• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ЦЭНТРАМЕРА (ад цэнтр + гр. meros = частка) — участак храмасомы, які ўтрымлівае разам дзве ніткі (храматыды).
    ЦЭНТРАНЕЛА (н.-лац. centro­nella) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая трапляецца ў планктоне пераважна эўтрофных вадаёмаў.
    u—	
    ЦЭНТРАПЛАН (ад цэнпір + -план') — сярэдляя частка крыла са.малёта.
    ЦЭНТРАСОМА (ад цэнтр + сома) — участак цытаплазмы вакол цэнтрыёлі.
    ЦЭНТРАСФЁРА (ад цэнтр + сфера) — тое, што і цэнтрасома.
    ЦЭНТРЫЁЛЬ (ад цэнтр) — цыліндрычная структура, якая ўтварае клетачны цэнтр усіх жывёльных і некаторых раслінных клетак. ЦЭНТРЬІЗМ (ад цэнтр) — ідойна-палітычная плынь, якая ўзнікла перад 1-й сусветнай вайной у 2-м Інтэрнацыянале і імкнулася згладзіць супярэчнасці паміж рэфармісцкім і рэвалюцыйным напрамкамі.
    ЦЭНТРЫКЛІНАЛЬ (ад цэнтр + гр klino = нахіляю) — форма залягання горных парод, у якой пласты нахілены так, што лініі іх падзення накіраваны ў бок аднаго цэнтра, a лініі распасцірання апісваюць каля яго дугі.
    цэнтрытрАктус (н.-лац. сепtritractus) — аднаклетачная жоўтазялёная водарасць сям сцыадавых, якая пашырана ў планктоне прэсных і саланаватых вадаёмаў.
    ЦЭНТРЫФЎГА (ням. Zentrifuge, ад лац. centrum = сярэдзіна + fuga = бег) — 1) апарат для механічнага раздзялення сумесі на састаўныя часткі дзеяннем цэнтрабежных сіл; 2) устаноўка для трэніроўкі пілотаў-касманаўтаў.
    ЦЭНТРЫЧНЫ (ад цэнтр) — які размяшчаецца па кругу, у выглядзе круга адносна вертыкапьнай восі ў цэнтры галоўнага збудавання.
    ЦЭНТУМВІРЫ (лац. centumviri, ад centum = сто + vir = муж, мужчына) — калегія суддзяў у Стараж. Рыме, якая кіравала грамадзянскімі справамі.
    ЦЭНТУРЫЁН (лац. centuno, -onis) — начальнік цэнтурыі 1, сотнік у войску Стараж. Рыма.
    ЦЭНТЎРЫЯ (лац. centuria) — 1) частка легіёна, ваеннае падраздзяленне ў Стараж. Рыме, першапачаткова колькасцю ў сто чалавек; 2) група грамадзян у Стараж. Рыме, якая мела аднолькавы маёмасны цэнз.
    ЦЭНТЫФбліЯ (лац. centifolia = стопялёсткавая) — махровая садовая ружа.
    ЦЭНУР, ЦЭНУРУС (ад гр. koinos = агульны + ura = хвост) — адзін з тыпаў фіны, што ўяўляе сабой буйны пузыр, на сценках якога ўтвараецца многа скалексаў.
    ЦЭПЕЛІН [ням. F.Zeppelin = прозвішча ням. канструктара (1838—1917)] — дырыжабль з металічпым каркасам, які абцягнуты тканінай.
    ЦЭРАПАДУС (ад лац. cerasus = віпшя + padus = чаромха) — міжвідавы гібрыд стэпавай вішні і японскай чаромхі.
    ЦЭРАПЛАСТЫКА (ад лац. сега = воск + пластыка) — скульптура з воску.
    ЦЭРАСТЭРЫЯС (н.-лац. сегаsterias) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацыставых, якая трапляецца ў планктоне азёр.
    ЦЭРАТАДОН (н.-лац. ceratodon) — лістасцябловы мох сям. дытрыхавых, які расце на аголенай глебе, вогнішчах, камянях, гнілой
    драўніне, саламяных дахах, камлях дрэў.
    ЦЭРАТАПСЫ (ад гр. keras, -atos = рог + ops = твар, фізіяномія) — група раслінаедных быкападобных пазваночных мелавога перыяду (гл. мезазой), якія мелі ад аднаго да некалькіх рагоў на галаве; рагатыя дыназаўры.
    ЦЭРАТАЦЫСЦІС (н.-лац. ceratocystis) — сумчаты грыб сям. афіястомавых, які паразітуе на раслінах. ЦЭРАТбпТЭРЫС (н.-лац. сегаtopteris) — вадзяная папараць сям. адыянтавых, пашыраная ў тропіках; на Беларусі вядома як акварыумная расліна.
