Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЭЙДЭТЫЗМ (ад гр. eidos = выгляд) — разнавіднасць вобразнай памяці, якая праяўляецца ў здольнасці захоўваць яркія вобразы нрадметаў на працягу доўі ага часу пасля спыненпя іх уздзеяння на органы пачуццяў.
ЭЙДЭТЫКА (гр. eidetikos = які ведае) — ідэалістычнае вучэнне аб «ідэальных формах» з’яў свядомасці, якія разглядаюцца па-за сувяззю з аб’ектыўнай рэальнасцю.
ЭЙЗЕНАХЦЫ (ад ням. Eisenach = назва ням. горада) — члепы сацыял-дамакратычнай рабочай партыі Германіі, створанай у 1869 г. на з’ездзе ў г. Эйзенаху; у 1875 г. аб’ядналіся з ласальянцамі ў Нямецкую сацыялістычную рабочую партыю.
ЭЙКАНАЛ (ад гр. eikon = адлюстраванне) — функцыя, якая вызначае даўжыню аптычнага шляху паміж двума адвольна выбранымі пунктамі, адзін з якіх належыць прасторы прадметаў, другі — прасторы адлюс'граванняў.
ЭЙНШТЭЙН [ням. A. Einstein = прозвішча ням. фізіка (1879— 1955)] — спецыяльная адзінка энергіі, якая прымяняецца ў фотахіміі.
ЭЙНШТЭЙНІЙ |н -лац. einsteinium, ад ням. A.Einstein = прозвішча ням. фізіка (1879—1955)] —штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да актыноідаў.
ЭЙФАРЫЯ (гр. euphoria, ад eu = добра + phoreo = пераношу) — стан прыўзнятага настрою, бестурботнасці, здаволення, які не адпавядае аб’ектыўным умовам.
ЭЙХОРНІЯ (н.-лац. eichomia) — папараць з бліскучым лісцем у разетках і буйнымі фіялетава-блакітнымі кветкамі ў коласападобным суквецці, жая расце на паверхні азёр, балот, сажалак у тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі культывуецца ў акварыумах; водны гіяцынт.
ЭКА(гр. oikos = жыллё, асяроддзе) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да экалогіі.
ЭКАБІЯМОРФЫ (ад эка+ гр. bios = жыццё + -морфы') — тое, што і экаморфы.
ЭКАГЕНЕЗ (ад эка+ -генез) — гістарьгчны працэс змянення асаблівасцей арганізмаў, звязаны са зменамі экалагічпых умоў.
ЭКАКЛІМАТ (ад эка+ miMam) — клімат, уласцівы пэўнаму асяроддзю, залежны ад характару расліннасці, тыпу глебы, жывых арганізмаў, што насяляюць гэта асяроддзе.
ЭКАЛОГІЯ (ад эка+ -логія) — 1) раздзел біялогіі, які вьшучае ўзаемадзеянне раслінных і жывёльных аргаяізмаў паміж сабой і навакольным асяроддзем; 2) стан навакольнага асяроддзя, які склаўся ў выніку безгаспадарчага выкарысташія прыродных рэсурсаў і зараз пагражае існаванню людзей; сацыяльная э. — раздзел сацыялогіі, у якім разглядавэцца праблемы ўзаемаадносін чалавека і асяроддзя.
ЭКАМОРФЫ (ад эка+ -морфы) — жыццёвыя формы раслін у іх адносінах да ўмоў знешняга асяроддзя.
ЭКАНАМАЙЗЕР (англ. economizer) — 1) прыстасаванне для награвання вады ў кацельных устаноўках, паветра ў цеплаабменных апаратах цеплынёй дымавых газаў ці адпрацаванай парай; 2) прыстасаванне ў карбюратары рухавіка ўнутранага згарання, якое служьіць для абагачэння гаручай сумесі пры максімальнай нагрузцы.
ЭКАНАМЕТРЫЯ (ад эканоміка + -метрыя) — вывучэнне эканамічных з’яў і працэсаў сродкамі матэматычнага і статыстычнага аналізу.
ЭКАНАМІЗМ (ад эканомія) — плынь у рускім сацыял-дэмакратычным руху ў канцы 19 — пач. 20 ст., прыхільнікі якой абмяжоўвалі рабочы рух эканамічнай барацьбой, лічачы палітычную барацьбу справай ліберальнай буржуазіі.
ЭКАНАМІЧНЫ (гр. oikonomikos = гаспадарчы) — 1) які датычыць эканомікі або палітычнай эканоміі:, 2) атрыманы ў выніку рацыянальнага выкарыстання метадаў працы, новых матэрыялаў; 3) матэрыяльны, грашовы; 4) выгадны ў гаспадарчых адносінах.
