• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФОЛІС (лац. follis = грашовы мяшок) — манета краін Еўропы ў старажытнасці і сярэднія вякі.
    ФОЛЬГА (польск. folga, ад лац. folium = ліст) — 1) вельмі тонкі металічны ліст (з волава, свінцу, алюмінію, бронзы) для вырабу кандэнсатараў, электродаў, а таксама для ўпакоўкі харчовых прадуктаў; 2) тонкая папера, пакрытая металічным парашком, якая ўжываецца для цісненпя перагілётаў.
    ФОЛЬКЕТЫНГ (дацк. folke­ting) — ніжняя палата парламента (рыгсдага) у Даніі да 1953 г (верхняя ландстынг); з 1953 г. — аднапалапіы парламент у Даніі.
    ФОЛЫСЛАНД (англ. folkland = народная зямля) — асноўная форма абшчыннага землеўладання ў сярэдневяковай Англіі.
    фблЬКСШТУРМ (пям Volkssturm) — тэрарыстычнае апалчэнне, створанае ў фашысцкай Германіі ў 1944 г. на базе татальнай мабілізацыі ўсіх мужчьш ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў.
    ФОМА (н.-лац. phoma) — недасканалы грыб сям. сфероідных, які развіваецца ў глебе, на адмерлым лісці і гнілой ігліцы, у вадаёмах.
    ФОМЕС (н.-лац. fomes) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на аслаблепых дрэвах, сухастоі, ламаччы і пнях лісцевых парод у лясах і парках.
    ФОН1 (фр. fond, ад лац. fundus = аснова) — 1) асноўны колер карціны; 2) задні план карціпы, які садзейнічае вылучэнню асноўных частак адлюстравання; 3) перан. агульная аснова, на якой хто-н. або што-н. вылучаецца; 4) пабочны шум, трэск, якім часам суправаджаецца радыёперадача, дэманстрацьія кінафільма і інш.
    ФОН2 (гр. phone = гук) — адзінка гучнасці; для чыстага тона супадае з дэцыбелам.
    -ФОН (гр. phone = гук) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «гук».
    ФОНА-, ФАНА(гр. phone = гук) — першая састаўная частка
    складаных слоў, якая адпавядае паняццю «гук».
    ФОНАКАРДЫЯГРАМА (ад фона+ кардыяграма) — графічная рэгістрацыя гукавых з’яў, выкліканых дзейнасЦю сэрца.
    ФОНАКАРДЫЯГРАФІЯ (ад фона+ кардыяграфія) — метад даследавання сардачна-сасудзістай сістэмы, які заключаецца ў графічнай рэгістрацыі гукавых з’яў, выкліканых дзейнасцю сэрца.
    ФОНАМЕТРЬІЯ (ад фона+ -метрыя) — вымярэнне сілы гуку або шуму.
    ФОНАРЭЦЭПТАРЫ (ад фона+ рэцэптары) — спецыялізаваныя клеткі, якія ажыццяўляюць пераўтварэнне механічнай энергіі гукавых ваганняў у біяэлектрычны патэнцыял і забяспечваюць успрыняцце жывёламі і чалавекам гукавых сігналаў.
    ФОНАСТЭНІЯ (ад фона+ астэнія) — разлад голасу, які выяўляецца ў яго ахрыпласці або поўнай адсутнасці.
    ФОНД (фр. fond, ад лац. fundus = аснова) — 1) рэсурсы, запасы, рэзервы чаго-н. (напр. зямельны ф., насенны ф., жыллёвы ф.); 2) грашовыя сродкі, прызначаныя для якой-н. мэты (напр. ф. заработаай платы, ф. матэрыяльнага заахвочвання); 3) каштоўныя паперы, якія даюць прыбытак у выглядзе вызначанага працэнта; 4) сховішча рукапісаў, гістарычных дакументаў, старадрукаў; 5) арганізацыя для аказання матэрыяльнай дапамогі творчым работнікам (напр. літаратурны ф.).
    фбніКА (гр. phonikos = які гучыць) — гукавая арганізацыя паэ-
    тычнай мовы; сродкі, якія надаюць вершаванай мове мілагучнасць, уэмацняюць яе эмацыянальнасць і вьгразнасць.
    -ФОШЯ гл. -фанія.
    ФОШЯТРЫЯ (ад гр. phone = гук + -ятрыя) — раздзел отарыналарынгалогіі, які вывучае фізіялогію і паталогію галасавога апарату чалавека.
    -ФОР (гр. phoros = які нясе) — другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які нясе».
    фбРА (іт. fora = наперад) — 1) выгук усхвалення ў італьянскім тэатры, якім просяць выканаўцу паўтарыць нумар праграмы; тое, што і біс, 2) перавага, ільгота, якая даецца болып слабаму ўдзельніку спаборніцтваў; даць фору — пераўзысці, апярэдзіць каго-н. у чым-н.
