• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ФАНТАСМАГОРЫЯ (ад гр phantasma = прывід, здань + agoreuo = гавару) — I) прывіды, вьгчварныя фантастычныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым стане; 2) фантастычныя карціпы, фігуры, якія атрымліваюцца з дапамогай розных аптычных прыстасаванняў.
    ФАНТАсТ (гр. phantasies) — I) чалавек з багата развітай фантазіяй, фантазёр, летуцепнік; 2) пісьменнік, мастак, які стварае фантастычныя сюжэты і вобразы
    ФАНТАСТЫКА (гр. phantastike = здольнасць уяўляць) — I) ппосьці неверагоднае, нерэальнае, заснаванае на творчым уяўленні, на фантазіі; 2) літаратурныя творы, у якіх апісваюцца выдуманыя, фаптастычныя падзеі.
    ФАНТАСТЫЧНЫ (гр phantastikos) — 1) які не існуе ў рэчаіснасці, выдуманы; 2) незвычайны, чарадзейны, непраўдападобны.
    ФАНТОМ (фр. fantome, ад гр. phantasme = прывід, здань) — 1) прывід, здань; 2) мадаль цела або яго часткі ў натуральную велічыню, якая служыць наглядным дапаможнікам.
    ФАНТбіІІ (фр fantoche, ад іт. fantoccio = лялька) — тое, што і марыянетка.
    ФАНТЫ (польск. fanty, ад ням. Pfand = заклад) — гульня, удзельнікі якой у якасці штрафу выконваюць розныя жартаўлівыя заданні, што выпадаюць па жэрабю ўладальніку аддадзенага ў заклад прадмета, а таксама прадметы, аддадзеныя ў заклад пры гэтай гульні.
    Ф/\НТЫНАЛІС (н.-лац. fontinalis) — лістасцябловы мох сям. фантьшаліевых, які расце прымацавана да камянёў, каранёў і ствалоў дрэў у стаячых і праточных вадаёмах.
    ФАНФАРА (іт. fanfara) — 1) медны духавы сігнальны музычны інструмеігт у выглядзе падоўжанай трубы; 2) музычная фраза, сігнал, які выкопваецца на такім інструменце і апавяшчае аб пачатку парада ці ўрачыстасці.
    ФАНФАРАНАДА (фр fanfaro пnade) — паводзіны фанфарона, хвальба, выхвалянне.
    ФАНФАРОН (ісп. fanfarron, ад ар farfar = легкаважны) — хвалько, выхваляка.
    ФАРА (фр. phare) — яркі ліхтар з рэфлектарам на аўтамабілі, мата-
    цыкле, паравозе, трактары і інш. для асвятлення шляху.
    ФАРАДА [ад англ. М. Faraday = прозвішча англ. фізіка (1791 — 1867)] — адзінка вымярэння электрычнай ёмістасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная электрычнай ёмістасці правадніка, патэнцыял якога павялічваецца на 1 вольт пры перадачы яму электрычнага зараду ў 1 кулон.
    ФАРАДМЕТР (ад фарада + -метр) — прыбор для вымярэння электрычнай ёмістасці.
    ФАРАДЫЗАЦЫЯ (ад фарада) — прымяненне пераменнага току нізкай частаты ў лячэбных і дыягнастычных мэтах.
    ФАРАДЭЙ [англ. М. Faraday = прозвішча англ. фізіка (1791 — 1867)] — адзінка колькасці электрычнасці, якая выкарыстоўваецца ў электрахіміі (роўная 9,65 ■ 104 кулонаў).
    ФАРАМППФЁРЫ (н.-лац. foraminifera) — падклас прасцейшых класа саркодавых; уключае каля 20 тысяч марскіх сучасных і выкапнёвых відаў.
    ФАРАНДЙЛА (фр. farandole) — старадаўні правансальскі народны танец.
    ФАРАШДЫ (н.-лац. phoronida) — клас тыпу шчупальцавых; марскія донныя жывёлы з каўбасападобным целам даўжьшёй ад 0,6 да 45 см.
    ФАРАОН (гр. pharaon, ад ст.-егіп. Рег’б = вялікі дом) — 1) тытул старажытнаегіпецкіх цароў, 2) перан. зневажальная клічка паліцэйскага; 3) старадаўняя гульня ў карты.
    ФАРБА (польск. farba, ад ням. Farbe) — 1) каляровае рэчыва, якім афарбоўваюць прадметы; 2) колер, барва (напр. фарбы восені); 3) перан. сродкі мастацкага апісання; згушчаць фарбы — перабольшваць.
    фарбавАць (ад фарба) — пакрываць што-н. фарбай; надаваць колер, афарбоўку.