    ЦЭРАТЫНЕЛА (н.-лац. ceratinel1а) — павук сям. павукоў-пігмеяў, пашыраны ў Еўропе, у т.л. і на Беларусі.
    ЦЭРАТЫТЫ (ад гр. keras, -atos = рог) — група выкапнёвых малюскаў класа галаваногіх з плоскаспіральнай ракавінай, якія існавалі ў морах ад пермі да трыясу.
    ЦЭРАТЫУМ (н.-лац. ceratium) — аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. перыдыніевых, якая пашырана ў марскіх і прэсных водах. ЦЭРБЕР (лац. Cerberus, ад гр. Kerberos) — 1) люты трохгаловы сабака з хвастом і грывай са змей у старажытнагрэчаскай міфалогіі, які ахоўваў уваход у падземнае царства Аіда; 2) перан. злосны, люты вартавы.
    ЦЭРВПСАЛЬНЫ (ад лац. cervix, -icis = шыя) — анат. шыйны.
    ЦЭРВІЦЬІТ (ад лац. cervix, -icis = шыя) — запаленне шыйкі маткі.
    ЦЭРКАРЫЯ (н.-лац. сегсагіа, ад гр. kerkos = хвост) — лічынка трэ-
    	ц матодаў, мае цела даўжынёй 0,3—1 мм і добра развіты хвост.
    ЦЭРКАСПАРОЗЫ (ад цэркаспора) — хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі цэркаспорамі.
    ЦЭРКАСПАРЭЛА (н.-лац. сегcosporella) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на хлебных злаках.
    ЦЭРКАСІЮРА (н.-лац. сегсоspora) — недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які паразітуе на травяністых сельскагаспадарчых і пладовых культурах.
    ЦЭРКІ (гр. kerkos = хвост) — парныя прыдаткі 11-га сегмента брушка насякомых, гамалагічныя канечнасцям.
    ЦЭРУСІТ (ад лац. cerussa = бялілы) — мінерал класа карбанатаў белага колеру з шараватым, жаўтаватьім або бураватым адценнямі; свінцовая руда.
    ЦЭРЦЬІДЫЯ (н.-лац. cercidia) — павук-крыжавік, які жыве сярод нізкіх раслін у месцах, дзе ёсць мох, сухія раслінныя рэшткі.
    ЦЭРЦЫС (н.-лац. cercis) — лістападнае дрэва сям. бабовых з акруглым лісцем і ружова-пурпуровымі кветкамі ў пучках, пашыранае ў Паўн. Амерьвды, Міжземнамор’і і Азіі.
    ЦЭРЫЙ (н.-лац. cerium, ад лац. Ceres = Цэрэра, назва планеты) — хімічны элемент сям. лантаноідаў, мяккі метал шэрага колеру, які лёгка акісляецца і гарыць на паветры; выкарыстоўваецца для вырабу дугавых электродаў, каменьчыкаў для запальнічак і інш.
    ц-	
    ЦЭРЫЯНТАРЫІ (н.-лац. ceriantharia) — атрад падкласа каралавых паліпаў; пашыраны пераважна ў трапічных морах.
    ЦЭРЭБРАЗІДЫ (ад лац. cerebrosus = мазгавы + гр. eidos = выгляд) — група складаных ліпідаў, якія змяшчаюцца ў мембранах нервовых клетак, асабліва багата імі бялковае рэчыва мозгу.
    ЦЭРЭБРАЛЬНЫ (фр. cerebral, ад лац. cerebrum = мозг) — 1) анат. звязаны з мозгам і яго дзейнасцю; мазгавы; 2) тое, што і рэтрафлексны.
    ЦЭРЭБРАСШНАлЬНЫ (ад лац. cerebrum = мозг + spinalis = хрыбетны) — які мае адносіны да галаўнога або спіннога мозгу (напр. ц. менінгіт).
    ЦЭРЭБРАСТЭНІЯ (ад лац cere­brum = мозг + астэнія) — слабасць і павышаная ўзбуджальнасць галаўнога мозгу.
    ЦЭРЭЗІН (фр. ceresine, ад лац. сега = воск) — сумесь цвёрдых вуглевадародаў, якая падобна на воск і выкарыстоўваецца як ізаляцыйны матэрыял, у медыцыне і інш.
    ЦЭРЭЗІТ (ад лац. сега = воск) — сумесь солі маслянай кіслаты з вапнай; выкарыстоўваецца як дамешка да цэменту пры будаўнічых работах.
    ЦЭРЭНА (н.-лац. сеггепа) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце пераважна ў сырых мясцінах на пнях і адмерлай драўніне.
    ЦЭРЭУС (лац. cereus = пяшчотны, гнуткі) — дрэвападобная або кустовая расліна сям. кактусавых з
    галінастым мясістым сцяблом, ігольчастымі калючкамі і белымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    Ц^САР гл. цэзар.
