• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФІЛАКАКТУС (ад гр. phyllon = ліст + кактус) — гібрыдная форма, атрыманая ад скрыжоўвання эпіфілума з буйнакветкавымі цэрэусамі і пашыраная ў тропіках Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; дае ядомыя плады.
    ФІЛАКАРТЫСТ (ад філакартыя) — чалавек, які займаецца філакартыяй.
    ФІЛАКАРТЫЯ (ад гр. philos = сябар + chartes + аркуш паперы) — калекцыяніраванне ілюстраваных паштовак.
    ФІЛАКАРЫДЫ (н.-лац. phyllocarida) — надатрад вышэйшых ракападобных.
    ФІЛАКЛАДЫЙ (ад гр. phyllon = лісток + kladion = галінка) — лістападобна расшыраная галінка, якая выконвае функцыі лісця.
    ФІЛАКСЁРА (ад гр. phyllon = лісток + kseros = сухі) — насякомае падатрада тлей, якое паразітуе на раслінах, пераважна на вінаградзе.
    ФІЛАКТЬІШЯ (н.-лац. phyllactiпіа) — сумчаты грыб сям. мучністарасяных, які развіваецца на лісці бярозы і ляшчыны.
    ФІЛАЛбГІЯ (гр. philologia, ад phileo = люблю + logos = вучэнне) — сукупнасць навук, якія вывучаюць мову і літаратуру якога-н. народа або групы народаў (напр. класічная ф., славянская ф., беларуская ф ).
    ФІЛАМАТЫ (гр. philomathes = аматар ведаў) — члены тайнага студонцкага таварыства Віленскага універсіттга, якое існавала ў 1817 — 1823 гг. і аб’ядноўвала моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы.
    ФІЛАМЁНА (н.-лац. filomeпае) — рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Парагвая; вядома як акварыумная.
    ФІЛАМЕНТЫ (лац. filamentum = нітка) — унутрыклетачныя цытаплазматычныя ніцепадобныя бялковыя структуры.
    ФІЛАНОТЫС (н.-лац. philonotis) — лістасцябловы мох сям. бартраміевых, які расце на забалочаных глебах, на схілах мокрых KaHay, на вільготных лугах.
    ФІЛАНТ (н.-лац. philanthus, ад гр. philanthes = кветкалюбны) — насякомае сям. рыючых восаў; корміцца нектарам, палюе на ггчол, пры-
    носячы шкоду пчалярству; пчаліны воўк.
    ФІЛАНТРбП (гр. philanthropes, ад phileo = люблю + anthropos = чалавек) — той, хто займаецца філантропіяй, дабрачынец.
    ФІЛАНТРОШЯ (гр. philanthroріа) — дапамога бедным, дабрачыннасць.
    ФІЛАПбдЫІ (ад гр. phyle = від + -подыі) — ніцепадобныя, не злучаныя паміж сабой псеўдаподыі некаторых саркодавых.
    ФІЛАРМбшЯ (фр. philharmonic, ад гр. phileo = люблю + hannonia = гармонія) — установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і гтрапагандай музычнай культуры, a таксама будынак, дзе яна размяшчаецца.
    ФІЛАРЭТЫ (гр. philaretos = аматар дабрачыннасці) — члены TaftHara студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое існавала ў 1820 — 1823 іт. і было філіялам таварыства філаматаў.
    ФІЛАСАФЁМА (гр. philosophema) — 1) філасофская праблема; 2) ду'мкі, выказванні якога-н. фіпосафа.
    ФІЛАСОФІЯ (гр. philosophia, ад phileo = люблю + sophia = мудрасць) — 1) навука аб найбольш агульных законах развіцця прыроды, грамадства і мыслення; 2) метадалагічныя прынцыпы якой-н. навукі (напр. ф. права, ф. мовазнаўства); 3) погляды, перакананні; канцэпцыя; 4) перан. абстрактныя разважанні.
    ФІЛАСТЫКТА (н.-лац. phyllosticta) — недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на
    ф	
    лісці і рэдка на пладах раслін сям. ружавых і бабовых.
    ФІЛАСТЫКТбз (ад філастыкта) — хвароба раслін, якая выклікаецца філастыктай.
    ФІЛАТАКСІС (ад гр. phyllon = ліст + taksis = размяшчэпне па парадку) — размяшчэнне лістоў на сцябле расліны
    ФІЛАТЭЛІСТ (ад філатэлія) — чалавек, які займаецца філатэліяй. ФІЛАТЭЛІЯ (фр. philatelic, ад гр. phileo = люблю + ateleia = вызваленне ад аплаты) — калекцыяніраванне і вывучэнне паштовых і гербавых марак, паштовых знакаў, a таксама папяровых грашовых знакаў розных краін.