    ФОРАМППФЁРЫ (н.-лац. foraminifera, ад лац. foramen, -minis = дзірка, адтуліна + fero = нясу) — атрад прасцейшых жывёл падкласа караняножак; уключае каля 20 тысяч марскіх сучасных і выкапнёвых відаў.
    фбРВАРД (англ. forward = ліпіар. пярэдні) — ігрок нападзення ў фулболе, хакеі; нападаючы.
    ФОРГЕШЫХТЭ (ням. Vorgeschichte = перадгісторыя) — цэласнае адлюстраванне падзей, чалавечых лёсаў, што склаліся да завязкі, у літаратурным творы.
    ФОРД [ад англ. Н. Ford = прозвішча амер. аўтамабільнага прамыслоўца (1863 — 1947)] — марка легкавых і грузавых аўтамабіляў, якія выпускаюць заводы амерыканскай фірмы «Форд».
    ФОРДЭВІНД (гал. voordewind) — I) курс паруснага судна, які супадае з напрамкам ветру; 2) паварот паруснага судна носам па ветры; 3) спадарожны вецер, што дзьме ў карму.
    фбРДЭК (ням. Vordeck) — складны пад’ёмны верх у экіпажы.
    ФОРЗАЦ (ням. Vorsatz) — падвойны ліст шчыльнай паперы, які злучае вокладку і кніжны блок.
    ФОР’ШЖЭКТАР (ад ням vor = спераду, перад + інжэктар) — прыбор для папярэдняга паскарэння элементарных часціц перад упусканнем іх у камеру асноўнага паскаральніка.
    ФОРМА (лац. forma) — 1) знешні выгляд, абрыс прадмета; 2) філас. знешняе выражэнне якога-н. зместу; 3) узор, паводле якога робяцца якія-н. прадметы; прыстасаванне для надання прадметам пэўных знешніх рыс; 4) устаноўлены спосаб, парадак правядзення чаго-н.; 5) аднастайнае адзенне для асоб пэўных катэгорый (наіір. школьная ф., ваенная ф.); 6) выгляд, будова, структура чаго-н., абумоўленая зместам; 7) знешні бок мастацкага твора, сістэма мастацкіх сродкаў і прыёмаў; 8) лінгв. сродак выражэння граматычных катэгорый; 9) мат. аднародшл мнагачлен ад некалькіх пераменных; 10) палігр. друкарскі набор, заключакы ў раму, а таксама паверхня з рэльефным адбіткам, прызначаная для друкавання.
    ФОРМУЛА (лац. formula = форма, правіла, палажэнне) — 1) дакладнае вызначэнне якога-н. правіла, закона, палажэння; 2) мат.
    рад велічынь, выражаных лічбамі і літарамі і злучаных матэматычнымі знакамі; 3) скарочанае абазначэнне саставу якога-н. хімічнага злучэння пры дапамозе літар і лічбаў (напр. ф. вады, ф. сульфату натрыю).
    ФОРГПК (англ. forepeak, гал. voorpiek) — насавы адсек на караблі, размешчаны непасрэдна каля фарішпэўня.
    ФОРС (польск. forsa, ад фр. force = сіла) — самахвальства, франтаватасць, імкненне здзівіць прысутных раскошай, манерамі і інш. ф6рсшг (англ. forcing, ад force = нагнятаць) — фарсіраваны бой у боксе, які характарызуецца безупыннымі атакамі.
    ФОРС-МАЖбР (фр force majeure = неадольная перашкода) — надзвычайныя абставіны, якія вымушаюць дзейнічаць іпакш, чым меркавалася; акалічнасць, якую немагчыма прадухіліць або ліквідаваць.
    ФОРТ (фр. fort, ад лац. fortis = моцны) — умацаванне доўгатэрміновага або часовага характару, якое з’яўляецца часткай крэпасці ці самастойным апорным пунктам, прызначаным для абароны.
    фбРТКА (ст.-польск. fortka, forta < с.-в.-ням. pforte, ад лац. porta) — 1) невялікія дзверы ў варотах, агароджы; 2) створка дзвярэй, варот, акон; 3) шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання памяшкання.
    фбРТЭ (іт. forte) — муз. моцна, на поўную сілу гуку (проціл. піяна').
    ФОРТЭЛЬ, ФАРТЭЛЬ (польск fortel, ад ням. Vorteil) — вьіхадка, выбрык.
    ФОРУМ (лац. forum = плошча) — 1) плопгча ў Стараж. Рыме, дзе збіраўся народ, адбываліся сходы, суды і інш., а таксама народны сход, суд на гэтай плошчы; 2) масавы прадстаўнічы сход, з’езд; 3) перан. месца выступленняў, вялікіх сходаў.
