Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ФЕНАБАРБІТАЛ (ад гр. phaino = выяўляю + барбітал) — лекавы прэпараг, які ўжываецца як снатворны, супакойлівы і процісутаргавы сродак.
ФЕНАГЕНЕТЫКА (ад гр. phaino = выяўляю + генетыка) — раздзел генетыкі, які вывучае праяўленне дзеяння генаў і іх сукуннасці ў працэсе развіцця асобіны.
ФЕНАКІТ (ад гр. phenaks, -akos = падманшчык) — мінерал класа сілікатаў, празрысты, бясколерны або белага колеру; руда берылію.
ФЕНАКОД (ад гр. phenaks, -akos = падмаіппчык + odus = зуб) — млекакормячая капытная жывёла з групы кандылятраў, знешне падобная на драпежніка, якая жыла ў палеагене.
ФЕЕЕАКОШЯ (ад гр. phaino = выяўляю + копія) — няспадчыннае змяненне фенатыпу арганізма, якое знешне падобнае да аналагічнага спадчыннага змянення (мутацыі)', параўн. генакопія.
ФЕНАЛбгіЯ (ад гр. phaino = выяўляю + -логія) — раздзел біялогіі, які вывучае сезонныя з’явы ў жывой прыродзе, тэрміны іх надыходу і прычыны, што вызначаюць гэтыя тэрміны.
ФЕНАМЕНАЛІЗМ (ад гр. phainomenon = тое, пгго з’яўляецца) — суб’ектыўна-ідэалістычнае вучэнне, паводле якога пазнанне мае справу не з аб'ектамі матэрыяль-
нага свету, што існуюць незалежна ад свядомасці, а толькі з сукупнасцю элементарных пачуццёвых кампанентаў (феноменаў).
ФЕНАМЕНАЛОГІЯ (ад гр phainomenon = тое, што з’яўляецца + -логія) — 1) суб’ектыўна-ідэалістычны кірунак у філасофіі, паводле якога свядомасць мае свой незалежны ад рэчаіснасці змест, a прадметы аб’ектыўнай рэальнасці (феномены) з’яўляюцца толькі сімваламі гэтага зместу; 2) ідэалістычнае вучэнне пра феномены свядомасці і формы развіцця духу. ФЕНАМЕНАЛЬНЫ (ад гр. phainomenon = тое, іпто з’яўляецца) — 1) выключны, рэдкі, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях; 2) які мае адносіны да фенамена 1.
ФЕНАПЛАСТЫ [ад фено(лы) + -пласпі]— пластычныя матэрыялы на аснове фенола-фармальдэгідных смолаў; выкарыстоўваюцца ў вытворчасці прасаваных вырабаў, літьіх і слаістых матэрыялаў, ахоўных пакрыццяў.
ФЕНАСПЕКТР (ад гр. phaino = выяўляю + спекпір) — біял. графічнае адлюстраванне сезоннага развіцця аднаго віду або згуртаванняў раслін.
ФЕНАТЫП (ад гр. phaino = выяўляю + -тып) — сукупнасць уласцівасцей і прыкмет арганізма, якія склаліся ў працэсе яго індывідуальнага развіцця.
ФЕНАЦЭЦІН (ад гр. phaino = выяўляю + лац. acetum = воцат) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як болесуцішальны і гарачкапаніжальны сродак.
ФЁНЕК (н.-лац. fennecus) — млекакормячае сям. воўчых, знешне падобнае на невялікую лісіцу, якое водзіцца ў Паўн. Афрыцы, на Сінайскім і Аравійскім паўастравах.
ФЕНЕСТРЬІДЫ (н.-лац. fenestrida) — атрад вымерлых галаротых імшанак, якія жылі ў ардовіку — пермі.
ФЕНЁТЫКА (ад гр. phaino = выяўляю) — раздзел біялогіі, які вывучае з’яўленне і размеркаванне фенаў2.
ФЁНП (англ. Fanias, ад ст.-ірл. fene = назва даўніх жыхароў Ірландыі) — ірландскія рэвалюцыянеры, барацьбіты за незалежнасць Ірландыг ад Англіі ў 50 — 60-х гг. 19 ст.
ФЁНІКС (гр. phoiniks) — 1) казачная птушка ў міфалогіі старажьпных народаў (фінікійцаў, егіпцян і інш.), якая ў старасці спальвала сябе, а потым зноў узнікала з попелу; 2) перан. сімвал вечнага абнаўлення.
ФЕНІЛ (ад гр. phaino = асвятляю) — араматычны вуглевадарод, бясколернае крьппталічнае рэчыва, якое ўваходзіць у склад каменнавугальнай смалы; выкарыстоўваецца як цепланосьбіт.