    ФІЛАФАНІСТ (ад філафанія) — чалавек, які займаецца філафаніяй. ФІЛАФАНІЯ (ад гр. phileo = люблю + -фанія) — калекцыяніраванне гукавых, у асноўным музычных, запісаў.
    ФІЛАфбРА (ад гр. phyllon = лісток + phoros = які нясе) — чырвоная водарасць сям. філафоравых, якая пашырана ў морах цёплых і ўмераных зон.
    ФІЛАХІНОН (ад гр. phyllon = лісгок + хіноны) — вітамін К, які ў арганізме прымае ўдзел у сінтэзе пратрамбіну ў печані; змяшчаецца ў зялёных частках раслін.
    ФІЛАХОРА (н.-лац. phyllachoга) — сумчаты грыб сям. філахоравых, які паразітуе на лісці злакаў.
    ФЕЛЁ 1 (фр filet) — 1) мяса вышэйшага гатунку з сярздняй часткі туіііы (каля хрыбетніка); 2) наогул кусок мяса або рыбы, ачышчаны ад касцей.
    ФІЛЕ 2 (фр. file) — выпіыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.
    ФІЛЕР (венг filler) — разменная манета Венгрыі, роўная 1/100 форынпга.
    ФІЛЁБГУС (н.-лац. phyllobius) — жук сям. даўганосікаў; пашкоджвае пладовыя і лясныя дрэвы і кусты, даўганосік ліставы.
    ФІЛЁНГА (пям. Fullung) — 1) тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную, паркетную або іншую раму; 2) вузкая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панэль ад верхняй часткі сцяны.
    ФІЛЁР (фр. fileur, ад filer = выследжваць) — тайны паліцэйскі агент. сышчык, шпік.
    ФІЛІГРАНАГРАФІЯ (ад філігрань + -графія) — раздзел палеаграфіі, які вывучае вадзяныя знакі на паперы для вызначэння сапраўднасці гістарычных дакументаў і іх датавання.
    ФІЛІГРАНАЛбпЯ (ад філігрань + -логія) — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю паперы і вадзяных знакаў на ёй.
    ФІЛГГРАННЫ (ад філігрань) — 1) зроблены ў выглядзе філіграні або які мае на сабе філігрань (напр. ф-ая папера); 2) перан. вельмі дакладны, да самых дробязей прадуманы, старанна і тонка выкананы.
    ФІЛІГРАНЬ (фр. filigrane, ад іт. filigrano) — 1) вадзяны знак на паперы; 2) ювелірны выраб з тонкага дроту накшталт карункаў.
    ФІЛІКАЛЁЗ (ад н.-лац. filicollis) — глісная хвароба свойскіх і дзікіх вадашіаўных птупіак, якая
    выклікаецца паразітычным скрэбенем філіколісам.
    ФІЛІТПКА (гр. philippika, ад Philipp + імя македонскага цара, супраць якога выступаў з прамовамі старажытнагрэчаскі аратар Дэмасфен) — перан. гнеўнае выкрывальнае выступленне супраць каго-н.
    ФІЛІРАВАЦЬ (фр. filer = цягнуць) — 1) пры спяванні або ігры на музычным інструменце цягнуць гук, паступова ўзмацняючы яго, a затым аслабляючы, зводзіць на нішто; 2) падстрыгаць, слізгаючы лязом раскрытых нажніц па валасах у напрамку ад канцоў да KapaHey.
    ФІЛІСТЭР (ням. Philister) — чалавек з абывацельскім, мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі.
    ФІЛІСТЭРСТВА (ад філістэр) — погляды і паводзіны філістэра, абывацельская коснасць і ханжаства.
    ФІЛІТ (ад гр. phyllon = ліст) — метамарфічная горная парода, якая характарызуецца дробнай зярністасцю і тонкай сланцаватасцю.
    ФЕЛІЯ (лац. filia) — 1) тое, што і філіял', 2) аддзяленне каталіцкай або лютэранскай царквы.
    -ФІЛІЯ (гр. phileo = люблю) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «схільнасць», «любоў да чаго-н ».
    ФІЛІЯЛ (с.-лац. filialis = сыноўні) — самастойнае аддзяленне буйной установы ці арганізацыі (напр. ф. музея).
    ФІЛІЯЛЬНЫ (с.-лац. filialis) — які мае адносіны да філіяла, з’яўляецца філіялам.
    ФІЛІЯЦЫЯ (фр. filiation, ад лац. filius = сын) — развіццё чаго-н. у паслядоўнай сувязі, у прамой залежнасці ад папярэдняга.
