Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ТРУБАДЎР (фр. troubadour) — 1) сярэдневяковы паэт-спявак у паўднёвай Францыі, які апяваў радасці жыцця і каханне; 2) перан. той, хто што-н. услаўляе, прапагандуе.
ТРУВЕР (фр. trouvere) — сярэдневяковы паэт-спявак у паўночнай Францыі, які практыкаваўся ў жанры эпічнай паэзіі.
ТРУІЗМ (англ. truism) — агульнавядомая, збітая ісціна, банальнасць.
ТРУК (фр. true) — I) лоўкі прыём; акрабатычны т. — складаны акрабатычны нумар; 2) перан. лоўкі ўчынак (напр. дыпламатычны т.).
ТРУМ (гал. Ч ruim, ад het ruim = памяшканне) — памяшканне ў корпусе судна паміж ніжняй палубай і днішчам (звычайна для грузаў).
ТРУМб (фр. trumeau) — 1) высокае стаячае люстэрка; 2) архіт. прасценак, звьгчайна ўпрыгожаны арнаментам.
ТРУНА (польск. truna, ад с.-в,ням. truhe) — 1) спецыяльная скрыня, у якой хаваюць нябожчыка; 2) перан. пагібель, канец; легчы ў труну — памерці, т. ч а к а е — пара паміраць.
ТРУПА (фр. troupe = натоўп) — калектыў артыстаў тэатра, цырка.
ТРЎФЕЛЬ (ням. Truffel) — 1) сумчаты грыб сям. труфелевых, які расце ў багатай перагноем глебе ў мяшаных лясах, дубровах; вы-
карыстоўваецца як прьшрава да стравы; 2) шакаладная цукерка.
ТРЫБА (лац. tribus) — 1) кожная з трох адміністрацыйна-тэрытарыяльных акруг Стараж. Рыма; 2) біял. таксанамічная катэгорыя, якая займае прамежкавае становішча паміж падсямействам і родам.
ТРЫБАЛОГІЯ (ад гр. tribo = расціраю + -логія) — навуковая дысцыпліна, якая вывучае трэнне і знос вузлоў машын і механізмаў.
ТРЫБАЛЮМІНЕСЦЭНЦЫЯ (ад гр. tribo = расціраю + лкшінесцэнцыя) — люмінесцэнцыя, якая ўзнікае пры трэнні, разломе, расцісканні некаторых цел.
ТРЫБАМЎТРЫЯ (ад гр. tribo = расціраю + -метрыя) — сукупнасць метадаў вымярэння сіл трэння і зносаўстойлівасці паверхняў, якія труцца.
ТРЫБАНЎМА (н.-лац. tribonema) — ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. трыбанемавых, якая пашырана пераважна ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў на водных раслінах, камянях, часам у глебе.
ТРЫБАЭЛЕКТРЬІЧНАСЦЬ (ад гр. tribo = расціраю + электрычнасць) — узнікненне электрычных зарадаў пры трэнні двух цел адно аб другое.
ТРЫБРАХІЙ (гр. tribrachys, ад treis = тры + brachys = кароткі) — стапа з трох кароткіх складоў у антычным вершаскладанні.
ТРЫБУН (лац. tribunus) — 1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, абавязкам якой была абарона правоў плебеяў, 2) перан. бліскучы
прамоўца, публіцыст, грамадскі дзеяч.
ТРЫБУНА (с.-лац. tribuna) — 1) узвышэнне для прамоўцы; 2) збудаванне з паступовым узвышэннем радоў з месцамі для публікі, напр. на стадыёне; 2) перан. месца, сфера ажыццяўлення чыёй-н. грамадскай дзейнасці.
ТРЫБУНАЛ (лац. tribunal = судзілішча) — 1) апеляцыйны суд, які існаваў з 16 ст. у Вялікім княстве Літоўскім і Полыпчы; 2) надзвычайны суд часоў Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.; 3) надзвычайны судовы орган па разгляду ваенных злачынстваў, а таксама пасяджэнне гэтага органа.
ТРЫБУНАТ (лац. tribunatus) — урад, годнасць, улада старажытнарымскага пірыбуна.
ТРЬІВІУМ (лац. trivium, ад ties = тры + via = шлях) — тры гуманітарныя навукі — граматыка, рыторыка і дыялектыка, якія былі асноўнымі прадметамі ў сярэдневяковых універсітэтах.
ТРЫВІЯЛЬНЫ (фр. trivial, ад лац. trivialis = які знаходзіцца на скрыжаванні дарог) — пошлы, збіты, пазбаўлены свежасці і арыгінальнасці (напр. т. жарт).
