Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
СУЛТАН (тур. sultan, ад ар. sultan = панаванне) — 1) спадчынны тытул манарха ў некаторых мусульманскіх краінах; 2) упрыгожанне з пер’яў ці конскіх валасоў на галаўным уборы ў ваенных; 3) суквецце ў некаторых раслін.
султанАт (ад султан) — манархічная дзяржава, якая ўзначальваецца султанам.
СУЛЬГШ [ад лац. sul(fur) = сера + (аналь)гін\ — лекавы прэпарат з групы сульфаніламідных сродкаў, які ўжываюць пры кішачных інфекцыях.
СУЛЬСЁН [ад лац. sul(fur) = сера + с(ел)ен] — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць пры себарэі пакрытай валасамі часткі галавы.
СУЛЬФАМІДЫ [ад лац. sulf(ur) = сера + ам/Оы] — тое, што і сульфаніламіды.
СУЛЬФАНІЛАМІДЫ [ад лац. sulf(ur) =сера + анігфін) + амі0ы] — група лекавых рэчываў,
якія аслабляюць дзеянне хваробатворных бактэрый.
СУЛЬФАТЫ (ад лац. sulfur = сера) — солі сернай кіслаты (напр. сульфат амонію, сульфат натрьпо); сернакіслыя солі.
СУЛЬФАЦЫЛ-НАТРЫЙ (ад сульфаты + натрый') — тое, што і альбуцыд.
СУЛЬФІДЗІН (ад сульфіды) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры лячэнні хвароб, выкліканых кокамі.
СУЛЬФІДЫ (ад лац. sulfur = сера) — злучэнні серы з рознымі металамі (напр. сульфід натрыю, сульфід кальцыю); сярністыя металы.
СУЛЬФІРАВАЦЬ (ад лац. sulfur = сера) — уводзіць у арганічнае злучэнне сульфагрупу.
сульфггАцыя (ад лац. sulfur = сера) — кансерваванне садавіны і гародніны сярністай кіслатой.
СУЛЬФІТЫ (ад лац. sulfur = сера) — солі сярністай кіслаты (напр. сульфіт натрьпо); сярністакіслыя солі.
СУМА (лац. summa) — 1) лік, які атрымліваецца ў выніку складання дзвюх або некалькіх велічынь; 2) агульная колькасць, сукупнасць чаго-н.; 3) пэўная колькасць грошай; круглая с. — вялікая колькасць грошай.
СУМАРНЫ (лац. summarius) — 1) атрыманы ў выніку складання (напр. с-ая прадукцыя цэхаў); 2) не канкрэтызаваны, абагульнены (напр. с-ае апісанне фактаў).
СУМАТАР (ад лац. summa = сума) — адзін з элементаў электроннавылічальнай машыны, які вы-
зцачае суму дзвюх зададзеных велічынь.
СУМАХ (ар. summak) — дрэвавая або кустовая расліна сям. анакардыевых з буйным лісцем і дробнымі кветкамі ў мяцёлках, папіыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы, Усх. Азіі, Крыме і на Каўказе; дае дубільныя, фарбавальныя і лекавыя рэчывы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
СУМАЦЬІЯ (п.-лац. summatio = складанне, ад лац. summa = сума) — узнікненне ўзбуджэння ў тканках арганізмаў у выніку дзеяння некалькіх паслядоўных падпарогавых раздражненняў, кожнага з іх асобна недастаткова, каб выклікаць фізіялагічную рэакцыю.
СУНА (ар. surma = звычай, традыцыя) — мусульманскае свяшчэннае паданне, якое дапаўняе палажэнні Карана.
СУНІЗМ (ад гр. sunna = звычай, традыцыя) — кірунак у ісламе, які прызнае Суну нароўні з Каранам.
СУНІТЫ (ад ар. sunna = звычай, традыцыя) — мусульмане, якія з’яўляюцца паслядоўнікамі сунізму.
СУПАЗІТОРЫЙ (лац. suppositorium = тое, што знаходзіцца ўнізе) — лекавая свечка для ўвядзення лякарства ў арганізм чалавека праз прамую кішку.
СУПАЗІЦЫЯ (лац. suppositio) — дапушчэнне, здагадка.
СУПАЛІМЕРЫ (ад суб+ палімеры) — палімеры, якія атрымліваюцца ўзаемадзеяннем двух або больш зыходных рэчываў — нізкамалекулярных злучэнняў.
СЎПАРТ (фр. support, ад п.-лац. supportare = падтрымліваць) — рухомы вузел металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў, які ўтрымлівае разец.
СУПЕР(лац. super = зверху, над) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на размяшюнне зверху над чым-н., высокую ступень якасці чаго-н. або старшынство каго-н.
