Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ШТАБА (польск. sztaba, ад ням. Stab) — жалезная паласа для запіранпя дзвярэй, завала, засаўка.
ШТАБ-АФІЦЭР (ням. Stabsoffizier) — старшы афіцэрскі чын (палкоўнік, падпалкоўпік, маёр, капітан 1-га рангу, капітан 2-га
рангу) у арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін.
ШТАБЕЛЬ (ням. Stapel) — роўна, у пэўным парадку складзены рад ці некалькі радоў чаго-н. (напр. ш. дроў, ш. дошак).
ШТАБ-КВАТ^РА (ад штаб + кватэра) — месца, дзе размяшчаецца вайсковы штаб.
ШТАБ-РбтМІСТР (ад штаб + ротмістр) — афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, ніжэйшы рангам за ротмістра, роўны званню штабс-капітана ў пяхоце і іншых войсках у арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін.
ШТАБС-КАПГГАН (ням
Stabskapitan) — афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэй паручніка і ніжэй капітана ў арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін. ШТАБС-ФЕЛЬДФЁБЕЛЬ (ням. Stabsfeldwebel) — уігпр-афтэрскае званне, ніжэйшае рангам за фельдфебеля ў арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін.
ШТАБСШАРФЮРЭР (ням. Stabsscharfuhrer) — званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню штабс-фельдфебеля.
ШТАГ (гал. stag) — мар. канат, пірос, які ўтрымлівае ад падзення мачту, спіэньгу і інш.
ШТАКРОЗА (ням. Stockrose, ад Stock “ сцябло + Rose = ружа) — дэкаратыўная садовая расліна сям. мальвавых з буйнымі кветкамі розных колераў у коласападобнай гронцы, пашыраная ў Міжземнамор’і, Сярэд. і Цэнтр. Азіі.
ШТАЛМАЙСТАР (ням. Stallmeister) — 1) адзін з прыдворных чы-
ноў у царскай Расіі; 2) устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму.
ШТАМ (ням. Stamm = род, племя) — чыстая культура мікраарганізмаў, вылучаная з якой-н. пэўнай крыніцы (хворай жывёліны або чалавека), якая прымяняецца для прыгатавання вакцыны і сывараткі.
ШТАМБ (ням. Stamm = ствол) — частка ствала пладовага дрэва ад кораня да кроны.
ШТАМП (ням. Stampfe, ад іт. stampa = пячатка) — 1) форма для вырабу вялікай колькасці аднолькавых прадметаў спосабам ціску або чаканкі; 2) прамавугольная пячатка з назвай і адрасам установы, прадпрыемства, арганізацыі; 3) перан. збіты моўны выраз.
ШТАНГА (ням. Stange) — 1) металічны прут як састаўная частка многіх інструментаў, механізмаў (напр. адбойная ш., буравая ш ); 2) бакавая стойка (часам і верхняя перакладзіна) футбольных і хакейных варот, 3) спартыўны снарад у выглядзе металічнага прута з дыскамі на абодвух канцах для заняткаў цяжкай атлетыкай.
ШТАНГЕНШСТРУМЁНТ (ад ням. Stange = стрыжань + інструмент) — інструмент для вымярэння лінейных памераў (дыяметраў, даўжынь і г.д).
ШТАНГЕНРЭЙСМУС (ням. Stangenreissmass, ад Stange = стрыжань + Reissmass = рэйсмус) — інструмент (штанга 1 з рухомай рамкай) дая размечвання ліній, нанясення рысак, вымярэння вышыні ўступаў на розных вырабах.
ШТАНГЕНЦЬІРКУЛЬ (ііям. Stangenzirkel, ад Stange = стрыжань + Zirkel = цыркуль) — інструмент для лінейных вымярэнняў (таўшчыні, шырыні адтулін) металічньіх дэталей.
ШТАНДАР 1 (польск. sztandar < ням, Standarte, ад ст.-фр. estendard) — сцяг адпаведнага колеру, часта з гербам, як знак дзяржавы, вайсковай часці, якой-н. арганізацыі.
ШТАНДАР 2 (ням. Stander = стойка) — падваліна будынка.
ШТАНДАРТЭНФЮРЭР (ням. Standartenfuhrer) — званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званшо палкоўніка.
ШТАНДОРТ (ням. Standort = месцаразмяпічэнне) — самае зручнае, выгаднае ў эканамічных адносінах размяшчэнне прадпрыемства.
ШТАПЕЛЬ (ням. Stapel) — тканіна са штучнага валакна, блізкага па даўжыні да баваўняных або шарсцяных валокнаў.
