• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    СТАПЕЛЬ (гал. stapel) — бетанаваны памост або фундамент злінга, размешчаны нахільна да вады і прызначаны для зборкі, рамоту і спуску суднаў.
    СТАІЙН (іт. stoppino) — шнур, насычаны лёгкім на загаранне рэ-
    чывам, які выкарыстоўваецца ў піратэхніцы для хуткай перадачы агню.
    СТАРТ (англ. start) — 1) момант пачатку спартыўных спаборніцтваў або ўзлёту лятальнага апарата; 2) месца, з якога пачынаюцца спаборніцгвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванню; 3) перан. пачатак чаго-н.
    СТАРТЭР (англ. starter) — 1) той, хто дае сігнал старту), 2) прыстасаванне для запуску рухавіка ўнутранага згарання.
    СТАСАВАцЬ (польск. stosowac, ад ням. stossen) — прыводзіць у адпаведнасць з кім-н., чым-н., прыстасоўваць.
    -СТАТ (гр. statos = нерухомы) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на нязменнасць стану, пастаянства чаго-н. статаблАсты (ад rp. statos = які стаіць + -бласты) — чачавіцападобныя мнагаклетачныя цельцы, адзетыя шчыльнай абалонкай, якія ўтвараюцца ў выніку ўнутранага пачкавання ў прэснаводііых імшанак.
    СТАТАЛГГЫ (ад гр. statos = які стаіць + -літ) — 1) тое, што і аталіпіы', 2) дробныя рухомыя крухмальныя зярняты ў клетках растучых частак раслін.
    стАтар (англ. stator) — 1) нерухомая частка электрычнай машыны, у сярэдзіне якой верціцца ротар 1; 2) нерухомая частка паравой турбіны, кампрэсара, гідрапомпы, гідраматора і г.д. (параўн. ротар 2).
    СТАТАРНЫ (лац. statarius) — нерухомы; с-ае чытанне —
    навучальнае чытанне тэксту з падрабязным яго разглядам (параўн. курсорны).
    СТАТАРЭЦЭПТАРЫ (ад гр. statos = які стаіць + рэцэптары) — спецыялізаваныя клеткі, якія фіксуюць змены становішча цела або яго частак у прасторы.
    СТАТАСКдп (ад гр. statos ■= які стаіць + -скоп) — барометр для вымярэння нязначных змен атмасфернага ціску ў час аэрафотаздымкі.
    СТАТАЦЬІСТЫ (ад гр. statos = які стаіць + цыста) — 1) слыхавыя пузыркі, органы раўнавагі беспазваночных жывёл; 2) клеткі раслін, у якіх утвараюцца статаліты.
    СТАТС-ДАМА (гал. staatsdame) — вышэйшае прыдворнае званне жанчыны з прывілеяванага саслоўя, якая ўваходзіла ў світу каранаванай асобы ў царскай Расіі.
    СТАТС-САКРАТАР (ням. Staatssekretar, ад Staat = дзяржава + Sekretar = сакратар) — 1) ганаровае прыдворнае званне вьппэйшых чыноўнікаў у царскай Расіі; 2) назва міністраў і вышэйшых урадавых асоб у некаторых краінах.
    СТАТУС (лац. status) — прававое становішча, стан (наіір. дыпламатычны с., с. незалежнасці дзяржавы).
    СТАТУС-КВО (лац. status quo) — становішча, якое існавала раней або існуе цяпер; становішча без змен.
    СТАТУТ (польск. statut, ад лац. statu turn) — 1) звод палажэнняў, якія вызначаюць структуру, прынцыпы і парадак дзейнасці якой-н.
    арганізацыі, установы; 2) звод правіл, якія рэгулююць парадак выканання ці прымянення чаго-н. (напр. вайсковы с.); 3) звод законаў у некаторых краінах Еўропы 14—18 ст. (напр. С. Вялікага княства Літоўскага).
    СТАТУЭТКА (фр. statuette, ад лац. statua = статуя) — невялікая скульптурная фігурка, якая звычайна служыць упрыгожаннем.
    СТАТУЯ (лац. statua) — 1) скульптурны вобраз чалавека або жывёлы, які звычайна размяшчаецца на пастаменце; 2) перан. халодны, пазбаўлены жыццёвай энергіі чалавек.
    СТАТЫКА (гр. statikos = які ўтрымлівае раўнавагу) — 1) раздзел механікі, які вывучае законы раўнавагі цел; 2) стан спакою ці раўнавагі (проціл. дынаміка 2).