ЭКАНбм (гр. oikonomos) — загадчык гаспадаркі.
ЭКАНОМІКА (гр. oikonomike, ад oikos = жыллё + nomos = закон) — 1) сукупнасць вытворчых адносін на пэўным этапе развіцця грамадства; 2) народная гаспадарка краіны, вобласці, раёна, якой-н. галіны
грамадскай дзейнасці (нагір. э. Беларусі, э. гандлю); 3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае тую ці іншую галіну гаспадаркі (напр. э. бульбаводства).
ЭКАНОМІЯ (гр. oikonomia =? загадванне гаспадаркай) — 1)
ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.; 2)уст. памешчыцкая гаспадарка капіталістычнага тыпу; 3) выгада, якая атрымліваецца пры ашчадным расходаванні чаго-н.
ЭКАСЕЗ (фр. ecossaise, ад ecossais = шатландскі) — шатландскі народны танец тыпу кадрылі, які з канца 17 ст. атрымаў шырокае распаўсюджанне як бальны, а таксама музыка да гэтага танца,
ЭКАСІСТЭМА (ад эка+ сістэ.ма) — адзіны прыродны колтлекс, утвораны жывымі арганізмамі і ўмовамі іх існавання, што звязаны паміж сабой абменам рэчываў і энергіі (параўіі. біягеацэноз).
ЭКАСФІРА (ад эка+ сфера) — слой атмасферы, што з’яўляецца фізіялагічнай мяжой для палётаў у адкрытай кабіне лятальнага апарата.
ЭКАТОП (ад эка+ гр. topos = месца, становішча) — сукупнасць прыродных фактараў (кліматычных, грунтавых), якая характарызуе пэўную аднародную частку зямлі.
ЭКАТЫП (ад эка+ тып) — група асобін якога-н. віду, якія прыстасаваны да існавання ў пэўным месцы засялення і адрозніваюцца ад іішіых груп асобін таго ж віду спадчынна замацаванымі асаблівасцямі.
— Э
ЭКАЦЫД (ад эка+ -цыд) — знішчэнне жыллёвага асяроддзя народа прымяненнем дэфаліянпіаў, гербіцыдаў, разбурэннем дамб і іншых збудаванняў.
ЭКВАЛАЙЗЕР (апгл. equalizer) — тэх. радыёэлектроннае ўстройства ў высакакласных стэрэафанічных комплексах, рэгулятар частотных характарыстык гуку, тэмбру.
эквАтар (лац. aequator = які выраўноўвае) — уяўная лінія, якая дзеліць зямны шар на два паўшар’і — паўночнае і паўднёвае, a таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць; магнітны э. — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю; н я б е с н ы э. — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і.
ЭКВАТАРЫЯЛ (фр. equatorial, ад лац. aequator = які выраўноўвае) — лінзавы або люстэркавы тэлескоп', які мае дзве восі вярчэння, што дазваляе вызначаць знаходжанне любога свяціла на нябеснай сферы адносна нябеснага экватара.
ЭКВАТАРЫЯЛЬНЫ (ад экватар) — які мае адносіны да экватара, размешчаны на экватары ці каля яго, уласцівы раёнам, размешчаным каля экватара.
ЭКВІВАЛЕНТ (лац aequivalens, -ntis = раўназначны, раўнацэнны) — 1) што-н. раўназначнае чаму-н., здольнае поўнасцю замяніць яго; 2) тавар, які выражае вартасць іншых тавараў, на якія ён абменьваецца.
Э
ЭКВШАЛЕНТНАСЦЬ (ад эквівалентны) — уласцівасць эквівалентнага.
ЭКВІВАЛЕНТНЫ (ад эквівалент) — раўназначны, раўнацэнны (напр. э. абмен).
ЭКВІЛІБРЫСТ (ад лац. aequilibris = які знаходзіцца ў раўнавазе) — 1) цыркавы ар гыст, гімнаст, які займаецца эквізібрыспіыкай, 2) перан. чалавек, які праяўляе незвычайную спрытнасць, выкрутлівасць у паводзінах, спрэчках.
ЭКВІЛІБРЫСТЫКА (ад лац. aequlibritas = раўнавага) — 1) жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на ўменні выканаўцы рабіць складаныя акрабатычныя практыкаванні, захоўваць раўнавагу ў разнастайных становішчах; 2) перан. уменне лёгка прыстасоўвацца, лавіраваць у розных абставінах.
ЭКВІЛІНЕАРНЫ (ад лац. aequus = роўны + linearis = лінейны) — адпаведны па колькасці радкоў з арыгіналам (аб вершаваным перакладзе).
ЭКВШАЛЁНТНЫ (лац. aequipollens, -ntis) — раўнасільны, раўназначны.
