Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ТРЫЦЭРАТАПС (ад гр. tri = трох + keras, -atos = рог + ops = твар) — вымерлы паўзун з падатрада рагатых дыназаўраў, які жыў у л«езазоі.
ТРЫЭДР (ад гр. tri = трох + -эдр) — мат. сістэма трох вектараў, якія выходзяць з аднаго пункта і не ляжаць у адной плоскасці. ТРЫЯДА (лац. trias, -adis, ад гр. trias, -ados = тройца, траістасць) — 1) адзінства, утворанае трыма асобнымі часткамі, элемептамі; 2) філасофскае папяцце, якое азначае траісты рытм руху быцця і мыслення (напр. дыялектьгчная т.).
ТРЫЯЖ (фр. triage) — звычай і поава ў феадальнай Францыі, па-
водле якога сеньёр^ мог патрабаваць выдзялення яму часткі абшчынных угоддзяў.
ТРЫЯЛЁТ (фр. triolet) — верш з васьмі радкоў, дзе аднолькавымі з’яўляюцца першы, чацвёрты і сёмы радкі, а таксама другі і восьмы, пры гэтым ужываюцца толькі дзве рыфмы.
ТРЫЯНГУЛЯЦЫЯ (с.-лац. triangulatio, ад лац. triangulum = трохвугольнік) — метад геадозічных вымярэнняў на мясцовасці пры дапамозе сістэмы трохвугольнікаў.
ТРЫЯС (гр. trias = тройца, траістасць) — першы з трох перыядаў мезазою ў геалагічнай гісторыі Зямлі, які пачаўся 230 млн. гадоў таму назад і працягваўся 35 млн. гадоў.
ТРЫЯСАВЫ (ад гр. trias = тройца, траістасць); т. перыяд — тое, што і трыяс.
ТРЭБУКСІЯ (н.-лац. trebouxia) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. барадынелавых, якая існуе пераважна як фікабіёнт лішайнікаў, некаторыя віды трапляюцца ў вільготных месцах на кары дрэў.
ТРЭГАЛОЗА (англ. trehalose, фр. trehalose, з тур.) — дыцукрыд, утвораны дзвюма рэшткамі глюкозы.
ТРЭДЖЭН (англ. trudgen) — спосаб плавання вольным стылем, які па тэхніцы нагадвае кроль.
ТРЭД-ЮШЁНЫ (англ. tradeunions, ад trade = рамяство, прафесія + union = аб’яднанне, саюз) — прафесіялальныя саюзы ў Англіі, якія на аснове калектыўнага членства ўваходзяць у лейбарысцкую партыю.
ТРЭД-ЮШЯШЗМ (англ. tradeunionism) — плынь у рабочым руху, якая лічыць сваёй задачай барацьбу за ажыццяўленне эканамічных патрабаванняў рабочых, не закранаючы асноў капіталізму.
ТРЭЙБАРЫЯ (н.-лац. treubaria) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. трэйбарыевых, якая пашырана ў планктоне і бентасе прэсных вадаёмаў.
ТРЭЙДЭР (англ. trader) — 1) прадстаўнік брокера, які прымае заказы ад імя фірмы на продаж і куплю; 2) работнік брокерскай фірмы, які непасрэдна выконвае заказы кліентаў на куплю-продаж акцый у гандлёвай зале біржы.
ТРЭЙЛЕР (англ. trailer, ад trail = цягнуць) — 1) прычэп для перавозкі цяжкіх грузаў; 2) цягач з прычапнымі вазкамі.
ТРЭК (англ. track) — 1) спартыўнае збудаванне з кругавой трасай для трэніровак і спаборніцгваў па велаі мотаспорту; 2) фіз. след, які пакідае зараджаная часціца ў рэчыве.
ТРЭЛЬ (іт. trillo) — 1) муз. пералівістае дрыжачае гучанне, якое ўтвараецца хуткім чаргаваннем двух суседніх тонаў (гл. мелізмы}, 2) пералівістыя гукі; частыя гукі.
ТРЭЛЬЯЖ (фр. treillage) — 1) трохстворкавае люстэрка; 2) тонкая агароджа, увітая павойнымі раслінамі.
ТРЭМА (фр. trema; ад гр. trema = пункт) — дзве кропкі над літарай, што абазначае галосны гук, у пісьменнасцях некаторых еўрапейскіх моў (напр. у французскай), якія паказваюць, што гук трэба вымаў-
ляць асобна ад папярэдаяга галоснага гуку.
ТРЭМАЛА (іт. tremolo) — лсуз. хуткае паўтарэнне аднаго гуку, a таксама чаргаванне некалькіх не суседніх гукаў асобна або ў акордах.