    СТАТЫСТ (іт. statista) — 1) асоба, якая на сцэне выконвае пабочныя ролі без слоў; 2) перан. асоба, якая пасіўна, па чужой указцы ўдзельнічае ў чым-н.
    СТАТЬІСТЫКА (ням. Statistik, ад лац. status = стан) — 1) навука аб колькасных зменах у развіцці грамадства і народнай гаспадаркі, a таксама ўлік масавых з’яў; 2) метад колькасных даследаванняў; матэматычная с. — раздзел матэматыкі, прысвечаны матэматьгчным метадам сістэматызацыі, апрацоўкі і выкарыстання статыстычных дадзеных для навуковых і практычных вывадаў; дэмаграфічная с. — раздзел статыстыкі, які выкарыстоўвае статыстьгчны метад пры апра-
    цоўцы дадзеных аб колькасці, складзе, размяшчэнні і руху насельніцтва.
    СТАТЫСТЫЧНЫ (ад статыстыка) — які мае адносіны да статыстыкі, выцякае з яе законаў або ажыццяўляецца метадам статыстыкі.
    СТАТЫЧНЫ (гр. statikos = які ўтрымлівае раўнавагу) — нерухомы, які знаходзіцца ў стане спакою, раўнавагі.
    СТАТЭР (гр. stater) — залатая манета ў Стараж. Грэцыі, роўная дзвюм драхмам.
    СТАЎРАЛІТ (ад гр. stauros = крыж + -літ) — мінерал класа сілікатаў чырванавата-бурага, бурачорнага і жоўтага колеру са шкляным бляскам.
    СТАЎРАМЕДЎЗЫ (н.-лац. stauromedusae) — атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл класа сцыфоідных; спалучаюць прыметы медузы і паліпа', жывуць каля берагоў, на дне.
    СТАЎРАСТРУМ (н.-лац. staurastrum) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая пашырана паўсюдна ў прэсных водах, пераважна балотных.
    СТАЎРОНЕІС (н.-лац. stauroneis) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў прэсных, саланаватых і марскіх водах, у донных асадках, у тарфяна-балотных глебах.
    СТАФАЖ (ням. Staffage) — невялікія фігуры людзей і жывёл, намаляваныя ў пейзажнай карціне для яе ажыўлення.
    СТАФЬЛАКбкі (н.-лац. staphylo­coccus, ад гр. staphyle = гронка + kokkos = зерне) — шарападобныя бактэрыі, якія пры размнажэнні ўтвараюць аб’яднанні клетак накппалт вінаградных гронак; выклікаюць нагнаенне ран, абсцэсы, фурункулы, ангіны і інш.
    СТАФІЛІНІДЫ (н.-лац. staphylinidae) — сямейства жукоў, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 20 тысяч відаў; жывуць у глебе, подсціле, гноі, грыбах, мурашніках, гнёздах птушак і інш.
    СТАФІлбМА (ад гр. staphyle = вінаградная гронка + -ама) — выпінанне змененай рагавой абалонкі вока, спаянай з радужнай абалонкай.
    СТАХАСТЬІЧНЫ (ад гр. stochasis = здагадка) — выпадковы, імаверны.
    СТАХІБбтРЫС (н.-лац. stachybotrys) — недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца ў глебе, на адмерлых рэштках раслін і інпіьгх субстратах, багатых цэлюлозай.
    СТАХІБОТРЫЯТАКСТКбз (ад стахіботрыс) — атручэнне жывёл грубымі расліннымі кармамі, пашкоджанымі ядавітым плесневым грыбам стахіботрысам чаргаваным.
    СТАЦГНКА (балг. stotinka) — разменная манета Балгарыі, роўная 1/100 лева.
    СТАЦЫЯ (лац. statio = месцапрабыванне) — месцапрабыванне сукупнасці асобін аднаго віду жывёл, якое выкарыстоўваецца імі пастаянна або ў абмежаваны перыяд; адрозніваюцца стацыі дзённыя
    і начныя, сезонныя, размнажэння, харчавання.
    СТАЦЫЯНАР (лац. stationarius = нерухомы) — 1) установа з пастаянным месцам знаходжання (напр. бібліятэка-с.); 2) лячэбная ўстанова, якая мае пастаянныя ложкі для хворых; 3) дзённае аддзяленне ў ВНУ у адрозненне ад вячэрняга і завочнага.
    СТАЦЫЯНАРНЫ (лац. stationa­rius = нерухомы) — 1) які мае пастаянную арганізацыю і месцазнаходжанне (напр. с-ая бібліятэка); 2) звязаны з бальнічным лячэннем хворых (напр. с-ае аддзяленне).
