Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ХАЛВА (цюрк. halva) — салодкі кандытарскі выраб у выглядзе цвёрдай масы з расцёртага сланечніку, арэхаў і інш.
ХАЛЕМІЯ (ад гр. chole = жоўць + -емія) — накапленне ў крыві і таанках састаўных частак жоўці, атручванне арганізма жоўцевымі кіслотамі.
ХАЛЕНЗІМ (ад гр. chole = жоўць + enksymos = растворапы) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як жаўцягонны сродак пры гепапіытах, халецыстытах і захворваннях страўнікава-кіпіачнага тракту.
ХАЛЕРА (лац. cholera < гр. cholera, ад chole = жоўць) — вострая інфекцыйная кішачная хвароба, якая суправаджаецца рвотай, паносам; узбуджальнікі — вібрыёны. ХАЛЕРЫК (лац. cholericus < гр. cholerikos, ад chole = жоўць) — неўраўнаважаны чалавек, які лёгка ўзбуджаецца пад уздзеяннем якіх-н. уражанняў.
ХАЛЕСТЭРЫН (ад гр. chole = жоўць + стэрын) — арганічнае тлушчападобнае рэчыва з групы стэрынаў, якое змяшчаецца ў нервовай і тлупічавай тканках, печані чалавека і жывёл і адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма.
ХАЛЕСТЭРЫНЭМІЯ (ад халестэрын + -эмія) — павышанае змяшчэнне халестэрыну ў крыві.
ХАЛЕЦЫСТАГРАФІЯ (ад гр. chole = жоўць + kystis = пузыр +
х
-графія') — метад штучнага кантрастнага рэнтгеналагічнага абследавання жоўцевага пузыра.
ХАЛЕЦЫСТЫТ (ад гр. chole = жоўць + kystis = пузыр) — запаленне жоўцевага пузыра.
ХАЛІ-ГАЛІ (англ. hully-gully) — групавы амерыканскі бальны TaHeu, які мае шматлікія варыянты кампазіцый, а таксама музыка да гэтага танца.
ХАЛІЗМ (англ. holism, ад гр. holos = цэлы, увесь) — кірунак сучаснай ідэалістычнай філасофіі, які разглядае цэласнасць свету як вынік творчай актыўнасці нейкага містычнага поля цэласнасці.
ХАЛІКАТЭРЫІ (ад п>. chaliks, -ikos = галька + therion = звер) — група млекакормячых, якія знешне нагадвалі коней, але з больш доўгімі пярэднімі нагамі і кіпцюрамі замест капытоў, жылі ў палеагене.
ХАЛШ (ад гр. chole = жоўць) — біяарганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у склад лецыцінаў, што належаць да фасфатыдаў; змяшчаецца ў раслінах і жывёлах, у арганізме неабходна для нармальнага абмену тлушчаў.
ХАЛШЕРГІЧНЫ [ад (ацэтыл)халін + гр. ergon = дзеянне] — які ўзбуджаецца ацэтылхалінам, чуллівы да ацэтылхаліну (параўн. адрэнергічны).
ХАЛІФ (ар. chaltfa = спадчыннік, наступнік) — тыгул вярхоўнага правіцеля ў шэрагу краін мусульманскага Усходу, які аб’ядноўваў у сваіх руках духоўную і свецкую ўладу.
ХАЛІФАТ (ад халіф) — 1) сістэма мусульманскага феадальнага кіра-
вання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай; 2) феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф.
ХАЛІЯМБ (гр. choliambos = кульгавы ямб) — шасцістопны ямб з харэічным перабоем на апошняй стапе, характэрны для антычнай камічнай і трагікамічнай паэзіі.
ХАЛКАЛІТ (ад гр. chalkos = медзь + -літ) — тое, што і энеаліт. ХАЛТУРА (с.-лац. chartularium = памінальны спіс нябожчыкаў) — 1) пабочны, звычайна лёгкі заработак; 2) нядобрасумленная, неахайная, выкананая без ведання справы работа.
ХАЛЦЭДОН (гр. chalkedon) — мінерал класа сілікатаў, валакністая разнавіднасць кварцу, вядомы разнавіднасці — чырвоны х. (карнеол), зялёны (хрызапраз, геліятроп), буры (сардэр), паласаты (агат, онікс, сердалік) і інш.; паўкапггоўны камень.
ХАЛЬКАЗІН (ад rp. chalkos = медзь) — мінерал класа сульфідаў свінцова-пгэрага колеру з металічным бляскам; руда для атрымання медзі.
