Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ТЕРАПЕЎТЫКА (гр. therapeutikos = лячэбны) — тое, што і тэрапія.
ТЭРАШЯ (гр. therapeia) — 1) раздзел медыцыны, які вывучае ўнутраныя хваробы і займаецца лячэннем іх лекавымі сродкамі і іншымі нехірургічнымі спосабамі; 2) лячэнне хворага (у адносінах да разнастайных метадаў, напр. гарманальная т.).
ТЭРАПСІДЫ (н.-лац. therapsida) — атрад вымерлых паўзуноў падкласа сінапсідаў (напр. дынацэфалы, дыцынадонты), якія жылі ў мезазоі.
ТЭРАРЫЗАВАЦЬ (фр. terroriser, ад лац. terror = страх) — сірашыць тэрорам, расправай, забойствам.
ТЭРАРЫЗМ (фр. terrorisme, ад лац. terror = страх) — палітыка і тактыка тэрору.
ТЭРАРЫЙ гл. тэрарыум.
ТЭРАРЫСТ (фр terroriste, ад лац. terror = страх) — прыхільнік і ўдзельнік актаў тэрору.
ТЭРАРЫУМ, ТЭРАРЫЙ (н.-лац. terrarium, ад лац. terra = зямля) — памяшканне для ўтрымання земнаводных і паўзуноў.
ТЭРАСА (фр. terrasse, ад лац. terra = зямля) — 1) плоская пляцоўка натуральнага або штучнага паходжання на схіле мясцовасці, якая ўтварае ўступ; 2) прыбудаваная да дома адкрытая або зашклёная пляцоўка з дахам.
ТЭРАТАГЕНЕЗ (ад гр. teras, -atos = пачвара + -генез) — узнікненне анамалій развіцця ў жывёл і чалавека ў вьшіку парушэння зародкавага развіцця арганізма.
ТЭРАТАГЕННАСЦЬ (ад гр teras, -atos = пачвара + genesis = паходжанне) — здольнасць фізічнага, хімічнага або біялагічнага фак-
тару (напр. лякарства, віруса і інііі.) у перыяд цяжарнасці парушаць развіццё тканак і органаў плода і прыводзіць да ўзнікнення анамалій развіцця.
ТЭРАТАЛбгіЯ (ад rp. teras, -atos = пачвара + -логія) — раздзелы медыцыны, заалогіі і батанікі, якія вывучаюць анамаліі, заганы развіцця і выродлівасці чалавека, жывёл і раслін.
ТЭРАТбМА (ад гр. teras, -atos = пачвара + -олад) — дабраякасная пухліна, якая з’яўляецца вынікам парушэння эмбрыянальнага развіцця. •
ТЭРАФІТЫ (ад гр. theros = лета + -фіты) — расліны, якія неспрыяльны перыяд года (халодны ці сухі) перажываюць у выглядзе насення (напр. бусельнік цыкутавы, васілёк сіні).
ТЭРБІЙ (н.-лац. terbium, ад Ytterby = назва мясцовасці ў Швецыі) — хімічны элемент з сямейства лантаноідаў, бліскучы метал, які выкарыстоўваецца ў розных сплавах, люмінафорах, пры вырабе шкла, лакаў.
ТЭРДЭСІЕН (фр. terre de Sienne = сіенская зямля) — тое, пгго і сіена.
ТЭР’ЕРЫ (англ. terriers, ад фр. terner = нара) — група парод паляўнічых, службовых і пакаёвых сабак; найболыпае практычнае значэнне маюць фокстэр ’еры і эрдэлыпэр 'еры.
ТЭРЛІК (цюрк. terlik) — вузкі ў поясе халат з кароткімі рукавамі.
ТЭРМА(гр. therme = цяпло) — першая састаўная частка складаных слоў, якач выражае паняцці «тэмпература», «цяпло».
