Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ІПАЛІ (польск. szale, ад ням. Schale) — вагі, якія маюць дзве сіметрычна размепічаныя часткі ў выглядзе талерак, на адной з якіх
кладзецца груз для ўзважвання, a на другой гіры.
ШАЛОТ (фр. echalote) — травяністая расліна сям. лілейных з ядомымі цыбулінай і лісцем, пашыраная ў Паўд.-Зах. Азіі; на Беларусі вьірошчваецца вельмі рэдка.
ШАЛФІЙ (ад лац. salvia = якая лечыць) — травяністая расліна сям. ясноткавых з духмянымі фіялетавымі, чырвонымі або белымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах; на Беларусі вядома як лекавая, эфіраалейная, дэкаратыўная.
ШАЛЬ (фр. chale, ад перс. sal) — доўгая вузкая вязаная або тканая хустка, якой пакрываюць плечы і галаву або захутваюць шыю.
ШАЛЬМАВАЦЬ (ням. schelmen) — 1) ганьбаваць, знеслаўляць каго-н.; 2) хітрыць, падманваць.
ШАЛЯВАЦЬ (польск. szalowac, ад ням. beschalen) — абіваць тонкімі дошкамі сцены будынка.
ШАМАЗІТ (фр chamosite, ад Chamoson = назва мясцовасці ў Швейцарыі) — мінерал класа сілікатаў шаравата-зялёнага або чорнага колеру; жалезная руда.
ШАМАН (эвенк. saman = узбуджаны чалавек) — чараўнік, знахар у народаў, рэлігія якіх засноўваецца на веры ў духаў.
ШАМБЕР’ЕР (фр. chambriere) — доўгі хлыст, які выкарыстоўваецца ў цырку для дрэсіроўкі коней.
ІПАМОТ (фр. chamotte) — вогнетрывалая гліна або каалін, апаленыя пры высокай тэмпературы да спякання, а таксама керамічныя вырабы з іх.
ШАМПАНСКАЕ (ад фр. champagne = віно з правінцыі Champagne) — высакасортнае пеністае вінаграднае віно, якоа насычана вуглякіслым газам.
ШАМПАНЬ (фр. champagne, ад Champagne = назва правінцыі ў Францыі) — парода трусоў, выведзеная ў Індыі і ўдасканаленая ў Францыі, у правінцыі Шампань.
ШАМШНЬЁН (фр. champignon) — шапкавы базідыяльны грыб сям. шампіньёнавых, які расце на лугах, палях, агародах, у лясах, садах; ядомы.
ШАМПУНЬ (англ. shampooing = мыццё галавы) — мыльная духмяная вадкасць або крэм для мыцця галавы.
ПІАМПУР (груз. sampuri) — металічны пруток для смажання шашлыка на агні.
ШАНАВАЦЬ (польск. szanowac, ад ням. schonen) — 1) беражліва адносіцца да каго-н., чаго-н.; 2) адносіцца з пашанай, павагай да каго-н., чаго-н. (напр. ш. народныя традыцыі).
ШАНДРА (інд. sandra, ад санскр. kandras = бліскучы) — травяністая расліна сям. яснотаавых з дробнымі белымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; зрэдку трапляецца на Беларусі; лекавая, эфіраалсйная, фарбавальная.
ІПАНЕЦ (польск. szaniec, ад ням. Schanze) — часовае палявое ўмацаванне з вала і рова, якое выкарыстоўвалася ў арміях еўрапейскіх краін у 17—19 ст.
ШАНЖАН (фр. changeant) — тканіна, якая мае ўласцівасць пералівацца рознымі колерамі.
ШАНКЕР (фр. chancre, ад лац. cancer = рак) — інфекцыйная венерычная хвароба, якая суправаджаецца з’яўленнем язваў на месцы заражэння; ц в ё р д ы ш. — першае бачнае праяўленне захворвання сіфілісам; м я к к і ш. — самастойнае венерычнае захворванне, выкліканае стрэптабацылай.
ШАНС (фр. chance) — верагоднасць поспеху, удачы, ажыццяўлення чаго-н.
ШАНСАНЕТКА (фр. chansonnette = песенька) — 1) эстрадная песенька жаргаўлівага, часта фрывольнага зместу; 2) спявачка, якая выконвае такія песні ў кабарэ, рэстаране і інш.
ШАНСАНЬЁ (фр. chansonnier) — французскі эстрадны спявак, выканаўца шансонаў 2, часта аўтар тэксту і музыкі.
ШАНСбн (фр. chanson) — 1) французская песня ва ўсіх яе гістарычпых і жанравых разнавіднасцях; 2) сучасная эстрадная песня (з рэпертуару шансанье).