ТРЭМАЛАНДА (іт. tremolando) — муз. выкананне трэмала.
ТРЭМАЛІТ (ад ням. Tremola = назва даліны ў Швейцарыі) — мінерал класа сілікатаў белага або шаравата-белага колеру; выкарыстоўваецца пераважна ў хімічнай прамысловасці.
ТРЭМАР (лац. tremor) — дрыжанне, якое адзначаецца ва ўсім целе або яго частках, павеках пры некаторых нервовых захворваннях, хранічным алкагалізме.
ТРЭМАТАДОЗЫ (ад трэмапюды) — глісныя хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца трэматодамі.
ТРЭМАТАДОН (н.-лац. trematodon) — лістасцябловы мох сям. дыкрынавых, які расце на гліністай і тарфяністай глебах на схілах лугавых канаў, берагах рэк, азёр і балот.
ТРЭМАТ6ДЫ (н.-лац. trematoda, ад гр. trematodes = дзіравы) — клас плоскіх чарвей; арганізмы з лістападобным целам даўжынёй ад 0,1 мм да 1,5 м, якія ўсмоктваюць ежу праз ротавую адтуліну; паразіты рыб, земнаводпых, паўзуноў, млекакормячых і чалавека; смактуны.
ТРЭМЕЛАДОН (н.-лац. tremellodon) — базідыяльны грыб сям. дрыжалкавых, які развіваецца на
пнях і адмерлай драўніне хвойных парод.
ТРЭН (фр. traine) — тое, што і шлейф 1.
ТРЭНАж (ад англ. train = выхоўваць, навучаць) — трэніроўка, a таксама комплекс практыкаванняў для трэніроўкі.
ТРЭНАЖОР (ад трэнаж) — вучэбна-трэніровачнае прыстасаванне для выпрацоўкі навыкаў і ўдасканалення тэхнікі кіраванпя машынай пры падрыхтоўцы лётчыкаў, касманаўтаў, шафёраў.
ТРЭНД (англ. trend) — 1) трывалая, працяглая тэндэнцыя змены эканамічных паказчыкаў у эканамічным прагназіраванні; 2) пераважная накіраванасць развіцця грамадскай думкі, стылю ў модзе і г.д.
ТРЭНЕР (англ, trainer, ад train = выхоўваць, навучаць) — спецыяліст, які вучыць якому-н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім.
ТРЭНЗЕЛЬ (ням. Trense) — металічпыя цугпі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, націскаючы на язык і куткі рота.
ТРЭНІНГ (англ. training) — трэніроўка, а таксама выкананне спецыяльнага трэніровачнага рэжыму (напр. т. плыўцоў, т. коней).
ТРЭНІРАВАЦЬ (ад англ. train = выхоўваць, навучаць) — 1) праводзіць сістэматычныя практыкаванні, каб навучыць каго-н. чаму-н. (напр. т. футбалістаў); 2) практыкуючы, развіваць што-н. (напр. т. памяць).
ТРЭНТЭПОЛІЯ (н.-лац. trentepohlia) — ніткаватая зялёная водарасць сям. трэнтэполіевых, якая
трапляецца на кары дрэў, сцёблах і лісці кустоў і травяністых раслін, на вільготных валунах і скалах.
ТРЭПАН (фр. trepan < с.-лац. trepanum, ад гр. trypanon = свярдзёлак) — хірургічны інструмент для свідравання косці пры трэпанацыі.
ТРЭПАНАВАЦЬ (фр. trepaner, ад гр. trypao = свідрую) — рабіць трэпанацыю.
ТРЭПАНАЦЫЯ (фр. trepanation, ад с.-лац. trepanum < гр. trypanon = свярдзёлак) — хірургічная аперацыя, звязаная з ускрыццём якой-н. касцявой поласці (напр. т. чэрапа). ТРЭПАНГ (малайск. tripang) — марская беспазваночная жывёла тыпу ігласкурых, мяса якой ужываеода ў ежу ў свежым або салёнавэнджаным выглядзе.
ТРЭПАСТАМАТЫ (н.-лац. trepostomata) — атрад вымерлых галаротых імшанак, якія жылі ў ардовіку — трыясе.
ТРЭГГЕЛ (ням. Тгіреі, ад Tripoli = назва горада ў Лівіі) — асадачная горная парода белага, светла-шэрага або светла-жоўтага колеру, якая складаецца пераважпа з апалу і панцыраў дыятамей. выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, у нафтавай гграмысловасці.
ТРЭСТ (англ. trust) — 1) адна з форм арганізацыі прадпрыемстваў, звязаных аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны (напр. будаўнічы т.); 2) манапалістычнае аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў пад адным кіраўніцтвам.
