• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ХРАНАКСІЯ (ад храна+ гр. aksia = варгасць, працягласць) — мінімальны час, за які электрычны ток пэўнай сілы павінен уздзейнічаць на жывую тканку, каб выклікаць фізіялагічную рэакцыю.
    ХРАНАЛАГІЗАЦЫЯ (ад храналогія) — устанаўленне часу існавання чаго-н.
    ХРАНАЛОГІЯ (лац. chronologia, ад гр. chronos = час + logos = вучэнне) — 1) дапаможная гістарычная дысцыпліна, што ўстанаўлівае гістарычпыя даты, час з’яўлення дакументаў і інш.; 2) пералік падзей у парадку іх паслядоўнасці ў часе; 3) паслядоўнасць з’яўлсння чаго-н. у часе.
    ХРАНАСКОП (ад храна+ -скоп) — прыбор для вымярэння надзвычай малых прамежкаў часу (да адной тысячнай долі секунды).
    ХРАШКАЛЬНЫ (ад хроніка) — які мае адносіны да хронікі, змяшчае ў сабе хроніку, з’яўляецца хронікай; дакументальна дакладны.
    ХРАНІКЁР (фр. chroniquer) — супрацоўнік газеты, радыёвяіпчання, часопіса, які дае інфармацыю ў аддзел хронікі.
    ХРАНІЧНЫ (гр chronikos) — зацяжны, пастаянны; такі, які цягнецца доўгі час (напр х-ая хвароба).
    ХРАНОГРАФ (ад храна+ -граф) — 1) помнік старажытнай
    пісьменнасці, які змяпічае гістарычную хроніку якіх-н. краін або асобнай дзяржавы; 2) прыбор ддя дакладнай рэгістрацыі моманту якога-н. назірання і для вымярэння кароткіх інтэрвалаў часу.
    ХРАНОМЕТР (ад храна+ -метр) — вельмі дакладны гадзіннік.
    ХРОМ (гр. chroma = колер, фарба) — 1) хімічны элемент, цвёрды метал шэра-стальнога колеру, які вьікарыстоўваецца для вырабу цвёрдых сплаваў, для пакрыцця металічных вырабаў; 2) соль хромавай кіслаты, якая выкарыстоўваецца як жоўтая, аранжавая, чырвоная ці зялёная фарба; 3) сорт мяккай тонкай скуры.
    -ХРОМ (гр. chroma = колер, фарба) — друтая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «колер», «фарба».
    ХРОМА-, ХРАМА(гр. chroma = колер, фарба) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «звязаны з афарбоўкай, з колерам».
    ХРОМАГРАВЮРА (ад хрома+ гравюра) — многакаляровы адбітак, зроблены літаграфскім спосабам.
    ХРОМАЛІТАГРАФІЯ (ад хрома+ ліпіаграфія') — 1) літаграфічны спосаб друкавання некалькімі фарбамі; 2) адбітак, зроблены такім спосабам.
    ХРОМАПРАТЭІДЫ (ад хрома+ пратэіды) — складаныя бялкі, якія змяшчаюць афарбаваныя небялковыя кампаненты.
    ХРОМАФАТАГРАФІЯ (ад хрома+ фатаграфія) — каляровая фатаграфія.
    
    ХРОМАЦЫСТАСКАПІЯ (ад храма+ цыстаскапія) — метад фупкцыянальнага абследавання нырак пры дапамозе фарбавальніка індыгакарміну.
    -ХРОМІЯ гл. -храмія.
    ХРОНА-, ХРАНА(гр. chronos = час) — першая састаўная чаетка складаных слоў, якая адпавядае па значэпню слову «час».
    ХРОНАБІЯЛОГІЯ (ад хрона+ біялогія) — раздзел біялогіі, які вывучае біялагічныя рытмы, працяканне розных біялагічных працэсаў у часе.
    ХРОНАКСІМЕТР (ад хранаксія + -метр) — прыбор для вымярзння хранаксіі.
    ХРОНАКСІМЁТРЫЯ (ад хранаксія + -метрыя) — вызначэнне хранаксіі пры дапамозе хронаксіметра.
    ХРОНАМЕТРАЖ (фр. chronometrage, ад гр. chronos = час + metreo = мераю) — вымярэнне затрат часу на іпто-н.
    ХРОНАФАТАГРАМА (ад хрона+ фота+ -грама) — серыя здымкаў асобных фаз руху ўсёй фігуры аб’екта (гл. чыклаграфія).