ХАЛЬКАПІРЬІТ (ад гр. chalkos = медзь + пірыт) — мінерал класа сульфідаў латунна-жоўтага колеру з мегалічным бляскам; медны калчадан.
ХАЛЬЦЫДЫ (н.-лац. chalcidoidea) — надсямейства насякомых атрада перапончатакрылых; большасць унутраныя або вонкавыя паразіты насякомых і павукоў, ёсць шкоднікі раслін; многія яйцаеды выкарыстоўваюцца ў біялагіч-
х —
най барацьбе са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур.
ХАМАМІЛА (н.-лац. chamomil1а) — травяністая расліна сям. складанакветных з перыстым лісцем і белымі або жоўтымі кветкамі ў кветкавых кошыках, пашыраная ў Еўразіі і Афрыцы; расце каля жылля, у пасевах, абапал дарог; лекавая.
ХАМАРБІЯ (н.-лац. hammarbya) — травяністая расліна сям. ятрышнікавых з дробнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі ў гронках, паіпыраная ва ўмерана халодных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка на тарфяных балотах.
ХАМЕЛЕОН (лац. Chamaeleon, ад гр. chamaileon) — 1) паўзун аграда яшчарак, здольны мяняць афарбоўку скуры пры раздражнеяні, перамене колеру навакольнага асяроддзя і г. д.; 2) перан. чалавек, які лёгка мяняе свае погляды ў залежнасці ад абставін.
ХАМЕРОПС (н.-лац. chamaerops, ад гр, chamai = на зямлі + rops = куст) — пальма з веерападобным лісцем, пашыраная ў Зах. Міжземнамор’і; дае валакно, з якога вырабляюць канаты, вяроўкі; вырошчваецца як дэкаратыўная ў Крыме, на Каўказе.
ХАМЕСІФОН (н.-лац. chamaesiphon) — аднаклегачная сіне-зялёная водарасць сям. хамесіфонавых, якая пашырана пераважна ў стаячых і праточных прэсных водах, бедпых пажыўнымі рэчывамі.
ХАМЕФГГЫ (ад гр. chamai = на зямлі + -фіты) — расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх размешчаны каля паверхні глебы і часта зімуюць пад снегам; характэрны для
халоднага клімату (напр. брусніцы, чарніцы, чабор звычайны, барвенак малы).
ХАМСШ (ар. chamsin) — сухі, гарачы паўднёвы вецер на паўночным усходзе Афрыкі, які прыносіць многа пяску і пылу.
ХАН (цюрк. chan) — тытул феадальнага правіцеля ў некаторых цюркскіх і мангольскіх народаў у сярэднія вякі.
ХАНАТРЫХІ (н.-лац. chonotricha) — падклас раснічных інфузорый, эктакаменсалы марскіх і прэснаводных выпгэйшых ракападобных.
ХАНДРА [ад гр. (hypochondria = вантробы] — маркотны, сумны настрой; туга.
ХАНДРАБЛАСТЫ (ад гр. chondros = храсток + -бласты) — клеткі, якія ўдзельнічаюць у перыферычным росце храстка.
ХАНДРАЛОГІЯ (ад гр. chondros = храсток + -логія) — вучэнне пра храсткі.
ХАНДРАФОРЫ (н.-лац. chondrophora) — атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных; прадстаўлены адзіночнымі буйнымі плаваючымі паліпамі, на якіх развіваюцца дробныя паліпы і медузы.
ХАНДРАЦЫТЫ (ад гр. chondros = храсток + -цыты) — клеткі храстковай тканкі, якія ўтвараюцца з хандрабластаў у працэсе развіцця храстка,
ХАНДРОМА (ад гр. chondros = храсток + -амд) — дабраякасная пухліна з храстковай тканкі.
ХАВДРЫЁМА (ад гр. chondrion = зярнятка) — сукупнасць хандрыя-
сомаў (мітахондрый), якія змяшчаюцца ў адной клетцы.
ХАНДРЬІЛА (н.-лац. chondrilla, ад гр. chondrille) — травяністая расліна сям. складанакветных з прадаўі аватым лісцем і мяцёлчатым суквеццем, пашыраная ва ўмерапых зонах; на Беларусі, пераважна на Палессі, расце на пясках у далінах рэк, барах і на абочынах дарог.
ХАНДРЫТ1 (ад гр. chondros = храсток) — запаленне храстка.
ХАНДРЫТ2 (ад гр. chondros = зерне) —метэарыт, які складаецца з вялікай колькасці круглых мінеральных утварэнняў.
ХАНДРЫЯМІТЫ (ад гр. chondrion = зярнятка + mitos = нітка) — тое, што і мітахондрыі.