ТРЫГАНАЛЬНЫ (лац. trigonalis, ад гр. trigonon = трохвугольнік) — трохвугольпы; т-ая с і с т э м a — сістэма, крышталі якой маюць формы піраміды, прызмы.
ТРЫГАНАМЕТРЫЯ (ад гр. trigonon = трохвугольнік + -метрыя) — раздзел геамепірыі, які вывучае суадпосіны паміж старанамі і вугламі трохвугольніка.
ТРЫГАТРОН (ад англ. trigger = пускавое ўстройства + -трон) — трохэлектродны газаразрадны прыбор з халодным катодам і кіруемым іскравым разрадам, які выкарыстоўваецца ў якасці камутатара ў розных устройствах.
ТРЬІГЕР (англ. trigger) — устройства, якое можа доўга знаходзіцца ў адным з двух станаў устойлівай раўнавагі і пераключацца з аднаго стану ў другі скачком па знешнім сігнале; выкарыстоўваецца ў якасці элемента памяці ў лічбавых вылічальных машынах, у электроніцы і інш.
ТРЫГЛІФ (гр. triglyphos, ад treis = тры + glypho = рэжу) — прамавугольная каменная пліта з трыма вертыкальнымі жалабкамі, размешчаная паміж двума метопамі ў фрызе 1 дарычнага ордэра 2.
ТРЫГОН (гр. trigonon) — трохвугольнік.
ТРЫГОШЯ (н.-лац. trigonia, ад гр. trigonon = трохвугольнік) — малюск класа двухстворкавых, які жыве ў мелкаводных участках мораў, што амываюць Малайскі архіпелаг.
ТРЫГОНАЦЭФАЛІЯ (ад трыгон + гр. kephale = галава) — клінападобная форма галавы, якая характарызуецца расшырэннем патылічнай і звужэннем лобнай часткі.
ТРЫДАКНА (н.-лац. tridacna) — буйны малюск класа двухстворкавых, які жыве сярод каралавых рыфаў у цёплых водах Індыйскага і Ціхага акіянаў.
ТРЫДЫМІТ (ад гр. tridymos = трайны) — мінерал класа сіліка-
Т-
таў белага, шаравата-белага колеру, часам бясколерны; выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял.
ТРЫЕНАФАРОЗ (ад трыенафарыды) — глісная хвароба драпежных рыб, якая выклікаецца трыенафарыдамі.
ТРЫЕНАФАРЬІДЫ (н.-лац. triaenophoridae) — сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, паразітуюць у кішэчніку шчупакоў.
ТРЫЕР (фр. trieur) — машьпіа для ачысткі і сарціроўкі насення.
ТРЫЕРА (гр. trieres) — ваенны карабель з трыма радамі вёслаў, размешчаных адно над другім, у старажытных грэкаў (параўн. трырэма).
ТРЫЁД (гр. triodos = трохдарожжа) — электронная лямпа з трыма электродамі.
ТРЫЁДМЕТАН (ад трыёд + метан) — тое, што і ёдаформ.
ТРЫЁДЗЬ (ад гр. tri = трох + ode = песня) — хрысціянская богаслужэбная кніга, у якой змепгчаны трохпесенныя каноны.
ТРЫЁЛЬ (ням. Тгіоіе, ад іт. trio = трыо) — трохдольная рытмічная фігура ў музыцы двухдольнага размеру, група з трох нот, роўная па працягласці дзвюм звычайпым нотам таго ж напісання.
ТРЫЗМ (гр. tnsmos = скрыгатанне) — сутаргавае сцісканне сківіц, якое ўзнікае пры эпілепсіі, мененгіце і іншых хваробах цэнтральнай нервовай сістэмы.
ТРЫКАТАЖ (фр. tricotage) — тканіна машыннай вязкі, а таксама вырабы з яе.
ТРЫКАЦІН (фр. tricotine) — тканіна, якая сваім вырабам нагадвае трыкатаж.
ТРЫКЛАДЫЙ (н.-лац. tricladium) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў чыстай прэснай вадзе на гнілым лісці пераважна дрэвава-кустовых парод, радзей на іншым раслінным субстраце.
ТРЫКЛІШЙ (лац. triclinium, ад гр. triklinon) — абедзенны стол з ложамі з трох бакоў для ляжанпя ў час яды, а таксама сталовая ў старажыгнарымскім доме.
ТРЫКЛПІНЫ (ад гр. tri = трох + klino = нахіляю); т-ая с і с тэ м a — адна з крышталеграфічных сістэм, якая аб’ядноўвае два віды сіметрыі.