    ХРОШКА (гр. chronika = летапіс) — 1) запіс гістарычных падзей у храналагічнай паслядоўнасці; летапіс; 2) літаратурны твор, у якім паслядоўна выкладаецца гісторыя грамадскіх, палітычных і іншых падзей; 3) кароткае паведамленпе аб бягучых падзеях у газеце, па радыё; 4) дакументальны кіпафільм аб падзеях бягучага жыіція. ХРУСТАЛЬ (гр. krystallos = крышталь) — шкло высокай якасці, якое мае асобы бляск і здоль-
    насць моцна праламляць святло, a таксама вырабы з такога шкла; г о р н ы х. — бясколерны празрысты мінерал, від кварцу.
    ХРЫЗА(гр. chrysos = золата) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які мае залаты колер, залацістае адценне».
    ХРЫЗАБЕРЫЛ (ад хрыза+ берыл) — мінерал класа вокісаў і гідравокісаў, каштоўны празрысты камепь зялёнага або залацістажоўтага колеру са шкляным бляскам.
    ХРЫЗАКАПСА (н.-лац. chrysocapsa) — капаніяльная залацістая водарасць сям. хрызакапсавых, якая пашырана ў планктоне невялікіх вадаёмаў.
    ХРЫЗАКОКУС (н.-лац. chrysococcus) — аднаклетачная залацістая водарасць сям. храмулінавых, якая пашырана ў планктоне невялікіх стаячых вадаёмаў.
    ХРЫЗАКОЛА (ад хрыза+ гр. kolla = клей) — мінерал класа сілікатаў блакітнага, зялёна-сіняга колеру, разнавіднасць монтамарыланіту, медная руда.
    ХРЫЗАЛІТ (гр. chrysolithos, ад chrysos = золата + lithos = камепь) — мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць алівіну, празрысты каштоўны камень залаціста-зялёнага колеру.
    хрызаманАды (ад хрыза+ гр. monas, -ados = адзінка) — група ніжэйшых водных арганізмаў, якія жывуць пераважна ў планктоне прэсных вадаёмаў і мораў.
    ХРЫЗАМІКСА (н.-лац. chrysomyxa) — базідыязьны грыб сям.
    мелампсоравых, які развіваецца на хвойпых дрэвах.
    ХРЫЗАНТЭМА (н.-лац. chrysan­themum < гр. chrysanthemon, ад chrysos = золата + anthemon = кветка) — травяністая расліна сям. складанакветных з пышнымі махрыстымі кветкамі рознай афарбоўкі, пашыраная ў Міжземпамор’і; некаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўпыя.
    ХРЫЗАПІКСІС (н.-лац. chrysopyxis) — аднаклетачная залацістая водарасць сям. хрызакапсавых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах.
    ХРЫЗАПРАЗ (гр. chrysoprasos, ад chrysos = золата + prasios = светлазялёны) — міперал класа сілікатаў, разнавіднасць халцэдону, паўкаштоўны камень яблычна-зялёнага колеру.
    ХРЫЗАСТЭФАНАСФІТ (н.-лац. chrysostephanosphaera) — каланіяльная залацістая водарасць сям. хрызакалсавых, якая трапляецца ў планктоне азёр.
    ХРЫЗАСФЕРЭЛА (н.-лац. chrysosphaerella) — каланіяльная залацістая водарасць сям. сінуравых, якая трапляецца ў планкпіоне прэсных вадаёмаў.
    ХРЫЗАТЫЛ (ад хрыза+ гр. tilos = валакно) — мінерал класа сілікатаў, валакністая разнавіднасць серпенціну зеленавата-жоўтага колеру.
    ХРЫЗАЭЛЕФАНТЬІН (ад хрыза+ гр. elephantinos = слановы) — старажытнагрэчаская скульптура з золата (валасы, адзенне) і слановай косці (цела) на драўляным каркасе.
    ХРЫЗІДАЛІС (н.-лац. chrysidalis) — аднаклетачііая залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая трапляецца ў неглыбокіх вадаёмах.
    ХРЫСЦІЯНСТВА (ад гр. Christos = літар. памазаннік) — адна з сусветных рэлігій (нараўне з будьпмам і ісламамў якая ўзнікла ў пач. 1 ст. і стала адной з найбольш пашыраных рэлігій на Зямлі.
    ХРЭСТАМАТЫЯ (гр. chrestomatheia, ад chrestos = карысны + mathos = веданне) — вучэбны дапаможнік, які ўяўляе сабой зборнік выбраных твораў або ўрыўкаў 3 іх.
    ХУЛАХЎП (англ. hula-hoop, ад hula = назва палінезійскага танца + hoop = абруч) — 1) гімнастычны абруч, які круцяць вакол тулава; 2) фізічныя практыкаваіті, кручэнне абруча вакол цела без дапамогі рук.
    ХУЛІГАН (англ. hooligan, ад Hooligan = прозвішча сям’і злачынцаў, якія жылі ў Лондане ў 18 ст.) — той, хто груба парушае грамадскі парадак, учыпяе бясчынствы
    ХУНВЕЙБІНЫ (кіт. hunwejbin) — удзельнікі створаных у 1966 г. у час т.зв. «культурнай рэвалюцыі» ў Кітаі атрадаў з вучняў сярэдніх школ і студэнтаў, якія выкарыстоўваліся ддя барацьбы з праціўнікамі Мао Цзэ-дуна.
