• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ЦЫСТЭІН (ад гр. kystis = пузыр) — серазмяшчальная амінакіслата, якая ўваходзіць у склад большасці бялкоў і выконвае важную ролю ў рэгуляцыі абмену рэчываў у арганізме.
    ЦЫСТЭРНА (лац. cistema) — рэзервуар для захоўвання і перавозкі вадкасцей.
    ЦЫСТЭРЦЫЙНЦЫ (ад лац. Cistercium = назва мясцовасці ў Францыі, зараз Citeaux) — члены каталіцкага маласкага ордэна, заснаванага ў канцы 11 ст. каля г. Дыжона ў Францыі.
    ЦЫСУС (н.-лац. cissus) — кустовая або травяністая расліна сям. вінаградавых з паветранымі каранямі, падоўжаным сэрцападобным лісцем і непрыкметнымі зялёнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная ў пакоях і аранжарэях.
    ЦЫТА(гр. kytos = ёмііпча, клетка) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да раслінных або жывёльных клетак.
    ЦЫТАВАЦЬ (польск. cytowac, ад лац. citare) — прыводзіць цытату. ЦЫТАГЕНЙТЫКА (ад цыпіа+ генетыка) — раздзел генетыкі, які вывучае заканамернасці спадчыннасці і зменлівасці на ўзроўні клеткі і храмасом.
    ЦЫТАДЫЯГНОСТЫКА1 (ад цыта+ дыягностыка) — распазнаванне хваробы шляхам мікраскапічнага даследавання клетачных элементаў тканкі цела.
    ЦЫТАДЫЯПІСКГЫ К\ (ад лац cito = хутка, тэрмінова + дыягностыка) — тэрміновая дыяпіостыка (звычайна гісталагічная) на алерацыйным стале.
    ЦЫТАДЭЛЬ (іт. cittadella = маленькі горад) — 1) найбольш умацаваная ўнутраная частка горада або крэпасці, прыстасаваная да самастойнай абароны, а таксама крэпасць наогул; 2) перан. апора.
    ЦЫТАЗА (ад гр. kytos = ёмішча, клетка) — тое, што і алексін.
    ЦЫТАЗІН (ад гр. kytos = ёмішча, клетка) — арганічнае азотазмяшчальнае рэчыва, якое змяшчаецца ва ўсіх жывых клетках у складзе нуклеінавых кіслот і нуклеатыдаў.
    ЦЫТАКІНЕЗ (ад цыта+ -кінез) — працэс дзялення цела мацярынскай клеткі з утварэннем дзвюх даччыных клетак.
    ЦЫТАЛІЗШ (ад цыпіа+ лізін) — рэчыва, якое ўтвараецца ў крыві пры ўвядзенні ў арганізм чужародных клетак.
    ЦЫТАЛОГІЯ (ад цыта+ -логія) — раздзел бапіанікі, які вывучае будову, развіццё і функцыі раслінных клетак.
    ЦЫТАМАРФОЗ (ад цыта+ -марфоз) — структурныя змены цыпіаплазмы ў працэсе клетачнага развіцця.
    ЦЫТАПЛАЗМА (ад цыта+ плазма) — пазаядзерная частка пратаплазмы жывёльнай або рас-
    лшнай клеткі (параўн. карыяплазма).
    ЦЫТАПЛАЗМАТАМІЯ (ад цытаплазма + -тамія) — тое, ШТО і цытакінез.
    ЦЫТАПЛАЗМбн (ад цытаплазма) — сукугпіасць матэрыяльных носьбітаў цытаплазматычнай спадчыннасці (плазмагенаў), што змяшчаюцца ў цытаплазме і яе структурах (параўн. пластом).
    ЦЫТАСПАРбз (ад цытаспора) — хвароба дрэў, якая выклікаецца грыбам цытаспорай; усыханне галін і ствалоў дрэў.
    ЦЫТАСПОРА (н.-лац. cytospoга) — недасканалы грыб сям. танкастромавых, які развіваецца на сухіх ствалах, галіпах і парастках дрэў, радзей на сцёблах і лісці травяністых раслін.
    ЦЫТАСТАТЬІЧНЫ (ад цыта+ гр. statikos = які прыпыняе) — які мае адносіны да лекавых сродкаў, што блакіруюць дзяленне клетак і вьікарыстоўваюцца пераважна для лячэння злаякасных пухлін.
    ЦЫТАСТОМ (ад цыта+ гр. stoma = рот) — адтуліна ў аднаклетачных арганізмаў, праз якую ежа траііляе ў цела.
    ЦЫТАТА (лац. citatum, ад citare = заклікаць) — даслоўная вытрымка з якога-н. гэксту.
    ЦЫТАТАКСІНЫ (ад цыта+ піаксіны') — спецыфічныя антыцелы бялковай прыроды, што накіравана дзейнічаюць на пэўныя клеткі, органы і сістэмы арганізма; утвараюцца ў адказ на дзеянні антыгенаў адміраючых клетак уласнага арганізма, а таксама пры імунізацыі.
