• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ТАЛАСЕМІЯ (ад ip. thalassa = мора + -емія) — спадчыннае малакроўе (анемія), абумоўленае парушэннямі ў сінтэзе гемагпабіну, упершьппо выяўленае ў жыхароў Міжземнамор’я.
    ТАЛАСІЯЗІРА (н.-лац. thalassiosira) — аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. таласіязіравых, якая пашырана пераважна ў планктоне мораў і саланаватых вадаёмаў, радзей у прэсных водах.
    ТАЛАСОІДЫ (ад гр. thalassa = мора + -оід) — круглыя ўпадзіны, якія ляжаць у так званым поясе далін на Месяцы.
    ТАЛАФІТЫ (ад гр. thallos = зялёная галінка + -фіты) — ніжэйшыя расліны, якія не расчленены на сцябло, корань, лісты (грыбы, водарасці, лішайнікі, бактэрыі); параўн. кармафіты.
    тАЛЕНТ (лац. talentum, ад гр. talanton = вага, вагі) — 1) надзвычайныя прыродныя здольнасці; 2) асоба, надзеленая надзвычайнымі здольнасцямі.
    тАЛЕР1 (ням. Taler) — старажытная сярэбраная мапета, якая ў 1518 г. пачала чаканіцца ў Чэхіі, а пазней распаўсюдзілася ў Гермапіі, Скандынавіі, Галандыі, Італіі і іншых еўрапейскіх краінах; на тэрыторыі Беларусі т. абарачаўся з 16 ст.
    ТАЛЕР2 (ням. Teller = талерка) — папігр. металічная пліта ў друкарскай машыне, на якую ўстанаўліваюць друкарскую форму.
    ТАЛЕРАНТНАСЦЬ (ад лац. tolerantia = цярпенне) — 1) цярпімасць да чужых думак і вераванняў; 2) стан арганізма, пры якім страчваецца здольнасць выпрацоўваць антыцелы ў адказ на ўвядзенне пэўнага антыгену (параўн. сенсібілізацыя 1).
    ТАЛЕРАНТНЫ (лац. tolerans, -ntis = які церпіць) — цярпімы.
    ТАЛІ (гал. talie) — сістэма блокаў для падымання грузаў на судне.
    ТАЛІЙ (н.-лац. thallium, ад гр. thallos = парастак) — хімічны oneMem, мяккі і лёгкаплаўкі метал блакітна-шэрага колеру.
    ТАЛПібтРЫКС (н.-лац. tolypothrix) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. сцытанемавых, якая пашырана ў прэсных водах, на мокрых скалах, вышэйшых раслінах, ракавінах малюскаў, у глебе.
    ТАЛІСМАН (фр. talisman, ад ар. tilsaman) — прадмет, які, на думку забабонных людзей, аберагае яго ўладальніка ад няшчасця (параўн. таксама амулет).
    ТАЛІЯ (іт. taglia) — найбольш вузкая частка тулава паміж грудзьмі і клубамі.
    ТАЛМУД (ст.-яўр. talmiid = навука) — збор рэлігійных, бытавых, прававых прадпісанняў іудаізму, заснаваны на схаластычным тлумачэнні кніг Старога запавету.
    ТАЛМУДЫЗМ (ад тапмуд) — 1) іўдзейская казуістыка, якая вьшодзіць розныя палажопні з вершаў Пяцікніжжа; схаластычныя разважанні; 2) веды, набытыя шляхам начотніцтва, механічнага засваення прачьгганага.
    ТАЛМУДЫСТ (ад талмудызм) — 1) паслядоўнік і тлумачальнік талмуду; 2) перан. начотчык, схаласт.
    ТАЛОМ (ад гр. thallos = зялёная галінка) — цела ніжэйшых раслін (водарасцяў, грыбоў, лішайнікаў, некаторых імхоў), не расчлененае на сцябло і лісты.
    ТАЛОН (фр. talon, ад лац. talus = пята) — 1) кантрольны лісток, які дае права атрымаць што-н., карыстацца чым-н.; 2) частка дакумента, якая аддзяляецца ад яго.
    ТАЛРЭП (гал. taliereep) — прыстасаванне для нацягвання снасцей такелажа.
    ТАЛУбл (ад ісп. Tolu = назва горада ў Калумбіі + -ол) — арганічпае злучэнне, вуглевадарод араматычнага рада, бясколерная вадкасць са своеасаблівым пахам, якая выкарыстоўваецца для атрымання фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў, лекавых прэпаратаў і інш.
    ТАЛЬВЕГ (ням. Talweg, ад Таі = даліна + Weg = дарога) — лінія, якая злучае найбольш нізкія ўчасткі дна рачной даліны, яра, рова.