ТРЫКО (фр. tricot) — 1) шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна з узорным пляценнем для верхняга адзення; 2) трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела (напр. гімнастычнае т.).
ТРЫКТРАК (фр. trictrac) — гульня, у якой двое гульцоў перасоўваюць па дошцы шашкі насустрач адзін другому адпаведна ачкам, што выпалі на падкідным кубіку.
ТРЫЛАБІТЫ (н.-лац. trilobita, ад гр. tri = трох + lobos = частка) — клас вымерлых марскіх членістаногіх з целам, пакрытым панцырам, якія жылі ў палеазоі.
ТРЫЛАТЭРАЦЫЯ (ад гр. tri = трох + лац. lateralis = бакавы) — метад вызначэння апорных геадэзічных пунктаў, які заключаецца ў пабудове на мясцовасці сеткі паслядоўна звязаных паміж сабой
трохвугольнікаў і вымярэнні ў кожным з іх усіх трох старон.
ТРЫЛЁМА (ад гр. tri = трох + lemma = падстава) — лог. 1) суджэнне, у якім прадмету прыпісваюцца тры прыкметы, што выключаюць адна адну; 2) від сілагізма, калі ўмоўная пасылка прадугледжвае залежнасць ад асновы не аднаго, а трох заключэнняў, якія выключаюць адно аднаго.
ТРЫЛЕР (ад англ. trill = хваляванне) — кніга, радыёабо тэлеперадача, кінафільм, мэта якіх зрабіць эфект моцнага хвалявання, страху.
ТРЫЛОГІЯ (гр. trilogia) — тры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара, звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю зместу.
ТРЫЛЬЁН (фр. trillion) — лік (і колькасць), роўны тысячы мільярдаў, які на пісьме перадаецца як адзінка з 12 нулямі.
ТРЫМАРАІІ [ад гр. tri = трох +(ката) маран] — яхта з трыма кілямі.
ТРЫМЕР (англ. trimmer) — 1) перасоўная пагрузачная машына для сыпкіх грузаў, якая адкідае іх убок на адлегласць да 30 м; 2) электрычны кандэнсатар пераменнай ёмістасці, які выкарыстоўваецца для настройкі контураў высокай частаты ў радыёапаратуры.
ТРЫМЕСТР (лац. trimestris = трохмесячны, ад tres = тры + mensis = месяц) — частка навучальнага года працягласцю тры месяцы ў вышэйшых навучальных установах ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах.
ТРЫМЕТР (гр. trimetron, ад treis = ,тры + metron = мера) — трохстопны верш любога памеру (ямб, харэй, дактыль).
ТРЫНІТРАТАЛУОЛ (ад гр. tri = трох + nitron = салетра + manyon) — выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для артылерыйскіх снарадаў, мін, авіябомб і на падрыўных работах.
ТРЫНІТРАФЕНОЛ (ад гр. tri = трох + nitron = салетра + фенол) — арганічнае злучэнне араматычнага рада, выбуховае рэчыва ў форме крыпггалёў жоўтага колеру, якое з-за шкоднасці вьпворчасці і Тірымянення заменена іншымі выбуховымі рэчывамі, у асноўным тратылам, пікрынавая кіслата.
ТРЫНОМ (ад гр. tri = трох + -нол?) — алгебраічны выраз, які складаецца з трох адначленаў, злучаных знакамі плюс або мінус.
ТРЫО (іт. trio) — 1) інструментальны, вакальны або вакальна-інструментальны ансамбль з трох выканаўцаў, кожны з якіх выступае з самастойнай партыяй; 2) музычны твор для трох галасоў або інструментаў.
ТРЫІІ (фр. tripe) — шарсцяная або баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту.
ТРЫПАДЫЯ (гр. tripodia) — рытмічная група, якая складаецца з трох стоп у вершы.
ТРЫПАНАСАМбзЫ (ад гр. trypanon = свярдзёлак + сома) — хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца трыпанасомамі (напр. сонная хвароба, хвароба Шагаса); у людзей трапляюцца пе-
раважна ў Афрыцы і Паўд. Амерыцы.
ТРЫПАНАСОМЫ (н.-лац. trypanosoma, ад гр. trypanon = свярдзёлак + soma = цела) — група прасцейшых класа жгуцікавых, пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, паразітуюііь у крыві чалавека і жывёл.
ТРЫНЕР (ням. Tripper) — тое, што і ганарэя.
ТРЫПЛАН (ад гр. tri = трох + -план) — самалёт з трыма плоскасцямі крылаў, размешчанымі паралельна адна над другой па абодва бакі фюзеляжа (параўн. біплан, манаплан').