    ЦЫТАТАМІЯ (ад цыта+ -тамія) — тое, што і цытакінез.
    ЦЫТАТРАПІЗМ (ад цыта+ гр trope = паварот, напрамак) — з’ява ўзаемапрыцягвання або ўзаемавыштурхоўваніія клетак.
    ЦЫТАФАГІ (н.-лац. cytophagales) — палачкападобныя бактэрыі, якія пашыраны ў глебе, марскіх і прэсных водах; удзельнічаюці> у разбурэнні расліііных рэшткаў, хіцінавага покрыва насякомых і ракападобііых.
    ЦЫТАФАРЫНКС (ад цыта+ гр. pharinks = глотка) — клетачная глотка, якая ідзе ў прасцейшых ад цыпіастома ў глыбіню эндаплазмы.
    ЦЫТАХІМІЯ (ад цыта+ хімія) — раздзел цыпіалогіі, які вывучае хімічны склад клеткі і яе частак, а таксама хімічныя і абменныя працэсы, на якіх грунтуецца яе жыццядзейнасць.
    ЦЫТАХРАМІЯ (ад лац. citus = хуткі + -храмія) — від чатырохкаляровага друку, пры якім асаблівую ўвагу ўдзяляюць чорнаму клішэ, якое адкрывае дэталі адлюстраванпя, нейтральныя тоны і блакітныя цені, а астатнія тры клішэ (жоўтае, чырвонае і сшяе) служаць толькі для перадачы на друкарскім адбітку яскравых каляровых тонаў.
    ЦЫТАХРОМЫ (яд цыта+ -хром) — складаныя бялкі з групы хромапратэідаў, якія прымаюць удзел у працэсах тканкавага дыхання.
    ЦЫТАЭКАЛОГІЯ (ад цыта+ экалогія) — галіна біялогіі, якая вывучае заканамернасці змен на
    —ц клетачным узроўні ў працэсе прыстасаваііня арганізмаў да ўмоў навакольнага асяроддзя.
    ЦЫТВОРА, ЦЫТВАР (ням Zitver, ад ар. zidwar) — высушаныя суквецці цытворнага (сантанінавага) палыну; выкарыстоўваюцца як сродак супраць глістоў.
    -ЦЫТОЗ (гр. kytos = клетка) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «клетка».
    ЦЫТОЛІЗ (ад цыта+ -ліз) — разбурэнне жывёльных і раслінных клетак шляхам поўнага або частковага іх растварэння.
    ЦЫТРА (ням. Zither, ад гр. kithara = кіфара) — струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай драўлянай прамавугольнай з адным фігурна выразаным бокам скрынкі, на якой размешчаны грыф з металічнымі ладамі і струнамі.
    ЦЫТРАВАНІЛІН (ад лац. citrus = лімоннае дрэва + ванілін) — парашок ад галаўнога болю.
    ЦЫТРАВАНІЛЬ (ад лац. citrus = лімоннае дрэва + ваніль) — тое, што і цытраванілін.
    ЦЫТРАЛЬ [ад лац. citrus = лімоннае дрэва + аль(дэгід)] — арганічнае злучэнне, альдэгід, жоўгая вадкасць з лімонным пахам; выкарыстоўваецца ў парфумерыі, харчовай прамысловасці, медыцыне.
    ЦЫТРАМОН (ад лац. citrus = лімоннае дрэва) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры галаўных болях, неўралгіі.
    ЦЫТРАТЫ (ад лац. citrus = лімоннае дрэва) — солі або эфіры лімоннай кіслаты.
    ЦЫТРОН (іт. citrone, ад лац. citrus = лімоннае дрэва) — 1) вечназялёная кустовая цытрусавая расліна сям. рутавых, пашырапая ў тропіках і субтропіках, а таксама буйны жоўты ці аранжавкі плод гэтай расліны, падобны на лімон; 2) сорт цукерак з памадкаю.
    ЦЫТРУС (лац. citrus = лімоннае дрэва) — вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. рутавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках (у ліку відаў — апельсін, грэйпфрут, лімон, мандарын і інш.), a таксама плод гэтай расліны.
    ЦЫТРЫН (лац. citrinus = лімонны) — мінерал жоўтага колеру, разнавіднасць кварцу.
    -ЦЫТЫ (гр. kytos = клетка) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «клеткі».
    ЦЫФІЛІЙ (н.-лац. cyphelium) — накіпны сумчаты лішайнік сям. каліцыевых, які расце на кары хваёвых дрэў і гнілой драўніне.
    ЦЫФЕРБЛАТ (ням Zifferblatt) — пласцінка з дзяленнямі ў гадзінніку і іншых вымяральных прыборах, па якой рухаецца стрэлка.