    ХУНТА (ісп. junta = ліпіар. сход, аб'яднанне) — 1) назва розных грамадска-палітычпых аб'яднанняў і груповак у Іспаніі і краінах Лац. Амерыкі; 2) выканаўчы ўрадавы орган у некаторых лацінаамерыканскіх краінах; 3) ваенны
    ц	—
    рэакцыйны ўрад, які прыйшоў да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту.
    ХУНХУЗЫ (кіт. hung hu-cy = чырвоныя бароды) — удзельнікі грабежніцкіх банд у Кітаі пач. 20 ст.
    ХУРАЛ (манг. chural) — выбарны орган вярхоўпай і мясцовай улады ў Мапголіі.
    ХУРМА (цюрк. hunna, ад перс. hurma = фінік) — дрэвавая або кустовая расліна сям. эбенавых.
    папіыраная ў тропіках і субтропіках, а таксама аранжава-чырвоны салодкі плод гэтай расліны.
    ХЭНД (апгл. hand = далонь) — адзіпка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 10,16 см.
    ХЭПЕНІНГ (англ. happening = якое здараецца) — від сцэнічнага дзеяння, што зарадзіўся ў 1950-я гады ў ЗША, для якога характэрны парадаксальнасць і наўмысная бязмэтавасць, разлік на шырокую імправізацыю.
    ЦАІЗІТ (ад славен. Zois = прозвіпгча славен. асветніка) — мінерал класа сілікатаў у выглядзе зярністых агрэгатаў пгэрага, зялёнага, ружовага, чырвонага або бурага колеру са шкляным бляскам, структурай аналагічны эпідоту.
    ЦІЛЯ (польск. cal, ад ням. Zoll) — 1) мера даўжыні ў даўняй Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім, роўная 2,54 см; 2) мера таўшчыні дошак, роўная 16 мм.
    ЦАНГА (ням. Zange) — прыстасаванпе для зажыму цыліндрычных або прызматычных прадметаў у металарэжучых станках, прыборах і інш.
    ЦАШКЁЛІЯ (н.-лац. zannichelІіа) — водная травяністая расліна сям. цанікеліевых з вузкалінейным лісцем, пашыраная ў розных кліматычных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка ў рэках, азёрах, ручаях.
    ЦАПАНЛАК (ням. Zaponlack) — ггразрысты цэлюлозны лак для пакрыцця металічных вырабаў.
    ЦАПФА (ням. Zapfen) — 1) частка вала ці восі, якая апіраецца на падшыпнік; 2) невялікі цыліндрычны выступ на сярэдзіне стаала гарматы.
    ЦВІК (польск. cwiek, ад с.-в.-ням. zwec) — 1) завостраны жалезны шпепь з плешкай на тупым канцы, прызначаны дтя змацавання чаго-н.; 2) перан. галоўнае, значнае ў чым-н. ЦВІН (англ. twine = кручаная нітка) — паўшарсцяная тканіна з кручанымі ніткамі асновы для жаночых летніх паліто.
    ЦВІНГЛІЯНСТВА [ад ням. U. Zwingli = прозвішча дзеяча Рэфармацыі ў ІІІвейцарыі (1484— 1531)] — адна з плыняў у Рэфармацыі; узнікла ў 16 ст. у Швейца-
    рыі і Германіі, пазней злілася з кальвінізмам.
    ЦВІНДЭК (англ. tween-deck) — мар. памяшканне паміж дзвюма палубамі судна, прызначанае для каманды, пасажыраў, грузаў.
    ЦВШТАР (польск. cmentarz < лац. caementarius, ад гр. koimeteri­on) — 1) царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве; 2) могілкі пры царкве.
    ЦВІНТАРЭЙ (н.-лац. centaurium) — травяністая расліна сям. гарычкавых з простым лісцем і ружовымі або белымі кветкамі, пашыраная ў розньгх кліматычных зонах; расце на лугах, узлесках, сярод хмызняку: лекавая.
    ЦЕЛАТРЭМА (н.-лац. thelotrema) — накіпны лішайнік сям. целатрэмавых, які расце на кары старых лісцевых дрэў, радзей на хвойных.
    ЦІК 1 (фр. tic) — міжвольныя скарачэнні мышцаў твару, шыі і рук як вьопк захворванняў нервовай сістэмы.
    ЦІК * (гал. tijk, англ. tick) — шчыльная льняная або баваўняная тканіна, звычайна паласатая, якая ўжываецца для абіўкі мэблі, для пашыўкі чахлоў і інш.