Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
УШТАРЬП (ад лац. unitas = адзінства) — тое, што і антытрынітарыі.
УШФАРМІЗМ (ад лац. uniformis = аднастайны) — гіпотэза, паводле якой у геалагічным мінулым дзейнічалі тыя ж сілы і з той жа інтэнсіўнасцю, што і зараз.
УНІФІКАВАЦЬ (с.-лац. unificare = аб’ядноўваць) — праводзіць уніфікацыю (напр. у. правапіс).
УНІФІКАЦЫЯ (ад с.-лац. unificare = аб'ядноўваць) — звядзенне чаго-н. да адзінай формы, да адзінай нормы (напр. у. напісаішя).
УНІФІЛЯРНЫ (ад уні+ лац. filum = нітка) — аднанітачны (напр. у. кабель).
УНІФОРМА (фр. uniforme, ад лац. unus = адзін + forma = форма) — форменнае адзепне, аднолькавас для ўсіх людзей якой-н. групы.
УНІЯ (лац. unio = аб’яднаіпіе, адзінства) — 1) аб'яднанне дзвюх або некалькіх дзяржаў пад уладай аднаго мапарха; 2) аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на ўмовах прызнаііня праваслаўііай царквой вяршэнства папы рымскага з захаваішем сваіх абрадаў, напр. Брэсцкая унія 1596 г.; 3) назва розных адміністрацыйных міжнародных саюзаў.
УНІЯНІЗМ (адуніён) — імкненне да аб’ядпання, зліцця.
УНІЙТ (ст.-польск. uniata, ад лац. unitas = аб’яднаны) — паслядоўнік царкоўнай уніі; той, хто нрыгрымліваецца грэка-каталіцкага веравызнання
УНТЫ (эвенк. unta = абутак) — абутак з футра на мяккай падэшве. ЎНТЭР-АФШ.ЭР (ням. Unteroffizier) — званне малодшага каманднага саставу ў царскай арміі і некаторых арміях ііішых краін
УНТЭРТОН (ням. Untcrton, ад unter = ніжэйшы + Ton = гук) — муз. дадатковы, больш нізкі тон, які ўзнікае пры гучанні асноўнага тона і надае яму асаблівае адценне або пмбр (параўн. абертон).
УНТЭРШАРФЮРЭР (ням. Unterscharfuhrer) — звапне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню фельдфебеля.
УНТЭРШТУРМФЮРЭР (ням. Untersturmfuhrer) — званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню лейтэнанта.
УНЦЬІНУЛА (н.-лац. uncinula) — сумчаты грыб сям. мучніста-расяпых, які развіваецца на лісці клёна, ясеня, таполі, асіны, вярбы.
УНЦЫЯ (лац. uncia) — 1) мера вагі ў Стараж. Рыме, а таксама ў сучаснай Англіі (роўная 28,35 г) і некаторых краінах Лац. Амерыкі; 2) адзінка аіггэкарскай вагі да ўвядзепня метрычпай сістэмы мер (роўная 30 г); 3) манета ў Стараж. Рыме, пазней — у Іспаніі, Італіі і некаторых іншых краінах.
УРА(гр. uron = мача) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мачы, мачавіны, мочапалавых органаў.
УРЛьАКТЭРЫІ (ад ура+ бактэрыГ) — бакгэрыі, якія раскладаюць мачавіну на аміяк і вуглекіслату.
УРАБІЛІН (адура+ лац. bilis = жоўць) — жоўтае фарбавальнае рэчыва з групы жоўцевых пігментаў, што ўтвараецца ў кіппчніку; абумоўлівае колер мачы.
УРАГАН (фр. ouragan, з індз.) — 1) вецер разбуральнай сілы; 2) перан. бурнае развіццё чаго-н (напр. у. пачуццяў).
УРАГЛЕНА (н.-лац. uroglena) — каланіяльная залацістая водарасйь сям. вохраманадавых, якая трагіляецца ў ппанкпіоне прэспых вадаёмаў
УРАГЛЕНОПСІС (н.-лац. uroglenopsis) — каланіяльная залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.
УРАГРАФІЯ (ад ура+ -графія) — метад рэіптеналагічнага
даследавання нырак і мочавывадных піляхоў.
УРАЛОГІЯ (ад ура+ -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае хваробы мочапалавьгх органаў, распрацоўвае метады іх лячэння і прафілактыкі.
УРАМ'іЦЭС (н.-лац. uromyces) — базідыяльны грыб сям. пукцьшіевых, які развіваецца на вьшпйшых травяністых раслінах сям. бабовых. складанакветных, малачаевых, лілейных, злакавых.