    ЦЫХЛАЗОМА (н.-лац. cichlasoma) — рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў вадаёмах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; вядома як акварыумная.
    ЦЫЦАШЯ (н.-лац. zizania) — водная травяністая расліна сям. злакавых з лінейным лісцем і буйнымі каласковымі мяцёлкамі, пашыраная ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца ў вадаёмах у рыбных і паляўнічых гаспадарках як каштоўная карма-
    вая расліна для рыб, вадаплаўных птушак, водных жывёл.
    ЦЫЦЫНАБОЛ (н.-лац. сісіппоbolus) — недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які паразітуе на мучніста-расяных, радзей перанаспоравых грыбах.
    ЦЬІЦЭРА [ад лац. Cicero = імя старажытнарымскага пісьменніка, філосафа і палітыка (106—43 да н.э.)] — адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў, кегель якога роўны 12 пунктам (4,5 мм); шрыфтам такога памеру ўпершыню былі надрукаваны ў 1467 г. лісты Цыцэрона.
    ЦЫЯН (гр. kyanos = сіні) — бясколерны ядавіты газ з рэзкім пахам, які складаецца з азоту і вугляроду.
    ЦЫЯНАБАКТЭРЬП (н.-лац. cya­nobacteria) — адна са старажытных груп аўтатрофных арганізмаў, пазбаўленых марфалагічна аформленага ядра.
    ЦЫЯНАДЬІКЦЫЯН (н.-лац. cyanodictyon) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мікрацысціевых, якая трапляецца ў планктоне азёр.
    ЦЫЯНАМІД (ад цыян + амід) — хімічнае злучэнне, вытворнае ад цыяніставоднай кіслаты, бясколернае крышталічнае рэчыва.
    ЦЫЯНАРКУС (н.-лац. cyanar­cus) — аднаклетачная сіне-зялёная водарасць сям. кокабактрэйных, якая трапляецца ў ппанктоне азёр. ЦЫЯНАТЫШЯ (ад цыян + -пгыпія) — палігр. капіраванне на святлоадчувальнай паперы, што змяшчае вытворныя цыяну.
    ЦЫЯНАТЭКА (н.-лац. cyanothe­ca) — аднаклетачная сіне-зялёная
    водарасць сям. дэрмакарпавых, якая трапляецца ў вадаёмах у слізі некаторых зялёных і сіне-зялёных водарасцей.
    ЦЫЯНІДЫ (ад цыян) — солі цыяніставадароднай (сінільнай) кіслаты.
    ЦЫЯНІЗАЦЫЯ (ад цыян) — I) насычэнне вугляродам і азотам паверхневага слоя стальных вырабаў для павышэння іх цвёрдасці; 2) працэс аірымання золата і серабра з руд ішіяхам растварэння іх у растворах цыяністых шчолачаў.
    ЦЫЯНІНЫ (ад гр. kyanos = сіні) — арганічныя злучэнні, фарбавальнікі, якія характарызуюцца яркім і чыстым колерам; выкарыстоўваюцца ў каляровай фапіаграфіі.
    ЦЫЯНКАБАЛАМШ (ад цыян + кабаламін) — водарастваральны вітамін, які змяшчаецца ў печані, нырках, яйках, соі; мае вялікае значэнне ў кроваўтварэнні; вітамін B12-
    ЦЫЯНОЗ (гр. kyanos = сіні) — сіняватая афарбоўка скуры, абумоўленая недахопам насычэння крыві кіслародам; сінюшнасць.
    ЦЫЯНОМЕТР (ад гр kyanos = сіні + -метр) — прыбор для вызначэння колеру яснага неба.
    ЦЭАЛІТЫ (ад rp. zeo = кіплю + -літ) — група мінералаў класа сілікатаў. водазмяшчальныя алюмасілікапіы пераважна кальцыю, натрыю, калію, радзей барыю, стронцыю', штучныя цэаліты выкарыстоўваюцца для ачышчэння вады. фарбавання і іпш.
    Ц9ГЛА (польск. cegla, ад с.-в.ням. ziegel) — штучны будаўнічы
    	ц матэрыял у выглядзе прамавугольных брускоў з гліны і іншай мінеральнай сыравіны.
    ЦЭДРА (іт. cedro = цытрон) — верхні слой лімоннай ці апельсінавай лупіны, а таксама высушаная і расцёртая лупіна, якая ўжываецца як вострая прыправа.
    ЦЭДЭІГТ (лац. cedens, -ntis = які ўступае) — крэдытор, які ўступае сваё права патрабавання іншай асобе.
    ЦЭЗАЛЬПІНІЯ [н.-лац. caesalріпіа, ад іт. A.Cesalpino = прозвішча іт. батаніка (1519—1603)] — дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых з перыстым лісцем і двухбаковымі прамяністымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.