    СТАЦЫЯНЁР (фр. stationnaire, ад лац. stationarius = нерухомы) — уст. ваеннае судна, якое несла службу вартаўніка і паліцэйскага ў портах калоній і паўкалоній.
    СТОІК (лац. stoicus, ад гр. stoikos) — 1) паслядоўнік антычнай філасофіі стаіцызму, якая патрабавала ад чалавека поўнага падпарадкавання пануючай у свеце неабходнасці і ўлады над сваімі страсцямі; 2) перан. чалавек, які стойка і мужна пераносіць жыццёвыя выпрабаванні.
    СТОКЕР (англ. stoker) — механічны падавальнік вугалю з тэндэра ў топку паравознага катла.
    СТОКС [англ. J. Stokes = прозвіпіча англ. фізіка і матэматыка (1819—1903)] — адзінка вымярэння кінематычнай вязкасці ў СГС сістэме адзінак, роўная кінематычнай вязкасці вадкасці шчыльнасцю 1 г/см3.
    СТОН (англ. stone) — мера вагі ў англійскай сістэме мер, роўная 6,35 кг.
    СТОП (англ. stop = спыняць) — 1) каманда ў значэнні: стой! спыніся!; 2) назва сігналу для прыпынку транспарту.
    СТОПАР (англ. stopper = корак, затьгчка) — 1) прыстасаванне для фіксацыі рухомых частак механізма ў пэўным становішчьг, 2) мехашзм для закрывання клапана ў сталеразліўных каўшах.
    СТбПЕР (англ. stopper, ад stop = спыняць) — 1) машына для бурэння свідравін, накіраваных уверх; 2) гулец абароны ў футболе і некаторых іншых спартыўных гульнях.
    СТдіПНГ (англ. stoping) — камера ў горных пародах, у якой абвальваюць з уступаў руду.
    СТОП-КРАН (ад стоп + кран) — тармазны кран у вагоне для экстранага спынення поезда.
    СТОП-СІГНАл (ад стоп + сігнал) — светлавы знак тармажэння, які знаходзіцца ў заднім ліхтары транспартных сродкаў.
    СТОРНА (іт. stomo) — запіс у бухгалтарскіх кнігах, які выпраўляе папярэдні памылковы запіс.
    СТОРТЫНГ (нарв. storting, ад star = вялікі + ting = народны сход) — парламент у Нарвегіі, які складаецца з лагтынга і одэльстынга.
    СТОС (польск. stos, ад ням. Stoss) — 1) роўна складзены рад чаго-н., штабель (напр. с. дошак); 2) пакладзеныя слаямі адзін на адзін прадметы (напр. с. кніг).
    СТРАБАСКАПІЯ (ад гр. strobos = кручэнне + -скапія) — назіранні пры дапамозе страбаскопа.
    СТРАБАСКбП (ад гр. strobos = кручэнне + -скоп) — дэманстра-
    цыйны або кантрольна-вымяральны агпычны прыбор для атрымання рухомых вобразаў аб’екта, a таксама для фіксацыі асобньгх фаз руху. ,
    СТРАБІЗМ (гр. strabismos, ад stra­bos = крывы) — касавокасць, разлад каардынаванага руху вачэй у чалавека.
    СТРАДЫВАРЫЙ [іт. A.Stradivari = прозвішча іт. скрыпічнага майстра (1644—1737)] — скрыпка дасканалай формы і прыгажосці руху, зробленая вядомым італьянскім майстрам А.Страдывары.
    СТРАЗ (фр. Stras = прозвішча фр. ювеліра) — ппучны, падобны да самацветаў, камень, выраблены з хрусталю з дамешкай свінцу.
    СТРАЛІЦЫЯ (н.-лац. strelitzia) — вечназялёная травяністая або дрэвападобная расліна сям. страліцыевых з фіялетавымі або аранжавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    СТРАМАТАЛГГЫ (ад гр. stroma, -atos = подсціл + -літ) — карбанатныя нарасці водарасцевага паходжання з пукатай ці няроўнай паверхняй і складанай плойчатай унутранай слаістасцю, якія ўтвараюцца на дне вадаёмаў.
    СТРАМАТАПАРАТЫ (н.-лац. stromatoporata) — вымерлыя беспазваночныя арганізмы, умоўна аднесеныя да кішачнаполасцевых або гідроідных паліпаў; жылі ў кембрыі — палеагене.
    СТРАМБАМбНАС (н.-лац. strombomonas) — аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая пашырана пераважна ў невялікіх стаячых, радзей праточных прэсных