    Ц^СІЯ (лац. cessio) — уступка патрабавання ў абавязацельстве другой асобе, перадача каму-н. сваіх правоў на іпго-н.
    цэсіянАрый (фр. cessionnaire) — асоба, якая становіцца крэдыторам у выніку перадачы ёй права патрабавання.
    ЦЭСТАДОЗЫ (ад цэстоды) — глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюода цэстодамі.
    ЦЭСТОДЫ (н.-лац. cestoda, ад гр. kestos = вьппыты пояс + eidos = выгляд) — клас плоскіх чарвей; арганізмы з пляскатым, стужкападобным, расчлененым на ўчасткі целам даўжынёй ад 0,5 мм да 30 м; паразіты пазваночных жывёл і чалавека; стужачныя чэрві.
    ЦЭТАН (ад гр. ketos = кіт) — насычаны вуглевадарод, састаўная частка нафты.
    ЦЭТЛІК (польск. cetlik, ад ням. Zettel) — разм. распіска, квітанцыя, квіток.
    ЦЭТРАРЫЯ (н.-лац. cetraria, ад лац. cetra = маленькі скураны шчыт) — ліставаты або кусцісты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які расце на ствалах і галінах дрэў, на глебе, валунах.
    ЦЭТРЭЛІЯ (н.-лац. cetrelia) — ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які трапляецца на ствалах і галінах дрэў, на абамшэлых валунах.
    -ЦЭФАЛ (гр. kephale = галава) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «галава».
    ЦЭФАЛАЗІЕЛА (н.-лац. cephaloziella) — пячоначны мох сям. цэфалозіевых, які расце на аголенай глебе, тарфяііых балотах.
    ЦЭФАЛАКАРЫДЫ (н.-лац. серhalocarida) — падклас ракападобных; жывуць на пясчаным дне ў Атлантычным і Ціхім акіянах.
    ЦЭФАЛАГЮДЫ (н.-лац. cepha­lopoda, ад гр. kephale = галава + pus, podos = нага) — клас марскіх драпежных малюскаў, уключае падкласы чатырохжаберньк (наўтылус) і двухжаберных (актаподы і дэкаподыу арганізмы з целам, прыкметна раздзеленым на тулава і буйную галаву, на якой у большасці размешчана восем шчупальцаў; галаваногія.
    ЦЭФАЛІЗІЦЫЯ (ад гр. kephale = галава) — працэс адасаблення галавы і ўключэння аднаго або болып сегментаў тулава ў галаўны аддзел у жывёл у працэсе іх гістарычнага развіцця.
    -ЦЭФАЛІЯ (гр. kiphale = галава) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «галава».
    ЦЭФАЛбзіЯ (н.-лац. cephalozia) — пячоначны мох сям. цэфалозіевых, які расце на вільготнай пясчанай і глпіістай глебах, на гнілой драўніне.
    ЦЭФАЛбМЕТР (ад гр. kephale = галава + -метр) — прылада для вымярэння лінейных памераў чэрапа; выкарыстоўваецца ў анпграпалогіі.
    —	Ц
    ЦЭФАЛЯРЫЯ (н.-лац. cephalaгіа) — травяністая расліна сям. варсянкавых з перыста-рассечаным лісцем і белымі, жоўтымі або блакітнымі кветкамі ў галоўчатых суквеццях, пашыраная ў Паўд. Еўропе, Сярэд. Азіі і Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; галаўчатка.
    ЦЭФЕІДЫ (н.-лац. cepheides, ад гр. Kepheus = назва сузор’я Цэфея) — зоркі, бляск якіх перыядычна змяняецца, пгго звязана з ваганнямі памераў зоркі і тэмпературы яе паверхні.
    ЦЭХ (польск. cech, ад ням. Zeche) — 1) гарадская арганізацыя рамеснікаў адной прафесіі ў сярэдневяковай Еўропе, у т.л. і на Беларусі; 2) аддзяленне фабрыкі ці завода, у якім выпрацоўваецца пэўная прадукцыя або заканчваецца які-н. цыкл вытворчасці.
    цэхін (іт. zechino, ад zecca = манетны двор) — старадаўняя венецыянская залатая манета, якая абарачалася і ў іншых краінах Еўропы.
    ЦЭХШТ^ЙН (ням. Zechstein) — верхняе падраздзяленне пермскай сістэмы, якое характарызуецца марскімі адкладамі вапняку, даламітаў.
    ЦЭЦЫДЫІ (н.-лац. cecidium < гр. kekudion, ад kekis, -kidos = чарнільны арэшак) — тое, пгго і галы.
    ЦЭЦЭ (афрыкаанс tsetse) — афрыканская жывародная муха, якая корміцца крывёю жывёл і чалавека і з’яўляецца пераносчьжам узбуджальнікаў соннай хваробы.