ІПАНТАЖ (фр. chantage) — запалохванне пагрозай выкрыцця або паведамлення якіх-н. непажадапых звестак з мэтай вымагання чаго-н.
ШАНТАЖЫРАВАЦЬ (ад шантаж) — дабівацца чаго-н. у каго-н. шляхам шантажу.
ШАНТАЖЫСТ (ад шантаж) — той, хто займаецца шантажом, вымагальнік.
ШАНТАН [фр. (cafe) chantant = кафэ са спевамі] — тое, што і кафэшантан.
шАнцавы (польск. szaricowy, ад szaniec < ням. Schanze = акоп) —
Ш ваен. які служыць для акопвання, для капання траншэй і інш. (напр. ш-ая лапата, ш. інструмент).
ШАПАКЛЯК (фр. chapeau-claque) — складная шляпа-цыліндр са спружынамі ў тульі, якія ўтрымліваюць яе ў раскрытым становішчы.
ШАПІРОГРАФ (ням. Schapirograph) — устройства для размножвання машынапісных і рукапісных матэрыялаў, удасканалены гектограф.
ШАШТб (фр. chapiteau) — вялікая разборная брызентавая палатка для цыркавых выступленняў, a таксама перасоўны цырк, які выступае ў такой палатцы.
ІПАГГГАЛА (перс. saftalu = персік) — сушаныя на сонцы абрыкосы або персікі з костачкамі.
ШАРАБАН (фр. char-a-bancs) — 1) адкрыты чатырохколавы экіпаж з папярочнымі сядзеннямі ў некалькі радоў; 2) тое, што і кабрыялет.
ШАРАВАРЫ (венг. salavari < цюрк. salvar, ад перс. salvar) — доўтія шырокія штаны, сабраныя каля шчыкалатак, а таксама шырокія спартыўныя штаны.
ШАРАДА (фр. charade) — загадка, у якой загаданае слова падзяляецца на часткі з наданнем ім значэнняў самастойных слоў.
ШАРАЛЕ (фр. Charolais = назва раёна ў Францыі) — парода буйной рагатай жывёлы мяснога «« прамку прадукцыйнасці, выведзеная ў Францыі.
ШАРБЁТ (тур. serbet, ад ар. sarab) — 1) усходні фруктовы прахаладжальны напітак; 2) густая са-
лодкая маса, прыгатаваная з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам (часта з арэхамі); 3) малочная пахучая памадка розных колераў з драблёнымі арэхамі.
шарвАркі (ням. Scharwerk) — феадальныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце дарог, мастоў, грэбляў, панскіх будоўляў у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім 15—18 ст.
ШАРЖ (фр. charge) — сатырычная ці гумарыстычная выява (звычайна партрэт), у якой пры захаванні знешняга падабенства зменены і падкрэслены найбольш характэрныя рысы мадэлі; разнавіднасць карыкатуры.
ШАРЖЬІРАВАЦЬ (фр. charger) — апісваць, адлюстроўваць каго-н. або што-н. у манеры йіаржа.
ШАРЛАТАН (фр. charlatan) — падманшчык, махляр, невук, які выдае сябе за знатака.
ШАРЛАХ (ням. Scharlach) — фарба ярка-чырвонага колеру.
ШАРЛбтКА (фр. charlotte) — салодкая страва з запечанага цеста або сухароў са слаямі яблыкаў.
ШАРМ (фр. charme) — чароўнасць, прывабнасць.
ШАРШР (ням. Schamier, ад фр. chamiere) — рухомае злучэнне дэталей, якое дазваляе ім паварочваода толькі вакол агульнай восі або агульнага пункта.
ШАРТРЭЗ (фр. Chartres = назва французскага горада) — сорт моцнага духмянага лікёру.
ШАРфк)РЭР (ням. Scharfuhrer) — званне ў СС у фашысцкай Герма-
ніі, якое адпавядала званню фельдфебеля.
ШАРХЕБЕЛЬ (ням. Scharfhobel) — стругальны інструмент (гэбель) для першаснай апрацоўкі драўніны (да неабходнай таўпгчыні) і для надання паверхні ўвагнутага профілю.
ШАРЫЯТ (ар. sarat) — звод мусульманскіх прававых і рэлігійных норм і правілаў, заснаваных на каране (параўн. адат).
ШАРЭНГА (ст.-польск. szer^g, ад венг. sereg) — строй, у якім ваеннаслужачыя размешчаны адзін побач з другім тварам у адзін бок па прамой лініі.