ШТАТ 1 (ням. Staat = дзяржава) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з унутраным самакіраваннем у ЗША, Аўстраліі, Індыі, краінах Лац. Амерыкі, ШТАТ 2 (лац. status = стан, становішча) — 1) пастаянпы склад супрацоўнікаў якой-н. установы, арганізацыі; 2) дакумент, палажэнне аб складзе супрацоўнікаў і пасад ва ўстанове.
ШТАТГАЛЬТЭР (ням. Statthalter, ад statt = замест + Halter = кіраўнік) — 1) намеснік манарха ў Нідэрландах у 15—16 ст.; 2) галава выканаўчай улады ў Галандыі да
канца 18 ст.; 3) правіцель вобласці ў Германіі да 1918 г.
ШТАТЬІЎ (ням. Stativ, ад лац. stativus = нерухомы) — 1) падстаўка для лабараторкых прыбораў (напр. ш. мікраскопа); 2) складная трынога для фотаапарата, кінакамеры, тэадаліта і іншых геадозічных або астранамічных прыбораў.
ШТОК (ням. Stock) — I) металічны цыліндрычны прут, які злучае поршань рухавіка э паўзуном, напр. у паравой машыне, поршневым насосе; 2) адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных, гіпсу, каменнай солі, радзей рудных выкапняў.
ШТОКВЕРК (ням. Stockwerk, ад Stock = сцябло + Werk = утварэнне) — тоўстая рудная жыла, ад якой адгаліноўваецца многа пражылак.
ШТОЛЬНЯ (ням. Stollen) — гарызантальны або нахілены праход у шахце, прызначаны для абслугоўванпя падземных работ, які мае выхад на паверхню.
ШТОПАР (пям. Stopper) — 1) прылада ў выглядзе прутка з завостраным вінтападобііым канцом для выцягвання коркаў з бутэлек; 2) імклівы рух самалёта ўніз па вінтавой лініі.
ШТОРА (фр. store) — занавеска на акно.
ШТОРМ (гал. storm) — моцная бура на моры з сілай веіру каля 9 балаў.
ШТОРМТРАП (ад шторм + трап) — спецыяльная вяровачная лесвіца з драўлянымі перакладзінамі, якая спускаецца за борт дая
прыёму і высадкі людзей у час шторму.
ШТОС (ням. Stoss) — 1) старадаўняя азартная картачная гульня; 2) сп. адзін з прыёмаў у фехтаванні.
ШТОФ 1 (ням. Stof) — 1) старая руская мера аб’ёму вадкасці, роўная 1,23 л; 2) шкляная бутэлька такой ёмістасці.
ШТОФ 2 (ням. Stoff) — шчыльная аднакаляровая дэкаратыўная тканіна з буйным тканым узорам, якая ідзе на абіўку мэблі, на парцьеры і інш.
ШТРАФ (ням. Strafe) — грашовае спагнанне як мера ўздзеяння на асоб, вінаватых у парушэнні пэўных правіл.
ШТРУКСЫ (польск. sztruksy, ад ням. Struck) — штаны асобага крою з вельвету.
ШТРЫПКА (ням. Strippe) — кавалак тасьмы, які прышываецца знізу да калашьшы штаноў і працягваецца пад ступню ці абутак.
ШТРЫПС (англ. strips) — стальная паласа, якая з'яўляецца загатоўкай для вьірабу зварных труб.
ШТРЫХ (ням. Strich) — 1) тонкая рыса, лінія; 2) перан. характэрная ўласцівасць чаго-н.
ШТРЭЙКБРЭХЕР (ням. Streikbrecher, ад Streik = забастоўка + brechen = ламаць) — асоба, якая ідзе на працу ў час забастоўкі і гэтым самым перашкаджае яе правядзенню.
ШТРЭК (ням. Strecke) — гарызантальная падземная горная вырабатка ўздоўж ішаста карыснага выкапня.
ШТУДЗІРАВАЦЬ (ням. studieren, ад лац. studere = вучыцца, старанна займацца) — старанна вывучаць што-н.
ШТУК (ням. Stuck) — тое, што і стука.
ШТУКА (польск. sztuka, ад с.-в.ням. stiicke) — 1) асобная рэч, прадмет з шэрагу аднародных; 2) рулон тканіны (напр. ш. палатна); 3) перан. выхадка, выбрык, незвычайны ўчынак.
ШТУКАВАЦЬ (польск. sztukowac, ад ням. stilcken) — 1) закрываць, забіваць чым-н. адгуліну, дзірку; 2) перан. выдумляць, майстраваць, вьпіаходзіць што-н. (напр. ш. розныя цацкі).
