Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
СПАДУМЙН (гр. spodumenos = спапялёны) — мінерал класа сілікатаў светла-зялёнага або бледнаружовага колеру; руда літыю.
СПАЗМА (гр. spasma) — працяглая сутарга мышц стрававода, кішэчніка, страўніка, горла, а таксама крывяносных сасудаў.
СПАЗМАЛІЦШ (ад спазма + гр. lysis = растварэнне, аслабленііе) — лекавы прэпарат, проціспазматычны сродак.
СПАЗМАТЫЧНЫ (фр spasmatique, ад rp. spasma = сутарга) — які мае адносіны да спазмы:, выкліканы спазмамі, сутаргавы.
СПАЗМАФІЛІЯ (ад спазма + -філія) — захворванне дзяцей раішяга ўзросту, звязанае з парушэннем абмену кальцыю, што праяўляецца ў павышанай нервовай узбуджальнасці і схільнасці да сутаргаў.
СПАЙК (англ. spike) — кароткачасовае ваганне патэнцыялу, якім суправаджаецца ўзбудаэнне ў нервовьгх або мышачных клетках.
СПАНГАСПОРА (н.-лац. spongospora) — слізявік сям. плазмадыяфоравых, які паразітуе на падзем-
ных органах бульбы, таматаў і іншых раслін сям. паслёнавых.
СПАНГІН (ад гр. spongos = губка) — арганічнае рэчыва, блізкае да хініну, з якога складваецца шкілет марскіх губак.
СПАНГШЁЛІС (н -лац. spong іpellis) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце ў розных лясах на адмерлай драўніне.
СПАНГІТ (ад гр. spongos = губка) — скамянелая марская губка.
СПАНДЫЛЁЗ (гр. spondylos = пазванок) — сплюшчванне і зрастанне пазванкоў паміж сабой у чалавека і пазваночных жывёл, выкліканае траўмамі, парушэннем абмену рэчываў, функцый залоз унутранай сакрэцыі.
СПАНДЫЛІТ (ад гр. spondylos = пазванок) — хранічнае запаленне пазванкоў.
СПАНДЫЛІУМ (ад гр. spondylos = пазванок) — моцна развіты зубны апарат ракавіны ў некаторых пласціністажабравых малюскаў.
СПАНДЫЛбзіУМ (н.-лац. spondylosium) — ніткаватая зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая трапляецца ў азёрах, балотах, радзей у рэках, вадасховішчах і сажалках.
СПАНДбЙ (гр. spondeios) — двухскладовая стапа (у антычным вершаскладанні — з двух доўгіх складоў, у сілаба-танічным — з двух націскных складоў).
СПАШЁЛЬ (англ. spaniel, ад лац. hispanus = іспанскі) — парода даўгашэрсных каратканогіх паляўнічых сабак з вялікімі вісячымі вушамі.
СПАНТАННЫ (лац. spontaneus = адвольны) — выкліканы ўнутранымі прычынамі, без знешніх уздзеянняў (напр. с-ае развіццё).
СПАРАБЛАСТ (ад спора + -бласты) — утварэнні, якія ўзнікаюць пры спарагоніі.
СПАРАВІКІ (ад спора) — клас аднаклетачных жывёл тыпу прасцейшых; паразітуюць у клетках, тканках і поласцях цела жывёл і чалавека; выклікаюць малярыю, какцыдыёз і іншыя хваробы.
СПАРАГбнШ (ад спора + гр. gonos = нараджэнне, развіццё) — бясполае пакаленне (спарафіт) у мохападобных, якое складаецца з каробачкі, дзе ўтвараюцца споры бясполага размнажэння, ножкі і прысоскі, што ўкараняецца ў тканку гаметафіта (палавога пакалення) і атрымлівае ад яго пажыўныя рэчывы.
СПАРАГОШЯ (ад спора + -гонія) — цыкл у развіцці спаравікоў, калі ў выніку дзялення спачатку ўтвараюцца спарабласты, а затым спаразоіты.
СПАРАДЬІЧНЫ (лац. sporadicus, ад гр. sporadikos) — адзінкавы, не рэгулярны, выпадковы (напр. с-ая з’ява).
СПАРАДЭРМА (ад спора + дэрма) — абалонка, якая ахоўвае спору або пылковае зерне.
СПАРАЗбіТЫ (ад спора + гр. zoon = жывёла) — дробныя рухомыя асобіны спаравікоў, якія ўтвараюцца пры дзяленні спарабласта.
СПАРАНГІЙ (ад спора + гр. angeion = пасудзіна) — орган раслін, у якім утвараюцца споры, што
служаць для бясполага размнажэння.