ЭКВШАТЭНЦЫЯЛЬНЫ (ад лац. aequus = роўны + папгзнцыяльны) — аднолькавы з чым-н. у адносінах велічыні папіэнцыяла', э-ая паверхня — паверхня, ва ўсіх пунктах якой аднолькавы патэнцыял.
ЭКВІРЫТМІЯ (ад лац. aequus = роўны + рытм) — дакладпая перадача перакладчыкам рытмічных асаблівасцей кожнага асобнага верша арыгінала.
ЭКДЫЗОНЫ (ад гр. ekdysis = лінька) — стэроідныя гармоны, якія стымулююць ліньку і метамарфозу ў насякомых.
ЭКЕР (фр. equeree = вугламер) — геадэзічны інструмент для пабудовы на мясцовасці вуглоў пэўнай велічыні.
ЭКЗА(гр. ekso = па-за, звонку) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «знешні», «вонкавь»>.
ЭКЗАБІЯЛОГІЯ (ад экза+ біялогія) — тое, што і астрабіялогія.
ЭКЗАГАМІЯ (ад экза+ -гамія) — 1) характэрны для перпіабытнаабшчыннага ладу звычай, які забараняў шлюбы паміж мужчынамі і жанчынамі аднаго роду, фратрыі (параўн. эндагамія 1); 2) зліццё (кан 'югацыя) палавых клетак рознага паходжання, аўтбрыдзінг (параўн. эндагамія 2).
, ЭКЗАГЕННЫ (ад экза+ -генны) — абумоўлены знепшімі прычынамі (проціл. эндагенны), э ы я працэсы — геалагічныя працэсы, якія адбываюцца на паверхні Зямлі (выветрыванне, эрозія, дзейнасць леднікоў і інш ).
ЭКЗАГЕНОТА (ад экза+ ген) — сукупнасць генаў, якія перададзены клегкай-донарам клетцы-рэцэпіенту ў бактэрый (параўн. эндагенота).
ЭКЗАДЭРМА (ад экза+ дэрма) — слой клетак пад эпіблемай раслін.
ЭКЗАКАРШЙ (ад экза+ гр. karpos = плод) — знешні слой каляплодніка раслін (напр. скурка ягады вінаграду); параўн. эндакарпій.
ЭКЗАКРЬІННЫ (ад экза+ гр krino = аддзяляю) — знешнесакраторны; э ы я залозы — залозы, якія выдзяляюць прадукты сваёй дзейнасці па паверхню цела або ў яго пустоты (слінныя, потавыя, салыіыя, малочныя і іншыя залозы); параўн. эндакрыкны.
ЭКЗАЛЬТАВАНЫ (лац. exaltaге) — які знаходзіцца ў стане экзалыпацыі, прасякнуты ёю.
ЭКЗАЛЬТАцЫЯ (лац. exaltatio) — 1) крайне ўзбуджаны стан, хваравітая ўзбуджанасць; 2) фізіял. узрастанне амплітуды біяэлекгрычных патэнцыялаў пад уплывам якіх-н. уздзеянняў.
ЭКЗАМЕН (лац. ехаіпеп = вынрабаванне) — 1) праверка ведаў па якім-н. вучэбпым прадмеце; 2) перан. якое-н. выпрабаванне, праверка (напр. баявы э., жыццёвы э.).
ЭКЗАМЕНАВАЦЬ (лац. examinaге) — правяраць веды па якім-н. вучэбным прадмеце на экзамене.
ЭКЗАМЕНАТАР (лац. examinator = які пытае) — той, хто прымае экзамен, ацэньвае чые-н. веды.
ЭКЗАНТ^МА (гр. eksanthema, ад eks = звонку + anthema = цвіценне) — скурны высып пры ўздзеянні на скуру фізічных, хімічных, біялагічных фактараў, пры функцыянальным расстройстве нервовай сістэмы, пры інфекцыйных захворваннях і інш. (параўн. энантэма).
ЭКЗАПАДЫТ (ад экза+ гр. pus, podos = нага) — знешняя галінка, якая адыходзіць ад базіпадыта.
ЭКЗАРАЦЫЯ (лац. exaratio = выворванне) — разбурэнне горных
парод глетчарным ледніком, які спаўзае.
ЭКЗАРТЫКУЛЯЦЫЯ (ад лац ех = з, ад + articulus = сустаў) — аперацыя з мэтай вычлянення канечнасці або яе часткі па лініі сустаўнай шчыліны, без хірургічнага ўмяшання (параўн. ампутацыя).
ЭКзАРХ (гр. eksarchos = кіраўнік, галава) — 1) галава жрацоў пры храме ў Стараж. Грэцыі; 2) намеснік імператара ў якой-н. вобласці Візантыйскай імперыі; 3) галава царкоўнай акругі ў праваслаўнай царкве.