ШТУНДА (ням. Stunde) — евангелічна-баптысцкая секта, якая ўзнікла ў Расіі ў сярэдзіне 19 ст.
ШТУРВАЛ (гал. stuurwal) — рулявое кола самалёта, судна, аўтамабіля і інш.
ШТУРМ (ням, Sturm) — 1) рашучая атака крэпасці, горада, апорнага пункта або ўмацаванай пазіцыі праціўніка; 2) перан. рашучыя дзеянні, накіраваныя на дасягненне чаго-н. (напр. ш. космасу, ш. навукі).
ШТУРМАВАЦЬ (ням. stiinnen) — 1) праводзіць шпіурм 1; 2) перан. рашуча дзейнічаць з мэтай дабіцца жаданых вынікаў (напр. ш. горную вяршыню).
ШТУРМАН (гал. stuurman) — спецыяліст па ваджэіші караблёў, самалётаў.
ШТУРМБАНФЮРЭР (ням. Sturmbannflihrer) — званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званіпо маёра.
ШТЎРММАН (ням. Stunnmann) — званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню яфрэйтара.
ШТУРТРОС (гал. stuurtros, ад stuur = стырно + tros = трос) — пірос на судне, які ідзе ад штурвала да рултеля руля і служыць для павароту руля.
ШТУФ (ням. Stufe) — кавалак мінерала, руды, узяты для даследавання, калекцыі, узору.
ШТЎЦЭР (ням. Stutzen) — 1) даўняя ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале; 2) паляўнічая наразная стрэльба вялікага калібру; 3) невялікі патрубак з вонкавай разьбой для злучэння труб паміж сабой, для далучэння іх да рэзервуараў, апаратаў і інш.
ШТЫБ (ням. Staub = пыл) — дробны ці здробнены каменны вугаль з памерам часцінак меніп за 6 мм; выкарыстоўваецца як паліва.
ШТЫК (польск. sztych, ад ням. Stich) — 1) колючая і рэжучая халодная зброя, якая насаджваецца на канец ствала віятоўкі, карабіна, аўтамата; 2) узброены салдат (як адзінка падліку пяхоты); 3) пласт зямлі на глыбіню палатна рыддёўкі.
ШТЫЛЕТ (польск. sztylet, ад іт. stiletto) — кінжал з тонкім і вострым лязом, звычайна трохгранным.
ШТЫЛЬ (гал. stil) — адсутнасць ветру на моры; м ё р т в ы ш. — поўная адсутнасць ветру.
ШТЫР (ням. stier = нерухомы) — цыліндрычны стрыжань з канічным канцом, а таксама радыёантэ-
на ў выглядзе доўгага тонкага стрыжня.
ШТЫРБАРТ (гал. stuurboord, ад stuur = стырно + boord = борт) — мар. правы борт судна.
ШТЫФТ (ням. Stift) — тонкі стрыжань, пераважна з галоўкай на канцы, для нерухомага злучэння дзвюх дэталей машыны.
ШТЫХЕЛЬ (ням. Stichel) — разец для гравіроўкі і абточвання дробных дэталей у дакладнай механіцы, гадзіннікавай справе.
ШТЫХМАС (ням. Stichmass) — 1) інструмент для вымярэння ўнутраных памераў дэталей машын; 2) вымяральная стужка для абмеру капыла і ступні ў абутковай вытворчасці.
ШТЭВЕНЬ (гал. steven) — частка корпуса судна, якой завяршаецца каркас судна на носе і карме.
ШТЭЙГЕР (ням. Steiger) — уст. горны майстар у рудніках.
ШТЭЙН (ням. Stein = літар. камень) — прамежкавы або пабочны прадукт, які атрымліваецца пры плаўцы руд каляровых металаў.
ШТЭЙНГУТ (ням. Steingut) — тонкі фаянс.
ШТЭКЕР (ням. Stecker) — металічны кантактны стрыжань, які служыць аднаполюснай вілкай штэпсельнага (гл. штэпсель) злучэння.
ШТЭМПЕЛЬ (ням. Stempel) — пячатка з выпуклым адваротным надпісам або малюнкам, а таксама адбітак, зроблены такой ііячаткай (напр. паштовы ш.).
ШТЭПСЕЛЬ (ням. Stopsei) — прыстасаванне ў выглядзе металічнай вілкі ў пластмасавым кор-
пусе дая падключэння ў электрычную сетку электрычных прыбораў. ШТЭРТ (гал. staart = хвост, кароткі канат) — мар. тонкі кароткі KaHeu троса.