• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ТЫФЛГГ (ад гр. typhlon = сляпая кішка) — запаленне сляпой кішкі.
    ТЫФОІД (ад тыф + -оід) —уст. лёгкая форма брушнога тыфу.
    ТЫФбн (гр. Typhon) — 1) стогаловая агнядышная пачвара ў старажытаагрэчаскай міфалогіі; 2) прыбор на маяках і суднах, які падае сігналы ў час туману.
    ТЬІФУЛА (н.-лац. typhula) — базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які паразітуе на злакавых, бабовых раслінах.
    ТЫФУЛЁЗЫ (ад тыфула) — хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі тыфуламі.
    ТЫХАГЕНЕЗ (ад гр. tyche = выпадковасць + -генез) — эвалюцыя арганізмаў, заснаваная на выпадковых зменах.
    ТЫХІУС (н.-лац. tychius) — жук сям. даўганосікаў, трапляецца на культурных і дзікарослых бабовых раслінах на палях, лугах, узлесках.
    ТЫЯ(гр. theion = сера) — першая састаўная часлка складаных слоў, якая абазначае «сера», «серны».
    ТЫЯБАКТЭРЫІ (&ц,тыя+ бактэрыі) — бактэрыі, здольныя акісляць серавадарод і іншыя адноўленыя злучэнні серьг, серабактэрыі.
    ТЫЯКбл (н.-лац. thiocolum, ад гр. theion = сера) — 1) сінтэтычны матэрыял, падобны да каўчуку, які ідзе на выраб шлангаў, труб, ізаляцыі, правадоў і інш.; 2) лекавы прэпарат у выглядзе белага або ружовага парашку, які выкарыстоўваецца як адхарквальны сродак.
    ТЫЯМІН (ням. Thiamin, ад гр. theion = сера + ням. Amin = амін) — вітамін Ві, анеўрын, водарастваральны вітамін, неабходны для нармальнай дзейнасці нервовай сістэмы.
    ТЫЯРА (гр. tiara) — 1) галаўны ўбор старажытных персідскіх і асірыйскіх цароў; 2) галаўны ўбор рымскага папы.
    ТЫЯСШРГЬІ (ад тыя+ спірты) — тое, што і меркаптаны.
    ТЫЯСУЛЬФАТЫ (ад тыя+ сульфаты) — солі тыясернай кіслаты, выкарыстоўваюцца ў фатаграфіі, медыцыне, тэкстыльнай і скураной прамысловасці.
    ТЫЯФЕН (ад тыя+ гр. phaino = свячу) — гетэрацыклічнае злучэнне, бясколерная вадкасць, якая валодае араматычнымі ўласцівасцямі; змяшчаецца разам з бензолам у каменнавугальнай смале; выкарыстоўваецца ў арганічным сінтэзе.
    ТЫЯФЕНОЛ (ад тыя+ фенол) — сярністы аналаг фенолу; бясколерная вадкасць з непрыемным пахам; выкарыстоўваецца ў сінтэзе фарбавальнікаў, стабілізатараў сінтэтычных каўчукоў.
    ТЭАБРАМЕН (ад лац. thea = чай + бром) — алкалоід, які змяшчаецца ў чаі, зернях какавы і выкарыстоўваецца як сасударасшыральны і мачагонны сродак.
    ТЭАБРбМА (н.-лац. theobroma) — вечназялёнае дрэва сям. стэркуліевых, пашыранае ў трапічнай Амерыцы, у пладах якога змяшчаецца шматлікае насенне; адзін з відаў — какава.
    ТЭАГбШЯ (гр. theogonia, ад theos = бог + gone = паходжанне) — сукупнасць міфаў аб паходжанні багоў.
    ТЭАДАЛГГ (ням. Theodolit, фр. theodolite, ад. rp. theaomai = разглядаю + dolichos = доўгі) — геадэзічны інструмент для вымярэння на мясцовасці гарызантальных і вертыкальных вуглоў.
    ТЭАДЫЦЭЯ (фр. theodicee, ад гр. theos = бог + dike = справядлівасць) — агульнае абазначэнне рэлігійна-філасофскіх дактрын, якія імкнуцца ўзгадніць ідэю добрага і ўсемагутнага бога з наяўнасцю зла на зямлі, апраўдаць бога як тварца і правіцеля свету наеуперак існаванню цёмных бакоў быцця.
    ТЭАКРАТЫЯ (гр. theokratia, ад theos = бог + kratos = сіла, улада) — форма дзяржаўнага кіравання, калі палітычная ўлада ў краіне належыць духавенству.
    ТЭАЛбгіЯ (гр. theologia, ад theos = бог + logos = вучэнне) — багаслоўе, рэлігійнае вучэнне, якое імкнецца абгрунтаваць рэлігійныя догмы і вераванні.
