• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ХЛАРАХГГРЫУМ (н.-лац. chlorochytrium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларахітрыевых, якая пашырана ў прэсных і марскіх водах.
    ХЛАРОЗ (н.-лац. chlorosis, ад гр. chloros = бледна-зялёны) — 1) адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач; 2) хвароба раслін, выкліканая недахопам у глебе жалеза, пры якой лісце жаўцее і бялее.
    ХЛАРЫДЫ (н.-лац. chloridum, ад гр. chloros = зялёны) — злучэнні хлору з іншымі элементамі (напр.
    хларыд кальцыю, хларыд натрыю).
    ХЛАРЬІН (ад хлор) — род штучнага валакна з полівінііхпарыду, з якога робяць фільтры для кіслот, рыбалоўныя сеткі і інш.
    ХЛАРЫТОІД (ад хпарыты + -оід) — пародаўтваральны мінерал, алюмасілікат з групы крохкіх слюд.
    ХЛАРЫТЫ [ад гр. chloritis (lithos) = зялёны камень] — 1) група слюдападобных мінералаў, якія ўтрымліваюць хлорыстыя злучэнні; 2) солі хлорыстай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца для адбельвання тканін, цэлюлозы, паперы.
    ХЛАРЭЛА (н.-лац. chlorella, ад гр. chloros = бледна-зялёны) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах, на вільготным грунце, зрэдку ў морах.
    ХЛАРЭМІЯ (ад хлор + -эмія) — абавязковая прысутнасць хлору ў крыві ў выглядзе яго злучэнняў.
    ХЛАРЭНХІМА [ад хлар(афіл) + -энхіма] — тканка раслін, клеткі якой змяшчаюць фотасінтэтычныя структуры.
    ХЛОР (н.-лац. chlorum, ад гр. chloros = жоўта-зялёны) — хімічны элемент з групы галагенаў, газ жоўта-зялёнага колеру; шырока распаўсюджаны ў прыродзе ў выглядзе розных злучэнняў (гальвіт, сільвін і інш.Х выкарыстоўваецца для адбелкі тканін, абеззаражвання вады.
    ХЛОРАГАГЁННЫ (ад гр. chloros = зялёны + -генны), х ы я к л е т к і — буйпыя клеткі перы-
    таніяльнага эпітэлію многашчаціністых кольчацаў.
    ХЛОРАМІНЫ (ад хлор + аміны) — хімічныя злучэнні, аміны, якія змяшчаюць хлор; выкарыстоўваюцца для дэзінфекныі і адбельвання.
    ХЛОРАШЦЭТЬІН (ад гр. chloros = зялёны + mykes, -etos = грыб) — прыродны антыбіётык з шырокім антыбактэрыяльным дзеяннем.
    ХЛОРАСАРЦЫНА (н.-лац. chlorosarcina) — аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. хлорасарцынавых, якая пашырана ў стаячых і ціхаплынных прэсных водах, у складзе слаявіны лішайнікаў і ў глебе.
    ХЛОРАЦЭТАФЕНбн (ад хпор + ацэтон + гр. phaino = свячу) — арганічнае злучэнне, бясколернае крьппталічнае рэчыва, якое належыць да слёзатачывых атрутных рэчываў.
    ХЛОРБЕНЗОЛ (ад хлор + бензол) — арганічнае злучэнне, арамапіычны галагеназмяшчальны вуглевадарод, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік, пры вырабе некаторых лакаў, фарбавальнікаў.
    ХЛОРГАРМІДЫУМ (ад хлор + гармідыум) — тое, што і гармідыум.
    ХЛОРШКРЫН (ад хпор + гр. pikros = горкі) — арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, якая прымяняецца для дэзінфекцыі глебы і як атрутнае рэчыва.
    ХЛОРЭТЬІЛ (ад хпор + этыл) — лекавы прэпарат, які выкарыстоў-
    ваецца для мясцовага абязбольвання і пры кароткачасовым наркозе.
    ХНА (ар. chena) — чырвона-жоўтая фарба расліннага паходжання, якая выкарыстоўваецца для афарбоўкі шэрсці, а таксама валасоў, ногцяў і інш.
    ХОБІ (англ. hobby) — захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.
    ХОЛ (англ. hall) — вялікае памяпжанне, звычайна ў грамадскіх будынках, прызначанае для адпачынку, чакання.
    ХОЛАБАЗІДЫЯМІЦЭТЫ (н.-лац. holobasidiomycetidae) — падклас базідыяміцэтаў, для якога характэрна наяўнасць цэласнай, аднаклетачнай, цыліндрычнай або булавападобнай базідыі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.
