Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ТРЬІПЛЕКС (лац. triplex = трайны) — 1) безасколачнае шкло, якое складаецца з двух лістоў звычайнага шкла і слою пракладкі з празрыстай пластмасы паміж імі; 2) канструкцыя, састаў або працэс, якія складаюцца з трох самастойных частак, элементаў, стадый.
ТРЫПЛЕКС-ПРАЦ^С (ад трыплекс + працэс) — выраб сталі паслядоўна ў трох плавільных агрэгатах.
ТРЫПЛЁТ (ад фр. tripier = утройваць, ад лац. triplex = трайны) — 1) сістэма, устройства, якія характарызуюцца наяўнасцю трох частак; 2) трэці экзэмпляр якой-н. рэчы (пераважна рэдкай); 3) удар у більярднай гульні, пры якім іпар трапляе ў цэль, адскочыўшы спачатку ад аднаго, погым ад другога борта; 4) тое, што і кадон.
ТРЫПЛІКАТ (англ. triplicate) — трэці экзэмпляр гандлёвага распарадчага дакумента.
ТРЫПЛОІД (ад гр. triploos = трайны + -оід) — раслінны арганізм, які змяшчае тры поўпыя наборы гамалагічных храмасом.
ТРЫПОЛІУМ (н.-лац. tripolium) — травяпістая расліна сям. складанакветных з прадаўгаватым лісцем і шматлікімі кветкавымі кошыкамі; расце ўздоўж чыгунак, на пустках.
ТРЬШСІН (ад гр. tripsis = расціранне) — стрававальны фермент чалавека і жывёл, які змяшчаецца ў соку падстраўнікавай залозы і ўдзельнічае ў расшчапленні бялкоў.
ТРЬІПСЫ (ад гр. thrips = шашаль) — атрад насякомых з пузырападобнымі прысоскамі на нагах; жывуць на раслінах, пад апалым лісцем, у грунце, жывяцца сокамі раслін; пузыраногія, махрыстыя.
ТРЫПТАфАн (ад гр. triptychos = трайны + phanos = светлы, яскравы) — амінакіслата, якая ўваходзіць у склад многіх бялкоў; з’яўляецца базай для сінтэзу нікацінавай кіслаты.
ТРЬІПЦІХ (гр. triptychos = трайны) — 1) твор мастацтва з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў, аб’яднаных адзінай задумай і выкананых у адным стылі; 2) паэтычны твор з трох адносна самастойпых вершаў, аб'яднаных агульнай задумай; 3) трохстворкавы складзень (складны абраз).
ТРЫРЭМА (лац triremis = які мае тры рады вёсел) — ваеннае судна з трыма радамі вёсел, размешчаных адно над другім, у старажытных рымлян (параўн. трыера).
ТРЫСЁКЦЫЯ (ад лац. tri = на тры часткі + sectio = рассяканне) — падзел чаго-н. на тры часткі; т. в у г л a — вядомая задача антычнай матэматыкі аб падзеле дадзенага вугла на тры роўныя часткі.
ТРЫСЕЛЬ (англ. trysail) — косы трохвугольны або чатырохвугольны парус, які ставіцца ззаду мачты.
ТРЫТАГАНІСТ (ад гр tritos = трэці + agonistes = акцёр) — трэці з трох акцёраў у старажытаагрэчаскім тэатры, выканаўца другарадпых роляў (параўн. дэйтэраганіст, пратаганіст).
ТРЫТАМАРЫЯ (н.-лац. tritomaria) — пячоначны мох сям. лафозіевых, які расце на пясчанай глебе, на лясных балотах.
ТРЫТдн1 (гр. triton, ад Triton = імя сына бога мора Пасейдона, які, паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, меў чалавечае цела і хвост яшчаркі) — хвастатая земнаводная жывёла сям. саламандравых, падобная да яшчаркі.
ТРЫТОН2 (фр. triton, ад гр. tritonos = складзены з зрох тонаў) — муз. інтэрвал, які мае аб’ём у тры тоны (павялічаная кварта або паменшаная квінта).
ТРЫТОН3 (ад трыпіый') — ядро атама трытыю.
ТРЫТЫЙ (н.-лац. tritium, ад гр. tritos = трэці) — цяжкі радыеактыўны ізатоп вадароду, ядро якога складаецца з пратона і двух нейпіронаў.
ТРЫУМВІР (лац. triumvir, ад tres, trium = тры + vir = мужчына) — удзельнік трыумвірату.
ТРЫУМВІРАТ (лац. triumviratus, ад tres, trium = тры + vir = муж) — 1) саюз трох палітычных дзеячаў у Стараж. Рыме перыяду заняпаду рэспублікі (1 ст. да н.э.), які імкнуўся захапіць вярхоўную ўладу ; 2) перан. тры асобы, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці.
