• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ТРАПЧНЫ (гр. tragikos) — 1) які мае адносіны да трагедыі, уласцівы ёй (напр. т. сюжэт, т. канфлікг); 2) здольны перадаваць моцныя пачуцці; разлічаны на эфект (напр. т. талент, т. жэст); 2) перан. страшны, катастрафічны (напр. т. выпадак).
    ТРАГЛАБІЁНТЫ (ад гр. trogle = нара, пячора + біёнты) — жывёлы, якія жывуць у пячорах, трэшчынах горных парод.
    ТРАГЛАДЫТ (лац. troglodyta, ад гр. troglodytes = які жыве ў пячоры) — 1) першабытны пячорны
    чалавек; 2) перан. грубіян, некультурны чалавек.
    ТРАГбНЫ (гр. trogon = яхі грызе) — атрад птушак з доўгім хвастом, крывой дзюбай і яркім апярэннем; жывуць у трапічных лясах Азіі, Афрыкі і Амерыкі.
    ТРАДУКЦЫЯ (лац. traductio = перамяшчэнне) — лог. вывад, у якім пасылкі і заключэнні з’яўляюцца суджэннямі аднолькавай агульнасці.
    ТРАДЫЦЫЯ (лац. traditio = перадача) — звычай, парадак; правілы паводзін, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
    ТРАДЫЦЫЯНАЛІЗМ (ад пірадыцыя) — прытрымліванне традыцый, звычайна аджыўшых, кансерватыўных.
    ТРАДЭСКАНЦЫЯ [н.-лац. tradescantia, ад англ. J.Tradescant = прозвішча лонданскага садоўніка (памёр у 1638 г.)] — травяністая расліна сям. камялінавых з чаргавапым лісцем і дробнымі кветкамі рознай афарбоўкі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ТРАЕКТЙРЫЯ (с.-лац. traiectorius = які датычыць перамяшчэння) — лінія, якую апісвае ў прасторы ў працэсе руху цела або пункт (напр. т. снарада, т. ракеты). ТРАІЛІТ (ад іт. D.Troili = прозвішча іт. вучонага 18 ст.) — мйіерал групы сульфідаў бронзава-жоўтага колеру, які трапляецца пераважна ў метэарытах.
    ТРАЙБАЛІЗМ (англ. tribalism, ад tribe = племя) — племянны або этнічны сепаратызм 1 у грамадстве,
    дзе ёсць перажыткі рода-племяннога падзелу.
    ТРАК (англ. track) — звяно гусеніцы трактара, таііка і інш.
    ТРАКТ (польск. trakt, ад лац. tractus) — шырокая дарога, шлях; страўнікава-кішачны т. — стрававальная сістэма.
    ТРАКТАВАЦЬ (польск. traktowac, ад лац. tractare) — 1) тлумачыць, абмяркоўваць; так ці інакш расцэньваць што-н.; 2) частаваць.
    ТРАКТАР (англ. tractor, ад лац. trahere = цягнуць) — гусенічная або калёсная самаходная машына для перамяшчэння і прывядзення ў дзеянне прычэпленых да яе сельскагаспадарчых і іншых прылад, а таксама для буксіравання грузаў (напр. тралёвачны т.).
    ТРАКТАТ (лац. tractatus = абмеркавагше, разгляд) — 1) навуковая праца, у якой разглядаецца асобнае пытанне ці праблема; 2) міжнародны дагавор, пагадненне (напр. мірны т.).
    ТРАКТРЫСА (фр. tractrice, ад лац. tractus = выцягнены) — мат. плоская крывая лінія, ддя якой даўжыня адрэзка датычнай ад пункту дотыку да пункту перасячэння з дадзенай прамой ёсць пастаянная велічыня.
    ТРАЛ (англ. trawl) — 1) вялікая конусападобная сетка для лоўлі рыбы з суднаў (траўлераўў 2) прыстасаванне для вылоўлівання і знішчэння падводных і наземных мін; 3) гідраграфічная прьілада для даследавання паверхні марскога дна, яго флоры і фауны.
    ТРАЛІЙ (англ. trolley) — кантактны провад, па якім электрычны
    ток паступае ў цягавыя рухавікі электратранспарту, напр. трамваяў-
    ТРАЛЁЙБУС [англ. trolleybus, ад trolley = тралей + лац. (omni)bus = ддя ўсіх] — гарадская пасажырская бязрэйкавая машына, якая прыводзіцца ў рух электрычным рухавіком, што бярэ энергію ад двух правадоў.
    ТРАЛЕЙКАР (англ. trolleycar, ад trolley = тралей + car = вазок) — самаходная бязрэйкавая грузавая павозка, электрарухавік якой жывіцца ад падвесных кантактных правадоў.