    ХОЛДЗШГ (англ. holding, ад hold = затрымліваць) — парушэнне правіл у боксе, якое заключаецца ў захопліванні рук або тулава праціўніка.
    хблДЗШГ-КОМПАНІ (англ holding company) — кампанія, якая сама не мае вытворчых прадпрыемстваў, а валодае акцыямі іншых кампаній.
    ХОЛЬД (венг. hold) — мера плошчы ў Венгрыі, роўная 0,432 га.
    ХОМШГ (ад англ. home = вяртацца дамоў) — прыроджаная рэакцыя жывёл (інстынкт), якая абумоўлівае вяртанне іх на свой участак жыхарства, туды, дзе яны нарадзіліся.
    ХОН (апгл. hone) — інструмепт у выглядзе металічнай галоўкі з аб-
    разіўнымі брускамі, якім ханінгуюць.
    ХОНДРАДЫСТРАФІЯ (ад гр chondros = храсток + дыстрафія) — прыроджаная хвароба касцёва-храстковай сістэмы.
    ХОНДРАСАРКОМА (ад гр. chondros = храсток + саркома) — злаякасная пухліна на храстковай тканцы, разнавіднасць саркомы.
    ХОПЕР (англ. hopper, ад hop = скакаць) — самаразгружальны вагон з кузавам у выглядзе бункера для перавозкі вугалю, руды і іншых сыпкіх грузаў.
    ХОР (лац. chorus, ад гр. choros) — 1) група або калектыў спевакоў, якія выконваюць разам вакальныя творы; 2) музычная п’еса, прызначаная для выкапапня пеўчым калектывам; 3) адначасовае гучанне многіх гукаў.
    -ХОРД (rp. chorde = струна) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «струна», «дрот», «гучанне».
    хбРДА (лац. chorda, ад гр. chorde = струна) — 1) мат. прамая, што злучае дзве кропкі якой-н. крывой лініі; 2) анат. восевы шкілег хордавых жывёл і ў зародка чалавека.
    ХОРМАНСТАР (ад хор + майстар) — кіраўнік хору, харавы дырыжор.
    хбры (гр. choros = хор) — адкрытая галерэя або балкон у верхняй частцы параднай залы або царкоўнага будынка (першапачаткова для размяшчэння хору, музыкантаў).
    -ХОРЫЯ гл. -харыя.
    	х
    ХОСШС (англ. hospice, ад лац. hospitium = гасціннасць) — 1) заезны дом, які ўтрымліваецца хрысціянскімі абшчынамі або манахамі; гасцініца; 2) прытулак, багадзельня; спецыялыіая клініка для безнадзейна хворых.
    хбсТА (н.-лац. hosta) — тое, што і функія.
    ХОТА (ісп. jota) — іспанскі народны парны танеі) у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца.
    ХРААМОНАС (н.-лац. chroomonas) — аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. крыптаманадавых, якая пашырана ў гтрэсных і мінералізаваных вадаёмах.
    ХРАМАгл. хрома-.
    ХРАМАГЕННЫ (ад храмагеньі) — які выдзяляе фарбавальнік або выклікае афарбоўванне; х ы я бактэрыі — бактэрыі, якія ў працэсе росту на розных пажыўных асяроддзях утвараюць афарбаваныя прадукты абмену (пігменты).
    ХРАМАГЕНЫ (ад храма+ -ген) — бясколерныя рэчывы ў клетках раслінных і жывёльных тканак, якія набываюць колер пры акісленні.
    ХРАМАНСІЛЬ [ад хром + н.-лац. nanjganum) = марганец + sil(icium) = крэмній] — канструкцыйная сярэднелегіраваная сталь, якая змяшчае хром, марганец, крэмній', выкарыстоўваецца ў самалётаі машынабудаванні.
    ХРАМАПЛАСТЫ (ад храма+ •пласт) — пластыды ў клетках раслін, афарбаваныя пігментамі караціноідамі ў жоўты, аранжавы,
    чырвоны, часам карычневы колер; уласцівы пераважна даспелым пладам (шыпшына, памідоры, перац); параўн. хпарапласты.
    ХРАМАСКОП (ад храма+ -скоп) — прыбор ддя атрымання каляровага адлюстравання сумяшчэннем двух або трох чорна-белых фатаграфічных адлюстраванняў, якія асвятляюцца па-рознаму афарбаваным святлом.
    ХРАМАСбмЫ (ад храма+ сома) — пастаянныя састаўныя часткі клетачнага ядра жывёльных і раслінных арганізмаў, носьбіты спадчыннага рэчыва.