ТРЫУМФ (лац. triumphus) — 1) урачыстая сустрэча палкаводцапераможцы ў Стараж. Рыме; 2) бліскучы поспех, урачыстасць з выпадку выдатнай перамогі.
ТРЫУМФАВАЦЬ (лац. triumphaге) — радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім-н., з поваду поспеху ў чым-н.
трыумфАльны (лац. triumphalis) — 1) урачысты, пераможны, які праходзіць з незвычайным уздымам (напр. т-ае шэсце); 2) збудаваны ў гонар якой-н. перамогі, урачыстасці (напр. т-ая арка). трыумфАтар (лац. triumphator) — 1) палкаводзец-пераможца, якога ўрачыста сустракалі ў Стараж. Рыме; 2) перан. той, хто дасягнуў бліскучага поепеху, выдатнай перамогі.
ТРЫФАЛІЙТА (ад лац. tres = тры + foliatus = лістковы) — дрэвавая або кустовая расліна сям. рутавых, якая выкарыстоўваецца як прышчэпа для ўсіх цьітрусавых, а таксама для стварэння жываплотаў.
ТРЫФОЛЬ (ад лац. tres = тры + folium = ліст) — водная ці балотная травяністая расліна з паўзучым карэнішчам і зрайчастым лісцем, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне як жаўцягонны сродак; бабок.
ТРЫФОРЫЙ (п.-лац. tnfonum) — вузкая падоўжная галерэя над бакавымі нефамі ў раманскай і гатычнай архітэктуры, адкрытая ў цэнтральны неф трайнымі або двайнымі арачнымі праёмамі.
ТРЫФРАГМІЙ (н.-лац. triphragmium) — базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на вятроўніку вязалістым.
ТРЫФТбнГ (гр. triphthongos, ад tri = трох + phthongos = галосны гук) — спалучэнне трох галосных гукаў у адным складзе.
ТРЫХАБАКТЭРЫІ (ад гр thriks, -ichos = волас + бактэрыі) — ніткаватыя бактэрыі.
ТРЫХАБЛАСТЫ (ад гр. thriks, -ichos = волас + -бласты) — клеткі эпідэрміса кораня, з якіх утвараюцца каранёвыя валаскі.
ТРЫХАГЛбс (н.-лац. trichoglossum) — сумчаты грыб сям. геаглосавых, які трапляецца на балотах і забалочаных лугах.
ТРЫХАГРАМА (ад гр. thriks, -ichos = волас + -грама) — насякомае сям. трыхаграматыдаў паразіт (яйцаед) іншых насякомых, выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур.
ТРЫХАГРАМАТЬІДЫ (н.-лац. trichogrammatidae) — сямейства насякомых надсямейства хальцыдаў паразіты (яйцаеды) многіх насякомых і павукоў; выкарыстоўваюцца ў біялагічнай барацьбе са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур.
ТРЫХАДЗІНА (н.-лац. trichodiпа) — прасцейшае атрада кругараснічных інфузорый; пашырана ў
прэсных і марскіх вадаёмах; паразітуе на скуры, плаўніках і жабрах рыб.
ТРЫХАДЗШбзЫ (ад трыхадзіна) — інвазійныя хваробы рыб, якія выклікаюцца трыхадзінамі.
ТРЫХАДЭРМА (н.-лац. trichoderma) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на багатай арганічнымі рэшткамі глебе.
ТРЫХАКАЛЁЯ (н.-лац. trichocoІеа) — пячоначны мох сям. трыхакалеевых, які трапляецца на глебе ў сырых і забалочаных яловых лясах.
ТРЫХАКЛАДЫЯ (н.-лац. trichocladia) — сумчаты грыб сям. мучністарасяных, які развіваецца на раслінах сям. бабовых.
ТРЫХАЛбМА (н.-лац. tricholoma) — шапкавы базідыяльны грыб з групы гіменаміцэтаў, які расце на ннях, глебе ў лясах.
ТРЫХАМАНАДА (н.-лац. trichomonas, ад гр. trichoma = валасы) — прасцейшае класа жгуцікавых; паразітуе ў мочапалавых шляхах буйной рагатай жывёлы і чалавека, стрававальным тракце свіней, індыкоў, галубоў.
ТРЫХАМАНбз (ад трыхаманада) — інвазійная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца трыхаманадамі.
ТРЫХАМІЦЭТЫ (н.-лац. trychomyces, ад гр. thriks, -ichos = волас + mykes, -etos = грыб) — клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне канідыямі і зіготамі', пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна паразіты; трыхаміцэтавыя грыбы.