УРАН (н.-лац. uranium, ад uranos = неба) — радыеактыўны хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які напежыць да актыноідаў выкарыстоўваецца як ядзернае паліва.
УРАНАТЫ (адуран) — солі уранавай кіслаты.
УРАНЕМА (н.-лац. uronema) — ііітеаватая зялёная водарасць сям. улоірыксавых, якая пашырана ў прзсных вадаёмах.
УРАНІШТ (ад уран) — мшерал класа вокіслаў і гідравокіслаў, чорнага колеру; руда урапу і раДЫК'
УРАПОДЫ (ад гр. ura = хвост + pus, podos = нага) — ножкі шостага абдамінальнага еегмента ракаў, якія ўтвараюць разам з анальнай лопасцю (тэльсоном) хваставы плаўіпк.
УРАСТЫЛЬ (ад гр ura = хвост + stylos = палачка) — косць у некаторых пазваночпых жывёл, якая ўтварылася злідцём хваставых пазванкоў (напр. у бясхвостых земнаводных).
УРАТРАПІН (ад ура+ гр. trope = паварот, змена) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як су-
У працьмікробны сродак пры лячэнні халецыстыту, менінгіту, знцэфаліту і іншых хвароб.
урАты (ад гр. uron = мача) — солі мачавой кіслаты.
УРАЦЫЛ (ад гр. uron = мача + лац. acetum = воцат) — арганічнае злучэнне, якое ў нязначнай колькасці змяшчаецца ў жывёльных і раслінных тканках, уваходзіць у склад жыццёва важных злучзнняў УРАЦЬІСЦІС (н.-лац. urocystis) — базідыяльны грыб сям. тылецыевых, які развіваецца на раслінах сям. злакавых, асаковых, сітавых, лілейных, крыжакветпых
УРБАНІЗАЦЫЯ (фр urbanisation, ад лац. urbanus = гарадскі) — 1) працэс канцзшршдлі насельніцтва і эканамічнага жьшдя ў буйных гарадах; 2) распаўсюджапне гарадскога спосабу жыцця ў сельскай мясцовасці.
УРБАНІЗМ (фр. urbanisme, ад лац. urbanus = гарадскі) — 1) кірунак у літаратуры і мастацтве, аб'ектам якога з'яўляецца паказ гарадскога жыцця, 2) кірунак у архітэктуры, паводле якога гарады павінны развівацца без прытарыяльных абмежаванляў і шчыльна забудоўвацца вялікімі будынкамі.
УРЗІШЯ (н.-лац. ursinia) — травяністая расліна сям складанакветных з жоўтымі або арапжавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
УРНА (лац. uma) — 1) скрынка з вузкай адтулінай для галасавання; 2) пасудзіна дая смецця ў грамадскіх памяшканнях, на вуліцах; 3)
У
пасудзйіа для захавання праху нябожчыкаў пасля крэмацыі.
УРОЛАГ (ад ура+ -лаг) — спецыяліст у галіне уралогіі.
УРОМЕТР (ад ура+ -метр) — прыбор дая вызначэння ўдзельнай вагі мачы.
УРТЫКАРЫЯ (ад лац. urtica = крапіва) — захворванне чалавека, звязанае з павышанай адчувальнасцю арганізма да некаторых харчовых прадуктаў, лекавых прэпаратаў, укусаў камароў і інш.; крапіўпіца.
УРУК (цюрк. іігіік) — высушаныя з костачкамі дробныя абрыкосы.
УРЦЭбЛУС (н.-лац. urceolus) — аднаклетачная водарасць сям. паранемавых, якая пашырана пераважна ў стаячых, слабапраточных, часта забалочаных вадаёмах.
УРЬІНА (лац. urina) — мача.
-УРЫЯ (гр. uron = мача) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «мача».
УРЭАЗА (ад гр. uron = мача) — фермент, які каталізуе расйічапленне мачавіны на вуглякіслы газ і аміяк.
УРЭДАСПбРЫ (ад лац. uredo = іржа + споры) — летнія споры іржаўных грыбоў; развіваюцца на злаках.
УРЭМА (шорк. urema) — паласа лісцевьгх лясоў, якая цягнецца ўздоўж ракі, што працякае праз лесастэпавую, стэпавую і паўпустынную зоны.
УРЭМІЯ (ад ура+ -эмія) — самаатручванне арганізма рэчывамі, якія затрымліваюцца ў ім пры хваробе нырак.
УРЭТАН (адура+ этан) — лекавы прэпарат, які ўжываецца як заспакойлівы і снатворны сродак.
УРЭТРА (гр. urethra) — мочаспускальны канал.