ТЭРМААНЕМОМЕТР (ад тэрма+ анемомепгр) — прыбор для вымярэння хуткасці везру, дзеянне якога асноўваецца на залежнасці цеплааддачы нагрэтага цела ад хуткасці патоку паветра.
ТЭРМААНТРАЦЬІТ (ад тэрма+ антрацыггі) — антрацыт, падвергнуты цеплавой апрацоўцы; выкарыстоўваецца як металургічная паліва і як паўфабрыкат для вырабу вугальных электродаў.
ТЭРМАБАРАКАМЕРА (ад тэрма+ баракамера) — герметычная камера, у якой можна змяняць тэмпературу і ціск паветра; выкарыстоўваецца пры вывучэнні ўплыву тэмпературы і ціску на чалавека, жывёл і раслін, для лячэння людзей, трэніроўкі касманаўтаў і інш.
ТЭРМАБАРОМЕТР (ад тэрма+ баромепір) — тое, што і гіпсатэрмометр.
ТЭРМАБАТАРЭЯ (ад тэрма+ батарэя) — тэрмаэлектрычнае прыстасаванне са злучаных паслядоўна і паралельна некалькіх тэрмаэлементаў ддя непасрэднага ператварэння цеплавой энергіі ў электрьгчную.
ТЭРМАБАТЫГРАФ (ад тэрма+ гр. bathys = глыбіня + -граф) — аўтаматыгчны прыбор дпя рэгістрацыі тэмпературы вады на глыбіні; выкарыстоўваецца ў акіянаграфічных даследаваннях.
ТЭРМАГЕНЕРАТАР (ад тэрма+ генератар) — машына дая непасрэднага ператварэюія цеплавой энергіі ў электрычную.
ТЭРМАГЕІПІЫ (ад тэрма+ -генныў т-ыя бактэрыі —
спараносныя бактэрыі, якія ў працэсе жыццядзейнасці выдзяляюць значную колькасць цяпла.
ТЭРМАГРАМА (ад тэрма+ -грама) — крывая тэмпературы, запісаная з дапамогай тэрмографа.
ТЭРМАГРАФІЯ (ад тэрма+ -графія) — 1) рэгістрацыя змен тэмпературы паветра, вады або якога-н. цела; 2) спосаб размнажэння рукапісных і друкаваных матэрыялаў.
ТЭРМАДЬШАМІКА (ад тэрма+ дынаміка) — раздзел фізікі, які вывучае законы цеплавога руху і яго ўплыў на фізічныя ўласцівасці цел.
ТЭРМАДЫФУЗІЯ (ад тэрма+ дыфузія) — дыфузія састаўных частак раствору або газавай сумесі, абумоўленая розніцай тэмператур.
ТЭРМАЗІТ (ад гр. thermos = цёплы) — ппучны порысты запаўняльнік лёгкіх бетонаў, які атрымліваецца з расплаўленых металургічных шлакаў; шлакавая пемза.
ТЭРМАЗГГАБЕТбн (ад гпэрмазіт + бетон) — разнавіднасць лёгкага бетону, у якім запаўняльнікам з’яўляецца тэрмазіт, выкарыстоўваецца для вырабу панэляў, блокаў і перакрыццяў.
ТЭРМАІЗАЛЯЦЫЯ (ад тэрма+ ізаляцыя) — ахова жылых, вытворчых збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў ад непажаданага цеплавога абмену з навакольным асяроддзем; цеплаізаляцыя.
ТЭРМАЮННЫ (ад тэрма+ іон) — звязаны з выдзяленнем іонаў моцна нагрэтымі цвёрдымі або вадкімі целамі.
ТЭРМАКАМЕРА (ад ппрма+ камера) — выпрабавальнае прыстасаванне, асноўным элементам якога з’яўляецца рэзервуар, унутры якога можна змяняць тэмпературу паветра па зададзенаму рэжыму.
ТЭРМАКАМПРЭСІЯ (ад тэрма+ калтрэсія) — зварка металічных вырабаў ціскам пры высокай тэмпературы (напр. пры вырабе піранзіспіараў).