    ФОРХЕНД (англ. forehand, ад fore = наперад + hand = рука) — удар у тэнісе, калі правая рука, якая трымае ракетку, звернута закрытай далонню ўперад.
    фбРЫНТ (венг. forint) — грашовая адзінка Венгрыі, роўная 100 філерам.
    ФОСФАГЛЮКАМУТАЗА (ад фосфар + гр. glykys = салодкі + лац. muto = змяняю) — фермент, які каталізуе рэакцьпо міжмалекулярнага пераносу лішкаў фосфарнай кіслаты ў абмене вугляводаў.
    ФОСФАЛШАЗЫ (ад фосфар + ліпазы) — тое, што і лецыніназы.
    ФОСФАЛІШДЫ (ад фосфар + гр. lipos = тлушч + eidos = выгляд) — тое, што і фасфатыды.
    ФОСФАПРАТЭІДЫ (ад фосфар + пратэіды) — складаныя бялкі, пры расшчапленні якіх разам з амінакіслотамі вызваляецца фосфарная кіслата.
    ФОСФАР (лац. phosphorus, ад гр. phosphoros = святланосны) — хімічны элемент, які існуе ў трох разнавіднасцях (белы, чырвопы, чорны ф.) і выконвае важную ролю ў жыццядзейнасці раслінных і жывёльных арганізмаў, выкарыстоўваецца ў запалкавай гграмысло-
    васці, металургіі, медыцыне, пры вырабе фосфарных угнаенняў і інш.
    ФОСФАРАБАКТЭРЫН (ад фосфар + бактэрыі) — бактэрыяльнае ўгнаенне, якое ўтрымлівае споры бактэрый, здольных пераводзіць арганічныя фосфарныя злучэнні глебы ў даступпыя для раслін формы.
    ФОСФАРАСКбп [ад фосфар(эсцэнцыя) + -exon] — прыбор для назірання фасфарэсцэнцыі.
    ФОСФАРЫЛАЗЫ (ад фосфар) — фермешпы, якія каталізуюць расшчапленні і зваротны сінтэз гліказідных сувязей асобных біялагічна важных злучэнняў (глікагену, крухмалу і інш.); выконваюць важную ролю ў вугляводным абмене.
    ФОТ (гр. phos, -otos = святло) — адзінка вымярэння шчыльнасці светлавога патоку або ступені асветленасці якой-н. паверхні ў СГС сістэме адзінак, роўная асветленасці, якую стварае светлавы паток’ у 1 люмен, раўнамерна размеркаваны па плошчы 1 см
    ФОТА [ад фата(графія)} — тое, што і фатаграфія.
    ФОТА(гр. phos, -otos = святло) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «які дзейнічае пры дапамозе святла», «заснаваны на дзеянні святла», «фатаграфічны».
    ФОТААБ’ЕКТЫЎ (ад фопіа+ аб’ектыў) — аб’ектыў фатаграфічнага апарата.
    ФОТААПАРАТУРА (ад фота+ апарапіура) — прыстасаванні, ana-
    раты, неабходныя для фатаграфавання.
    ФОТААТЭЛЬЁ (ад фота+ атэлье) — атэлье, дзе робяць па заказу фотаздымкі і фатаграфіі.
    ФОТААФСЁТНЫ (ад фота+ афсет) — выкананы друкарскай тэхнікай, у якой тэкст або ілюстрацыі перанесены на металічныя пласцінкі пры дапамозе фатаграфіі.
    ФОТАБАКТЭРЬП (ад фота+ бактэрыі) — бактэрыі, якія выдзяляюць рэчывы, imD свецяцца пры злучэнні іх з кіслародам і служаць адной з прьгчын свячэння вады і рыб (гл. біялюмінесцэнцыя).
    ФОТАЫЯЛОГІЯ (ад фота+ біялогія) — раздзел біялогіі, які вывучае ўздзеянне святла на жывыя арганізмы, уключаючы працэс фопіасінтэзу, фотатаксісу, фотатрапізму і інш.
    ФОТАГАЗЕТА (ад фота+ газепіа) — газета, звычайна насценная, якая складаецца з фатаграфій і подпісаў да іх.
    ФОТАГЕЛІЁГРАФ (ад фота+ геліёграф) — астранамічны інструмент для фатаграфавання Сонца.
    ФОТАГЕН (ад гр. phos, -otos = святло + -ген) — уст. мінеральнае масла, атрыманае перагонкай нафты, смалы, якое ўжывалася для асвятлепня.
    ФОТАГЕНІЧНЫ (ад гр. phos,
    -otos = святло + genos = род, паходжанне) — выразны, які добра перадаецца на фотаздымку, кінаплёнцы (напр. ф. твар); параўн. тэлегенічны.