УРЭТРАСКАПІЯ (ад урэтра + -скапія) — агляд урэтры пры дапамозе урэтраскопа.
УРЭТРАСКОП (ад урэтра + -скоп) — аптычная прылада для агляду ўнутраных сценак урэтры.
УРЭТРАТАМІЯ (ад урэтра + -moAtix) — мед разразанне урэтры пры яе звужэннях.
УРЭТРЫТ (ад урэтра) — запаленне слізістай абалонкі урэтры.
УСНЕЯ (н.-лац. usnea) — кусцісты сумчаты ліпіайнік сям. уснеевых, які расце на ствалах і галінах дрэў і кустоў, утвараючы шэрую або шэра-зялёную слаявіну, што звісае ў выглядзе густых барод.
УСТЫЛЯГА (н.-лац. ustilago) — базідыяльны грыб сям. устылягавых, які паразітуе на завязі, суквеццях раслін сям. злакавых, лілейных, гваздзіковых, драсёнавых, складанакветных.
УТАШЗМ (ад утопія) — 1) тэорыі, погляды ўтапічнага сацыялізму; 2) нязбытнасць, нерэальнасць чаго-н. (напр. у. планаў).
УТАПІСТ (ад, утопія) — 1) аўтар утопіі; прыхільнік утапічнага сацыялізму; 2) фантазёр, летуценнік. УТАПІЧНЫ (адутопія) — 1) заснаваны на утопіі; 2) які з’яўляецца утопіяй; нерэальны; у. с а ц ы я л і з м — вучэнне аб перабудове грамадства на сацыялістьтчных асновах, якое зыходзіць не з законаў развіцця грамадства, а з мар аб ідоальпым грамадскім ладзе.
УТЛЕГАР (гал. uitlegger) — рангоутнае дрэва (рангоўт) на парусных суднах, якое з'яўляецца працягам бушпрыта і служыць для мацавання пярэдніх парусоў.
УТОГПЯ (ад гр. u = не + topos = месца, г. зн. месца, якога няма) — 1) пазбаўленае навуковага абгрунтавання вучэнне аб ідаальным грамадскім ладзе, а таксама літаратурны твор з паказам ідэальнага грамадскага ладу будучага, 2) нерэальны, псажыццявімы на практыцы план; фантазія, мара, якая не можа быць здзейснена.
УТРАКВІСТЫ (ад лац. sub utraque specie = пад дзвюма постацямі) — прадстаўнікі ўмеранага крыла гусітаў, якія патрабавалі прычашчэння не толькі хлебам, але і віном.
УТРЬІРАВАЦЬ (фр. outrer) — падаваць у перабольшаным выглядзе, скажаць з’яву залііпнім падкрэсліваннем аднаго якога-н. яе боку, рысы.
УТЫЛІЗАЦЫЯ (фр. utilisation, ад лац utilis = карысны) — выкарыстанне чаго-н. з карысцю, наітр. адходаў у якасці сыравіны, паліва, упіаення і ііпіі.
УТЫЛІТАРНЫ (фр. utilitaire, ад лац. utilitas = карысць) — 1) прасякнуты імкненнем да матэрыяльнай выгады, карысці; 2) які мае практычнае значэнне, прыкладіпя.
УТЫЛІТАРЫЗМ (фр. utilitarisme, ад лац. utilitas = карысць) — 1) кірунак у этыцы, які лічыць карысць асновай маральнасці і крытэрыем чалавечых паводзін; 2) перан. імкненне з усяго мець выгаду, карысць; дробязны практыцыім.
УТЫЛІТАРЫСТ (ад утылітарызм) — той, хто кіруецца меркаваннямі утылітарызму.
УТЫЛЬ (лац. utilis = карысны) — рэчы, якія ўжо не прыгодны для карыстання, але могуць быць сыравінай дня вырабу іншых рэчаў (металалом, папера, анучы і інш.).
УФАЛОГІЯ (ад англ. UFO < Unkown Fryling Object = неапазнаны лятаючы аб’ект + -логія) — збор, сістэматызацыя і аналіз матэрыялаў аб неапазнаных лятаючых аб’ектах.
УЮК (цюрк. juk = паклажа) — упакавапая паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы (каня, вярблюда, асла).
ФА (лац. fa) — чацвёрты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.
ФАБІЯНІЗМ (ад англ. Fabian society = фабіянскае таварыства, ад Fabius Maximus Cunctator = імя
старажытнарымскага дзяржаўнага дзеяча і палкаводца, прыхільніка чакальнай тактыкі) — рэфармісцкі рух канца 19 ст. у Англіі, які адмаўляў класавую барацьбу і прапаведаваў мірнае, паступовае пе-