• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    СТЭНД (англ. stand) — 1) шчыт ддя аб’яў, дыяграм, картаграм і іншых экспанатаў, 2) месца на заводзе, дзе праводзіцца зборка і выпрабаванне сабраных машын і механізмаў.
    СТ^НДЭР (ням. Stander) — металічная калонка, прыладжаная на падземны вадаправодны кран, якая служыць дпя перадачы вады ў пажарны рукаў.
    СТЭНОЗ (гр. stenosis = звужэнне) — звужэнне прасвету трубчастага органа або адгуліны ў поласцевым органе, якое перашкаджае іх функцыяніравапню.
    стэнбп (ад гр. stenos = вузкі, цесны + оре = адіуліна) — фатаграфічны апарат з вельмі малой адтулінай замест звычайнага аб'ектыва; выкарыстоўваецца для
    атрымання ландшафтных здымкаў.
    СТЭНСЕЛЬ (англ. stencil = шаблон, трафарэт) — друкарская форма ў выглядзе прамавугольнай пласцінкі, якая служыць для нанясення адбітка папгговага адраса на часопісах і газетах, друкаванпя суправаджальных дакументаў і інш.
    СТЭНТАР (гр. Stentor = імя аднаго з герояў «Іліяды» Гамера) — 1) уст. чалавек з моцным голасам; 2) інфузорыя з целам, якое нагадвае лейку.
    СТЭНЬ-ВАНТЫ (гал. stengewant) — мар. ванты, пры дапамозе якіх стэньга ўтрымліваецца з бакоў.
    СТЭНЬГА (гал. steng) — мар. верхняя надстаўная частка мачты, якая з’яўляецца яе прадаўжэннем у вышыню.
    СТЭПС (англ. steps, мн. ад step) — паглыбленне на палубе судна для ўмацаванпя мачты.
    СТЭР (фр. stere, ад гр. stereos = шасцістаронні) — мат. адзінка меры аб’ёму, роўная 1 м3.
    СТЭРАДЫЯН (ад гр. stereos = прасторавы + радыян) — адзінка вымярэння цялеснага вутла — часткі прасторы, абмежаванай канічнай паверхняй.
    СТЭРКУЛІЯ (н.-лац. sterculia) — лістападнае дрэва сям. стэркуліевых з цэльным лісцем і дробнымі кветкамі, пашыранае ў субтропіках; дае валакно і камедзь.
    СТЭРЛПіГ (англ. sterling) — 1) сярэдневяковая англійская сяробраная манета, якая чаканілася з 12 ст.; 2) прьпгяты законам стандарт
    пробы англійскіх залатых і сярэбраных манет.
    СТЭРОІДЫ (ад гр. stereos = цвёрды + -оід) — група арганічных рэчываў расліннага і жывёльнага паходжання (стэрыны, гармоны кары наднырачных залоз, жоўцевыя кіслоты, палавыя гармоны і інш.), якія маюць важнае значэнне для жыццядзейнасці арганізмаў. ’
    СТЭРОЛЫ (ад гр. stereos = цвёрды + -ол) — тое, што і стэрыны.
    СТЭРЬІГМЫ (гр. sterigma = падпора) — вырасты на спараносных органах у многіх грыбоў, дзе развіваюцца споры.
    СТЭРЫЛІЗАВАЦЬ (ад лац. steri­lis = бясплодны) — 1) рабіць стэрыльным, вызваляць ад мікробаў пры дапамозе высокай тэмпературы; 2) рабіць бясплодным.
    СТЭРЫЛІЗАЦЫЯ (ад лац. sterilis = бясплодны) — 1) знішчэнне мікробаў пры дапамозе высокай тэмпературы ці хімічных рэчываў; 2) ппучнае абясплоджванне.
    СТЭРЫЛЬНАСЦЬ (ад стэрыльны) — 1) адсутнасць мікраарганізмаў у асяроддзі, аб’екце, арганізме; 2) адсутнасць здольнасці да апладнення (параўн. фертыльнасць).
    СТЭРЫЛЬНЫ (лац. sterilis = бясплодны) — 1) такі, у якім пры дапамозе высокай тэмпературы ці хімічных рэчываў знішчаны мікробы (напр. с. бінт); 2) які стаў бясплодным у выніку спіэрылізацыі. СТЭРЬІНЫ (ад rp. stereos = цвёрды) — арганічныя рэчывы з групы спіэроідаў (напр. халеспгэрын, эргастэрын), якія знаходзяцца ў большасці раслінных і жывёльных
    арганізмаў і ўваходзяць у склад усіх тлушчаў.
    СТЭРЭА(гр. stereos = цвёрды; прасторавы) — першая састаўная частаа складаных слоў, якая выражае паняцці «цвёрда», «прасторавьв>, «аб’ёмньо>.
    СТЭРЭАбАт (гр. stereobates) — цокаль збудавання або каланады ў антычнай архітэктуры.
    СТЭРЭАВІЗАР [ад стэрэа+ (тэле)візар} — тое, што і стэрэатэлевізар.