ФЕШЛАЛАНІН (ад феніл + аланін) — адна з незаменных амінакіслот, якая выяўлена ў арганізме чалавека, жывёл і раслін у свабодным стане і ў складзе бялкоў.
ФЕНІЛАМІН [ад феніл + амін(ы)] — тое, што і анілін.
ФЕШЛБЕНЗОЛ (ад феніл + бензал) — тое, што і дыфеніл.
ФЕНІЛКЕТАНУРЫЯ [ад феніл(аланін) + кетоны + -урыя] —
спадчыннае захворванне, звязанае з парушэннем абмену фенілаланіну ў арганізме, якое праяўляецЦа ў адставанні фізічнага і псіхічнага развіцця.
ФЕНОЛАГ (ад феналогія) — спецыяліст у галіне феналогіі.
ФЕНОЛФТАЛЕШ [ад фенол + (на)фталін] — арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў аналітьгчнай хіміі як індыкатар, у медыцыне як слабіцельнае.
ФЕНблЫ (ад гр. phaino = асвятляю + -ол) — арганічныя злучэнні, вытворныя бензолу ў выніку замены атама вадароду ў бензольным ядры гідраксілам (карболавая кіслата, гідрахінон і non.)', выкарыстоўваюцца для дэзінфекцыі, пры вырабе сштэтычных смолаў, выбуховых рэчываў.
ФЕНОМЕН (гр. phainomenon = тое, што з’яўляецца) — 1) выключная, рэдкая, незвычайная з’ява; выключны ў якіх-н. адносінах чалавек; 2) у ідэалістычнай філасофіі тое, што дадзена ў пачуццях і не дасягаецца розумам; 3) філасофскае паляцце, якое абазначае з’яву, дадзеную нам у вопыце, пачуццёвым пазнанні.
ФЕНХЕЛЬ (ням. Fenchel, ад лац. foeniculum = кроп) — травяністая расліна сям. парасонавых з перыста-рассечаным лісцем і дробііымі жоўтымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і, Крыме, на Каўказе і ў Сярэд. Азіі; на Беларусі культывуецца як лекавая.
ФЕОД (с.-лац. feodum, ад ст.-вням. fehu-od = маёмасць) — зямля, пасада або даход, які ў сярэдневя-
ковай Еўропе атрымліваў васал ад сеньёра як спадчыннае ўладанне за ваенную ці адміністратыўную службу.
ФЕРА(лац. ferrum = жалеза) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «жалеза», «жалезны».
ФЕРАБОР (ад фера+ бор) — сплаў жалеза з борам, які выкарыстоўваецца пры вырабе сталі з меншым змяшчэннем у ёй кіслароДУ-
ФЕРАВАЛЬФРАМ (ад фера+ вальфрам) — сплаў жалеза з вальфрамам, які выкарыстоўваецца пры вырабе інструментальных і некаторых канструкцыйных сталей.
ФЕРАВАНАДЫЙ (ад фера+ ванадый) — сплаў жалеза з ванадыем, які выкарыстоўваецца ў якасці дамешку пры вырабе легіраваных (гл. легіраваць) сталей.
ФЕРАГРАНАТЫ (ад фера+ гранаты) — ферыты натрьпо і лантаноідаў, якія маюць кубічную структуру мінерала гранату.
ФЕРАГРАФІЯ (ад фера+ -графія) — тое, іпто і магнітаграфія.
ФЕРА36НД (ад фера+ зонд) — фіз. усіройсгва для вымярэння напружанасці магнітнага поля; выкарыстоўваецца ў магнітнай дэфектаскапіі, пры пошуках карысных выкапняў, у даследаванні магнетызму планет.
ФЕРАЛІТНЫ [ад фера+ ал(юміній) + -літ]; ф ы я г л е б ы — глебы вільготных лясоў і саваннаў трапічнага пояса, якія змяшчаюць многа жалеза і алюмілію.
ФЕРАЛІТЫЗАЦЫЯ (ад фера+ -літ) — працэс глыбокага выветрывання горных парод ва ўмовах вільготнага трапічнага і субтрапічнага клімату, ппо суправаджаецца накапленнем жалезістых утварэнняў.
ФЕРАМАГНЕТЫЗМ (ад фера+ магнетызм) — фіз. сукупнасць магнітных уласцівасцей рэчываў (фераліагнетыкаў), у якіх магнітныя моманты суседніх атамаў (іонаў) арыентаваны ў адным напрамку, што прыводзіць да самаадвольнай (спантаннай) намагнічанасці рэчываў (параўн. дыямагнетызм, парамагнетызм).
