сасудаў у тканкі або пустоты арганізма чалавека і жывёл.
    ЭКСТРАВЕРТЬІЎНЫ (ад экстра+ лац. vertere = паварочваць) — павернуты вонкі.