ТЭРМАКАШР (ад тэрма+ ням kopieren = капіраваць) — апарат для вырабу копій дакументаў на тэрмаадчувальнай паперы.
тэрмакаратАж (ад тэрма+ каратаж) — каратаж, які прымяняецца для вывучэння цеплавых з’яў і працэсаў у зямной кары пры дапамозе апушчаііага ў свідравіну тэрмометра супраціўлення.
ТЭРМАКАРСТ (ад тэрма+ карст) — працэс прасядання грунзу, утварэння ўпадзін у выніку раставання лёду ў грунтах і горных пародах, якія захоўвалі мерзлату на працягу многіх гадоў.
ТЭРМАКАЎСТЫКА (ад тэрма+ каўстыка) — тое, нгго і гальванакаўстыка.
ТЭРМАКАЎТЭР (ад тэрма+ каўтэр) — тое, што і гальванакаўтэр
ТЭРМАЛАБІЛЫІЫ (ад тэрма+ лабільны) — нястойкі супраць дзеяння цяпла.
ТЭРМАЛЬНЫ (фр. thermal, ад гр. thermos = цёплы) — які мае адносіны да пгэрмаў 2.
ТЭРМАЛЮМШЕСЦЭНЦЫЯ (ад тэрма+ люмінесцэнцыя') — люмінесірнцыя цел ад награвання іх.
ТЭРМАМЕТРЫЯ (ад тэрма+ -метрыя) — 1) раздзел эксперыментальнай фізікі, які вывучае метады вымярэння тэмпературы, спосабы складання і градуіравання тэмпературных шкал; 2) мед. вымярэнне тэмпературы цела чалавека.
ТЭРМАНАСТЫЯ (ад тэрма+ наспіыі) — рух органаў раслін, які выклікаецца зменай тэмперазуры. ТЭРМАНЕСТЭЗІЯ (адтэрма+ анестэзія) — страта адчування тэмпературы.
ТЭРМАПАРА (ад тэрма+ пара) — тэрмаадчувальны элемент ва ўстройствах для вымярэння тэмпературы ў сісгэмах кіравання і кантролю.
ТЭРМАПАЎЗА (ад тэрма+ паўза) — слой атмасферы, у якім тэмпература не змяняецца з вышынёй; слой над тэрмасферай.
ТЭРМАПЕНЕТРАЦЫЯ (ад тэрлю+ гр. tenetro = пранікаю) — тое, пгго і дыятэрмія
ТЭРМАПЛАСТЫ (ад тэрма+ -пласт) — пластмасы, якія пасля фармавання вырабаў захоўваюць здолыіасць да паўторнай перапрацоўкі (параўн. рэактапласты).
ТЭРМАРЭГУЛЯТАР (ад тэрма+ рэгулятар) — прыбор для аўтаматычнага падгрымання зададзенай тэмпературы ў розных устаноўках.
ТЭРМАРЭГУЛЯЦЫЯ (ад тэрма+ рэгуляцыя) — сукупнасць фізіялагічных працэсаў, якія забяспечваюць падтрыманне адносна пастаяннай тэмпературы цела чалавека і цеплакроўііых (гамаятэрмных) жывёл; цепларэгуляцыя.
ТЭРМАРЭЗІСТАР (ад тэрма+ рэзістар) — паўправадніковы рэзістар, электрычнае супраціўленне якога істотна памяншаецца або ўзрастае з ростам тэмпературы.
ТЭРМАРЭЦЭПТАРЫ (ад тэрма+ рэцэппіары) — рэцэптары ў скуры і слізістых абалонках чалавека і жывёл, якія дазваляюць адчуваць цяпло і холад.
ТЭРМАРЭЦ^ПЦЫЯ (ад тэрма+ рэцэпцыя) — успрыманне тэрмарэцэптарачі змен тэмпературы, якое суправаджаецца ўзнікненнем нервовых імпульсаў з наступнай перадачай сігнала ў цэнтральную нервовую сістэму.