ФЕРАМАГНЕТЫКІ (ад фера+ магнетыкі) — фіз. рэчывы (жалеза, нікель, кобальт, некаторыя сплавы), здольныя намагнічвацца нават у слабых магнітных палях дзякуючы ферамагнітнай упарадкаванасці ў размяшчэнні іх атамных магнітных момантаў.
ФЕРАМАГНІТНЫ (ад фера+ магнітны) — фіз. з моцна выражанымі магнітнымі ўласцівасцямі (напр. ферамагнетыкі).
ФЕРАМАЛІБДЭН (ад фера+ малібдэн) — сплаў жалеза з малібдэнам, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) інструментальных і нержавеючых сталей.
ФЕРАМАРГАНЕЦ (ад фера+ марганец) — сплаў жалеза з марганцам, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) сталі для павышэння яе механічных уласцівасцей.
ФЕРАМОНЫ (ад гр. phero = нясу + hormao = прыводжу ў рух) — біялагічна актыўныя рэчывы, якія
выдзяляюцца жывёламі ў навакольнае асяроддзе і з’яўляюцца нюхальнымі сігналамі для іншых асобін таго ж віду.
ФЕРАНІКЕЛЬ (ад фера+ нікель) — сплаў жалеза з нікелем, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) спецыяльньгх сталей.
ФЕРАНібБІЙ (ад фера+ ніобій) — сплаў жалеза з ніобіем, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) нержавеючых, гарачаўстойлівых сталей.
ФЕРАНЬЁРКА (фр. ferroniere) — жаночае ўпрыгожанне з каштоўнымі камянямі, якое надзяваецца на лоб.
ФЕРАСІЛІЦЫЙ (ад фера+ сіліцый) — сплаў жалеза з крэмніем, які выкарыстоўваецца для выдалення са сталі кіслароду і ўзбагачэння яе крэмніем.
ФЕРАТЫ (ад лац. ferrum = жалеза) — солі не выдзеленай у свабодным стане жалезнай кіслаты.
ФЕРАТЫПІЯ (ад фера+ -тыпія) — спосаб утварэння фатаграфічных адбіткаў на метале (брошцы, медальёне і інш.).
ФЕРАТЫТАН (ад фера+ тытан) — сгілаў жалеза з тытанам, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) спецыяльных сталей, для выдалення са сталі кіслароду і азоту.
ФЕРАФОСФАР (ад фера+ фосфар) — сплаў жалеза з фосфарам, які выкарыстоўваецца як дамешак пры легіраванні (гл. легіраваць) сталі і чыгуну.
ФЕРАХРОМ (ад фера+ хром) сплаў жалеза з хромам, які выка-
ф — рыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) высокаякаснай сталі і гарачаўстойлівых сплаваў.
ФЕРАШШНІЛІ (ад фера+ шпінелі) — ферыты з крыпггалічнай структурай мінерала шпінелі.
ФЕРАЭЛІКТРЫКІ (ад фера+ электрык) — назва сегнетаэлектрыкаў у англамоўнай літаратуры. ФЕРГУСАНІТ [ад англ. Ferguson = прозвішча амер. хіміка (1750 — 1774)] — мінерал, складаны вокісел ніобію, танталу, тытану, ітрыевых рэдкіх зямель цёмна-бурага або чорнага колеру.
ФЕРЗЬ (перс. ferz = палкаводзец) — самая моцная фігура ў піахматнай гульні.
ФЕРМА1 (англ. farm, фр. ferme) — 1) прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства на ўласнай або арандаванай зямлі; 2) дзяржаўнае або кааператыўнае прадпрыемства, запятае жьгвёлагадоўляй (напр. жывёлагадоўчая ф., малочная ф ).
ФЕРМА 2 (фр. ferme) — канструкцыя са злучаных паміж сабой металічных, жалезабетонных ці драўляпых брусоў (напр. ф. маста). фермАта (іт. fermata = літар. прыпынак) — музычны знак у ноткым пісьме, які становіцца над нотай, акордам або паўзай і абазначае павелічэнне іх працягласці ў залежнасці ад характару твора, намераў і густу выканаўцы.
ФЕРМЕНТАЛбпЯ (ад ферменты + -логія) — раздзел біяхіміі, які вывучае ферменты.
ФЕРМЕНТАПАТЫІ (ад ферменты + -патыя) — тое, што і энпмапатыі.
ФЕРМЕНТАЦЫЯ (лац. fermentatio = браджэнне) — біяхімічны працэс перапрацоўкі сыравіны пад уздзеяннем ферментаў (напр. ф чайных лістоў).
ФЕРМЕНТЫ (лац. fermentum = закваска) — арганічпыя бялковыя рэчывы, якія выпрацоўваюцца ў жывых клетках і рэгулююць абмен рэчываў у арганізме.
ФЕРМЕР (англ. farmer) — уладальнік або арандатар фермы' 1.