    ТЭАРЭМА (гр. theorema) — навуковае палажэнне, ісціннасць, якая ўстанаўліваецца доказам.
    т—		
    ТЭАРЭТЫЗАВАЦЬ (ад тэорыя) — 1) займацца тэарэтычнымі пытаіпіямі, ствараць тэорыю 2; 2) абстрактаа разважаць на тэарэтычныя тэмы без карысці для справы.
    ТЭАРЭТЫК (гр. theoretikos = які даследуе, аглядае) — той, хто распрацоўвае тэарэтычныя ііытанні ў якой-н. галіне ведаў.
    ТЭАРЭТЫЧНЫ (гр. theoretikos = які даследуе, аглядае) — 1) які засноўваецца на тэорыі, звязаны з тэорыяй; 2) які займаецца пытаннямі тэорыі (напр. т-ая фізіка).
    ТЭАСдф (ад тэасофія) — паслядоўнік тэасофіі.
    ТЭАСОФІЯ (гр. theosophia, ад theos = бог + sophia = мудрасць) — рэлігійна-містычнае вучэнне аб яднанні чалавечай душы з богам і аб магчымасці непасрэдных зносін з замагільным светам.
    ТЭАТР (фр. theatre, ад гр. theatron = месца для відовішч) — 1) род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якога з’яўляецца сцэнічнае дзеянне, ажыццёўленае акцёрамі перад гледачом; 2) установа, якая мае пэўны састаў артыстаў і ставшь спектаклі, а таксама будынак са сцэнай і залай, дзе адбываецца тэатральны паказ; 3) перан. месца, дзе разгортваюцца якія-н. значныя падзеі (напр. т. ваенных дзеянняў).
    ТЭАТРАЛІЗАЦЫЯ (ад піэатральны) — прыстасаванне несцэнічнага твора для паказу ў тэатры; увядзенне ў твор элементаў сцэнічнага дзеяння.
    ТЭАТРАЛЬНЫ (лац. theatralis) — 1) які мае адносіны да тэатра, звязаны з тэатрам (напр.
    т-ая зала, т. сезон); 2) прызначаны для тэатра, для падрыхтоўкі акцёраў (напр. т-ая музыка, т-ая студыя); 3) характэрны для работаікаў тэатра (напр. т-ыя прыёмы); 4) перан. які вызначаецца тэатральнасцю (напр. т-ая поза).
    ТЭАТРАМАНІЯ (ад тэатр + манія) — празмернае захапленне тэатрам.
    ТЭАФЕДРЬІН (ад лац. thea = чай + эфедрын) — лекавы прэпарат, яю выкарыстоўваецца пры бранхіяльнай астме.
    ТЭАФІЛІН (ад лац. thea = чай + гр. phyllon = лісток) — алкапоід, які змяшчаецца ў лісці чайнага куста і выкарыстоўваецца як сасударасшыральны і мачагонны сродак.
    ТЭБАШ [ад н.-лац. (opium) thebaicum = опіум з ваколіц Фіў, старажытнаегілецкага мястэчка] — арганічнае злучэнне, алкалоід, які змяшчаецца ў опіуме, выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу лекавых прэпаратаў.
    ТЭГЕНАРЫЯ (н.-лац. tegenaria) — павук сям. лейкавых, які жыве ў жылых памяшканнях і іншых пабудовах.
    ТЭГМЫ (гр. tegma = аддзел) — групы аднолькава пабудаваных сегментаў, якія аб’ядноўваюцца ў аддзелы цела членістаногіх, напр. галава, грудзі, брушка.
    ТЭГУЛА (лац. tegula = чарапіца) — цвёрдая, звычайііа трохвугольная пласцінка, якая адыходзіць ад мембраны, што злучае крыло з грудзьмі насякомых.
    Т^ЗА (фр. these, ад гр. thesis) — тое, што і тэзіс.
    ТЭЗАЎРАЦЫЯ (ад гр. thesauros = скарб) — накапленне золата як скарбу прыватнымі асобамі.
    ТЭЗАЎРУС (гр. thesauros = скарб) — 1) сукупнасць паняццяў з пэўнай галіны навукі, накопленых чалавекам або калектывам; 2) аднамоўны (тлумачальны або тэматычны) слоўнік, які найболып поўна ахоплівае лексіку дадзенай мовы.
    ТЭЗІС (гр. thesis) — 1) сцверджанне, якое патрабуе абгрунтавання; 2) палажэнне, якое коратка перадае адну з асноўных думак лекцыі, даклада; 3) літ. слабая частка стапы (параўн. арсіс).
    ТЭІЗМ (ад гр. theos = бог) — рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое грунтуецца на разуменні бога як абсалютнай асобы, што стварыла свет і дзейнічае ў ім (параўн. дэізм, пантэізм).
    ТЭШ (фр. theine, ад. н.-лац. thea = чай) — тое, што і кафеін.
