• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФРАГМЕНТАЦЫЯ (фр. fragmen­tation, ад лац. fragmentum = абломак, кавалак) — распаданне на дробныя часткі; ф. м і я к а р д a — мнагакратны разрыў клетак сардэчнай мышцы; 2) разрыванне храмасомы або храматыды на часткі.
    ФРАГМІДЫЙ (н.-лац. phragmidium) — базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на раслінах сям. ружавых.
    ФРАЕР (ням. Freier = жаніх) — разм. франтаваты, пусты чалавек.
    ФРАЗА (гр. phrasis = выраз) — 1) інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў, якое выказвае думку; 2) перан. напышлівы, беззмястоўны выраз (пустая ф.); 3) невялікая і адносна закончаная частка мелодыі.
    ФРАЗЕАЛАГІЗМ (ад фразеалогія) — спалучэнне слоў, якое характарызуецца пастаянным лексічным складам, устойлівай граматычнай будовай і вядомым для носьбітаў дадзенай мовы значэннем, у большасці выпадкаў пераносна-вобразным (напр. «заварыць кашу», «лезці на ражон»); параўн. ідыёма.
    ФРАЗЕАЛбГІЯ (ад гр. phrasis, -seos = выраз + -логія) — 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя моўігыя звароты; 2) устойлівыя звароты ў якой-н. мове, у мове пісьменніка, асобнага твора. ФРАЗЁР (фр. phraseur, ад гр. phrasis = выраз) — чалавек, які любіць гаварыць напышлівыя фразы.
    ФРАЗІРАВАЦЬ (фр. phraser, ад гр. phrasis = вьіраз) — выдзяляць у
    вымаўленні або пры музычным выкананні выразныя месцы фраз.
    ФРАК (фр. frac) — мужчынскі парадны вячэрні сурдут з выразанымі спераду поламі і вузкімі доўгімі фалдамі ззаду (напр. ф. дырыжора).
    ФРАКТУРА (лац. fractura = надлом) — 1) мед. пералом; 2) адзін з відаў гатычнага шрыфту, 3) почырк гатычнага малюнка.
    ФРАКЦЫЯ (лац. fractio = разломванне) — 1) група членаў якой-н. партыі ў парламенце, грамадскай арганізацыі або адасобленая групоўка ўнутры палітычнай партыі; 2) частка сыпкага або кускавога цвёрдага рэчыва, выдзеленага дробнай перагонкай з вадкасці, растаору (напр. ф. нафты); 3) частка зярністага матэрыялу, выдзеленая пры сартаванні чаго-н. (напр. буйная ф. пяску); 4) састаўная частка глебы, пароды.
    ФРАКЦЫЯНІРАВАЦЬ (фр fractionner, ад лац. fractio = разломванне) — падвяргаць раздзяленню на фракцыі газ, вадкую сумесь і інш. ФРАМБЕЗІЯ (н.-лац. framboesia, ад фр. framboise = маліна) — хранічнае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца паражэннямі скуры, касцей, суставаў; сустракаецца ў трапічных краінах.
    ФРАМУГА (польск. framuga < ням. Brandbogen, ад Brand = пажар + Bogen = лук) — верхняя створка акна або дзвярэй.
    ФРАНДЗЁР (фр. frondeur) — 1) удзельнік фронды', 2) перан. той, хто франдзіруе, выказвае незадаволенасць чым-н.
    ФРАНДЗІБбЛА (фр. frondibale) — сярэдневяковая кідальная машына, якая выкарыстоўвалася пры асадзе крэпасцей.
    ФРАНДЗІРАВАЦЬ (фр fronder) — выражаць незадаволенасць з-за жадання супярэчыць.
    ФРАНК (фр. franc) — грашовая адзйжа Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і некаторых іншых краін, роўная 100 сантылюм.
    ФРАНКА (іт. franco) — гандлёвае пагадненне, пры якім частка затрат на транспартаванне тавараў аплачваецца прадаўцом.
    ФРАНКАФІЛ (ад с.-лац. Francus = француз + -філ) — прыхільнік Францыі, французаў і ўсяго французскага.
    ФРАНКІРАВАЦЬ, ФРАНКАВАЦЬ (іт. francare = вызваляць) — аплачваць наперад перавозку і дастаўку паштовых адпраўленняў, багажу, грузаў.
    ФрАнКІЯ (н.-лац. frankia) — бактэрыі, якія могуць жыць у сімбіёзе з вольхай, абляпіхай і іншымі раслінамі, на каранях якіх садзейнічаюць узнікненню клубеньчыкаў і спрыяюць фіксацыі малекулярнага азоту.