СПАРАНЕМА (н.-лац. sporonema) — недасканалы грыб сям. эксцыпулавых, які паразітуе на люцэрне, выклікае плямістасць лісця. СПАРАСАКІ (ад спора + фр. sac = мяшок) — відазмененая палавая асобіна калоніі марскіх гідроідаў, якая ўяўляе сабой мяшок, напоўнены палавымі клеткамі.
СПАРАСІС (н.-лац. sparassis) — базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які расце ў хваёвых лясах каля пнёў; грыбная капуста.
СПАРАФІЛ (ад спора + -філ) — відазменены ліст споравых раслін, на якім развіваюцца спарангіі.
СПАРАФГГ (ад спора + -^гты) — бясполае пакаленне ў цыкле развіцця раслін, якое чаргуецца з палавым.
СПАРАЦЬІСТА (ад спора + цыста) — 1) стадыя развіцця некаторых аднаклетачных жывёл класа спаравікоў, 2) паразітычнае лічынкавае пакаленне трэматодаў.
СПАРДЭК (англ. spar-deck) — верхііяя палуба на трохпалубных суднах 19 і пач. 20 ст. або палуба сярэдняй пабудовы на суднах сучаснай канструкцыі.
СПАРЖА (іт. sparagio, ад лац. asparagus < гр. asparagos) — травяністая расліна сям. лілейных з тонкім лускаватым лісцем і дробнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах, а таксама яе тоўстыя белыя падземныя парасткі, якія ўжываюцца ў ежу.
СПАРТАКІЯДА [ад лац. Spartacus = імя кіраўніка паўстання ра-
с
боў у Стараж. Рыме + (алімп)іяda] — масавае спаборніціва спартыўных каманд і таварыстваў па розных відах спорту.
СПАРТАНЕЦ (ад гр. Sparte = Спарта) — 1) грамадзянін старажытнагрэчаскай дзяржавы Спарты, жыхары якой вызначаліся суровым спосабам жыцця, вынослівасцю і цярплівасцю; 2) перан. чалавек, які адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы спосаб жыцця.
СПАРТАНСКІ (ад спартанец) — уласцівы спартанцу, суровы, просты і строгі (напр. с-ае выхаванне, с. спосаб жыцця).
СПАРТСМЕН (англ. sportsman) — той, хто сістэматычна займаецца спортам.
СПАРЫНГ (англ. sparring) —трэніровачны бой баксёраў перад спаборніцтвам; вольны бой.
СПАРЫНГ-ПАРТНЁРЫ (ад спарынг + партнёр) — партнёры для трэніроўкі (спартсмены, каманды), блізкія па ўзроўню спартыўнай падрыхтоўкі.
СПАТУЛЯРЫЯ (н.-лац. spatularia) — сумчаты грыб сям. геаглосавых, які расце на глебе ў хвойных лясах.
СПЕКТАКЛЬ (фр. spectacle, ад лац. spectaculum = відовішча) — 1) тэатральная пастаноўка; 2) перан. якое-н. незвычайнае відовішча, здарэнне.
СПЕКТР (лац. spectrum = бачнае) — 1) каляровая паласа, якая атрымліваецца пры раскладанні промня святла, калі ён праходзіць праз прызму; 2) сукупнасць значэнняў якой-н. фізічнай велічыні, якая характарызуе сістэму або
працэс (напр. с. ваганняў, с. энергіі).
СПЕКТРАБАЛАГРАМА (ад спектр + гр. bole = прамень + -грама) — графік размеркавання інтэнсіўнасці электрамагнітных прамянёў у спектры планеты.
СПЕКТРАБАЛбМЕТР (ад спектр + бапометр) — прыбор для вымярэння інтэнсіўнасці электрамагнітнага выпрамянення ў розных участках спектра планеты.
СПЕКТРАГЕЛІЁГРАФ (ад
спектр + геліёграф) — спектрограф для фатаграфавання Сонца ў монахрамапіычных участках прамянёў.
СПЕКТРАГЕЛІЯГРАМА (ад спектр + геліяграма) — фатаграфія Сонца ў яго монахраматычным выпрамяненні, зробленая пры дапамозе спектрагеліёграфа.
СПЕКТРАГЕЛІЯСКбп (ад спектр + геліяскоп) — прыбор для візуальнага вывучэння паверхні Сонца ў монахраматычных участках прамянёў.
СПЕКТРАГРАМА (ад спектр + -грама) — фотаздымак спектра.
СПЕКТРАГРАФІЯ (ад спектр+ -графія) — апісанне гукаў мовы на аснове раскладання іх на частотныя кампаненты і графічнага адлюстравання на плоскасці.
СПЕКТРАКАМПАРАТАР (ад спекпір + кампаратар') — падвойны мікраскоп для параўнання дзвюх спектраграм нябесных свяцілаў, каб вызначыць пэўныя характарыстыкі свяціла.