    ХРАМАСФЕРА (ад храма+ сфера) — слой сонечнай атмасферы, якая знаходзіцца над фотасферай. ХРАМАТА(гр. chroma, -atos = колер, фарба) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «звязаны з афарбоўкай, колерам».
    ХРАМАТАГРАФІЯ (ад храмата+ -графія) — метад раздзялення і аналізу сумесей, заснаваны на размеркаванні іх кампанентаў паміж дзвюма фазамі, нерухомай і рухомай, якая праходзіць праз нерухомую.
    ХРАМАТАМЁТРЫЯ (ад храмата+ -метрыя') — метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор біяхрамату калію.
    ХРАМАТАСКОП (ад храмата+ -скоп) — разнавіднасць нерухомага калейдаскопа з афарбаванымі каменьчыкамі і шкельцамі, прымацаванымі да валка, які круціцца.
    ХРАМАТАФОРЫ (ад храмата+ -фор) — 1) пігментныя клетаі ў
    X	
    скураным покрыве жывёл і чалавека; 2) бялковае цела пратаппазмы клетак водарасцяў.
    ХРАМАТОГРАФ (ад храмапіа+ -граф) — прыбор, які выкарыстоўваецца пры храматаграфіі
    ХРАМАТРдПЫ (ад храма+ -тропы) — штучііыя арганічныя фарбавальнікі, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў тэкстыльнай прамысловасці.
    ХРАМАТЫ (ад гр. chroma, -atos = колер, фарба) — солі хромавай кіслаты, афарбаваныя ў жоўты колер: выкарыстоўваюцца пераважна ў тэкстыльнай і скураной прамысловасці.
    ХРАМАТЬІДЫ (ад гр. chroma, -atos = колер, фарба + eidos = выгляд) — ніці (звычайна дзве), з якіх складаецца нармальная храмасома.
    ХРАМАТЬІЗМ (гр. chromatismos = фарбаванне) — 1) уласцівасць белага праменя раскладацца на прамяні рознага колеру; 2) муз. узыходны і сыходны меладычны рух на паўтонах, разнавіднасць альппрацыі 1 (параўн. дыятоніка).
    ХРАМАТЫІПЯ (ад храма+ -тыпія) — уст. многакаляровы друк.
    ХРАМАТЫЧНЫ (гр. chromatikos = каляровы) — 1) заснаваны на храматызме', каляровы; 2) пабудаваны на 12 паўтонах тэмпераванай музычнай сістэмы.
    ХРАМАФІННЫ (ад хром + лац. affirms = сваяцкі); х а я с і с т э м a — тое, што і адрэналавая сістэма.
    ХРАМАфбРЫ (ад храма+ -фор) — групы атамаў, якія абу-
    моўліваюць афарбоўку арганічных злучэпняў.
    ХРАМАФОТ [ад храма+ фат(аграфія)] — спосаб капіравання паўтонавых негатываў на цьпік або камень з выкарыстаннем спецыяльнага капіравальнага anapara.
    ХРАМАЦШ (ад гр. chroma, -atos = колер, фарба) — біял. рэчыва ядра жывёльнай і расліннай клеткі, здольнае афарбоўваода пры гісталагічнай апрацоўцы (проціл. ахрамацін).
    ХРАМЁЛЬ [ад хром + (нік)ель] — гарачаўстойлівы сплаў хрому і нікелю, які выкарыстоўваецца для вырабу награвальных прыбораў.
    ХРАМІТ (ад хром) — 1) мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага колеру; хромавая руда; 2) вогнетрывалы матэрыял з хромістага жалеза; выкарыстоўваецца ў металургіі.
    -ХРАМІЯ, -ХРОМІЯ (ад гр. chro­ma = колер, фарба) — другая састаўпая частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «афарбоўка».
    ХРАМУЛІНА (н.-лац. chromuliпа) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. храмулінавых, якая пашырана ў невялікіх стаячых вадаёмах.
    ХРАНАгл. хрона-.
    ХРАНАГРАМА (ад храна+ -грама) — лацінскі верш, у якім вялікія літары падабраны з рымскіх лічбаў так, што ўтвараюць год падзеі, якая апісваецца ў творы.
    ХРАНАГРАФІЯ (гр. chronographia) — 1) паслядоўнае ў часе апісанне падзей; 2) гістарычны твор.
    дзе матэрыял пададзены ў каляндарнай паслядоўнасці.
    ХРАНАЗОНА (ад храна+ зона) — падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае геалагічнаму ярусу.