• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ТУІДЫУМ (н.-лац. thuidium) — лістасцябловы мох сям. туідыевых, які расце на ламаччы ў сырых лясах, на вільготных лугах, на камянях.
    ТУЛІЙ (н.-лац. thulium, ад гр. Thoule = старажытнагрэчаская назва Скандынавіі) — хімічны эле-
    мент, метал, які належыць да лантаноідаў.
    ТУЛУМБАС (тур. tulumbaz) — старадаўні музычны інструмент, разнавіднасць літаўраў.
    ТУЛЯРЭМІЯ (н.-лац. tularaemia, ад Tulare = назва мясцовасці ў Каліфорніі + гр. haima = кроў) — вострае інфекцыйнае захворванне чалавека і жывёл (галоўным чынам грызупоў), якое характарызуецца агульным атручэннем арганізма, ліхаманкай, паражэннем лімфатычных вузлоў і інш.
    ТУМАР (лац. tumor) — мед. пухліна.
    ТУМБА (лац. tumba) — 1) невысокі слупок каля дарогі або тратуара; 2) круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіпд 3) ніжняя частка пісьмовага стала ў выглядзе невялікай шафкі з шуфлядамі.
    ТЎМБЛЕР (англ. tumbler) — механічііы пераключальнік у электраі радыётэхнічных прыборах. ТЎНА (ісп. tuna) — від апунцыі, які кулыывуюць як харчовую і кармавую расліну ў Міжземнамор’і, Паўд. Афрыцы, Аўстраліі.
    ТУНГ (кіт. tung) — лістападнае дрэва сям. малачаевых, пашыранае ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, з насення якога здабываюць алей для тэхнічпых мэт.
    ТЎНДРА (рус. тундра, ад фін. tunturi = літар. бязлесая плоская вяршыня) — бязлесая, бедная раслінпасцю балоцістая прастора ў прьталярных абласцях, у зоне вечнай мерзлаты.
    ТУНІКА (лац. tunica) — 1) доўгая свабодная мужчынская і жаночая кашуля, якую насілі пад тогай
    старажытныя рымляне; 2) касцюм танцоўшчыцы ў выглядзе ліфа і доўгай спадніцы з цюлю; 3) заал. знешні покрыў тунікатаў.
    ТУШКАТЫ (лац. tunicatus = які мае абалонку) — падтып марскіх жывёл тыпу хордавых, цела якіх пакрыта тунікай 3 (апендыкулярыі, асцыдыі, пірасомы, сальпы і інш.).
    ТУНЭЛЬ (англ. tunnel) — скразны праход, праезд, пракапаны пад зямлёй або прабіты ў гарах.
    ТУПАІП (н.-лац. tupaiidae) — сямейства паўмалпаў з кароткімі канечнасцямі, густой поўсцю і пушыстым хвастом; пашыраны ў трапічных і горных лясах Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі.
    ТУР1 (фр. tur = круг, ад лац. tomare = кругліць) — 1) адзін круг танца ў зале, а таксама адзін кругавы рух у вальсе; 2) асобны этап якога-н. спаборнііпва, у якім кожны яго ўдзельнік выступае адзін раз; 3) асобны этап якой-н. падзеі, з’явы.
    ТУР2 (фр. tour = вежа, ад лац. turns = вежа) — 1) запоўнены зямлёй плецены кошык, які выкарыстоўваўся пры будаўніцгве ўкрыццяў ад куляў і снарадаў; 2) пірамідка з камянёў, складзеная альпіністамі на вяршыні, на якую яны ўзышлі першымі.
    ТУРА (фр. tour, ад лац. turns = вежа) — шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя.
    ТУРБА(лац. turbo = віхор) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «турбіна».
    ТУРБААГРЭГАТ (ад турба+ агрэгат) — злучаныя на адным вале турбіна і рабочая машына (электрычны генератар, кампрэсар і інш.).
    ТУРБАВАЦЬ (польск. turbowac, ад лац. turbare) — 1) непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н.; 2) пастаянна хваляваць, трывожыць, не даваць спакою.
    ТУРБАВЕНТЫЛЙТАР (ад турба+ вентылятар') — лопасцевы насос для перамяшчэння газу, якая прыводзіцца ў вярчэнне турбінай.
    ТУРБАГЕНЕРАТАР (ад турба+ генератар') — генератар пераменнага ці пастаяннага току, які прыводзіцца ў дзеянне паравой ці газавай турбінай.
    ТУРБАДЫНАМА [ад турба+ дынама(машына)] — генератар пастаяннага току (дынамамашына) з прыводам ад турбіны.