    стэрэагрАма (ад стэрэа+ -грама) — пара стэрэаскапічных здьгмкаў, якія даюць аб’ёмны вобраз.
    СТЭРЭАГРАФІЯ (ад стэрэа+ -графія') — перспектыўнае адлюстраванне геаметрычных цел на плоскасці.
    СТЭРЭАІЗАМЁРЫ (ад стэрэа+ ізамеры) — ізамеры з розным прасторавым размяшчэннем атамаў у малекулах.
    СТЭРЭАІЗАМЕРЫЯ (ад стэрэа+ ізамерыя) — ізамерыя, якая залежыць ад прасторавага размяшчэння атамаў у малекулах.
    СТЭРЭАКАМПАрАтАР (ад стэрэа+ кампаратар) — прыбор для вымярэння на аснове двух фотаздымкаў усіх трох каардынатаў пунктаў прадмета, а таксама элементаў узаемнага арыентавання пары фотаздымкаў у момант фатаграфавання.
    СТЭРЭАКАРДЫЁГРАФ (ад стэрэа+ кардыёграф) — прыбор для даследавання сэрца, прасторавы кардыёграф.
    СТЭРЭАкАЎЛАН (н.-лац. stereocaulon) — кусцісты сумчаты лі-
    С		 шайнік сям. стэрэакаўланавых, які расце на ўзлесках хвойных лясоў, часта на пяску, зрэдку на валунах сярод імхоў і інпіых лішайнікаў.
    СТЭРЭАКШО (ад стэрэа+ Ki­no) — разнавіднасць кінематаграфіі, што стварае ў гледача ўражанне аб’ёмнасці адлюстраваньіх на экране здымкаў.
    СТЭРЭАМЁТРЫЯ (ад стэрэа+ -метрыя) — раздзел элементарнай геаметрыі, які вывучае фігуры, што не ляжаць у адной плоскасці (параўн. планіметрыя).
    СТЭРЭАМЕХАШКА (ад стэрэа+ механіка) — вучэнне аб дофармацыях і напружаннях у даталях канструкцый і машын пад знешнім уздзеяннем.
    СТЭРЭАМІКРАСКбп (ад стэ‘ рэа+ мікраскоп) — мікраскоп, які дае прасторавае адіюстраваіше прадмеіа.
    стэрэапанарАма (ад стэрэа+ панарама) — панарама са стэрэаскопам, дзякуючы якому ствараецца поўнае ўражанне аб’ёмнасці аб’екта з адчуваннем перспектывы.
    СТЭРЭАПАРА (ад стэрэа+ пара) — сукупнасць двух адлюстраванняў зямной паверхні або аднаго і таго ж аб’еісга, атрыманых з двух пунктаў здымкі.
    СТЭРЭАПРАЁКТАР (ад стэрэа+ праектар) — прыбор, які дае магчымасць па пары сумежных фотаздымкаў аднавіць і вымераць прасторавую мадэль сфатаграфаванага аб’екта і адііачасова атрымаць на паперы вынікі вымярэнняў у выглядзе тапаграфічнага плана.
    СТЭРЭАРАМА [ад стэрэа+ (пана)рама] — тое, што і стэрэапанарама.
    СТЭРЭАРЭНТГЕНАГРАФІЯ (ад стэрэа+ рэнтгенаграфія) — метад рэнтгеналагічнага даследавання, які дазвапяе атрымаць аб’ёмнае рэнтгенаўскае адлюстраванне.
    СТЭРЭАСКАПГЧНЫ (ад стэрэа+ гр. skopeo = гляджу) — 1) аб’ёмны, прасторавы (напр. с. малюнак); 2) які дае аб’ёмныя, прасторавыя адлюстраванні прадметаў (напр. с-ае кіно, с. фотаапарат).
    СТЭРЭАСКАПІЯ (ад стэрэа+ -скапія) — метад атрымання адлюстраванняў, птто стаараюць уражанне аб’ёмнасці прадметаў і іх прасторавага размяшчэння.
    СТЭРЭАСКдп (ад стэрэа+ -скоп) — аптычны прыбор, пры дапамозе якога выглядае аб’ёмным прадмет, што адлюстраваны на дзвюх фатаграфіях, зробленых з розных пунктаў.
    СТЭРЭАСПАНДЫЛЫ (н.-лац. stereospondyli) — атрад вымерлых земнаводных.
    СТЭРЭАТАКСІЙ (ад стэрэа+ гр. talcsis = упарадкаваяае размяшчэнне) — метад увядзення электродаў у тканкі мозгу для рэгістрацыі электрычных патэнцыялаў нервовых клетак, а таксама раздражнення або разбурэння іх.
    СТЭРЭАТЫП (ад стэрэа+ -тып) — 1) палігр. металічная пласціна, на якой дакладна перадаецца друкарскі набор і якая служыць для друкавання шматтыражных выданняў; 2) фізіял. форма цэласнай дзейнасці вялікіх паў-
    шар’яў галаўнога мозгу вышэйшых жывёл і чалавека, якая выражаецца ў фіксіраваным парадку ажьшцяўлення імі ўмоўнарэфлекторнай дзейнасці; 3) перан. нязменны ўзор, шаблон.