ТЭРМАС (гр. thermos = цёплы) — пасудзіна асобай будовы для падтрымання пастаяннай тзмпературы таго, пгго ў ёй змешчана.
ТЭРМАСІФОН (ад тэрма+ сіфон) — сістэма ахаладжэння рухавікоў, у якой цыркуляцыя вады ў абалонках цыліндраў і ў радыятары абумоўліваюцца рознай іх гушчынёй у нагрзтым і ахалоджаным станах.
ТЭРМАСКОП (ад тэрма+ -скоп) — прыбор для вызначэння рознасці тэмпературы без яе дакладнага вымярэння.
ТЭРМАСТАТ (ад тэрма+ -стат) — апарат, у якім пры дапамозе аўтаматычных рэгулятараў падірымліваецца пастаянная тэмпература.
ТЭРМАСФЕРА (ад тэрма+ сфера) — слой атмасферы вышэй за 80 км, у якім тэмпература ўзрастае з вышынёй да вельмі высокіх значэнняў.
ТЭРМАТАКСІС (ад тэрма+ таксісы) — рухі свабоднаперамяшчальных прасцейшых арганізмаў пад уплывам аднабаковага цеплавога раздражнення.
ТЭРМАТАНК (ад тэрма+ танк) — прыстасаванне на судне для вентыляцыі з адначасовым падаграваннем або ахалоджваннем паветра.
ТЭРМАТРАПІЗМ (ад тэр.ма+ трапізмы) — роставыя рухі органаў раслін (кончыкаў каранёў або сцёблаў) у напрамку да крыніцы цяпла або ад яе.
ТЭРМАТЭРАЛІЯ (ад тэрма+ тэрапія) — лячэнне цяплом.
ТЭРМАФАСФАТЫ (ад тэрма+ фасфаты) — фосфарныя ўгнаенні, якія атрымліваюцца ў выніку спякання або сплаўкі фасфатаў са шчолачнымі солямі.
ТЭРМАФІКСАЦЫЯ (адтэрлш+ фіксацыя) — апрацоўка ваўняных тканін парай або гарачай вадой для іх зберажэння і паляпшэння якасці.
ТЭРМАФІЛЫ (ад тэрма+ -філ) — арганізмы, якія нармальна развіваюцца пры высокай тэмпературы, напр. некаторыя рыбы, бактэрыі, папаратнікавыя і кветкавыя расліны (параўн. крыяфіпы).
ТЭРМАФОБЫ (ад тэрма+ -фоб) — арганізмы, якія не развіваюцца ііры высокай тэмпературы, напр. многія беспазваночныя і пазваночлыя жывёлы, розныя бактэрыі, водарасці, грыбы, імхі, кветкавыя расліны.
ТЭРМАФОР (ад тэрма+ -фор) — прылада для лячэння цяплом; электрычная грэлка.
ТЭРМАХІМІЯ (ад тэрма+ хімія) — раздзел фізічнай хіміі, які вывучае цеплавыя рэакцыі і сумежныя хімічныя працэсы.
ТЭРМАЭЛЕКТРАГЕНЕРАТАР [ад тэрма+ электры(чны) + генератар] — прыстасаванне для непасрэднага псратварэння цяпла ў электрычную энергію.
ТЭРМАЭЛЕКТРОНЫ (ад тэрма+ электрон) — электроны, якія выпускаюцца моцна нагрэтымі металічнымі целамі.
ТЭРМАЭЛЕКТРЬІЧНЫ (ад тэрма+ электрычны) — 1) звязаны з праірсам непасрэднага пераходу цеплавой энергіі ў электрычную ў правадніках; 2) заснаваны на дзеянні двух розных праваднікоў, якія ўтвараюць замкнуты ланцуг (напр, т. тэрмометр).