    ТУРБАДЭТАНДЭР (ад турба+ дэтандэр) — дэтандэр, у якім расшыральнай машынай з’яўляецца турбіна, што працуе на сціснутым газе; выкарыстоўваецца ў халадзільнай тэхніцы.
    ТУРБАКАМПР^САР (ад турба+ кампрэсар) — цэнтрабежны або восевы кампрэсар, які прыводзіцца ў рух турбінай.
    ТУРБАН (фр. turban, ад перс. dulbend = тканіна з крапівы) — галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўн. Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы.
    ТУРБАПАЎЗА (ад лац. turbo = віхор + паўза) — мяжа ў верхняй атмасферы на вьшіынях каля 105— 115 км, вышэй якой роля турбу-
    Т	
    лентнага перамешваішя кампанентаў атмасферы нязначная.
    ТУРБАПОМПА (ад турба+ помпа) — агрэгат, які складаецца з помпы і турбіны, што прыводзіць помпу ў дзеянне.
    ТУРБАРЭАКТЫЎНЫ (ад турба+ рэактыўны) — такі, у якім сіла рэактыўнага руху спалучаецца з работай газавай турбіны (напр. т. рухавік, т. самалёт).
    ТУРбАцЫЯ (польск. turbacja, ад лац. turbatio) — турбота, клопат.
    ТУРБЕЛЯРЫІ (с.-лац. turbellaгіа) — клас плоскіх чарвей; арганізмы з двухбакова-сіметрьічным целам даўжынёй 0,1 мм — 35 см, укрытым раснічкамі; жывуць у морах і прэсных вадаёмах, вільготнай глебе, некаторыя — паразіпіы ігласкурых, малюскаў, ракападобных; раснічныя чэрві.
    ТРУБІДЫМЁТРЫЯ (ад лац. turbidus = мутны + -метрыя) — метад колькаснага аналізу ў хіміі, заснаваны на вымярэіші інтэнсіўнасці святла, якое аслаблена каламутным асяроддзем.
    ТУРБША (фр. turbine) — рухавік, у якім энергія пары, газу або цячэння вады пераўтвараецца ў механічпую работу.
    ТУРБО (фр. turbot) — донная драпежная рыба сям. камбалавых, якая пашырана ў Міжземным моры і ў Атлантычным акіяне.
    ТУРБУЛЁНТНЫ (лац. turbulentus = бязладны, хаатычны) — хаатычны, віхравы; т. рух в а д касці (г а з у ) — рух, пры якім адбьіваецца моцнае перамепівапне вадкасці (газу); параўн. ламінарны.
    ТУРБУЛЁНЦЫЯ (лац. turbulentia = неспакой, віраванне) — віхравы, беспарадкавы рух часцінак вадкасці або газу.
    ТУРГАР (п.-лац. turgor, ад turgere = набракнуць, напоўніцца) — стан напружання клетачнай абалонкі ў раслін, выкліканы ціскам яе змесціва.
    ТУРМА (ням. Turm) — 1) месца зняволення, будынак, дзе ўтрымліваюцца асобы, што знаходзяцца пад следствам або прыгавораны судом да пазбаўлення волі; 2) перан. месца, дзе жывуць пад прыгнётам.
    ТУРМАЛШ (фр. tourmaline, ад сінгал. toramalli) — мінерал класа сілікатаў чорнага, бурага, ружовага, зялёнага і іншых колераў, які выкарыстоўваецца ў огтгыцы, радыётэхніцы і ювелірнай справе.
    ТУРНАДбЗЕР (ад англ. turn = змяненне напрамку + dozer = бульдозер) — машына для перасоўвання рэйкавых пуцей і лентачных канвеераў, якая выкарыстоўваецца ў кар’ерах.
    ТУРНІК (ад фр. toumer = круціцца, вярцецца) — гімнастычны снарад, які складаецца з дзвюх стоек і гарызаптальнай металічнай перакладзіны.
    ТУРШКЕТ (фр. tourniquet) — 1) прыстасаванне ў выглядзе рухомай крьгжавіны, пгго ўстанаўліваецца ў праходах, каб наведвальнікі маглі праходзіць па адпым; 2) кроваспыняльны жгут у выглядзе зробленай з матэрыі або скуры пятлі, што скручваецца з дапамогай рычага (палачкі).
    ТУРШР (ням. Tumier, ад фр. toumeoi) — 1) спартыўнае спаборніцтва, у якім усе ўдзельнікі маюць паміж сабой па адной ці дзве сустрэчы (напр. шахматны т.); 2) спаборнііггва сярэдневяковых рыцараў.