    ТЭІСТ (ад тэізм) — паслядоўнік гэізму.
    ТЭШДЫ (н.-лац. teiidae) — сямейства яшчарак, пашыраны ў Паўд. Амерыцы.
    ТЭЙЛАРЫЗМ [ад англ. F. Taylor = прозвішча амер. інжынера (1856—1915)] — сістэма арганізацыі працы на прадпрыемствах, заснаваная на рацыяналізацыі вытворчасці, павелічэнні эфектыўнасці выкарыстаіпія тэхнікі, павышэнні інтэнсіўнасці працы рабочых.
    ТЭЙЛЕРЫЁЗЫ (ад тэйлерыіды) — хваробы коней, буйііой рагатай жывёлы, авечак, коз, аленяў, якія выклікаюцца тэйлерыідамі.
    ТЭЙЛЕРЫІДЫ (н.-лац. theileriidae, ад англ. Theiler = прозвішча англ. ветэрынарнага ўрача) — сямейства паразітных прасцейшых атрада піраплазмідаў, кровапаразіты коней, буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, аленяў.
    ТЭЙЛІНГІЯ (н.-лац. teilingia) — ніткаватая зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая трапляецца ў прэсных водах.
    ТЭКА (гр. theke = сховішча, ёмішча) — абалонка рознага паходжання ў раслін і жывёл, напр. створка панцыра дыятомавых водарасцей, ёмішча спор у мохападобных, ракавіна ў некаторых амёб, хітынавая абалонка ў гідроідных.
    -ТЭКА (гр. theke = сховішча, ёмішча) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «сховішча», «ёмішча».
    ТЭКАДОНТЫ (ад тэка + гр. odus, odontos = зуб) — атрад вымерлых паўзуноў падкласа архазаўраў з размешчанымі ў асобных ячэйках зубамі; жылі ў трыясе, сталі зыходнымі для дыназаўраў, птэразаўраў, кракадзілаў.
    ТЭКАФОРА (н.-лац. thecaphoга) — базідыяльны грыб сям. устылягавых, які развіваецца на суквеццях і іншых органах травяністых раслін.
    ТЭКбМА (н.-лац. tecoma, ад малайск. tekka) — кустовая расліна сям. бігноніевых, пашыраная ў тропіках і субтропіках; у Крыме і на Каўказе вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ТЭКС (ад лац. texo = тку, пляту) — адзінка лінейнай шчыльнасці валокнаў і ніцей, якая вызнача-
    ецца адносінамі іх масы да даўжыні.
    ТЭКСАПРЬІНТ (ад лац. texo = вырабляю + англ. print = друкаваць) — друкаванне тэксту спосабамі глыбокага і плоскага друку з формаў, атрыманых шляхам фатаграфавання набору.
    ТЭКСАХРбМ (ад гр. texo = вырабляю + -хром) — спосаб атрымання мнагафарбных афсетных друкаваных формаў, падобны да тэксапрынту.
    ТЭКСТ (лац. textum = сувязь, злучэнне) — 1) тое, што напісана або надрукавана (напр. т. рамана, т. дакумента); 2) асноўная частка напісанага або надрукаванага без падрадковых заўваг, спасылак, каментарыяў; 3) словы, на якія напісана музыка (напр. т. песні); 4) друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 20 пунктам (7,52 мм).
    ТЭКСТАВІНІТ (ад лац. textum = тканіна + вініл) — від штучнай скуры, што ўяўляе сабой баваўняную тканіну, пакрытую плёнкай полівінілхларыду', выкарыстоўваецца для галантарэйных вырабаў, пакрыцця мэблі.
    ТЭКСТАЛІТ (ад лац. textum = тканіна + -ліпі) — пластычны магэрыял з мнагаслойнай спрасаванай ткапіны, насычанай сінтэтычнымі смоламі; выкарыстоўваецца для вырабу даўгавечных дэталяў, як электраізаляцыйны матэрыял і ішп.
    ТЭКСТАЛбгіЯ (ад тэкст + -логія) — раздзел філалогіі, які займаецца ўстанаўлеішем дакладнага тэксту літаратурных помнікаў і гістарычньіх дакументаў для іх да-
    лейшага даследавання і навуковага выдання.
    тэкстдлдг (ад тэксталогія) — спецыяліст у галіне тэксталогіі.
    тэкстуАльны (ад тэкст) — які дакладна, літаральна перадае тэкст, даслоўны.
    ТЭКСТУРА (лац. textura) — асаблівасці будовы цвёрдага рэчыва, абумоўленыя характарам размяшчэння яго састаўных частак (крыпггалёў, зерняў, слаёў).
    ТЭКСТЬІЛЬ (лац. textile, ад texere = ткаць) — агульная назва ткацкіх вырабаў з натуральных і цпучных валокнаў, а таксама пража і сыравіна для іх.