СУПЕРАВІЙЦЫЯ (ад супер+ авіяцыя) — авіяцыя выпгэйшага класа.
СУПЕРАГЙНТ (ад супер+ агент) — агент контрразведкі высокага класа.
СУПЕРАРБІТР (ад супер+ арбітр) — старшыня трацейскага суда, які канчаткова вырашае спрэчку ў выпадку нязгоды паміж членамі суда (арбітрамі).
СУПЕРАРТЫКОН (ад супер+ артыкон) — перадавальная тэлевізійная трубка з болын высокай, чым у артыкона, адчувальнасцю.
СУПЕРВІЗАР (англ. supervisor, ад лац. super = зверху, над + visere = бачыць) — кіруючая праграма, прызначаная для арганізацыі шматпраграмнага рэжыму работы электронна-вылічальнай машыны.
СУПЕРГЕТЭРАДЗІН (ад супер+ гетэрадзін) — радыёпрыёмнік, у якім прынятыя электрамагнітныя ваганні ператвараюцца ў ваганні прамежнай частаты, на якой адбываецца ўзмацненне.
СУПЕРПСАНАСКОП (ад супер+ іканаскоп) — перадавальная тэлевізійная трубка з накапленнем зараду і пераносам адлюстравання
з фотакатода на дыэлектрычную мішэнь.
СУПЕРІНТЭНДЭНТ (лац. superintendens, -ntis = вярхоўны наглядчык) — 1) асоба, якая стаіць на чале прагэстанцкай царкоўнай акругі; 2) службовая асоба ў ЗША, якая ўзначальвае дэпартамент народнай адукацыі.
СУПЕРІНФЁКЦЫЯ (ад супер+ інфекцыя') — паўторнае заражэнне ва ўмовах нявылечанага інфекцыйнага захворвання (параўн. рэінфекцыя).
суперкаландр (ад супер+ каландр) — мапіына для апрацоўкі паверхні паперы.
СУПЕРКАРГА (англ. supercargo, ад лац. super = над + ісп. cargo = пагрузка) — даверапы агент кампаніі, што зафрахтавала судна, які наглядае за прыёмам і выдачай грузаў.
СУПЕРМАДЭРШЗМ (ад супер+ мадэрнізм) — крайні мадэрнізм.
СУПЕРМАРКЕТ (англ. supermarket, ад лац. super = над + англ. market = рынак, продаж) — буйны магазін самаабслугоўвання па гандлю таварамі паўсядзённага попыту, пераважна спажывецкага; універсам.
СУПЕРМОДА (ад супер+ мода) — самая апошняя мода.
СУПЕРМЭН (англ. superman, ад лац. super = над + англ. man = чалавек) — 1) іран. чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі; 2) герой дэтэктываў, коміксаў, кінабаевікоў, надзелены нязвыклымі якасцямі, якія робяць яго непераможным, абаяльным.
СУПЕРПАЗІЦЫЯ (ад супер+ пазіцыя) — 1) мат. падстаноўка функцый у функцыю або зменных велічынь у функцьпо; 2) накладанне дзвюх фізічных велічынь, іх аб’яднанае дзеянне, калі яны ўзаемна не ўгоіываюць адна на адну.
СУПЕРПАРАМАГНЕТЬІЗМ (ад супер+ парамагнетызм) — парамагнетызм сістэмы дробных ферамагнітных аднадоменных часціц у знешнім магнітным полі.
СУПЕРРЭГЕНЕРАТАР (ад супер+ рэгенератар') — радыёпрыёмнік, які працуе пры перыядычна змяняльным згасанні прыёмнага контура.
СУПЕРСЁЛЕРЫ (англ. super-sellers) — кнігі тыпу бестселераў, выдадзеныя ў дарагім мастацкім афармленні.
суперстрАт (лац. superstratum = насланае) — элементы мовы прышлага народа, пгго праніклі ў мову карэннага насельнііхгва.
СУПЕРТАНКЕР (ад супер+ танкер) — танкер грузапад’ёмнасцю звьпп 100 тыс. т.
СУПЕРТЫП (ад супер+ -тып') — аднаапаратная наборная літараадліўная маіпына, па канструкцыі блізкая да лінатыпу.
СУПЕРФАСФАТ (ад супер+ фасфаты) — мінеральнае фасфатнае ўгнаенне, якое атрымліваецца шляхам апрацоўкі фасфату кіслотамі.
СУПЕРФІНШІ (англ. superfinish, ад лац. super = над + англ. finish = апрацоўка) — тонкая апрацоўка паверхпі даталей брускамі з абразіўпых матэрыялаў.
СУПЕРЭКСПРЭС (ад супер+ экспрэс) — поезд, які развівае найболыпую хуткасць.