    ТАЛЬЁН (лац. talio, -onis = помста) — прынцып у крымінальным праве рабаўладальніцкіх і раннефеадальных дзяржаў, паводле якога асобе, што ўчыніла злачынства, прысуджалі такую самую шкоду («вока за вока, зуб за зуб»).
    ТАЛЬК (ням. Talk < с.-лац. talcus, ад ар. talk) — мінерал класа сілікапіаў белага або блакітнага колеру, які выкарыстоўваеода ў электратэхніцы, парфумерыі, гумавай і папяровай прамысловасці, медыцыне.
    ТАЛЬМА [фр. F.Talma = прозвішча фр. акцёра (1763—1826)] — у Францыі ў 19 ст. кароткі му жчынскі плапгч, у Расіі — жаночая доўгая накідка без рукавоў.
    ТАЛЬЯ (фр. taille) — пастаянны прамы падатак у Фрапцыі 15—18 ст., якім абкладваліся пераважна сяляне.
    ТАМАГАЎК (англ. tomahawk, ад індз. tamahakan) — ударная кідальная зброя паўночнаамерыканскіх
    індзейцаў у выглядзе сякеркі або дубінкі.
    ТАМАГРАФІЯ (ад гр. tomos = частка, слой + -графія) — метад рэнтгенаграфіі, заснаваны на атрыманні ценявога адлюстравання асобных пластоў даследуемага аб’екта пры дапамозе тамографа. ТАМАДА (груз. tamadoba = старшынства на банкеце) — асоба, якая вядзе банкет.
    ТАМАРЫКС, ТАМАРЫСК (лац. tamarix) — дрэвавая або кустовая расліна сям. тамарыксавых з дробнымі бледна-ружовымі кветкамі ў гронках, папіыраная ў пустынях і стэпах Еўразіі і Афрыкі.
    ТАМАРЫНД (ням. Tamarinde, ад ар. tamr Hindi = індыйскі фінік) — вечназялёнае дрэва сям. бабовых, пашыранае ў тропіках, плады якога выкарыстоўваюцца ў медыцыне і кандытарскай прамысловасці.
    ТАМАСШЛАК [ад англ. S.Tho­mas = прозвішча англ. металурга (1850—1885) + шлак] — шлак, які ўтвараецца пры спецыяльнай перапрацоўцы чыгуну ў сталь; выкарыстоўваецца як багатае на фосфар угнаенне.
    ТАМАТ (фр. tomate, ад індз. tomatl) — 1) тое, што і памідор, 2) паста, соус з памідораў.
    ТАМБО (фр. tombeau = магіла) — інструментальная музычная п’еса ўрачыста-журботнага патэтычнага характару.
    ТАМБУР (фр. tambour < ар. tambur, ад перс. tabir = барабан) — 1) закрытая пляцоўка чыгуначнага пасажырскага вагона; 2) частка памяшкання паміж знадворнымі і ўнутранымі дзвярамі для засцера-
    	т
    жэйня ад ветру, холаду; 3) род вязання або вышывання вочка ў вочка.
    ТАМБЎР, ТАНБЎР (ар. tambur, ад перс. tabir = барабан) — усходні струнны шчыпковы музычны інструмент тыпу лютні з корпусам грушападобнай формы і трыма струнамі.
    ТАМБУРМАЖОР (фр. tambour­major) — галоўны палкавы барабаншчык у французскай арміі 17—19 ст. і рускай арміі 19 ст.; 2) дырыжор, які задае рьггм ваеннаму аркестру на маршы; 3) жазло, якім дырыжор задае рыгм духавому аркестру на маршы.
    ТАМБУРЫН (фр. tambourin, іт. tamburino) — 1) ударны народны музычны інструмент, пашыраны на поўдні Еўропы; разнавіднасць барабана; 2) даўні французскі народны танец; 3) музычны твор, які мае характар гэтага танца.
    ТАМГА (цюрк. tamga) — 1) кляймо на чым-н. як знак уласнасці ў старажытных цюркскіх народаў; 2) гандлёвая пошліна ў Стараж. Русі, якую бралі пры накладанні спецыяльнага кляйма на тавар.
    ТАМЕТГІПНУМ (н.-лац. tomethypnum) — лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які трапляецца на балотах і забалочаных лугах. ТАМІЗМ (ад лац. Thomos = Фама) — філасофскае і багаслоўскае вучэнне сярэдневяковага філосафа-схаласта Ф.Аквінскага, паводле якога розум павінен падпарадкоўвацца веры, а філасофія служыць багаслоўю.
    ТАМІЛЯРЫ (ад ісп. tomillo = тым’ян) — зараснікі вечназялёных нізкарослых пахучых кустоў, паў-
    кустоў сям. ясноткавых (тым’яну, лаванды, раімарынў) у заходняй частцы Міжземнамор’я.
    -ТАМІЯ -ТОМІЯ (гр. tome = адразанне, адсяканне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «рассячэнне».