СПЕКТРАЛЬНЫ (ад лац. spectrum = бачнае) — 1) які мае адносіны да спектра, уласцівы яму (напр. с-
ыя лінііХ 2) які служыць для атрымагдія, даследавання спектраў (напр. с-ыя прыборы — спектрограф, спектрометр, спектраскоп), 3) які мае адносіны да ўспрымання розных колераў спекіра (напр. с-ая адчувальнасць вока).
СПЕКТРАМЕТРЫЯ (ад спектр + -метрыя) — галіна спектраскапіі, якая распрацоўвае метады атрымання спектраў і вымярэння спектральных характарыстык рэчыва.
СПЕКТРАПАЛЯРЫМЁТР (ад спектр + палярыметр) — прыбор для вымярэння залежнасці агггычнай актыўнасці рэчыва ад даўжыні светлавой хвалі.
СПЕКТРАСКАПІЯ (ад спектр + -скапія) — раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці спектраў электрамагнітнага выпрамянення.
СПЕКТРАСКОП (ад спекпір + -скоп) — прыбор для візуальнага вывучэння аптьгчных спектраў.
СПЕКТРАФАТбМЕТР (ад спектр + фатометр) — прыбор для параўнання яскравасці святла ў асобных участаах спектра.
СПЕКТРАФОТАМЕТРЫЯ (ад спектр + фотаметрыя) — раздзел фотаметрыі, які вывучае спектральныя характарыстыкі целаў пры дапамозе спектрафатометраў.
СПЕКТРОГРАФ (ад спектр + -граф) — спектраскоп з фатаграфічнай камерай.
СПЕКТРбМЕТР (ад спекпір + -метр) — аптычпы прыбор для вымярэння спектраў пры дапамозе фотаэлектрычных прыёмнікаў выпрамянення.
СПЕКУЛЯВАЦЬ (польск. spekulowac, ад лац. speculare = сузіраць, нагладаць) — 1) займацца спекуляцыяй, гандляваць з мэтай нажывы; 2) перан. дзейнічаць, выкарыстоўваючы што-н. у карыслівых мэтах (напр. с. на давер’і).
СПЕКУЛЙНТ (ням. Spekulant, ад лац. speculates, -ntis = які наглядае) — 1) той, хто займаецца спекуляцыяй, гандлюе з мэтай нажывы; 2) перан. той, хто імкнецца выкарыстаць што-н. у карыслівых мэтах.
СПЕКУЛЯТЬГЎНЫ (лац. speculativus) — адарваны ад вопыту, разумовы, абстрактны (напр. с-ая філасофія).
СПЕКУЛЯЦЫЯ (лац. speculatio = высочванне, назіранне) — 1) гандаль з мэтай нажьшы, скупка і перапродаж тавараў і прадуктаў па больш высокіх цэнах; 2) перан. выкарыстанне чаго-н. з карыслівымі мэтамі; 3) філас. абстрактныя разважанні, адарваныя ад вопьпу і практыкі.
СПЕЛЕАЛбгіЯ (ад гр. spelaion = пячора + -логія) — навука, якая займаецца вывучэннем паходжання, будовы пячор і выкарыстання іх чалавекам.
СПЕЛЕАТУРЬВМ (ад гр. spelaion = пячора + турызм) — падарожжы з мэтай вывучэння пячор.
СПЕЛЕАФАУНА (ад гр. spelaion = пячора + фауна) — сукупнасць жывёл, якія водзяцца ў пячорах, трэшчынах горных парод.
СПЕЛЕОЛАГ (ад спелеалогія) — спецыяліст у галіне спелеалогіі.
СІНРМА (гр. sperma = семя) — рэчыва, якое выпрацоўваюць муж-
чынскія палавыя залозы і якое ўтрымлівае палавыя клеткі.
СПЕРМАГОШЙ (ад сперма + гр. gone = нараджэнне) — орган, у якім развіваюцца споры (спермацыі) у некаторых груп грыбоў, напр. іржаўных.
СПЕРМАТАГЕНЕЗ (ад гр. speппа, -atos = семя + -генез) — развіццё мужчынскіх палавых клетак (сперматазоідаў) у семенніках чалавека і жывёл.
СПЕРМАТАГбнП (ад гр. sperma, -atos = семя + -гонія) — мужчынскія палавыя клеткі ў пачатковы перыяд сперматагенезу.
СПЕРМАТАЗОІД (ад гр. sperma, -atos = семя + zoon = жывёла + -оід) — мужчынская палавая клетка чалавека, жывёл і многіх раслін. СПЕРМАТАРЭЯ (ад гр. sperma, -atos = семя + rheo = цяку) — мімавольнае выцжанне семянной вадкасці, якое назіраецца пры некаторых захворваннях.