    ФРАНКЛППЗАЦЫЯ (ад англ. W. Franklin = прозвішча амер. вучонага 18 ст.) — адзін з метадаў электралячэння.
    ФРАНКМАСОН (фр. franc ma^on = літар. вольны муляр) — тое, піто і масон.
    ФРАНСЕЯ (н.-лац. franceia) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.
    ФРАНТ (польск. frant < чэш. frant, ад FrantiSek = імя ўласнае) — чалавек, які любіць модна прыбірацца, моднік.
    ФРАНТАЛЬНЫ (фр. frontal, адлац. frontalis) — 1) накіраваны ў бок фронту праціўніка (гл. фронт 2), лабавы (напр. ф. удар); 2) размешчаны ў пярэдняй частцы чаго-н. (напр. ф-ая сцяна); 3) звернуты тварам да гледача (у выяўленчым, тэатральным мастацтве); 4) перан. агульны, адначасовы для ўсіх (напр. фае апытванне).
    ФРАНТбліЗ (ад фронт + гр. lysis = распад) — размыванне атмасфернага фрошу і яго паступовае знікненне.
    ФРАНТбн (фр fronton) — трохвугольная або цыркульная верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху па баках і карнізам знізу, а таксама ўпрыгожанне ў той жа форме над вокнамі або дзвярамі.
    ФРАНТЫСШС (с.-лац. frontispicium, ад лац. frons, -ntis = лоб + spicere = глядзець) — 1) малюнак, змешчаны перад першай старонкай кнігі або зверху старонкі перад пачаткам тэксту; 2) архіт. галоўны фасад будынка.
    ФРАНТЫТ (ад лац. frons, -ntis = лоб) — запаленне (сінуіт) слізістай абалонкі лобнай пазухі.
    ФРАНЦІРдР (фр. franc-tireur, ад franc = вольны + tireur = стралок) — французскі партызан.
    ФРАНЦЬІЙ (н.-лац. francium, ад фр. France = Францыя) — радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да шчолачных металаў.
    ФРАНЦЫСКАНЦЫ (с.-лац. franciscani) — манахі каталідкага жабрацкага ордэна, заснаванага ў пачатку 13 ст. у Італіі Францыскам Асізскім.
    ФРАНШЫЗА (фр. franchise = вольнасць, прывілей) — мяжа адхілення колькасці пастаўленага тавару ад адзначапай у дагаворы.
    ФРАПІРАВАЦЬ (фр frapper = літар. біць, удараць) —уст. непрыемна паражаць, здзіўляць ФРАТбЛА (іт. frottola) — даўняя італьянская шматгалосная песня пераважна любоўна-лірьгчпага характару.
    ФРАТРЫЯ (гр. phratna) — падраздзяленне племені, якое з’яўлялася ў старажытных грэкаў сукупнасцю некалькіх родаў, што мелі агульнага родапачынальніка.
    ФРАУ (ням. Frau = пані) — ветлівы зварот да замужняй жанчьпгы або форма ветлівага ўпамінаііня пра яе ў Германіі.
    ФРАУНГОФЕРАЎ [ад ням J Fraunhofer = прозвішча ням. фізіка (1787 — 1826)]; ф-ы лініі — цёмныя лініі ў спектры Сошіа, выкліканыя паглынаннем святла ітэўных даўжьпіь хваляў атмасферай Сонца, а некаторых — атмасферай Зямлі.
    ФРАХТ (ням. Fracht) — перавозка грузаў водным шляхам, а таксама груз, які перавозіцца. і плата за перавозку.
    ФРАХТАВАЦЬ (ням. frachten) — наймаць судна для перавозкі грузаў.
    ФРАШКА (польск. fraszka = дробязь, жарт) — польская вершаваная мініяцюра жартоўнага ці саты-
    рычнага зместу, блізкая да эпігралгы.
    ФРОНДА (фр. fronde) — 1) грамадскі рух у Францыі сярэдзіны 17 ст. супраць абсалютызму, 2) перан. незадаволенасць чым-н.
    ФРОНТ (фр. front, ад лац. frons, -nits = лоб) — 1) воінскі строй шарэнгай; 2) звернуты да праціўніка бок войск; 3) месца ваенных дзеяіпіяў (у процілегласць тылу); 4) буйное вайсковае аб’яднанпе пад кіраўніцтвам аднаго камандуючага; 5) аб’яднанне якіх-н. грамадскіх сіл для барацьбы за агульныя мэгы (напр. народны ф.); 6) пэўная галіна гаспадарчай, грамадскай, культурнай і іншай дзейнасці (напр. культурны ф., працоўны ф ); 7) зона падзелу паміж рознымі паветранымі масамі ў агмасферы.
    ФРОНТАГЕНЙЗ (ад фронт + -генез) — утварэнне атмасфернага фронту.