    ТУРНЭ (фр. tournee) — 1) падарожжа па кругавым маршруце; 2) паездка артыстаў на гастролі, a таксама спартсменаў на выступленні.
    ТУРНЭПС (англ. turnips, ад turnip = рэпа) — расліна сям. крыжакветных, пашыраная ва ўмераных зонах, караняплоды якой ідуць на корм жывёле; кармавая рэпа.
    ТУРНЮР (фр. tournure) — модная ў канцы 19 ст. прыналежнасць жаночага туалету ў выглядзе падушачкі, якую падкладвалі пад плацце ззаду ніжэй таліі, каб надаць пышнасць фігуры, а таксама шырокая спадніца, прызначаная для нашэння з такой падушачкай.
    ТУРЬІЗМ (фр. tourisme) — падарожжа ў вольпы час па сваёй краіне і ў іншыя краіны, калі адпачынак спалучаецца з элементамі спорту і пазнавальнымі задачамі. ТУРЫНГІТ (ад ням. Thtlringen = назва правінцыі ў Германіі) — мінерал групы хларыдаў падкласа лістовых сілікатаў зеленаватага колеру, складаны алюмасілікат жалеза і алюмінію.
    ТУРЫСТ (фр. touriste) — той, хто займаецца турызмам.
    ТУР^ЛЬ (фр. tourelle) — прыстасаванне для кругавога вярчэнпя кулямёта або гарматы на ваенных самалётах, караблях, танках.
    ТУСТЭП (англ. two-step, ад two = два + step = крок) — бытавы парны танец амерыканскага паходжання з двухдольным памерам, які быў пашыраны ў пач. 20 ст. у Еўропе.
    ТУТ (ар. tut) — дрэвавая або кустовая расліна сям. тутавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, лісцем якой кормяць шаўкавічных чарвей, а плады ўжываюць у ежу; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; шаўкоўніца.
    ТУТАР (лац. tutor = абаронца) — артапедычны апарат, прызначаны для стварэння нерухомасці сустава і для фіксацыі канечнасці.
    ТУФ (лац. tufus) — порыстая горная парода вулканічнага ці асадкавага паходжання, якая ўжываецца як будаўнічы матэрыял.
    ТУФАБЕТОН (ад туф + бетон) — бетон, запаўняльнікам якога з’яўляецца туф.
    туфалава (ад туф + лава) — вулканічная парода, якая складаецца з лавы, попелу, а таксама ўключэнняў вулканічнага шкла.
    ТУФЛІ (с.-н.-ням. tuffele) — абутак, які закрывае нагу ніжэй шчыкалаткі.
    ТУЦІ (іт. tutti = літар. усе) — выкананне музычнага твора ўсім саставам аркестра або хору.
    ТУШ (ням. Tusch) — кароткае ўрачыстае музычнае прывітанне, якое выконваецца часцей за ўсё на духавых інструментах.
    ТУШ2 (ням. Tusche) — чбрная ці каляровая вадкая фарба ддя чарчэння або малявання.
    т	
    ТУШАВАЦЬ (ням. tuschen) — наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай.
    ТУШЭ (фр. touche, ад toucher = чапаць, дакранацца) — 1) спосаб дотыку да клавішаў пры ігры на фартэпіяна, які ўплывае на афарбоўку і выразнасць гучання інструмента ў розных выканаўцаў; 2) сп. дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне; 3) сп. укол (удар) у фехтаванні; 4) выпадковы дотык да шара, які лічыцца за ўдар у гульні на більярдзе.
    ТУЯ (н.-лац. thuja, ад гр. thuia) — вечназялёнае хвойнае дрэва або куст сям. кіпарысавых з лускападобным лісцем, пашыраная ў Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваюцца як дэкаратыуіп.ія.
    ТЫБЁЛЮС (н.-лац. tibellus) — павук сям. бакаходаў, які трапляецца па берагах вадаёмаў, сярод лісця злакаў і асок, на нізкіх кустах і ў разнатраўі на ўзлесках.
    ТЬІГЕЛЬ (ням. Tiegel) — 1) пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу дая плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў; 2) масіўная металічная пліта друкарскіх машын для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы. тыгманАстыя (ад rp. thigma = дотык + настыі) — рух органаў раслін у адказ на дотык або трэнне.
    ТЫГМАТРАПІЗМ (ад гр. thigma = дотык + трапізмы) — тое, што і гаптатрапізм.
    ТЫГР (лац. tigris, ад гр. tigris) — буйная драпежная млекакормячая