ТРЭФ (ст.-яўр. terefa = нячыстая яда) — недазволеная іудзейскай рэлігіяй страва.
ТРЭФЫ (фр. trefle) — картачная масць з малюнкам чорнага крыжыка ў выглядзе трылісніку.
ТРЭХІСПбРА (н.-лац. trechispoга) — губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які расце на адмерлай драўніне лісцевых і хвойных дрэў.
ТРЭЦІРАВАЦЬ (ням. traitieren, ад фр. trailer = абыходзіцца) — абыходзіцца з кім-н. пагардліва, звысоку.
ТРЭЧЭНТА (іт. trecento = трыста) — мастацтвазнаўчы і філалагічны тэрмін для абазначэння італьянскай культуры 14 ст., якая падрыхтавала Адраджэнне (параўн. протарэнесанс).
ТРЭШКОУТ (гал. trekschuit) — невялікае драўлянае бяспалубнае рачное судна.
ТСУГА (н.-лац. tsuga, ад яп. tsuga) — вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, папіьгранае ва Усх. Азіі, Гімалаях, Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
ТУАЗ (фр. toise) — адзінка даў-' жыні ў Францыі, роўная 1,949 м. ТУАЛІТ (фр. toilette, ад toile = палатао) — 1) убранне, адзенне (напр. модны т.); 2) прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, адзяванне, прычэсванне); 3) столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца і інш.; 4) прыбіральня.
ТУАЛЬДЭНОР (фр. toile de nord, ад toile = палатно + nord = noyHan) — лёгкая баваўняная тканіна
палатнянага перапляцення шэрага колеру для верхніх мужчынскіх рубашак, спецвопраткі і інш.
ТУАТАРА (ад палінез. tua = на адваротным баку + tara = перпендыкуляр) — тое, што і гатэрыя.
ТУБА (лац. tuba = труба) — 1) медны духавы музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба; 2) тое, што і цюбік.
ТУБАФбН (ад туба + -фон) — ударны музычны інструмент эстрадных аркестраў, які складаецца з самагучальных званочкаў.
ТУБЕРКУЛЁЗ (н.-лац. tuberculosis, ад лац. tuberculum = бугарок) — інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца мікрабактэрыямі туберкулёзу, або палачкай Коха; паражае лёгкія, косці, суставы, кішэчнік; сухоты.
ТУБЕРКУЛШ (ад лац. tuberculum = бугарок) — прэпарат для дыягностыкі піуберкулёзу.
ТУБЕРКУЛЫ (лац. tuberculum = бугарок) — бугаркі ў тканках арганізма, выкліканыя туберкулёзнай палачкай.
ТУБЕРКУЛЙРЫЯ (н.-лац. tubercularia) — недасканалы грыб сям. туберкулярыевых, які развіваецца на адмерлых галінках кустоў і лісцевых дрэў.
ТУБІФЕРА (н.-лац. tubifera) — слізявік сям. рэтыкулярыевых, які развіваецца на адмерлай драўніне, апалым лісці, лясным подсціле.
ГУБУС (лац. tubus = труба) — труба ў аптычных прыборах.
ТУБЯРОЗА (лац. tuberosus = пакрыты бугаркамі) — травяністая
Т
расліна сям. амарылісавых з белымі духмянымі кветкамі, эфірны алей якой выкарыстоўваецца ў парфумерыі; выропічваецца як дакаратыўная.
ТУГАй (цюрк. tugaj) — пойменны лес, непраходны зараснік у рачных далінах пустыннай і паўпустыннай зон Сярэд. і Цэнтр. Азіі.
ТЎГРЫК (манг. togrog) — грашовая адзінка Манголіі, роўііая 100 мунгу.
ТЎЕР (фр. toueur) — рачное самаходнае судна для праводкі ііппых суднаў на ўчастках з вялікімі скорасцямі цячэшія.
ТУЗ' (польск. tuz, ад с.-в.-ням. tus) — 1) старшая ігральная карта;
2) перан. высокапастаўленая, уплывовая асоба (напр. фінансавыя тузы).
ТУЗ2 (ад англ. two = два) — невялікая двухвёславая пілюпка для аднаго весляра.
ТЎЗІН (польск. tuzin, ад фр. douzaine) — дванаццаць аднолькавых прадметаў; чортаў т. — трынаццаць (па забабонных уяўлешіях — нешчаслівы лік).
ТУЗЛЎК (цюрк. tuzluk) — раствор кухоннай солі для засолу рыбы, ікры і іншых прадуктаў, а таксама скураной сыравіны.