ШАР’ЯЖ (фр. charriage) — геал. вялікае, палогае насоўванне горных парод на іншыя пароды ў выніку тэктанічных рухаў.
ШАСІ (фр. chassis) — 1) асноўная частка аўтамабіля і інпіых машын, на якой умацаваны рухавік, механізмы, кузаў; 2) узлётаа-пасадачнае ўстройства самалёта (верталёта).
ШАСЭ 1 (фр. chaussee) — аўтамабільная дарога, пакрытая асфальтам, мошчаная шчэбенем або інпіым цвёрдым пакрыццём; шапіа.
ШАСЭ 2 (фр. pas chasse, ад chasser = гнаць) — адзін з самых пашыраных рухаў у бальных танцах у выглядзе спалучэння трох слізгаючых падбіваючых крокаў, якія выконваюцца па схеме: крок, прыставіць, крок,
ШАТЭН (фр. chatain) — мужчына з цёмна-русымі (каштанавымі) валасамі.
ШАЎРб (фр. chevreau = літар. казляня) — мяккая тонкая скура
ш
хромавага дублення, вырабленая са шкур коз.
ІПАЎРОН (фр. chevron) — галунная нашыўка ў выглядзе вугла на рукаве адзення салдат і малодшых афіцэраў.
ШАЎРЭТ (фр. chevrette = козачка) — падробленая пад шаўро скура хромавага дублення, вырабленая са шкур авечак.
ШАФА (польск. szafa, ад ням. Schaff) — 1) від мэблі ў выглядзе высокай стаячай скрынкі з дзверцамі; 2) скрынка са створкай або дзверцамі, якая служыць для сушкі, выпечкі і іншых мэт.
ШАФЕР (ням. Schaffer) — удзельнік вясельнага абраду, які ў час вянчання трымае вянец над галавой жаніха (нявесты).
ШАФЁР (фр. chauffeur) — вадзіцель аўтамашыны.
ШАФРАН (с.-лац. safranum, ад ар. za’faran) — 1) травяністая расліна сям. касачовых з вузкім лісцем і сінявата-фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і; на Беларусі выропічваецца як дэкаратыўная; 2) высушаныя рыльцы кветак гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца ў парфумерыі і як харчовая прыправа; 3) сорт яблыкаў.
ШАХ (перс. sah = кароль) — 1) тьггул манарха ў некаторых краінах Усходу; 2) нападзенне якой-н. фігуры на караля праціўніка ў шахматнай гульні.
ШАХЕР-МАХЕР (ням. Schacher und Macher) — разм. махлярская здзелка, лоўкая ашуканская алерацыя.
ШАХШШАХ (перс. sah-in-sah = літар. кароль каралёў) — тытул манархаў у Іране з часоў Сасанідаў (дынастыя іранскіх шахаў 224—651 гг.).
ШАХМАТЫ (перс. §ah mat = шах памёр) — 1) гульня двух партаёраў на раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі допіцы 16 белымі і 16 чорнымі фігурамі з мэтай аб’явіць мат каралю праціўніка; 2) набор фігур для такой гульні.
ШАХТА (ням. Schacht) — 1) горна-прамысловае прадпрыемства, якое вядзе здабычу карысных выкапняў падземным спосабам; 2) месца здабычы карысньгх выкапняў, а таксама правядзення якіх-н. падземных работ; 3) вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых канструкцыях (напр. ліфтавая ш.).
ШАЦІРАВАЦЬ (ням. schattieren = адценьваць) — накладаць цені на малюнак (напр. ішпрыхамі').
ШАШКА (кабард. sascho) — халодная зброя ў выглядзе доўгага, злёгку сагнутага клінка.
ШАШЛЬІК (цюрк. sislik) — страва з кавалачкаў мяса (часцей бараніны), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі.
ШВАБРА (ням. Schwabber) — прыстасаванне (мятла) з мачалы, вяровак і інш. дая мыцця падлогі. швАгер (ням. Schwager) — брат жонкі або муж сястры ці жончынай сястры.
ШВАНК (ням. Schwank = літар. жарт) — жанр нямецкай гарадской літатаруры 13—17 ст., кароткае гумарыстычнае апавяданне ў вершах або прозе.
ШВАРТОЎ (гал. zwaartouw) — мар. трос або ланцуг для прывязвання судна да прычальных прыстасаванняў.
ШВАХ (ням. schwach) — дрэнна, кепска.
ШВЕЙЦАР (ням. Schweizer) — вартаўнік ля ўваходных дзвярэй у пад’ездах устаноў, гасцініц, рэстаранаў.