ТРЫХАПЕЦЬІЦА (н.-лац. trichopeziza) — сумчаты грыб сям. гіяласцыфавых, які развіваецца пераважна на адмерлым лісці травяністых раслін.
ТРЫХАПТ^РА (н.-лац. trichoptera) — атрад насякомых; жьівуць на сушы каля вады, вечарам масай кружацца над вадой каля берагоў; шыцікі.
ТРЫХАСПАРЬІЯ (ад гр thriks, -ichos = волас + спора) — заразная грыбковая хвароба, якая паражае валасы з утварэннем на іх цвёрдых вузялкоў.
ТРЫХАСТРАНПЛЁЗ (ад трыхастрангіліды) — глісная хвароба траваедных жывёл і птушак, якая выклікаецца трыхастрангілідамі.
ТРЫХАСТРАНГІЛІДЫ (н.-лац. trichostrongylidae) — сямейства гельмінтаў класа нематодаў, жывуць у страўніку жвачных, чалавека і птушак.
ТРЫХАТАМІЯ (ад гр. tricha = на тры часткі + -тамія) — падзел цэлага на тры часткі (параўн. дыхатамія).
ТРЫХАТЭЦЫЙ (н.-лац. trichothecium) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на глебе, гнілой драўніне і іншых раслінных рэштках.
ТРЫХАФЕЯ (н.-лац. trichophaea) — сумчаты грыб сям. піранемавых, які развіваецца на адмерлых травяністых раслінах сям. злакавых і бабовых.
ТРЫХАФІібн (н.-лац. trichophyton) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе, выклікае ў чалавека і жывёл грыбковыя хваробы
ТРЫХАФГГЫ (ад гр. thriks, -ichos = волас + -фіты) — расліны, якія выкарыстоўваюць у асноўным ваду глебы (параўн. амбрафіты').
ТРЫХАФГГЬІЯ (ад гр. thriks, -ichos = волас + phyton = расліна) — інфекцыйная грыбковая хвароба чалавека і жывёл, якая вьіклікаецца трыхафітонам', пашкоджвае скуру, валасы, ногці; стрыгучы лііпай.
ТРЫХАЦЬІСТЫ (ад гр. thriks, -ichos = волас + цыста) — арганелы многіх інфузорый і некаторых жгуцікавых, здольныя выкідаць нітку з вастрыём на канцы для абароны або нападу.
ТРЫХАЦЭФАЛЁЗ (ад гр. thriks, -ichos = волас + kephale = галава) — глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца трыхацэфалідамі.
ТРЫХАЦЭФАЛІДЫ (н.-лац. trichocepholidae) — сямейства гельмінтаў класа нематодаў, паразітуюць у тоўстым кішэчніку жывёл і чалавека; валасагаловы.
ТРЫХІНА (н.-лац. trichina, ад гр. trichinos = валасяны) — гельмінт класа нематодаў, лічынкі якога паразітуюць у мышцах свіней і іншых жывёл і з мясной ежай перадаюцца чалавеку.
ТРЫХІНЁЛА (н.-лац. trichinel1а) — тое, іпто і трыхіна.
ТРЫХІНЕЛЁЗ (ад трыхінела) — тое, што і трыхіноз.
ТРЫХШОЗ (н.-лац. trichinosis, ад гр. trichinos = валасяны) — глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца трыхінамі.
ТРЬІХІЯ (н.-лац. trichia) — слізявік сям. трыхіевых, які развіваецца
на адмерлай драўніне, апалых сухіх галінках і лісці, на моху і на лішайніках.
ТРЫХІЯЗ (ад гр. thriks, -ichos = волас) — няправільны рост веек у бок вочнага яблыка, у вьшіку чаго яны траўміруюць вока.
ТРЫХбмЫ (гр. trichoma = валасы) — вырасты эпідэрмісу ў раслін у выглядзе валаскоў, шчацінак і інш.
ТРЫХОРД (ад гр. tri = трох + -хорд) — гукарад з трох гукаў у межах піэрцыі або кварты.
ТРЫЦІКАЛЕ [ад лац. triticum = пшаніца + (se)cale = жыта] — збожжавая культура, якая з’яўляецца гібрыдам пшаніцы і жыта.
ТРЫЦЫКЛ (ад гр. tri = трох + kyklos = кола) — трохколавы веласіпед, аўтамабіль.
ТРЫЦЭПС (лац. triceps = трохгаловы, ад tres = тры + caput = галава) — анат. трохгаловая мышца (пляча, голені).