    ТРАЛЯВАЦЬ (ням. treilen = цягнуць) — падцягваць, падвозіць драўніну ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву трактарамі ці валочна-тралёвачнымі машынамі.
    ТРАМА (ням. Tram) — апорная бэлька, якая падгрымлівае столь у драўляных будынках.
    трамантАна (іт. tramontana, ад tra = праз + montana = гара) — халодны паўночны і паўночнаўсходні вецер у Італіі і ў паўночнай частцы Іспаніі.
    ТРАМБАВАЦЬ (ад ням. trampein = таптаць) — ударамі, ціскам рабіць больш шчыльнай якую-н. рыхлую масу і выраўноўваць яе паверхню.
    ТРАМБАГЕН (ад тромб + ген) — тое, што і пратрамбін.
    ТРАМБАПЕНІЯ [ад трамба(цыты) + гр. репіа = недахоп] — тое, што і трамбацытапенія.
    ТРАМБАЦЫТАПЕНІЯ (ад трамбацыты + гр. репіа = недахоп) —
    змяншэнне колькасці трамбацытаў у перыферычнай крыві.
    ТРАМБАЦЫТОЗ (ад трамбацыты) — павелічэнне колькасці трамбацытаў у перыферычнай крыві.
    ТРАМБАЦЬГГЫ (ад гр. thrombos = згустак + -цыты) — клетачныя элементы крыві жывёл і чалавека, якія ўдзельнічаюць у згусанні крыві.
    ТРАМБАЦЫТЭМІЯ (ад трамбацыты + -эмія) — форма гемарагічнага дыятэзу, якая характарызуецца павышаным змяшчэннем у крыві трамбацытаў.
    ТРАМБІН (ад гр. thrombos = згустак) — фермент, які выклікае згусанне крыві; утвараецца з пратрамбіну пад уздзеяннем тромбапласціну.
    ТРАМБЛЁР (англ. trembler) — прыбор сістэмы запальвання карбюратарных рухавікоў унутранага згарання, які падае электрычны ток высокага напружання да свечак запальвання.
    ТРАМБОЗ (гр thrombos = згустак) — працэс утварэння тромбаў у крыві, які можа прывесці да тромбафлебіту, інфаркту, інсульту.
    ТРАМБбн (іт trombone) — медны духавы музычны інструмент, які мае выгляд двойчы выгнутай трубкі з шырокай гарлавінай.
    ТРАМВАЙ (англ. tramway, ад tram = вагон + way = дарога) — гарадскі пасажырскі транспарт з аднаго-двух вагонаў, якія рухаюцца па рэйках з дапамогай электрычнага рухавіка, што бярэ энергію ад аднаго провада.
    т	
    ТРАМП (англ. tramp = літар. валацуга) — судна, якое перавозіць грузы ў любым напрамку, не на пэўнай лініі (параўн. лайнер).
    ТРАМПЛІН (фр. tremplin) — 1) спартыўнае збудаванне або прыстасаванне для павелічэння шляху палёту спартсмена пры скачках (напр. лыжны т.); 2) перан. зыходны пункт для якой-н. дзейнасці.
    ТРАМЭТЭС (н.-лац. trametes) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на адмерлай і апрацаванай драўніне, радзей на жывых дрэвах лісцевьгх і хвойных парод.
    ТРАНЕЦ (англ. transom) — плоскі зрэз кармы некаторых караблёў, яхт, шлюпак.
    ТРАНЖЫРЫЦЬ (фр. trancher = разразаць) — неразумна, без толку траціць грошы, маёмасць і інш.
    ТРАНЗІСТАР [англ. transistor, ад tran(sfer) = пераносіць + (re)sistor = супраціўленне] — 1) паўправадніковы прыбор, які служыць ддя ўзмацнення і пераўтварэння электрычных сігналаў; 2) невялікі радыёпрыёмнік на паўправадніках.
    ТРАНЗГГ (лац. transitus = пераход) — 1) правоз пасажыраў і грузаў з аднаго пункта ў іншы праз прамежкавыя пункты; 2) перавозка грузаў без перагрузкі іх на прамежкавых станцыях.
    ТРАНЗІТЬІЎНАСЦЬ (лац. transitivus = пераходны) — мат. уласцівасць велічынь, якая заключаецца ў тым, пгго калі першая велічыпя раўняецца другой, а другая трэцяй, то першая раўняецца трэцяй.