    ФАРБАПУЛЬТ (ад фарба + пульт) — пнеўматычны апарат для распылення сціснутым паветрам фарбавальных саставаў пры малярных работах.
    ФАРБГГЫС (н.-лац. pharbitis) — павойная травяністая расліна сям. бярозкавых з буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў тропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ФАРВАКУУМ (ад ням. vor = перад + вакуум) — фіз. папярэдняе разрэджванне пры атрыманні вакуума ў дзве ступені.
    ФАРвАтЭР (гал. vaarwater, ад varen = плаваць + water = вада) — 1) водны шлях ддя бяспечнага праходу суднаў, звычайна вызначаны сігнальнымі знакамі (бакенамі, вехамі, буямі); 2) перан. сфера якога-н. уплыву, асноўная лінія, кірунак дзейнасці, творчасці.
    ФАРДЫЗМ [ад англ. H.Ford = прозвішча амер. аўтамабільнага прамыслоўца (1863 — 1947)] — сістэма арганізацыі працы, заснаваная на стандартызацыі, тыпізацыі і канвеерызацыі вытворчых працэсаў; была ўведзена на аўтазаводах ЗА ў 1-й чвэрці 20 ст.
    ФАРЗІЦЫЯ (н.-лац. forsythia) — лістападная кустовая расліна сям.
    ф—.—.— маслінавых з адзіночнымі яркажоўтымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі і Паўд.-Усх. Еўропе; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ФАРКАМЕРА (ад англ. fore = пярэдні + камера) — невялікая камера ў дызельных і ракетных рухавіках, у якой адбываецца папярэдняе, перад уваходам у асноўную камеру, змешванне і гарэнне кампанентаў вадкага паліва.
    ФАРМАВАЦЬ (лац. formare) — надаваць чаму-н. пэўную форму.
    ФАРМАЗОН (польск. farmazon, ад фр. franc-ma<;on = масон) — тое, што і франкмасон.
    ФАРМАКАГЕНЕТЫКА (ад гр. pharmakon = лякарства + генетыка) — вучэнне аб спадчыннай зменлівасці арганізма пад уплывам лекавых рэчываў.
    ФАРМАКАГНдзіЯ (ад гр phar­makon = лякарства + gnosis = веды) — раздзел фармацыі, які вывучае рэчывы расліннага і жывёльнага паходжання, што маюць лекавыя ўласцівасці.
    ФАРМАКАЛОГІЯ (ад гр. phar­makon = лякарства + -логія) — навука аб уздзеянпі лекавых рэчываў на арганізм чалавека і жывёл; лякарствазнаўства.
    ФАРМАКАПЕЯ (ад гр. pharmakon = лякарства + роіео = раблю) — афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, захоўванні і назначэнні лякарстваў, а таксама пералік лекавых рэчываў, якія павінны знаходзіцца ў аптэцы.
    ФАРМАКАТЭРАПІЯ (ад гр pharmakon = лжарства + тэрапія) — лячэнне лекавымі сродкамі.
    ФАРМАКАХІМІЯ (ад гр. phar­makon = лякарства + хімія) — раздзел хіміі, які вывучае фізіка-хімічныя ўласцівасці лекавых рэчываў, метады іх аналізу і спосабы захоўвання.
    ФАРМАКОЛАГ (ад фармакалогія) — спецыяліст у галіне фармакалогіі.
    ФАРМАЛІзАцЫЯ (ад лац. formalis = які датычыць формы) — прадстаўленне якой-н. галіны ведаў у выглядзе сістэмы доказаў або вылічэння.
    ФАРМАЛІЗМ (фр. formalisme, ад лац. formalis = які датычыць формы) — 1) фармальнае стаўленне да чаго-н. на шкоду справе; 2) кірунак у эстэтыцы, мастацгве, літаратуры, філасофіі, які надае асноўнае значэнне форме, яе знешняму выражэнню.
    ФАРМАЛІН (ад фармальдэгід) — водны раствор фармальдэгіду з едкім удушлівым пахам; выкарыстоўваецца як сродак для дэзінфекцыі, для дублення скур і інш.
    ФАРМАЛІСТ (ад лац. formalis = які датычыць формы) — 1) той, хто фармальна ставіцца да чаго-н. са шкодай для справы; 2) паслядоўнік фар.малізму 2.
    ФАРМАЛЬДЭГІД [ад лац. form(ica) = мурашка + альдэгід] — арганічнае злучэнне, самы просгы аліфатычны альдэгід; бясколерны газ з рэзкім пахам; выкарыстоўваецца ў вьггворчасці нластмас, смол, лекавых рэчываў, у папяро-
    вай і тэкстыльнай прамысловасці; мурашыны альдогід, метанал.