    ФІЛОДЫЙ (ад гр. phyllon = ліст + eidos = выгляд) — відазменены чаранок ліста, які выконвае функцыю ліставой пласцінкі (напр. у аўстралійскай акацыі).
    ФІЛОІДЫ (ад гр. phyllon = ліст + -оід) — лістападобныя вырасты ў ніжэйшых і вышэйшых споравых раслін.
    ФІЛОЛАГ (гр. philologos) — спецыяліст у галіне філалогіі.
    філом (ад гр. phyllon = ліст) — агульны тэрмін для абазначэння ўсіх органаў ліставога паходжання (лістоў, калючак, спарафілаў і ініп.).
    ФІЛОСАФ (гр. philosophos) — 1) спецыяліст у галіне філасофіі, мысліцель, які распрацоўвае пытанні светапогляду; 2) перан. чалавек, які ўдумліва адносіцца да жыцця.
    ФІЛС (ар. fils) — разменная манета Алжыра і Ірака, роўная 1/1000 дынара.
    ФІЛУМ (ад гр. phyle = племя, род, від) — група арганізмаў з агульным планам будовы.
    ФІЛУМЕНІСТ (ад гр. phileo = люблю + лац. lumen = святло) — той, хто займаецца філуменіяй.
    ФІЛУМЕШЯ (ад гр. phileo = люблю + лац. lumen = святло) — калекцыяніраванне запалкавых этыкетак.
    ФІЛЬДЭКОС (фр. fil d’Ecosse = шатландская нітка) — кручаная баваўняная пража, якая ідзе на трыкатажііыя вырабы (гл. таксама фільдэперс').
    ФІЛЬДЭПЕРС (фр. fel de Perse = персідская нітка) — шаўковая пража, падобная да фільдэкосу, але лепш апрацавапая, якая ідзе на трыкатажныя вырабы.
    ФІЛЬЕРА (фр. filiere, ад fil = валакно, нітка) — 1) прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адгулінамі, праз якія праціскаецца расплаўленая ці раствораная маса, утвараючы штучныя ніткі; 2) металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі ў валачыльным стане, праз якія цяпіецца і шліфуецца дрот.
    ФІЛЬМ (аіігл. film = літар. плёнка) — твор кінамастацтва для паказу на экране; кінафільм (напр. каляровы ф., гукавы ф ).
    ФІЛЬМАГРАФІЯ (ад фільм + -графія) — галіна ведаў, якая вывучае метады і прынцыпы апісання фільмаў у даведачных работах.
    ФІЛЬМАКОПІЯ (ад фільм + копія) — копія кінафільма, прызначаная ддя дэманстравання ў кінатэатрах.
    ФІЛЬМАСКОП (ад фільм + -скопі) — праекцыйны апарат для дэмансзрацыі дыяфільмаў.
    ФІЛЬМАСТАТ (ад фільм + -стат') — металічная шафа, дзе зберагаюцца рулоны кінафільмаў. ФІЛЬМАТАЙП (ад англ. film = плёнка + type = адбітак) — фотанаборная машына з ручной устаноўкай шрыфтавога шаблону і фотаматэрыялу.
    ФІЛЬМАТЭКА (ад фільм + -тэка) — 1) збор кінастужак; 2) установа, дзе захоўваюцца фільмы.
    ФІЛЬМАФОН (ад фільм + -фон) — апарат ддя запісу гуку на кінаплёнку і ўзнаўлення яго.
    ФІЛЬМПАК (англ. filmpack, ад film = плёнка + pack = пакет) — святлонепранікальная каробка з негатыўнай фотаплёнкай.
    ФІЛЬМ-СПЕКТАКЛЬ (ад фільм + спектакль) — экраііізацыя тэатралыіага спектакля, зробленая з улікам сродкаў кіпамастацтва.
    ФІЛЬТР (фр. filtre, ад с.-лац. filtrum = лямец) — 1) прыстасаванне для ачысткі вадкасцей і газаў ад непатрэбных прымесей (напр. ф. процівагаза); 2) прыбор для затрымкі пэўных прамянёў, электрамагнітных або гукавых хваляў і інш.
    ФІЛЬТРАТ (фр. filtrat, ад с.-лац. filtrum = лямец) — вадкасць, прапушчаная праз фільтр.
    ФІЛЬТРАЦЫЯ (фр filtration, с.-лац. filtrum = лямец) — 1) прапусканне вадкасцей або газаў праз філыпр з мэтай ачысткі ад непатрэбных сумесей; 2) натуральнае прасочванне вадкасцей або газаў праз порыстыя рэчывы; 3) перан. адбор.
    ФІЛЬТРПРЭС (ад фільтр + прэс) — фільтр, у якім працэс фільтраванпя праходзіць пад высокім ціскам.