    ТРАНЗІЦЫЯ (лац. transitio = пераход, перамяшчэнне) — мутацыя, абумоўленая заменай азоцістай асновы ў малекуле нуклеінавай кіслаты: мяняецца адна пурынавая аснова на другую (адэнін на гуанін або наадварот) ці адна пірамідынавая аснова на другую (wiwмін на цытазін або наадварот).
    ТРАНКВЫІЗАТАР (ад лац. tranquillus = ціхі, спакойны) — тое, што і нейралептыкі.
    ТРАНС (фр. transe, ад англ. tran­ce) — павышанае нервовае ўзбуджэіше са стратай самакантролю, а таксама зацямненне свядомасці пры гіпнозе, экстазе і інш.
    ТРАНС(лац. trans = цераз) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «цераз», «за», «па той бок», «праз».
    ТРАНСАЗбНД [ад транс+ а(кіян) + зонд] — поліэтыленавы паветраны шар з самапіснымі прыладамі для гарызантальнага зандзіравання атмасферы.
    ТРАНСАКІЯНСКІ (ад транс+ акіян) — які перасякае акіян (напр. т. параход, т-ая кабельная лінія сувязі).
    ТРАНСАКЦЫЯ (лац. transactio = здзелка) — 1) дагавор (палітычны, юрыдычны), які суправаджаецца ўзаемнымі ўступкамі; 2) банкаўская аперацыя, перавод грашовых сродкаў (у т.л. за мяжу) для якіх-н. мэт.
    ТРАНСАРКТЫЧНЫ (ад транс+ арктычны) — звязаны са зносінамі цераз арктычную вобласць.
    ТРАНСБОРДЭР (англ. transbor­der) — прыстасаванне для перамяшчэння сродкаў рэйкавага тран-
    спарту з адной каляі на другую, паралельную ёй.
    ТРАНСВЕРСАЛЬ (фр. transver­sal, ад лац. transversus = папярочны) — прамая, якая перасякае стораны трохвугольніка і іх працяг.
    ТРАНСВЕРСІЯ (ад лац. transver­sus = павернуты ўбок) — мутацыя, абумоўленая заменай пурынавай асновы (адэін, гуанін) на пірымідынавую (тымін, цытазін) і наадварот.
    ТРАНСГРЭСІЯ (лац. transgressio) — 1) геал. наступленне мора на сушу (параўн. рэгрэсія 1); 2) біял. з’яўленне пры скрыжоўванні ў другім або наступным пакаленнях такіх асобін, у якіх пэўная прыкмета выражана мацней, чым у бацькоўскіх формаў.
    ТРАНСДУКЦЫЯ (лац. transductio = перамяшчэнне) — перанясенне спадчыннага матэрыялу ад аднаго мікраарганізма да другога пры дапамозе бактэрыяфага або акпіынафага.
    ТРАНСЁКТА (ад лац. trans = праз + sectio = сячэнне) — вузкая доўгая пляцоўка, на якой вывучаюць колькасныя характарыстыкі відаў і іх змены.
    ТРАНСЁПТ (англ. transept, ад лац. trans = цераз + septum = агароджа) — архіт. адзін ці некалькі папярочных нефаў, якія перасякаюць пад прамым вуглом падоўжныя нефы будынка.
    транскантынентАльны (ад транс+ кантьінентальны) — 1) які праходзіць цераз увесь кантынент, перасякае яго (напр. т. нафтаправод, т-ая чыгунка); 2) які адносіцца да сувязей паміж кантынентамі (напр. к. рэйс).
    ТРАНСКРЫБІРАВАЦЬ (лац. transcribere = перапісваць) —лінгв. рабіць транскрыпцыю, перадаваць транскрыпцыяй (напр. т. тэкст).
    ТРАНСКРЫПЦЫЯ (лац. transcriptio = перапісванне) — 1) дакладная перадача на пісьме ўсіх асаблівасцей жывой гаворкі літарамі алфавіта і некаторымі спецыяльнымі знакамі; 2) перадача элементаў адной мовы пры дапамозе літар іншай мовы; 3) пералажэнне музычнага твора для выканаішя на інпіым інструменце або для іншага складу інструментаў ці галасоў больш творчага характару, чым аранжыроўка', вольная апрацоўка твора ў віртуозным стылі; 4) біял. біясінтэз рыбануклеінавай кіслаты ў жывых клетках, першы этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі.
    ТРАНСЛАКАЦЫЯ (ад транс+ лац. locatio = размяшчэнне) — абмен участкамі дзвюх або некалькіх храмасом, а таксама перанясенне ўчастка храмасомы ў іншае месца той жа храмасомы.
    ТРАІІСЛГГАРАЦЫЯ (ад транс+ лац. littera = літара) — лінгв. перадача тэксту, напісанага адным алфавітам, літарамі іншага алфавіта.