    ФРУ (шв. fru) — ветлівы зварот да замужняй жанчьшы або форма ветлівага ўпамінаіпія пра яе ў скандынаўскіх краінах.
    ФРУКТ (лац. fructus) — 1) адомы плод некаторых дрэў і кустоў; 2) перан. гып, суб’ект (пра чалавека з адмоўнымі якасцямі).
    ФРУКТбЗА (ад лац. fructus = плод) — арганічнае злучэнне класа монацукрыдаў, вуглявод, які маецца ў пладах, мёдзе; выкарыстоўваецііа ў харчовай прамысловасці і медыцыне.
    ФРУКТЫДОР (фр. fructidor, ад лац. fructus = плод) — дванаццаты месяц (з 18 — 19 жніўня да 17 — 18 верасня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793 — 1805 гг
    ФРУЛАШЯ (н.-лац. frullania) — [іячоначны мох сям. фруланіевых, які трапляецца на кары ствалоў лісцевых дрэў.
    ФРУСТРАЦЫЯ (лац. frustratio = ашуканства, няўдача) — 1) зрыў, крупглше планаў, намераў, надзей, 2) псіхалагічны стан, які ўзнікае ў сітуацыі расчаравання, неажыццяўлення якой-н. значнай для чалавека мэты, патрэбнасці.
    ФРУСТЎЛІЯ (н.-лац. frustulia) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў донных адкладах азёр, балотах, на скалах.
    ФРЫВОЛЬНЫ (фр. frivole, ад лац. frivolus = дурны', пусты) — легкадумны, блізкі да непрыстойнага (напр. ф-ыя размовы).
    ФРЫГАНА (гр. phryganon = хвораст) — нізкарослая расліннасць з калючых кустоў і шматгадовых траў у краінах Міжземнамор’я.
    ФРЫГІДНАСЦЬ (ад лац. frigidus = халодны) — палавая халоднасць ФРЫГОЛЬДЭРЫ (англ freehol­ders, ад free = вольны + holder = грымальнік) — катэгорыя землеўладальнікаў у сярэдневяковай Англіі, якія валодалі зямлёй пажыццёва або спадчынна на падставе феадальнага вольнага трыманіія (параўн. капігольдэры, мізгольдэры).
    ФРЫГОРЫЯ (ад лац. frigus = холад) — адзінка колькасці холаду, якая выкарыстоўваецца ў халадзільнай тэхніцы.
    ФРЫДРЫХСДОР (ням. Friedrichsdor) — даўняя пруская залатая манета.
    ФРЫЗ (фр. frise) — 1) сяродняя гарызалтальная частка антаблемента паміж архітравам і карнілам; 2) дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы на верхняй частцы сцяны ў сярэдзіне ці звонку будынка; 3) аблямовачная арнаментальная паласа дьівана, падлогі ці прадмета прыкладнога мастацтва.
    ФРЫЗ2 (фр. frise) — уст. грубая варсістая шарсцяная тканша, падобная да байкі.
    ФРЫЗЕР (англ. freezer, ад freeze = замарожваць) — маіпына для ўзбівання і замарожвання сумесі паўфабрыкатаў у вытворчасці марожанага.
    ФРЫЗбн (фр. frison = завіток) — пушысгыя валокпы, якімі кокан шаўкапрада прымацоўваецца да навакольных прадметаў; з’яўляюцца адходамі шоўкаматальнай вьггворчасці, якія выкарыстоўваюцца для шоўкапрадзення.
    ФРЫЗУРА (фр. frisure) — уст прычоска, завітыя валасы.
    ФРЫКАД§ЛЬКА (ням. Frikadel1е) — клёцка з сечанага мяса або рыбы, звараная ў булёне.
    ФРЫКАСЭ (фр. fricassee) — нарэзанае дробнымі кавалачкамі смажанае або варапае мяса ў соусе.
    ФРЫКАТЫЎ (фр. fricatif, ад лац. fricare = церці) — лінгв. шчылінны зычны гук (напр. з, с, ф, х).
    ФРЫКАТЫЎНЫ (фр. fricatif, ад лац. fricare = церці) — лінгв. які ўтвараецца шляхам трэння паветра ў шчыліне паміж збліжанымі моўнымі органамі (напр. ф. зычны гук).
    ФРЫКАЦЫЯ (ад лац. fricare = церці) — трэнне паветра пры ўтварэнні фрыкатыўных гукаў.
    ФРЫКЦЫЁН (ад лац. frictio = трэнне) — муфта для валоў, якая перадае вярчальны рух пры дапамозе сіл трэння паміж дыскамі, што прыціскаюцца адзін да аднаго.