    СТЭРЭАТЫПІЯ (ад стэрэа+ -тыпія) — 1) выраб стэрэатыпаў, а таксама спосаб друкавання з іх;
    2) механічнае паўтарэнне адных і тых жа рухаў, слоў пры некаторых псіхічных захворваннях.
    СТЭРЭАТЭЛЕВІЗАР (ад стэрэа+ тэлевізар) — тэлевізар, на экране якога ўзнаўляецца аб’ёмны адбітак, што перадаецца з тэлецэнтра.
    СТЭРЭАФАНІЯ (ад стэрэа+ -фанія) — спосаб узнаўлення гуку, пры якім успрыняцце яго з’яўл'яецца аб’ёмна-прасторавым, дае ўяўленне аб яго крыніцы і напрамку гучання.
    СТЭРЭАФАТАГРАФІЯ (ад стэрэа+ фатаграфія) — фатаграфаванне пры дапамозе спецыяльнага фотаапарата, у якім два аб’ектывы.
    СТЭРЭАФІЛЬМ (ад стэрэа+ фільм) — фільм, прызначаны для дэманстравання ў стэрэакіно.
    СТЭРЭАфбн (ад стэрэа+ -фон) — прыбор для запісвання і ўзнаўлення гуку з захаваннем адчування прасторавага размяшчэння крыніцы гуку.
    СТЭРЭАФОТАГРАММЕТРЫЯ (ад стэрэа+ фотаграмметрыя) — аэрафотаздымка зямной паверхні на двух сумежных фотаздымках (спіэрэапары').
    СТЭРЭАХІМІЯ (ад стэрэа+ хімія) — раздзел хіміі, які вывучае
    прасторавае размяшчэнне атамаў у малекулах хімічных злучэнняў.
    СТЭРЭАХРбмІЯ (ад стэрэа+ -хромія) — тэхніка малявання на сцяне фарбамі, змешанымі з вадкім шклом.
    СТЭРЭАЭКРАН (ад стэрэа+ экран) — экран, прызначаны для даманстрацыі стэрэафільмаў.
    СТЭРЭАЭФЕКТ (ад стэрэа+ эфект) — аб’ёмнае ўспрыманне навакольных прадметаў.
    СТЭРЭОМЕТР (ад стэрэа+ -метр') — прыбор для стэрэаскапічнага паказу рэльефу па аэрафотаздымках.
    СТЭРЭУМ (н.-лац. stereum) — губавы базідыяльны грыб сям. стэрэумавых, які расце на адмерлых дрэвах і кустах, на пнях і апрацаванай драўніне, радзей на жывых лісцевых і хвойных дрэвах.
    СТЭТАГРАФІЯ (ад гр. stethos = грудзі + -графія) — запісванне пры дапамозе стэтографа.
    СТЭТАСКАШЯ (ад гр. stethos = грудзі + -скапія) — праслухоўванне сэрца, лёгкіх пры дапамозе стэтаскопа.
    СТЭТАСКОП (ад гр. stethos = грудзі + -скоп) — медыцынскі інструмент у выглядзе трубкі для выслухоўвання сэрца і лёгкіх (параўн. фанендаскоп).
    СТЭТАФАНАГРАФІЯ (ад гр. stethos = грудзі + phone = гук + -графія) — графічны запіс шумаў сэрца і лёгкіх пры дапамозе стэтафанографа.
    СТЭТАФАНОГРАФ (ад гр. ste­thos = грудзі + фанограф) — апарат для праслухоўвання і графіч-
    нага запісу шумаў сэрца і лёгкіх чалавека.
    СТЭТбГРАФ (ад грstethos = грудзі + -граф) — апарат ддя запісу рухаў грудной клеткі ў час дыхання.
    СТЭФАНАДЫСКУС (н.-лац stephanodiscus) — аднаклетачная або каланіяльная дыятамавая водарасць сям. таласіязіравых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах.
    СТЭФАНАнДРА (н.-лац. stephanandra) — лістападная кустовая расліна сям. ружавых з дробнымі белымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Карэі і Японіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    СТЭФАШЯ (н.-лац. stephania, ад гр. Stephanos = вянок) — ліяна, якая пашырана ў трапічных і субтрапічных горных раёнах Паўд. Кітая, Японіі, Бірмы, В’етнама, Індыі.
    СТЭФЕНЗІЯ (н.-лац. stephensia) — сумчаты грыб сям. труфелевых, які расце на глебе ў хвойных, пераважна ў хваёвых лясах.
    СТЭХІЯМЕТРЫЯ (ад гр. stoicheіоп = аснова, элемент + -метрыя) — раздзел хіміі, які вывучае вагавыя і аб’ёмныя суадносіны паміж рэчывамі, што ўступаюць у хімічныя рэакцыі.
    СУ (фр. sou) — французская разменная манета, роўная 1/20 ліўра, а з 1799 г. — 5 санпіымаў (знята з абароту ў 1947 г.); 2) разменная манета В’етнама, роўная 1/100 донга.