СУПЕРЭЛІТА (ад супер+ эліта) — самае лепшае, адборнае насенне сельскагаспадарчых раслін, якое найбольш поўна перадае ўсе адзнакі і ўласцівасці пэўнага сорту.
СУ11ІН (лац. supinum) — нязменная дзеяслоўная форма, якая ўжываецца для абазначэння мэты пры дзеясловах руху ў некаторых індаеўрапейскіх мовах.
СУПІНАТАР (ад лац. supinare = адкідваць назад) — 1) артапедычная вусцілка, якая ўкладваецца ў звычайны абутак пры пляскатасці ступні; 2) анат. адна з мыпіцаў, якія паварочваюць канечнасць вонкі.
СУПІНАЦЫЯ (лац. supinatio, ад supinare = адкідваць назад) — 1) рух перадплечча і кісці рукі, пры якім далонь паварочваецца наперад і ўгору, а вялікі палец ад сярэдняй плоскасці цела; паварот стуіші, пры якім унутраны край яе паднімаецца, а знешні апускаецца (параўн. пранацыя 1); 2) пазіцыя ў фехтаванні, калі ўзброеная рука павернута далонню ўверх (параўн. пранацыя 2).
СУПЛЕТЫВІЗМ (ад лац. supletivus = дадатковы) —лінгв. утварэнне формаў аднаго і таго ж слова ад розных асноў (напр. я — мяне, добры — лепшы).
СУПЛЕТЫЎНЫ (лац. supletivus = дадатковы); лінгв. с ы я ф о р м ы — формы аднаго слова, утвораныя ад розных асноў.
СУПРАЛГГАРАЛЬ (ад лац. supra = над + літараль) — зона ўзбярэжжа акіяну або мора, размешчаная вышэй за літараль.
СУПРАНАТУРАЛІЗМ (ад лац. supra = над + натуралізм) — вера ў надпрыроднае.
СУПРЭМАТЫЗМ (ад лац. supremus = вышэйшы) — фармалістычная плынь у рускім мастацтве пач. 20 ст., разнавіднасць абстракцыянізму.
СУПРЭСІЯ (лац. suppressio = ціск) — поўнае або частковае ўзнаўленне ў спадчынна змененых формах арганізма нармальнага праяўлення прыкметы ў выніку новай мутацыі.
СУПРЭФ&КТ (фр. sousprefet) — прадстаўнік прэфекта ў адміністрацыйнай акрузе ў Францыі.
СУПРЭФЕКТУРА (фр. sousprefecture) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне ў Дагамеі, Беразе Слановай Косці і некаторых іншых краінах.
СУРАГАТ (лац. surrogatus = пастаўлены замест інпіага) — непаўнацэнны замяняльнік чаго-н. (напр. с. кофе, с. алмаза).
СУРВЭТА (польск. serweta, ад фр. serviette) — 1) невялікі абрус; 2) невялікі кавалак тааніны або паперы ў выглядзе хустачкі дая выцірання губ пасля яды, засцеражэння вопратаі ў цырульні і інш.
СУРГУЧ (тат. surgud) — каляровая сумесь з цвёрдых смолаў, воску і інш., якая лёгка плавіцца і застывае; выкарыстоўваецца дая накладання пячатак, закаркоўвання бутэлек і інш.
СУРДАКАМЕРА (ад лац. surdus = глухі + камера) — памяшканне з гуканепранікальнымі сценамі, якое служыць для падрыхтоўкі касманаўтаў да работы ва ўмовах адсутнасці гукавых раздражняльнікаў.
СУРДАЛбгіЯ (ад лац. surdes = глухі + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае парушэнні слыху.
СУРДАПЕДАГОГІКА (ад лац. surdus = глухі + педагогіка) — раздзел дэфекталогіі, які вывучае пранэсы навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі слыху.
СУРДАТЭХНІКА (ад лац. surdus = глухі + тэхніка) — 1) раздзел дэфекталогіі, які распрацоўвае тэхнічныя прыёмы навучання пры дэфектах слыху, 2) сукупнасць тэхнічных сродкаў, прызначаных для карэкцьгі або кампенсацыі дэфектаў слыху.
СУРДЗША (фр. sourdine, ад іт. sordina) — прыстасаванне, пры дапамозе якога аслабляецца гук у музычных інструментах.
СУРДУТ (польск. surdut, ад фр. surtout) — мужчынскае верхняе адзепне накшталт пінжака з доўгімі поламі і адкладным каўняром.
СУРМА1 (рус. сурьма, ад перс. surma = метал) — 1) хімічны элемент, серабрыста-белы метал; ужываецца ў тэхніцы і медыцыне; 2) чорная фарба для валасоў, броваў.