ХАНДРЫЯСбмЫ (адгр. chondrion = зярнятка + сома) — тое, што і мітахондрыі.
ХАНІНГАВАЦЬ (англ. honing) — абточваць цыліндрычныя паверхні хонам.
ХАНЦШЫЯ (н.-лац. hantzschia) — аднаклетачная дыяпіамавая водарасць сям. ніцшыевых, якая пашырана пераважна ў прэсных і саланаватых вадаёмах.
ХАОС (гр. chaos) — I) бязмерная прастора, бязмежная першабытная маса, з якой, паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, утварылася пасля ўсё існуючае; 2) перан. беспарадак, неразбярыха.
ХАРА (н.-лац. chara, ад лац. chara = дзікая капуста) — мнагаклетачная водарасць сям. харавых, якая пашырана ў чыстых прэсных і саланаватых вадаёмах рознага тыпу.
ХАРАКІРЫ (яп. hara-kira, ад hara = жывот + kiru = рэзаць) — самазабойства шляхам успорвання жывата, прьпгятае ў японскіх самураяў
ХАРАКТАР (гр. charakter) — 1) сукупнасць псіхічных асаблівасцей чалавека, якія выяўляюцца ў паводзінах; 2) цвёрдая воля, настойлівасць у дасягненні чаго-н., 3) уласцівасць чаго-н., якая-н. якасць; 4) мастацкі вобраз, які абагульняе тыповыя рысы ігэўнай групы людзей.
ХАРАКТАРАЛбпЯ (ад характар + -логія) — вучэнне аб характары чалавека.
ХАРАКТАРЫЗАВАЦЬ (ад charakterizo = адзначаю) — даваць характарыстыку, вызначаць адметныя рысы, асаблівасці каго-н. або чаго-н.
ХАРАКТАРЫСТЫКА (гр charakteristikos = які адрозніваецца) — 1) апісанне, вызначэнне істотных, адметных рыс, асаблівасцей каго-н. або чаго-н.; 2) апісапне характару, учынкаў якога-н. персанажа ў мастацкім творы; 3) пісьмовы водзыў, заключэнне аб працоўнай і грамадскай дзейнасці асобы; 4) мат. цэлая частка дзесягковага лагарыфма', 5) графічны паказчык чаго-н.
ХАРАКТРОН [ад гр. charak(ter) = знак, адлюстраваіше + -трон] — электроннапрамянёвая трубка, якая выкарыстоўваецца для вывядзення інфармацыі з вылічальных машын.
ХАРАКТЭРНЫ (ад гр. charakter = знак, рыса) — 1) які мае рэзка выражаныя асаблівасці; 2) уласцівы
толькі дадзенаму прадмету або асобе.
ХАРАЛ [п.-лац. (cantus) choralis = харавое песнапенне] — 1) рэлігійнае многагалосае песнапенне, распаўсюджанае пераважна ў пратэстантаў і католікаў; 2) музычная п’еса ў такой форме
ХАРАЛОГІЯ (ад гр. chores = месца + -логія) — раздзел біялогіі, які вывучае арэалы распаўсюджання асобпых відаў, родаў і сямействаў жывёл і раслін.
ХАРАФІТЫ (н.-лац. charophyta) — аддзел водарасцей; мнагаклетачпыя кусцістыя арганізмы, вонкавым выглядам падобныя да вынгэйшых раслін — хвашча і рагалісніка, для якіх характэрна размнажэнне вегетатыўнае і палавое (аагамія); пашыраны ў чыстых прэсных і саланаватых водах.
ХАРАЦЫДЫЁПСІС (н.-лац. characidiopsis) — аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. харацыдыёпсавых, якая трапляецца ў невялікіх стаячых вадаёмах, зрэдку ў грунце.
ХАРАЦЫЁПСІС (н.-лаіі. characiopsis) — аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. харацыёпсавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах і ў глебе.
ХАРАЦЫУМ (н.-лац. characium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. харацыевых, якая пашырана ў прэсных, радзей саланаватых водах і ў глебе.
ХАРАЦЫЯХЛОРЫС (н.-лац. characiochloris) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларангіелавых, якая пашырана ў прэсных водах.
ХАРДАФОНЫ (ад гр. chorde = струна + -фон) — струнныя музычныя інструменты
ХАРДОМЕТР (ад гр. chorde = струна + -метр) — прыбор для вымярэння таўшчыні струн.
ХАРДТАП (ад англ. hard = цвёрды + top = верх) — закрыты кузаў легкавога аўтамабіля без бакавых стоек.