    ТАМНІДЫЙ (н.-лац. thamnidiшп) — ніжэйшы грыб сям. тамнідыевых, які развіваецца ў глебе, на гнілых раслінных рэштках і экскрэментах траваедных жывёл.
    ТАМОГРАФ (ад гр. tomos = частка, слой + -граф) — рэнтгенаўскі апарат для атрымання паслойных здымкаў унутраных органаў.
    ТАМПАК (ням. Tompak, ад малайск. tambaga = медзь) — сплаў медзі і цьінку, які мае залацісты колер і выкарыстоўваецца для вырабу танных упрыгожанняў.
    ТАМПАНАДА (ням. Tamponade, ад фр. tampon = тампон) — увядзенне ў рану або поласць цела тампонаў для спынення крывацёку або выдалення гною.
    ТАМПАНАЖ (фр. tamponnage, ад tampon = тампон) — запаўненне цэмептам трэпічын у горных пародах, каб прадухіліць прасочванне вады з іх у буравыя свідравіпы.
    ТАМПЛІЁР (фр. templier, ад лац. templum = храм) — член сярэдневяковага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна.
    ТАМПОН (фр. tampon) — кавалачак стэрыльнага бінта, які ўводзіцца ў рану для спынення крывацёку або выдалення гною.
    TAMTAM (фр. tam-tam, ад малайск. tam-tam) — 1) ударны музычны інструмент у выглядзе ме-
    талічнага дыска, разнавіднасць гонга', 2) барабан з драўлянымі шчыткамі замест скуры, пашыраны ў Афрыцы.
    ТАНАГРА1 (тупі-гуарані tangaга) — пеўчая птушка атрада вераб’інападобных з чырвоным апярэннем, якая жыве ў лясах Амерыкі.
    ТАНАГРА2 (гр. Tanagra = назва горада ў Стараж. Грэцыі) — адна са старажытнагрэчаскіх тэракотавых статуэтак, знойдзеных пры раскопках некропаля горада Танагры і іншых антычных гарадоў.
    ТАНАГРАФІЯ (ад гр. tonos = напружанне + -графія') — спосаб вымярэння ў дынаміцы і графічным запісе велічыні ўнутрывочнага ціску пры дапамозе электроннага танографа.
    ТАНЛДА (ісп. tonada = песня, Ha­ney) — агульная назва народных песень у Іспаніі і краінах Лац. Амерыкі.
    ТАНАДЬІЛЬЯ (ісп. tonadilla = літар. песекька) — іспанская музычная камедыя 18 — пач. 19 ст.
    ТАНАЖ (фр. tonnage) — 1) водазмяшчэнне судна або грузапад’ёмнасць транспарту ў тонах, 2) вага якой-н. прадукцьп, выражаная ў тонах.
    танаідАцэі (н.-лац. tanaidaсеа)— атрад выпгэйшых ракаў, які ў сусветнай фауне налічвае звыш 500 відаў; пашыраны пераважна ў морах.
    ТАНАКАРД (ад гр. tonos = напружанне + kardia = сэрца) — тое, што і кардыямін.
    ТАНАЛЬНАСЦЬ (ад танальны) — 1) дакладнае размяшчэнне
    гукаў ладу па вышыні ў музычнай сістэме; 2) асноўны, пераважаючы колер, тон, які аб’ядноўвае асобныя колеры ў карціне; 3) перан. асноўная эмацыянальная настроенасць літаратурнага твора.
    ТАНАлЬНЫ (с.-лац. tonalis) — 1) які мае адносіны да тону, гукавы або колеравы; 2) які вызначаецца галіай, што ляжыць у аснове мелодыі, музычнага твора.
    ТАНАМЕТРЫЯ (ад гр. tonos = напружанне + -метрыя) — вымярэнне артэрыяльнага ціску пры дапамозе танометра.
    ТАНАПЛАСТ (ад гр. tonos = напружанне + -пласт) — мембрана, якая абмяжоўвае вакуоль расліннай клеткі.
    ТАНАРМ (ням. Tonarm, ад Ton = гук + Arm = рука) — прыстасаванне для замацавання адаптара (гуказдымальніка) у прайгравальніку грамафонных пласцінак.
    ТАНАТАЛОГІЯ (ад гр. thanatos = смерць + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае працэсы, што адбываюцца ў арганізме ў перадсмяротныя моманты і пасля смерЦІ.
    ТАНАТАФОБІЯ (ад гр. thanatos = смерць + -фобія) — псіхічны разлад, які заключаецца ў тым, пгго чалавек паталагічна баіцца смерці.
    ТАНАТАЦЭНбз (ад гр. thanatos = смерць + цэноз') — скапленне мёртвых жывёл і раслін або іх рэшткаў, узнікненню якога садзейнічала, напр. стыхійнае бедства (паводка, лясны пажар, смерч і інш.)-