    ФАРМАЛЬНЫ (лац. formalis) — 1) звязаны з формай, уласцівы форме; 2) афіцыйны, законны, зроблены па форме; 3) зроблены для прыліку, такі, дзе захавана толькі знешняя форма.
    ФАРМАНТ (лац. formans, -ntis = які ўтварае, фарміруе) — лінгв. 1) тое, пгго і афікс, 2) частка слова (прыстаўка, суфікс, інфікс), якая служыць для словаўтварэння і словазмяііення.
    ФАРМАНТА (лац. formans, -ntis = які ўтварае, фарміруе) — дадатковае адценне гуку, якое надае гучанню музычнага інструмента або голасу асаблівую афарбоўкутэмбр.
    ФАРМАТ (фр. format, ад лац. formatus = сфармаваны) — памер (вышыня і даўжыня) кнігі, папяровага аркуша, карткі і г. д.
    ФАРМАТЫЎ (фр. fonnatif, ад лац. formatus = сфармаваны) — тое, што і афікс.
    ФАРМАЦЫЯ (лац. formatio = утварэнне, від) — 1) пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства на гэтай стадыі з уласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці; 2) сістэма поглядаў, унутраны склад; 3) комплекс генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння; 4) раслілнае згуртаванне, якое характарызуецца адным або некалькімі агульнабіялагічнымі відамі.
    ФАРМАЦЫЯ (п.-лац. pharmacia, ад гр. pharmakeia = прымяненне лякарства) — раздзел медыцыны, які вывучае пытанні здабывання.
    апрацоўкі, вырабу, захавання і выдачы лекавых сродкаў.
    ФАРМАЦЭЎТ (гр. pharmakeutes = які робіць лякарства) — аптэчны спецыяліст з вьшг>йшай або сярэдняй фармацэўтычнай адукацыяй.
    ФАРМАЦЭЎТЫКА (гр. pharmakeutike) — комплекс дысцыплін, якія вывучаюць пытанні здабычы, апрацоўкі, вырабу, захоўвання і водпуску лекавых сродкаў.
    ФАРМІДЫУМ (н.-лац. phormidium) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. асцыляторыевых, якая пашырана ў вадзе, на глебе і ў глебе, на скалах і інш.
    ФАРМІРАВАЦЬ (рус. формнровать, ад лац. formare) — 1) арганізоўваць, ствараць, састаўляць (напр. ф. дывізію, ф. урад, ф. таварны састаў); 2) выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і інш.
    ФАРМІЯТЫ (ад лац. formica = мурашка) — солі і эфіры мурашынай кіслаты; выкарыстоўваюцца ў арганічным сінтэзе як дубільнікі, растваральнікі і інш.
    ФАРМОЗА (н.-лац. formosa) — рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў вадаёмах на паўднёвым усходзе ЗША.
    ФАРМУЛЯВАЦЬ (польск. formulowac, ад лац. formula = форма, правіла, палажэнне) — коратка і дакладна выражаць якую-н. думку, рашэнне.
    ФАРМУЛЯР (ням. Formular, ад лац. formula = форма, правіла) — 1) асобная кніга або бланк, куды заносяцца асноўныя звесткі аб стане, эксплуатацыі якога-н. механіз-
    ф	:—
    ма, збудавання; 2) бібліятэчная ўліковая картка.
    ФАРПОСТ (ням. Vorposten) — 1) тое, што і аванпост, 2) перан перадавы пункт, алора чаго-н
    ФАРС (фр. farce) — 1) сярэдневяковая камедыя на фальклорнай аснове ў краінах Зах. Еўропы; 2) лёгкая камедыя-вадэвіль з чыста знешнімі жаргаўлівымі прыёмамі;
    3)	перан. грубы, цынічны жарт, 4) перан. ганебнае відовішча (напр судовы ф.).
    ФАРСАЖ (фр. fonjage) — паскарэнне, узмацненне якога-н працэсу, напр. цягі рухавіка.
    ФАРСІРАВАЦЬ (фр. forcer) — 1) узмацняць, паскараць што-н., 2) ваен. пераадольваць водную перашкоду пад агнём гіраціўніка.
    ФАРСТЭРЫТ (ад ням. Vorster = прозвішча нямецкага вучонага) — мінерал класа сілікатаў, празрысты, бясколерны, выкарыстоўваецца для вырабу вогнетрывалай цэглы.
    ФАРСЎНКА (ад англ. force-pump = нагнятальная помпа) — прыстасавапне ддя распыльваіпія вадкасцей (напр. паліва ў рухавіках унутранага згарання) або парашкападобных матэрыялаў.